Kлепiкaý Iгар : другие произведения.

На Ветэраненштрасэ выпаý снег...

"Самиздат": [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:



  На Ветэранештрасэ выпаў снег
  І вуліцы пасуе сівізна...
  Ды хтосьці там, за мутным шклом вакна
  Трывожна пазірае ў твар і ўслед.
  
  Я скурай адчуваю позірк той,
  Бо ён мяне... казыча? Не, свідруе!
  Гатовыя ў палёт сарвацца кулі
  Вачэй... І я не йду, лячу стралой,
  Нібыта тут за кожнаю сцяной
  Віруе жах у пошуках адтулін,
  
  І я кудысьці ўбок хутчэй звярнуў,
  Ледзь не згубіўся ў павуцінні вуліц,
  Хоць разумеў - ніхто не каравуліць
  Мяне ні за адным з двухсот вуглоў,
  Але ўвушшу вісела рэха слоў,
  Якіх насамрэч - ведаю! - не чуў...
  
  І прыйдзецца, каб нечага не страціць,
  Ізноў прайсці па Ветэраненштрасэ...
  
  
  2000, люты, 19, субота - 23, серада
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
Э.Бланк "Пленница чужого мира" О.Копылова "Невеста звездного принца" А.Позин "Меч Тамерлана.Крестьянский сын,дворянская дочь"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"