Адной раніцы сталася так,
што сонца ўзышло на захадзе;
сэрца білася справа,
а душа была вонкі,
увабраўшы ўсярэдзіну цела.
І адгэтуль мы паміралі аднойчы
й жылі назаўсёды.
...Але то на ўскрайку неба
люстраная палала поўня,
сонца з сэрцам былі на месцы -
Апакаліпсіс скасаваны.