Kлепiкaý Iгар : другие произведения.

Палiгон

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Школа кожевенного мастерства: сумки, ремни своими руками
 Ваша оценка:

<

  Пакамечаны аркуш шэрай зямлi...
  Паўмёртвы, нiбы мясцовы пейзаж
  Па-за дротам, каторы пад токам звiнiць
  На жалезных слупах, што паела iржа.
  
  Зааранае поле стогне ўначы...
  Засявалi смяротнаю прагай яго,
  Прагай ведаў... пры гэтым не бралi ў разлiк
  Што не будзе пасля запытацца ў каго,
  
  Што не пройдуць звяры гэтым полем на гон,
  Што нiколi не будуць тут птушкi спяваць,
  Што не будуць тут дзецi сунiцы збiраць
  I не будзе каму дзяцей нараджаць...
  Шэраю плямай накрыў гэты край палiгон.
  
  Смерць даўно адмянiла апошнi закон
  З тых, што некалi тут вызначалi жыццё.
  Толькi вецер яшчэ ў правадах сiнтэзуе выццё
  Шэрай плямай накрыў гэты край палiгон.
  
  Раз'ядаюць узгоркi злавесным святлом
  На свiтаннi брунатным атрутны туман,
  I блукаюць прывiды былых жыхароў,
  П'юць з апошнiх рачулак ваду-атрамант.
  
  Тэлевока, бывае, звышпiльна глядзiць
  З рэдкiх вежаў аховы на цiхi абсяг,
  На свiнцовае неба, дзе сонца хрыпiць...
  I лунае над вежай бясколерны сцяг.
  
  Гэты сцяг не знайшлося каму прыспускаць,
  Бо няма ўжо каму тут жалобу насiць.
  "Радыяцыя ў норме" - паперка трымцiць
  На будынку бальнiцы... Хто будзе чытаць?
  
  ... Калi нават у самых бяспечных кутках,
  Там дзе цёпла i суха - i можна бы жыць,
  Не знайсцi нават спрэчных прыкмет павука -
  Самы мудры не здолеў людей перажыць...
  
  Нават час не бяжыць, нават ён
  Назаўжды свой палёт прыпынiў...
  Толькi вечна жыве палiгон.
  
  Толькi вокны пустыя нявыбiтым шклом
  Пазiраюць няўцямна на шэрыя днi,
  Што паўзуць, каб растаць за наступным вуглом,
  У завулках, свабодных ад бегу хвiлiн.
  
  Невядома каму, невядома адкуль
  Тут пульсуюць па трубах i правадах
  Электрычнасць i газ, цяпло i вада...
  Але тут не пачуць нават пошчаку куль.
  Толькi мёртвыя дрэвы ў мёртвых садах.
  
  Толькi ў боксах пад сiнню дзяжурных агнёў
  Iржавее цяпер непатрэбны натоўп
  Гусянiчных i колавых мотазвяроў...
  Суха ў баках, i iх не напоўнiць нiхто.
  
  Толькi зрэдку бывае, што дзесьцi ў палях
  Недаедзены сном аўтамат ажыве,
  Гук амаль што забыты ў цiшы паплыве,
  Абнадзеiць спярша... Захлынецца - пасля...
  I агорне - цяпер назаўжды - цiшыня.
  
  Тут нiкога няма ўжо вельмi даўно.
  Край стэрыльны - нiбы ў фантастычным кiно.
  Толькi пыл не выводзiць адсюль гарнiзон
  I паўсюдна на варце салдаты яго
  Пад сумётамi - нават! - кiслотных снягоў...
  Зберагаюць - вось толькi каму? - палiгон...
  Ад каго?
  Бо нiхто не прад'явiць нiколi правы
  На зямлю, на якой кожны крок нежывы.
  
  Толькi дрэвы-татэмы ў мёртвых садах.
  Толькi ценi пшанiцы на шэрай раллi.
  Толькi вецер самотны пяе ў правадах
  Развiтання малiтву, што сам сачынiў.
  
  Тэлевока, бывае, звышпiльна глядзiць
  З рэдкiх вежаў аховы на стому палёў...
  Ды не бачыць нiколi былых жыхароў,
  Што блукаюць штодня мiж маўклiвых муроў...
  Кулямёты маўчаць - iм прывiдаў не бiць.
  
