Kлепiкaý Iгар: другие произведения.

За крок да мэты

"Самиздат": [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Конкурсы романов на Author.Today
Творчество как воздух: VK, Telegram
 Ваша оценка:

<

  Яшчэ адзін табе застаўся крок
  да мэты, што была такой жаданай.
  Ты пад сабой не адчуваеш ног,
  Бо гэты крок
  Табе, на жаль, паўзці наканавана.
  Ты крэхчаш, стогнеш, пырскаеш вакол
  густой і важкай слінаю крывавай...
  Вачыма ты ўжо там,
  Хоць трэба шчэ зубам
  І збітым да крыві рукам
  Надаць малюнку смак, аб'ём і цяжар.
  Ці варты вынік быў пакут і страт?
  Хто будзеш ты - герой... ці Герастрат?
  Ці быць адказу?.. Смех... І: "Час пакажа".
  
  
  2000, студзень, 25, аўторак, 0:23
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
Э.Бланк "Пленница чужого мира" О.Копылова "Невеста звездного принца" А.Позин "Меч Тамерлана.Крестьянский сын,дворянская дочь"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"