Казаў калісь славуты рускі класік:
"Як можаш не пісаць - дык не пішы"...
Але ж ён быў яшчэ і земляўласнік,
І сам пісаў выключна для душы.
Душа ж часцей за чаркай спачывала,
Чытаць жа іншых, мусіць, не любіў...
Таму і "не пісаць" калег прасіў:
Лягчэй прызнаць - калі напішуць мала -
Знаёмым крытыкам за класіка яго...
Бо сам якраз "накрэмзаў" - о-го-го!
Вайна і мір, няшчаснае каханне...
Лягчэй сказаць, пра што ён не пісаў!
А вынік? "Пазашкольнае чытанне",
І - чулі ўсе, ды хто яго чытаў?
24.2.2000, чацвер, 0:08
|
Сказал когда-то славный русский классик:
"Раз можешь не писать - так не пиши"...
Он был при том земель владелец праздный,
Писал, как говорится, для души.
Душа ж за чаркой чаще отдыхала,
Читать других, похоже, не любил...
С того и "не писать" коллег просил:
Признать ведь легче - коль напишут мало -
Знакомым критикам за классика его...
Ведь сам как раз "намазал" - о-го-го!
Война и мир, несчастные любови...
Сказал бы кто, о чём он не писал!
Каков итог? Лишь "Чтение внешкольное",
Слыхали все, да кто его читал?
перевод автора, 12.6.2013
|