Ні зіма, ні вясна...
І не лепш, і не горш -
Ці ўспацелы снег,
Ці змарожаны дождж...
І штурмуюць боцікі й боты
Непераможную слоту.
Ні зімы, ні вясны - пакуль
Вызначае надвор'е Нуль...
І паблытаў уласныя ноты
На кавалках паперы размоклай
Сумны вецер
І на кожнай трубе і флейце
Ён спрабуе накцюрн узнавіць...
Усміхаешся?
Значыць, яшчэ будзем жыць...
2000, люты, 19, пятніца, 23:23
|