Kuciel-Frydryszak Joanna : другие произведения.

Chłopki (Сялянкi)

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Школа кожевенного мастерства: сумки, ремни своими руками
 Ваша оценка:
  • Аннотация:
    Глава 1-я (дзеля азнаямленьня з творам), аматарскi пераклад з польскай на беларускую

  РАЗЬДЗЕЛ 1
  
  ДАРЭМНЫЯ
  
  Калi вясковая дзя-чына прадста-ляецца, то паведамляе iмя, прозьвiшча, назву вёскi, зь якой паходзiць, а таксама кажа, наколькi вялiкая iхная сям'я й бацька-ская гаспадарка. Дзьве апошнiя зьвесткi скажуць нам пра ейнае становiшча найбольш. Знаёмячыся з дачкой гаспадара, у якога шэсьць дзяцей й тры моргi*1, мы -жо ведаем: яны церпяць голад. Iхную гаспадарку адмысло-цы - эканомiцы называюць карлiкавай, то-бок непрадукты-най, недастатковай, каб пракармiць сям'ю.
  Што мела бы тут рабiць падрастаючая дзя-чына? Дзiцём яна пасьвiць гусей або карова-. А як падрасьце, робiцца зусiм бескарыснай. Больш таго: абцяжарвае гаспадарку, бо трэба яе кармiць, а няма чым.
  Цi так нарадзiлася слова дармаед? Не. Для такiх, як яна, эканамiсты прыбераглi больш элегантны тэрмiн, але разам з тым брутальны: дарэмная. Няма для яе працы, значыць няма для яе ежы. Яна дарэмная. Трэба яе як мага хутчэй выдаць замуж. Хiба што сама -цячэ - горад, найчасьцей у наймiчкi. Або - батрачкi - Францыю, Бэльгiю, Нямеччыну.
  У мiжваеннай Польшчы 64 адсоткi гаспадарак на вёсцы лiчылiся недастатковымi, а 40 адсотка- вясковых жанчына- - дарэмнымi.
  
  
    []
  Жыхаркi малапольскага Бажэнцiна на заробках у Нямеччыне, у ба-эра*2
  
  У 1936 годзе - Дзiко-цы зья-ляецца апытвальнiк. Яго цiкавяць малыя гаспадаркi, дакладней тыя, што завуцца карлiкавымi. Гаспадарам, якiя прымаюць яго пад свой дах, ён задае аднолькавыя, скрупулёзныя пытаньнi: Што яны ядуць? Як жывуць? Якiм рыштункам валодаюць? Якiх жывёла- гадуюць? Ува што апранаюцца?
  Або, кажучы папросту: як даюць рады з жыцьцём.
  Дзякуючы гэтаму мы зазiрнем - сялянскiя халупы на по-днi Польшчы амаль стогадовай да-нiны. Будзе гэта прыкры вiзыт.
  Дзiковец - досыць вялiкая вёска на Падкарпацьцi: каля двухсот сялянскiх гаспадарак, зь якiх звыш паловы - гаспадаркi малыя й вельмi малыя. Найблiжэйшы горад - Калбушова - знаходзiцца на адлегласьцi - шэсьць кiлямэтра-, паблiзу няма нiводнай фабрыкi, а значыць няма магчымасьцi заробку. Падзарабiць можна, пайдучы "на панскiя" на суседнi двор або кiруючы фурманкай. Жанчыны выплятаюць кошы.
  Апытвальнiка прымае сям'я гаспадара Т.В. Яму трыдццаць чатыры гады, ёй - трыццаць адзiн. Абое скончылi чатыры клясы народнай вучэльнi, выхо-ваюць двух дзяцей: сямi й пяцi гадо- з роду. На сваiх трох моргах вырошчваюць жыта й бульбу, гадуюць карову, цялё й шэсьць курэй. Жывуць у дра-ляным доме, крытым саломай, але -ласна жытлом служыць адзiн пакоi пяць на пяць мэтра-. Другое памяшканьне - то абора.
  На адну асобу - занато-вае апытвальнiк - прыпадае 5,1 квадратнага мэтру, пакой ня мае падлогi (глiна), два вокны памерамi 102 на 80 сантымэтра- нiколi не расчыняюцца.
  Седзячы на адным з двух крэсла-, што належаць сям'i, апытвальнiк перапiсвае астатнiя прадметы - доме:
  
