Курчанкова Кристина : другие произведения.

Колеры навобмацак

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:


КОЛЕРЫ НАВОБМАЦАК

   Чырвоныя блiскаwкi мiтусяцца. Яны скачуць, сутыкаюцца, сваволяць, заваблiваюць i рагочуць. На iмгненне спыняцца, падмiргнуць i далей крывянеюць, мiгцяць, разгараюцца, iзноw зрываюцца, лятуць, круцяцца. Чырвоныя лiхтарыкi забылiся на рытм, яны надта разышлiся, яны проста не валодаюць сабою. Можа, яны крыху нападпiтку? Бягуць, спатыкаюцца, валяцца, узлятаюць i wсё рагочуць, рагочуць...
  
   Каля люстэрка сядзеw хлопчык.
   Вось толькi што жанчына ледзь не захлынулася w моры шоwку, атласу, аксамiту, парчы, газу, iзноw шоwку, у блiскучых, вясёлкавых, срэбных, залатых, туманных газавых хвалях.
   Адкуль ён тут узяwся?
   Жанчына крыкнула, каб ён адвярнуwся. Гэта непрыстойна, яна не апранутая. Ах, яе сукенка менавiта на тым крэсле... але хлопчык працягваw сядзець, гледзячы w люстэрка. Проста на жанчыну. Яна iзноw кiнулася w каляровыя хвалi i вынырнула плюшавая, пухнатая, хатняя.
   Хлопчык перабiраw каралi.
   Жанчына сказала, што ён маленькi нягоднiк, што калi-небудзь з яго вырасце вялiкi нягоднiк (яна ведае з тузiн такiх). Яна запыталася, дзе ягоныя бацькi i што яму патрэбна w яе грымёрцы.
   Хлопчык па-ранейшаму глядзеw ёй у вочы. Адной рукой трымаwся за спiнку крэсла, за сукенку, што wся складалася з рознакаляровых блiшчынак. Другой рукой хлопчык перабiраw каралi.
   Жанчына сказала, што калi хлопчык жадае маwчаць, ён можа маwчаць, што ёй усё роwна, што ягонае дрэннае выхаванне - праблема не яе, а ягоных бацькоw, што ёй хутка на сцэну, а для гэтага трэба пераапрануцца, што хлопчык мог бы пакiнуць яе адну, што ён некага нагадвае, што ён мог бы сказаць хоць бы слова, што ён сiмпатычны, але дужа вялiкi нягоднiк для сваiх гадоw.
   Хлопчык падняw руку ад караляw. Далоняй ён маляваw на люстэрку нейкiя незразумелыя, патаемныя сiмвалы. Другой рукой хлопчык лашчыw сукенку. Ён павольна вандраваw пальцамi ад адной каляровай блiскаwкi да другой. I раптам сутаргава сцiснуw кулак. Адарвалiся, паляцелi, круцячыся i мiргаючы iскры.
  
   Белыя блiшчынкi: сарамлiвыя. Дазвольце запрасiць на строгi бездакорны вальс. Не трэба крыwдзiць. Белыя агеньчыкi спеwныя, нетаропкiя, маwклiвыя. Можа, здацца, халодныя. Але не, даверлiвыя, крохкiя. Лядзяныя? Не, крыштальныя. Пакорлiвыя i шчодрыя - люстраныя. Дрыготкiя i няпэwныя w няпершым вальсе.
  

