|
|
||
|
Быццам бы снежань Але ў зiмы - адпачынак Не спадабаўся ёй нечым Першы маўклiвы снег З абыякавым тварам Чакае зiма пакуль Адлiга з мутантам-дажджом Змыюць яго Ў цёмныя воды Стыкса Счарнелы ад болю Ён плача i слёз ручаi Размякчаюць душу Працаўнiцы-зямлi Што стамiлася ўжо камянець Плача нават асфальт А людзi... яны Па самыя вушы "ў працэсе" Злуюцца Бо бачаць яны толькi гразь Быццам яны машыны Як метраном - раз за разам Ляпаюць iх абцасы Бессэнсоўнаю фразай: Плясь... Плясь... Плясь... 1999, снежань, 2, чацвер, 14:30 |
|