Р.
Элемент 1
Няўжо, скажы ты мне, нарэшце
Нас развядуць крывулi-сцежкi
Далёка ў розныя бакi?
Скажы...
Ды хоць сабе не лгi...
2003, чэрвень, 8, нядзеля, 18:20 (ст. Фанiпаль)
Элемент 2
Нарэшце мы з табою раздзялiлi
Чужую цемру, холад i самоту...
Ты думаеш - цяпер расправiш крылы?
Ты адчуваеш шчасце? Толькi хто ты?
Калi не дзiкi звер цi бог?
Табе не холадна,
Калi сусвет ляжыць ля ног?
2003, чэрвень, 8, нядзеля, 18:28
Элемент 3
Навошта было турбаваць пыл i бруд?
I крычма крычаць?
Што скажаш? Нiхто не хацеў саступаць?
Пыл зноў на зямлi.
I мы - па-ранейшаму тут...
2003, чэрвень, 19, чацвер, 16:07
|