Kлепiкaý Iгар : другие произведения.

αβ-series

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:
  • Аннотация:
    Вершы (5), у якiх усе радкi пачынаюцца з адной лiтары (i нават больш таго)



-А-

Абдыму неабдымны прасцяг
Анямелымi пальцамi рук,
Азiрнецца хтосьцi на гук,
Але там - толькi чысты шлях.
А мяне ён не ўбачыць нiколi.
А мяне там няма - я на волi.
Акрываўлены след на вачах
Апранаецца ў пыл i брук,
Адбiваецца сэрца стук
Ад цаглiны ў высокiх мурах...
А мяне там няма - я на волi.

1999, верасень, 12, нядзеля, 12:48


-Б-

Бура злосна неба крые 
Быццам коўдрай
Белым снегам
Бог глядзiць на гэта дзiва
Бавiць доўгi
Бляклы вечар
Беспрытульны вецер вые
Брытвай поўнi
Будзiць глебу
Блiшча воўк вачыма злымi
Белабокi
Быццам фельчар...

1999, верасень, 12, нядзеля, 13:42


-В-

Велiчны гмах над шэраю плошчай
Ветру ў дарунак узнёс муры.
Вежы, з якiх далятае пошчак
Важкiх абцасаў яго вартавых,
Высi адной абяцалi данiну,
Верныя слову свайму назаўжды,
Вынеслi ў хмары магутныя спiны...
Высахлi ўнiзе дамы i сады.
Вежы ж - стаяць, бы трава па вясне.
Вечнасць цяпер тут жыве...

1999, верасень, 12, нядзеля, 14:08


-Г-

Готыка велiчных храмаў
Грукат абцасаў па бруку...
Гесэ гуляе без правiл
Графiкай белага гуку.
Гэта, на жаль, небяспечна,
Гэта амаль незаконна -
Гранды i прымадонны
Голыя невылечна.
Гамбурга вузкiя вулкi
Гётэ прыгадваюць рэхам.
Гегель з дзiравым мехам
Гаўкае ў бочцы гулкай.
Генрых-мяснiк сумуе,
Герастрату зайздросцiць,
Ганарлiва галосiць,
Генiяльна шыкуе...
Галгофа цяпер на Усходзе.

1999, верасень, 13, панядзелак

...

-К-

КВАДРАЦIК

Крывiць кавалкi клыкоў кананiчны карасiк
Кiдае печцы квецень буклетаў клiнiк
Кiнуў паэта-капрызку крылаты Пегасiк
Кратае зрухi фанемаў вясёлы цынiк
Кнiгi курочыць кувалдай курчавы класiк...

1999, верасень, 27, панядзелак, 13:32



 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"