|
|
||
Iмправiзацыi 3-А-1 ... 3-А-5 | ||
|
1 Я бачыў, як рвецца папера, Я чуў яе трэск у шматлiкiх руках. Цi бачыў, як рвецца неба, Хто-небудзь? Хаця б у снах? 2 Калi абарвецца неба З крукоў што пад боскiм прастолам Ты не пужайся не трэба i не глядзi на сонца што раптам сталася голым 3 Што застанецца ад праўды, Як дождж нам прамые вочы? Цi змые яе непапраўна, Цi дзень абернецца ноччу? Што застанецца ад праўды, Як дождж схаваецца ў травы?... 4 Не чакай на пытанне адказу Раней, чым пагасне сонца - У цемры спрачацца лацвей, Бо кожны згаджаецца з праўдай... Са сваёю, канешне... 5 Дзякуй за падарунак, Што стане, магчыма, ключом Да калiсьцi i кiмсьцi За душой маляваных дзвярэй... Калi не памылiцца вецер. усе - 1999, лiпень, 17, субота |
|