  Толькi пыл, толькi дрот, толькi шыльды вiсяць
  На тым дроце, пазначыўшы смерцi мяжу
  Папярэджаннем жорсткiм: "Стой! Буду страляць!"
  Дзесяць злых кiлавольт у тым дроце не спяць,
  Ды не вераць ужо ў паданняў iлжу,
  Быццам хтосьцi з намерам прыйсцi б сюды мог
  Адназначна варожым -
  Бо па той бок
  Смертаноснае агароджы
  Некранута цнатлiвай глядзiцца зямля...
  
  Гэты край абмiнаюць жывыя здаля.
  
  Што з таго, што даўно ўжо мiргаюць нулi
  На прыладах, якiя не ўмеюць хлусiць -
  На стэрыльнай, як попел надзеi, зямлi
  Толькi ценi слабыя згаджаюцца жыць...
  
  Беспрытульныя душы чакаюць дарма -
  Тут нi ўчора, нi заўтра няма...
  
  Дзесьцi ў бункеры цiха пылiцца журнал,
  У якiм на апошняй старонцы пiсаў
  Хтось прыгожа, спакойна, зусiм не дрыжэла рука,
  Што праграма даследванняў здейснена ўся"
  I "супалi з разлiкамi" вынiкi iх.
  А нiжэй - што "сябе палiгон апраўдаў".
  I яшчэ - што "пабочных эфектаў няма".
  
  I таго, хто пiсаў няма.
  Ён далёка адсюль не пайшоў -
  Ён не выйшаў за могiлкi, што без крыжоў,
  Агароджы, бяроз i царквы,
  Стаў цiшэй за шолах травы
  I мякчэй за туман...
  Каб давесцi да бляску падман,
  Стаў прывiдам, папоўнiў сабой легiён
  Тых, каму домам стаў палiгон...
  Ён, каторы не жыў - i цяпер не памёр.
  Ён нiколi не браў да галавы.
  Ён цяпер не жывы.
  Сталi ветрам косцi яго...
  Толькi што яму да таго?
  
  Без узросту, без ценю... i страцiў iмя,
  Ён - прывiд, ён - нябыт... Ён - папросту фiгня...
  Ды яму не балiць - прызвычаiўся, нелюдзь, не-жыць.
  Толькi як жа ўсiм iншым быць?
  
  Хто не можа забыць?
  Хто не можа адкiнуць адчай,
  Што спалiў каляровае шчасце вачэй
  Разам з цёплаю цемрай апошняй з начэй?
  Хто не можа забыць, як саспеў ураджай
  На жахлiвых палях,
  На каторых свяцiлася ноччу зямля?
  
  Як саспеў-узышоў, як усiх пазбiраў,
  Як ва ўсiх нават кроплi жыцця адабраў...
  
  Нават час тут застыў, нават ён
  Назаўжды звышдакладна мiж стрэлак завiс,
  Высах, выгарэў, ссыпаўся ўнiз...
  I яго перажыў палiгон...
  На забытым плакаце: "Скажыце чы-ы-ыз!"
  
  "Колькi часу?" - Адказ адзiн:
  Нуль гадзiн...
  Нуль хвiлiн...
  I неба - нiбы парасон...
  Ды на спiцах не шоўк, а бетон...
  
  "I не скончыць вар'яцкую гэту гульню...
  Не адрознiць цяпер ад асфальту зямлю -
  Скамянела яна, а пыл
  Слёзы сквапна яе пазбiраў
  I камусьцi прадаў,
  А зямлю сваёй коўдрай накрыў..."
  
  На кавалках паперы былыя радкi,
  След апошняе працы паўмёртвай рукi,
  Iх пiсаў цi апошнi паэт, цi апошнi жывы...
  А цяпер нi яго.. нi травы...
  Не спужацца цяпер -
  Не парушаць спакою нi птушка, нi звер...
  Анiякiх слядоў,
  Не аклiкне нiхто мiж самотных слупоў,
  Толькi цiхi стогн правадоў...
  
  
  
  
  2000, студзень
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список

Кожевенное мастерство | Сайт "Художники" | Доска об'явлений "Книги"