Kлепiкaý Iгар: другие произведения.

Калідор

"Самиздат": [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Конкурсы романов на Author.Today
Творчество как воздух: VK, Telegram
 Ваша оценка:



  Чаканне вісіць над маёй галавой
  Нібыта цагліна на тонкай драціне
  І цягнецца час
  І шэпча гадзіннік на школьнай лаціне
  Ні быта ў звычайнай, лінейнай гадзіне
  Схавалася вечнасць паўдзённай парой
  13.1/14:31
  Халодныя сцены, нямытыя вокны,
  Падлога амаль што ўціскаецца ў столь,
  І рэха выкручвае ў музыку стогны,
  І пульс спараджае мелодыю-боль...
  "Надломы сімфоній не слухаць дазволь!"
  Адказам гучаць мармуровыя воплі
  Багоў, што забылі вызвольны пароль.
  13.1/14:43
  Не скінуць ім болей міфічныя тоны...
  Расплюшчваю вочы, гляджу на паўсонны
  Пустынны, паўцёмны, глухі калідор.
  Шум горада ў вокнах складаецца ў хор,
  Далёкі, чужы, манатонны...
  
  
  2000, студзень, 16, нядзеля, 14:23
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
Э.Бланк "Пленница чужого мира" О.Копылова "Невеста звездного принца" А.Позин "Меч Тамерлана.Крестьянский сын,дворянская дочь"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"