|
|
||
|
Быццам зорка, што з нябёсаў зляцела i падае, знiкаючы дзесь над зямлёй назаўсёды. Быццам след, што забыты босай нагою пад кратамi, каб разбiцца ў нiшто пад бязлiтасным ботам. Кожны дзень, што пражыты, пакiну я ў памяцi, як цаглiны злажу - дзень за днём, год за годам. Буду помнiць святло непагаслае зоркi I адбiтак нагi на брунатным пяску, кожны свой паварот на бясконцым шляху... Аднаго там не будзе - таго як памру. Быццам сказ, у якiм не пастаўлена кропка. Цi пастаўлена. Ды не маёю рукой. 1999, снежань, 20, панядзелак, 21:54 |
|