Kлепiкaý Iгар: другие произведения.

Acromixes

"Самиздат": [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Конкурсы романов на Author.Today
Творчество как воздух: VK, Telegram
 Ваша оценка:
  • Аннотация:
    10-in-1



***
Адказ мой пачуўшы, што зведаеш ты?
Лягчэй прамаўчаць мне, чым вымавіць праўду.
Егіпецкі цень нечаканай бяды
Навіс над маёй галавой непапраўна:
А хто твая Муза? - спыталася ты...

3.11.1997, пн, 2:48 


***
Высока ў небе пішуць штосьці крылы
Імкліва
Каму і што? Ніхто не даў ні разу
Адказу...

1.10.1998


***
Калі бачу цябе, каралева
Адзінокага сэрца майго -
Цёплым гукам чароўнага спеву
Я жывы і між вечных снягоў...


***
Такой як ты - не бачыў іншай ...
А бачыў шмат за доўгі шлях.
Цікава, хто-небудзь тлумачыць
Ці мог святло ў тваіх вачах,
Якое хтосьці выпадковы
Не заўважаў нідзе, ніколі...
А бачыў - не знаходзіў словаў...

5.10.1998, пн


***
Не спыніць апантаны час,
Асыпаецца лісце ў пустынных алеях...
Ты яшчэ не адчула, што згас
Абыякавы дзень... Ружавее
Лёгкім ценем на твары тваім,
Лашчыць дахі халодны вечар...
Як падоўжыць імгненне сустрэчы?...

6.10.1998, ат, 16:45


***
Снягі нястомны вецер-сейбіт вее,
Вясны - яшчэ далёкі карагод.
Яе ты не разгледзіш у завеі -
Ты можаш толькі сніць яе прыход.
Ляцяць-ляцяць сняжынкі над зямлёю,
Ахутвае яе ласкавы сон -
Не цемра паўстае перад табою,
А ружы распускаецца бутон...

3.12.1998


***
І колькі ж зорак у небе
Рады Сонца былі б замяніць...
Але...

3.12.1998


***
Таньчаць сняжынкі ў блакітным святле ліхтароў,
Ахінае душу невымоўнае штосьці...
І пытанне - сюды назаўсёды ці ў госці
Снег прывёў нас па сцежках таемных цароў -
Адступае, спужаўшыся чар прыгажосці...

18.2.1999, чц, 12:33


***
Толькі калі ападзе
Апошні пажоўклы ліст,
І калі адляціць
Стая апошняя ў вырай,
Абернецца вечнасцю дзень...

7.8.99, сб, 2:34


***
Таропкія крокі вясны
Абуджаюць ад сну
Іскрыстыя кроплі дажджу
Сагрэтыя сонцам... Тут
Адбываецца цуд...

7.8.99, сб, 22:59




 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
Э.Бланк "Пленница чужого мира" О.Копылова "Невеста звездного принца" А.Позин "Меч Тамерлана.Крестьянский сын,дворянская дочь"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"