Kлепiкaý Iгар: другие произведения.

Праспект імя яго перамогі

"Самиздат": [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Конкурсы романов на Author.Today
Творчество как воздух: VK, Telegram
 Ваша оценка:

<

  Праспектам імя яго перамогі
  Неслі кудысьці мяне мае ногі,
  Гучалі ўвушшу манатонныя крокі -
  Нібы метраном ці набат трывогі.
  Неслі кудысьці мяне мае ногі,
  Не разбіраючы яўна дарогі.
  Вочы ў асфальт у любога нябогі.
  Сцятыя вусны як кліч дапамогі.
  Богам забытыя нашы дарогі
  Вынесуць, зрэшты, да чорта на рогі.
  Шэпчуць, між іншым, у наым народзе,
  Што тыя рогі дзесьці на Ўсходзе...
  Неба схавалася ў жаху ў аблокі...
  Я стомлена крочу,
  У асфальт утаропіўшы вочы,
  Па снезе, заўважна расталым,
  Не заўважаючы вецер,
  Усляды пераводзячы крокі,
  Па праспекце, якому дагэтуль чамусьці
  Не далі імя яго перамогі...
  Па снезе расталым...
  Ад Коласа да Купалы...
  
  
  2000, студзень, 13, чацвер, 3:49
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
Э.Бланк "Пленница чужого мира" О.Копылова "Невеста звездного принца" А.Позин "Меч Тамерлана.Крестьянский сын,дворянская дочь"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"