|
|
||
|
Свабодная краiна Беларусь... Пакуль iснуеш толькi на паперы, Да той пары няроўным будзе пульс I многiм словам не дамо мы веры. Свабодная краiна Беларусь, Ты наша мэта на шляху няпростым, Ты назаўсёды вызначаны курс На тое, каб у роднай хаце госцем Не быць нязваным цi непажаданым... Не "крэсы ўсходнiя", нi "Западная Русь" - Свабодная краiна Беларусь! 2004, красавiк, 9, пятнiца, 9:43 [з удзячнасцю Еўрапейскай каалiцыi "Свабодная Беларусь" за налепку на слупе i за iдэю] |
|