Kлепiкaý Iгар : другие произведения.

Depressiva

"Самиздат": [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:
  • Аннотация:



  За каваю нібыта палягчэла...
  Хапіла нечакана нават моцы
  Ўсцягнуць на твар ад ранку звыклы выраз -
  Чужую камуфляжную усмешку.
  Зашкаленыя стрэлкі выйшлі вонкі
  І цішыня аслеплых цыферблатаў
  Пяе кратам пра ліпеньскае сонца.
  А нечы голас (можа, галасы?)
  Казыча шэптам хваляў валасы,
  Даводзіць, што не трэба хвалявацца
  І сэнс шукаць - бо лёгка ашукацца.
  Аблокі за акном - нібыта дым
  Мінулым летам згаслай цыгарэты,
  І на пялёстках - варыянты мэты,
  Схаваныя ў гербарыі ні з чым...
  І гэты доўгі, вельмі доўгі шэры дзень...
  І белы цень...
  
  
  2002, ліпень, 5, пятніца, 15:22
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
Э.Бланк "Пленница чужого мира" О.Копылова "Невеста звездного принца" А.Позин "Меч Тамерлана.Крестьянский сын,дворянская дочь"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"