Слупы на памежжы
Пагнiлi, абярнулiся прахам...
Але мяжа
Памерла раней за iх -
Калi не стала тых,
Каго яна падзяляла,
Каго яна раздражняла,
Вабiла верагоднасцю
Пераступiць/парушыць,
Вабiла й сагравала -
Да ўскiпання крывi,
Да незвяртання ўвагi
На ўсю вiртуальнаць лiнii...
Попел i пыл,
Усё, што нехта забыў
Цi згубiў,
Вецер размёў...
Куды?
Туды,
Дзе цяпер ляжыць
Цень новай мяжы...
2002, люты, 9, чацвер - 11, субота, 22:48
|