|
|
||
Я сябрую з вялiкай адлегласцi, На мяжы з амаль незнаёмствам. Адчуванне ганю недарэчнасцi Ў тым, што клiчу ўсё гэта сяброўствам. Я сябрую з вялiкай адлегласцi, Кожны крок як па мiнным полi, Фразы звыкла стэрыльна-бяспечныя Вылятаюць нiбыта мiжволi. Я сябрую з вялiкай адлегласцi. Толькi сябар такi... цi патрэбны? Мог даўно бы ўзяць i даведацца... Толькi праўду не хочацца ведаць. 2004, студзень |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"