Небяспечная слодыч свабоды
Скрыжаваная з лiпеньскай спёкай
Не прынесла амаль нiчога
Акрамя галаўнога болю
I хаця адступае бязладдзе
Ад квадратаў маiх пакояў
Нас у цемры ўсё роўна двое
Я i след твой у знiклым садзе
Тэлевiзар сочыць за мною
Трэцi тыдзень прыжмураным вокам
Месяц тулiцца цёмным бокам
Да нязвыкла гарачых нябёсаў...
Памiж ценямi лёгкiх крокаў...
2002, жнiвень, 3, субота, 15:02
|