|
|
||
|
Шукаць маўчання ў правадах Каб не губляцца ў лабiрынтах Зацёртых словаў Чакаць дажджу Каб не лячыць Душу гарэлкай I жыць - ды так Каб апасля застацца Не толькi надпiсам На камнi надмагiльным Каб не запхнуць пасля жыццё Ў кароткi прочырк Мiж першым i апошнiм яго днямi... 2004, чэрвень, 25, пятнiца, 14:18 |
|