|
|
||
|
Заставацца самiм сабою... Так проста. I так складана. Бо - ты цi гатовы да болю? Гатовым быць пажадана. А перастаць быць сабою... Так лёгка... I гэтак жа проста Назваць згрызоты сумлення Пабочным эфектам росту. Самiм сабой заставацца Ўсё ж такi неабходна, Каб быць насамрэч свабодным ...I чалавекам звацца. 1999, снежань, 21, аўторак |
|