* * *

   Падняла руку ад гронкi ружаw. Баiцца. Кончыкi пальцаw адчулi, як пульсуе пунсовая, малiнавая, апельсiнавая, жоwтая, пярэстая, зялёная кроw. Ледзь кранаючы пялёсткi, вывучыла iх пяшчоту.
   Запомнiла вясёлкавасць крылаw матылька, ледзь-ледзь кранаючы. Не заwважыw, не згубiw каштоwны пылок, узляцеw - потым - зачапiw шчаку, паглядзеw у вочы, заблытаwся w валасах, узняwся вышэй, вышэй, вышэй, згубiwся з ветрам. Уздыхнулi ружы, расчаравана wздрыгнулi пялёсткi.
   Нiхто не wбачыw. Яна wбачыла. Яе пальцы адчулi штуршок. Штуршок.
   Ледзь кранаючы, правяла далоняй па зямлi. Нiводная пясчынка не зварухнулася, а яна wсмiхаецца. Дзiвачка.
   Заwсёды яна такая. Цягнецца да аблокаw бэзу, апускае твар у чараду тульпанаw, абдымае куст пiвоняw, лашчыць дрыготкiя рамонкi, не баiцца недатыку-шыпшыну, запамiнае рэзкi развiтальны водар хрызантэмаw. Ледзь-ледзь кранаючы, а потым доwга трымае пальцы перад вачыма, быццам разглядае, быццам на пальцах адлюстраваwся колер.
   Ну скажыце, навошта сляпой столькi кветак?!
   - Як тваё iмя?
   - Iяланта.
   - I ты зусiм-зусiм нiчога не бачыш?
   - Зусiм-зусiм.
   - Вось нават мяне не бачыш?
   - Не бачу.
   - I яго?
   - I яго.
   - А што ты робiш?
   - Я разглядаю колеры.
   - А, гэта ты так гуляеш? Як быццам?
   Яна была самая багатая. Так здавалася тады. Сотнi кветак для адзiнай сляпой дачкi пасадзiла мацi. Пацеркi, абручыкi, шкельцы, манеткi, празрыстыя шарыкi, каляровыя каменьчыкi, абрэзкi тканiны (аксамiтныя латкi ды ядвабныя стужкi). Як варажбiтка (а хутчэй, зачараваная прынцэса), сядзела Iяланта w казачным садку, высыпала на каленi свае скарбы, перабiрала пацеркi, прыкладвала да твару, слухала, як звiняць у руцэ шкельцы, мацала, падносiла да вачэй...
   I wсё адно не бачыла колеру.
   - Вясёлка! Вясёлка! Глядзiце, вясёлка!
   - Iяланта, якога колеру w мяне нос?!
   - Яна сляпая, як крот. Iяланта - крот!
   - Не хадзiце ля гэтай вядзьмаркi! Хлусiць, што сляпая! Хто пройдзе, лiха прычэпiцца, бародаwка wскочыць...
   - Мама, гэта яе Божанька пакараw?
   - Навошта табе гэты бранзалецiк. Ты яго wсё роwна не бачыш. Я вазьму яго сабе.
   - Iяланта з мацi iдзе! Уцякайма! Хто апошнi - той жаба валасатая!
   - А спрачаемся, я дакрануся да яе брамкi?
   - Iяланта, ты ведаеш усе колеры?
   - Iяланта, паглядзi, мы забiлi твайго брата - крата!
   - Iяланта, якога колеру сонца?
   - Iяланта...
   Якая багатая Iяланта!
   Яна мае пацеркi колеру птушынага крыку. Яна глядзiцца w люстэрка, пафарбаванае w пах прэлага лiсця. Да яе w госцi можа завiтаць вецер, сатканы з пялёсткаw барвовай ружы. Iяланта размалёwвае аксамiтныя стужкi рознакаляровым шэптам i ведае, што ранiшнi смех мае трыццаць чатыры адценнi.
   У скарбонцы Iяланты - пырскi фарбаw, аскепкi спектру, дзве жменi вясёлак i чатыры сотнi пытанняw. А да Iяланты пытанне звечару i назаwсёды толькi адно.
   - А якога колеру знiчка?
   - Колеру болю.
   I скiнецца w раку сонца знiчкай. Так iмклiва, нязграбна (ажно няёмка), так неабачна, што застанецца вiсець уночы здзiwленая вясёлка. Так i будзе мiгцець да ранку. Не апрытомнее. Вясёлка. На начным небе.
   Разаб'ецца куфар Iяланты. Паляцяць кропелькi фарбаw ва wсе бакi. Не сабраць...

* * *

   Цёмна-сiнiя блiскаwкi: танга паwзмроку. Як неба wвосень. Два крокi. Супынак. Нахiл галавы. Святло патанула w сiнiм. Вочы. Знiклi. Вочы. Згубiлiся. Танга. Столiк, свечка звялая ружа. Крок. Цiшыня цi маwчанне? Нехта спяшаецца, прыступкi, лiсце, лiсце... Вочы. Пацалунак. Танга. Тры крокi, паварот. Усмешка. Нахiл галавы. Паwзмрок. Не верце. Гадзiннiк. Восень, адказ, маwчанне. Танга. Цёмна-сiнi.
  