  два ложкi
  адзiн стол
  чатыры лавы
  адзiн столiк
  палiца
  гадзьдзiньнiк
  восем абраза- рэлiгiйных у дрэнным стане
  
  На гэтым усё.
  Затым пытае сям'ю пра гiгiену:
  
  - Цi водзяцца - памяшканьнi паразыты (клапы, прусакi й да т.п.)?
  - Цi практыкуецца сумеснае спаньне, напр. дзяцей?
  - Колькi асоба- сьпiць разам?
  - Цi практыкуецца спаньне на зямлi й да т.п.?
  - Цi практыкуецца спаньне - гаспадарчых будынках улетку, узiмку?
  - Колькi разо- кожны з чальцо- сям'i мыецца у летнюю пару? А - зiмовую?
  
  У доме сям'i В. нiхто на зямлi ня сьпiць. Затое на печы сьпiць так званая камарчыха. Так мянуюць тых, хто ня мае свайго дому. Дзевяностагадовая жанчына, будучы дарэмнай, тулiцца па чужых людзях. Дапамагае зь дзецьмi - абмен на кут для спаньня. У Дзiко-цы яна атрымала сапра-дны кут, на печы.
  Але дом сям'i В. - гэта ня толькi сыпяльня й кухня, гэта яшчэ й шавецкая майстэрня, бо мужчына падзарабляе, робячы боты. Утрымлiваюцца тут таксама куры. Дамачадцы не павiнныя аднак скардзiцца: два ложкi на сям'ю з чатырох чалавек - гэта -жо нешта.
  Дачка -да-ца з-пад Кракаву, народжаная - 1917 годзе, будучы падлеткам, сьпiць у адным ложку з двума братамi. "Я - галовах, а браты - нагах - згадвае яна. Але паводле чаго вызначалася, дзе галовы, а дзе ногi, гэтага я ня ведаю, бо на нiводным канцы падушкi не было, толькi рызманы". Яшчэ адзiн ейны брат сьпiць у ложку з бацькам, а астатнiя два - на нарах у стайнi.
  Ядзьвiга Шкраба, народжаная - курнай хаце - бяскiдзкiм Адэрне, яшчэ - 1923 годзе дзiцём уцякае з дому ад зьедлiвага дыму. "У нас не было комiну, а толькi складзеная з плоскiх камянё- топка. Так нам той дым дакуча-, што спаць я хадзiла зь сястрой у стайню, дзе пад стольлю бы- зроблены насьцiл з дошак, ну й мама казала, што там цяплей, чым у пакоi, бо туды зносi-ся гной ад адзiнай каровы, якая - нас была".
  Грамадзкiя работнiцы хапаюцца за галовы.
   "Сям'я жыве - вёсцы пераважна - адным пакоi, у якiм месьцiцца ад 6 да 12 чалавек - у тым лiку хворыя й старыя, якiя спра-ляюць патрэбу - вядзёрка й на сяньнiк". Ложка- - 2-3, калыска, лавы ля печы, куфэркi - гэта тое, што замяшчае ложкi. Старыя сьпяць на адным з ложка-, беручы кагось з унучко- у ногi, упоперак ложка, гэта значыць тры асобы на адным ложку - i дзiцё мае цэлую ноч пры твары ногi пажылых людзей, часта ня вельмi чыстыя! Другi ложак займаюць бацькi, таксама нярэдка з адным дзiцём. Якая ж тут выгода? Калi я зьвяртаю на гэта -вагу, чую за-сёды адзiн адказ: "мы -жо так прывыклi". Трэцi ложак займаюць дзецi рознага -зросту й часта рознага полу. Сьпяць сёстры з братамi розных год з роду - тут уже не вядзецца аб выгодзе, а аб чымсьцi куды важнейшым!" - пiша Зоф'я Качыньская у 1929 годзе - часопiсе "Перадавiк".
  А доктар Уладзiсла- Хадэцкi прадпiсвае: "Вясковы люд павiнны адвучыцца ад спаньня па некалькi чалавек у адным ложку, ад спаньня - адзёжы, ад рэдкай зьмены бялiзны на сабе й у ложку й ад мыцьця вадой, выпусканай з рота".
  Тым часам апытвальнiк у Дзiко-цы прыглядаецца да гардэробу дасьледуемай сям'i. Жанчына пералiчвае -сё, чым валодае:
  
