Kлепiкaý Iгар: другие произведения.

Зімовая калыханка

"Самиздат": [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Конкурсы романов на Author.Today
Творчество как воздух: VK, Telegram
 Ваша оценка:

<

  А да той вясны
  Як да той сцяны
  Што яшчэ ніхто
  Класці не пачаў
  А да той вясны
  Толькі снег і сны
  Дый і ў снах яшчэ
  Не пяе ручай
  
  CHORUS:
  А я помню, а я ведаю,
  Што за снегам будзе следам...
  Скуль жа помню, скуль жа ведаю,
  Што за тою за вясною?
  Я не помню, я не ведаю,
  Лепш злаўлю табе сонца промні
  Бранзалетамі з белай поўні...
  Хто вучыў мяне, я не ведаю,
  Я не ведаю і не помню...
  
  А да той вясны
  Толькі кліч дрыгвы
  Ды завеяў смех па начах
  А да той вясны
  Хмары-дываны
  Заблукалі ў стылых вачах
  
  CHORUS
  
  А да той вясны
  Не пачуць званы
  Не для святаў час
  Не прыйшла пара
  А да той вясны
  Не адсунуць сны
  Бо над намі неба - гара...
  
  CHORUS
  
  
  
  
  
  2000, люты, 15, аўторак, 16:27
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
Э.Бланк "Пленница чужого мира" О.Копылова "Невеста звездного принца" А.Позин "Меч Тамерлана.Крестьянский сын,дворянская дочь"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"