адклiканне запытаў,
вызваленне/звальненне надзеi,
непатрэбнай i разбуральнай,
з якой не хапае
нi часу, нi моцы.
немагчыма лiчыць крокi,
бо iдзеш, не сыходзячы з месца,
iлбом адчуваючы
сцяну, што тут назаўсёды.
звярнуў бы горы,
але не на гэтым шляху -
проста супалi
крыху не тыя расклады.
паўсюль нябачныя краты.
выхад - дзе самая халадэча.
цяжар нiбыта выбару
цiсне на плечы.
цугцванг.
хвалявацца - дарма,
гэты бой быў прайграны
яшчэ да яго пачатку,
хаця не было нiякай вайны.
але адчуваеш iлбом нерухомасць
той ледзьве цёплай сцяны.
2021, лiстапад, 29, панядзелак,
16:40 - 16:54, 21:30 - 21:50
|