Нулi i двойкi - звёны ланцуга,
Якi на тыдзень карацей за вечнасць...
I сонца ўзыдзе ценем на сцягах,
Што ў скрутках спяць... якая недарэчнасць.
Iрве асфальт мiж кадрамi мяжа,
На фотаплёнцы летапiс адлiгi,
I пад тваёй падушкаю ляжаць
Калiсьцi забароненыя кнiгi.
Гучыць варган над белай цiшынёй,
I растаюць у цемры камянiцы,
Заняты небяспечнаю гульнёй,
Дажджу шукаеш першыя крынiцы.
Нулi i двойкi - звёны ланцуга,
Якi растане сёння ў шэрым танцы...
Крылом у шкло пастукаў сiнi птах,
Што прыляцеў, каб назаўжды застацца.
2002, люты, 20, серада, 18:07
|