Kлепiкaý Iгар : другие произведения.

Лiст ад прывiда

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:





Два нашыя твары,
Што размежаваныя шклом -
Ты не бачыш мяне
I сама iснуеш не болей,
Чым малюнак на вокладцы
Модных часопiсаў...
Ты разглядаеш мой дом
Як адказ на пытанне,
Чаму нават тыя,
          хто быццам чыталi
З "Новай зямлi" хоць радок
Не бачаць злачынства ў тым,
Што там цяпер палiгон,
I радыяцыйны фон
Да?но перавысiў норму...
I не знаходзiш словаў,
                так бы мовiць,
Маеш адказ - ды перадаць не можаш.
Дык дзе я ўжо бачыў цябе?
У фiльме? Цi, можа, у сне?
Хутчэй за ўсё - не:
Я бачыў столькi людзей,
Што мне пачынае здавацца,
Што нас тут не шэсць мiльярдаў,
А проста - шэсць альбо сем.
Што я хацеў сказаць?
Не, не прызнацца ў каханнi -
Прывiды кахаць не могуць,
Гэта для нас за парогам
Жыцця i светаўспрымання.
Я проста хацеў павiтацца
I паслухаць навiны.
Да сустрэчы, графiня,
На вашым вэбсайце...
Ой, што гэта я
Перайшоў раптоўна на "Вы"?
Я ж спадзяюся
Дажыць да наступнай зiмы...


1999, кастрычнiк, 15, пятнiца, 2:36
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"