МУХI I ЛЮДЗI
(спроба #1)
Лётаюць мухi паўсюль
i надакучваюць нам.
Будзем iх бiць, аж пакуль
не зразумеюць яны,
Што пажадана iм менш
лётаць, жужжаць i гнюсiць.
Людзям таксама пажыць
хочацца трошачкi лепш.
Будзем iх бiць, аж пакуль
не надакучыць самiм
Непадабенства да мух...
Значыць, пакуль не памром.
2000, студзень, 19, серада, 1:48
|
ДЭНАМIНАЦЫЯ
(спроба #2)
У 2000 годзе ў Беларусi адбылася дэнамiнацыя беларускага рубля,
з купюр знiклi адразу тры нулi...
Дэнамiнацыя зноў
блытае нашы мазгi:
Быццам бы меней нулёў,
толькi тавар даражэй.
Следам за нашым рублём
дэнамiнуюць кефiр,
Робяць смятану з вады
(пра малако прамаўчу).
2000, студзень, 19
|