|
|
||
|
Сны - памяць пазамiнулай вясны - трывожаць мяне ўсё радзей. I я ўсё блiжэй да сцяны, За якою вiр iншых падзей. Пачуццё расцярушыць вiны, кiне зерне новых надзей на раллю душы... парою... начною... I ўзыдуць густою сцяною духмянай травы новыя сны... Ты ўжо спiш? Значыць, можна святло патушыць... 1999, травень-снежань |
|