|
|
||
|
Iзноў прастора сцiснутая ў кропку. Расплесцi б валасы цi правады... Ды iзаляцыя - залiшняя раскоша, А значыць - недалёка да бяды. Халодны шэры брук ляцiць пад ногi, I барабанiць нецярплiва дождж Па падваконнях веснiкам аблогi: "Выходзь! Змагайся! Як не ты - дык хто ж?!.." Але ў тумане - невядомы вораг, Хаваецца мiж хворай цiшынi... Iржавы меч ды спрэс вiльготны порах... Беспарашутны крок да вышынi. Крыжы антэн бароняцца ад неба, Прымаючы бясконцасць за капрыз... На закаваную ў асфальт былую глебу Мiнулагоднi аблятае лiст. 2004, травень, 11, аўторак, 19:32 |
|