|
|
||
|
Не меўшы ў шафе крылаў пра запас, Заўжды баяўся цьмянай вышынi. Такi ўжо выпаў мне нялётны час - Няма паветра ў правiлах гульнi. Нярэдка, нават проста ў поўны рост Узняўшыся, пачуеш злосны крык... А крок зрабiць - нiбыта i не лёс. I ў бок чужы iдзе чужы цягнiк. Адно ляцiць на крылах ночы жах Над тручанаю цемрай гарадоў. I злы суседскi двухгаловы птах Дзяўбе зацята цень былых сцягоў. 2004, жнiвень, 2, панядзелак - 10, аўторак, 11:46 [Першы радок нарадзiўся з назвы кнiгi паэзii Вольгi Базылёвай "Крылы ў шафе"] |
|