   Жанчына раззлавалася. Яна крыкнула, што хлопчык сапсуе ёй адзенне, што яна паскардзiцца ягоным бацькам, што калi wсё падстроiла "гэтая курыца з голасам хворай на грып гарылы", то мала ёй не падасца.
   Хлопчык больш не глядзеw на жанчыну.
   Але жанчына хутка супакоiлася. Яна разглядала хлопчыка моwчкi i палахлiва.
   Хлопчык сядзеw перад люстэркам, схаваwшы рукамi твар.
   Жанчына сказала, што ён вельмi нагадвае ёй некага, адну дзяwчынку з маленства. Жанчына спытала, як iмя хлопчыка i чаму ягоныя бацькi не iдуць па яго. Жанчына сказала, што хлопчык можа wзяць сабе ейныя пацеркi, калi wжо яны так яму спадабалiся.
   Хлопчык маwчаw.
   Жанчына маwчала.
   Адчынiлiся дзверы.
   Жанчына wсмiхнулася насустрач вялiкаму сумнаму чалавеку. Жанчына сказала, што рада бачыць у сябе "маэстра", што ён так рэдка бывае... Жанчына сказала, што "ах", яна здагадалася, што сын вельмi падобны да бацькi (надзвычай сiмпатычны), што хлопчык добра сябе паводзiw, што яна wсё-такi задаволеная, што нарэшце знайшлiся родныя хлопчыка, бо ёй хутка на сцэну, што яны вельмi мiла пагутарылi, што хлопчык занадта маwклiвы, але сарамлiвым яго не назавеш (тут жанчына гарэзлiва wсмiхнулася i пакiвала пальцам). Жанчына сказала таксама, што бацька знайшоwся б значна хутчэй, калi б хлопчык адказваw на пытаннi.
   Жанчына казала яшчэ нешта, але мужчына не слухаw, ён хутка падышоw да хлопчыка, правёw рукой па ягоных валасах, адарваw ягоныя далонi ад твару. I толькi калi хлопчык суцiшыwся w бацькавых абдымках, мужчына папрасiw прабачэння, адказаw, што гэта сапраwды ягоны сын, што мацi хлопчыка сышла ад iх учора, што хлопчыка не было з кiм пакiнуць, таму давялося wзяць на працу, што болей яны перашкаджаць не будуць, што наступным разам мужчына зачынiць кабiнет на ключ, што хлопчык сапраwды вельмi маwклiвы, што хлопчык не можа быць iншым, бо ён глухi, сляпы i нямы.
   Потым мужчына wзяw хлопчыка на рукi i сышоw.
   Жанчына доwга i wважлiва назiрала, як круцяцца w паветры некалькi iскрынак з яе вясёлкавай сукенкi.
  
   Жоwтыя блiскаwкi: святочна. Уключылi святло, запалiлi свечкi. Ярка, асляпляльна. Жоwтыя лямпачкi. Адкрыта, бессаромна, нахабна, быццам смяецца жменя манетак, смяецца заразлiва, звонка, рассыпiста, ды ненатуральна. Блiснуць маланкi апельсiнава, спела, мiгцяць залацiста-жоwта, сонечна, знiкаюць. I раптам - выбух: iмклiва, нястрымна, вогненна. Хваробны, вар'яцкi жоwты.

* * *

   Танцуй. Ты не вiнаватая.
   Памятаеш, як ты танчыла для Iяланты? Так смешна падскоквалi твае танюткiя коскi, спаднiчка надзьмувалася, быццам парашуцiк. А колькi натхнення было w тваёй простай, спрадвечнай песеньцы. Танцуй i сёння гэтак жа. Няхай патлатыя коскi схавалiся пад залацiстым парыком, твая сукенка сёння - дзве жменi каляровых блiшчынак. Павер iм, i яны wсё зробяць за цябе.
   Ты не вiнаватая: проста w вочы б'юць пражэктары. Не бойся. Танцуй навобмацак. Вось бачыш, твая песенька табе дапаможа. Памятай, зала глядзiць на цябе. Iхнiя позiркi - каменьчыкi w спiну, блiзкiя грымоты (i няма дзе схавацца), халодная залева, праклён сябра, матылёк з абарванымi крыламi (якая мярзота!).
   Як ты думаеш, што адчувала Iяланта, калi ты спявала для яе танец? Можа быць, яна лавiла рукамi плынi паветра, пырскi пяску з-пад тваiх ножак?
   Ты не вiнаватая. Не заплюшчвай вочы. Увесь свет глядзiць сёння на твой танец. Мiтусяцца на сцэне каляровыя агеньчыкi. Не спыняйся, танцуй, танцуй! Табе нельга спынiцца. Бо што ты зможаш адказаць, калi Iяланта, ледзь кранаючы, ледзь-ледзь кранаючы пругкiя гронкi бэзу, асудзiць цябе пытаннем:
   - А якога колеру твой танец?

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"