Kлепiкaý Iгар : другие произведения.

Не маё

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:



                    Рэха Платона

У чым пагадзiцца можна
З адным старажытным фiлосафам,
Вайна - зусiм не гульня,
А справа вельмi сур'ёзная,
Крывавая, брудная, слёзная...
Гэта падцвердзiць кожны,
Хто марыў аб сконе дня
Пад небам, свiнцом асвянцоным,
Уцiснуты тварам у глебу
На полi са спаленым хлебам,
Укiнуты ў мора праклёнаў,
Дзе рэшатам стала браня...
Вайна - зусiм не гульня.
Хутчэй - няўдзячная праца,
Амаль што як у Сiзiфа.
I не заўжды забiтым
Не зайздросцяць жывыя...
Бо колькi ж можна змагацца
За апетыты чужыя?!
Вайна - зусiм не гульня.
I да таго ж - не мая.


1999, снежань, 11-20
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"