|
Першы тыдзень вясны...
Падазрона цяплее ў паветры...
Снег, аднак, затрымаўся
ў чарзе за зваротным бiлетам.
Ён злуецца i плача,
аблiваецца потам -
ён застаўся iзноў без работы,
зберажэнняў не хопiць да лета...
Разумее - тупiк,
i нiчога болей не свецiць.
Ён куды-небудзь знiк бы...
Ды нiдзе не патрэбны ў свеце.
Нават там, дзе зiма -
там свайго iм хапае снегу.
2001, сакавiк, 5, панядзелак
|