|
|
||
| ||
|
Твае пяшчотныя далонi Падаравалi мне надзею Застацца назаўжды ў палоне I не пытацца болей, дзе я Згубiў дарогу ў свет шалёны. На тое, што не звар'яцею, Твае пяшчотныя далонi Падаравалi мне надзею. Каханне наша нас баронiць Ад злое спёкi i завеi. Бяду любую прэч адгоняць I смутак быццам пыл развеюць Твае пяшчотныя далонi. 1999, верасень, 12, нядзеля, 11:32 |
|