|
|
||
|
Крывыя сцежкi, хтось казаў, Хутчэй прамых вядуць да мэты... Ды быў, на жаль, ён зразуметы Зусiм не так, як бы жадаў. Бо генiяльнейшы мудрэц Зусiм не тое меў на ўвазе... А тое, што не варта лазiць На танкi з шабляй - бо канец! Канец бязглузды й нецiкавы, Бо лепш пасля за кубкам кавы Успамiнаць, як ты з гарматы Разнёс калiсьцi танк той кляты... I сам жывы - i ў промнях славы... 1999, жнiвень |
|