Прывiтанне, мой лiстападнiчак.
Выбачай, што на вулiцы снег.
I хаця табе вельмi хочацца,
Дзед гуляць не вядзе цябе.
Баба кажа, што ты шпалеры
Зноў у хаце яе дзярэш.
Ты ж не крыўдзi яе, не халера ж,
Да таго ж у яе ты жывеш...
Я сумую i хутка прыеду.
Прывiтанне бабулi i дзеду.
2002, недзе ў лютым
|