Kлепiкaý Iгар : другие произведения.

2 i 1/12

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Школа кожевенного мастерства: сумки, ремни своими руками
 Ваша оценка:





150 на 105
субота прайшла
на найвышэйшым узроýнi
але ý танку крыху цеснавата
шалом пракату
дзе выдавалi жыццё
не будзi выццё
вынiк будзе адмоýны
для кожнай гульнi
але нават калi
будзе кожны гарлаць
распнi
прамаýчы i схавай цвiкi
140 на 100
нядзеля
дзверы ý склепе
адарвалася ручка
не зачынiцца ýнутры
каб утрымаць цяпло
вось
i прыдалiся цвiкi
лёд на даху цяплiцы
нiбыта яна не ý снезе
а пад вадой
плёнка прасела
але не рвецца
даспадобы сэрцу
бессэнсоýная праца
дэльта ламае амегу
але ж дах датрывае
да наступнага снегу
130 на 90
ужо не так млосна
кава
маршрутка
хутка
гусцее суцэльная шэрань
з асфальтам аблокi
маюць аднолькавы колер
але ýжо недалёка
да панядзелка
асцярожна
стомленыя аленi
лётаюць невысока


2022, снежань, 25, нядзеля, 18:16
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список

Кожевенное мастерство | Сайт "Художники" | Доска об'явлений "Книги"