Kлепiкaý Iгар: другие произведения.

Яшчэ адна восень...

"Самиздат": [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Конкурсы романов на Author.Today
Загадка Лукоморья
 Ваша оценка:
  • Аннотация:
    2010




Яшчэ адна восень
скончыцца хутка,
праз нейкія пару тыдняў.
Маўклівая просінь
хмарамі сцеліць
шлях для таго, хто прыйдзе

за першым снегам
і выправіць знакі,
што робяць цагліны цэлым.
І альфа з амегай
страцяць былыя сэнсы.
Чорнае стане белым.

І скончыцца год,
стагоддзе, эпоха,
і будзе крышачку крыўдна
за кожны круты паварот,
які не зрабіла дарога,
за кожнага, хто не пакінуў

слядоў на бруку,
ценем ці чуткай
не стаўся ў лёсе маім.
Спыніцца грукат,
пыл вернецца долу
і развееца дым...


2010, лістапад, 23
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
Э.Бланк "Пленница чужого мира" О.Копылова "Невеста звездного принца" А.Позин "Меч Тамерлана.Крестьянский сын,дворянская дочь"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"