  тры кашулi
  адна пара майтка-
  адна пара панчоха-
  дзьве блюзкi (сьвяточныя)
  адна спаднiца (на штодзень й для сьвята)
  адна пара чаравiко-
  хуста для пакрываньня - зношаным стане
  тры хусткi на галаву
  
  Адзёжа жанчыны каштуе 21,30 злотых.
  Сярэднi заробак мужчыны - Польшчы - 1936 годзе складае250 злотых. Падзёншчыца - фальварку працуе за няпо-ны злоты - дзень.
  Калi казаць пра мужа, то апытвальнiк выя-ляе, што той валодае:
  
  кашуляй i парай кальсона- уласнага вырабу
  адным "гарнiтурам" уласнай працы, а таксама адзiн сьвяточны
  (апытвальнiк не паведамляе, што азначае двухкосьсе, але можна здагадацца, што той пашыты на -зор панскага, але ж застаецца сялянскiм)
  зношаным кажухом
  дзьвюмя парамi чаравiко- (на штодзень i для сьвята)
  шапкай на штодзень
  капялюшам для сьвята
  
  Адзёжа мужчыны каштуе 25,50 злотых, то-бок на чатыры зь лiшкам злотых больш, чым жанчыны. Мужчына мае дзьве пары бота-. Як уладжвае справы, рэпрэзэнтуе, палiтыкуе, то ягоныя выхады - сьвет важнейшыя. Жанчыне досыць адной пары. Боты ёй патрэбныя перадусiм затым, каб пайсьцi - касьцёл i на кiрмаш.
  Няблага было б ведаць, як сёньня, праз больш за восемдзясят гадо-, жывуць нашчадкi сям"i В. Вельмi пра-дападобна, што iхныя -нукi -сё яшчэ пражываюць у Дзiко-цы, а можа нават i дзецi? Хто яны? Чым яны займаюцца? Цi паклала бяда iхных дзядо- адбiтак на далейшых лёсах роду i, калi паклала, то - якi спосаб? Карыстаючыся падказкай, што Т.В. бы- ша-цом, я спрабую iх адшукаць. Быць можа, людзi -згадаюць, бо - прыкарпацкiх вёсках людзi жывуць з рода - род. Мырыян Пёрэк, гiсторык i былы дырэктар тамтэйшай школы, прагледжвае для мяне хрысьцiльныя кнiгi й шлюбныя акты, аднак Т.В. не знаходзiць. А цi нельга выявiць, хто - Дзiко-цы бы- ша-цом? "У Дзiко-цы перад другой сусьветнай вайной, т.б. перад 1939-м у вёсцы дзецi хадзiлi босыя вялiкую частку года, незважаючы, што ша-цамi падзараблялi кал. 20 сяляна-" - адказвае на мой лiст Марыян Пёрэк.
  Дваццацi? Тры пары бота- у сям'i, а ша-цо- у адной вёсцы дваццаць? Навошта?
  Кустошка Агнешка Грабо-ская - вялiзных, душных сховiшчах Варша-скага этнаграфiчнага музэю адчыняе велiчэзную шуфляду. Мы залазiм на драбiнкi, бо шуфляда з надпiсам "Боты" знаходзiцца -гары, i - ёй корпаемся.
    []
  Шмат сялянскiх сем'я- ня могуць дазволiць сабе боты для дзяцей, а, як надыходзiць восень, больш ужо нельга хадзiць басымi. Палiцыя - Станiслававе раздае боты бедным дзецям, 1937 год
  Я выцягваю на-дачу, лiчучы, што знайду жаночыя, i сапра-ды: чаравiчкi, чо-нiчкi, амаль усе чорныя. Я нiколi ня бачыла так моцна палатаных бота-, не чакала, што -вогуле мажлiвае так лютае змаганьне за працягненьне жыцьця абутку. Але ж старых, зьнiшчаных бота- было так шмат, што яны мелi -ласную назву: харболы. Верагодна, усе ша-цы - Дзiко-цы прынамсi раз папра-лялi адзiн i той жа бот. Тым часам ва -спамiнах Гжэгаша Зэлка пра сямейнае гаспадарства - ваколiцах Новага Сонча можна знайсьцi такую iнфармацыю: "Дзед прыгадва-, што разам з братамi яны мелi толькi адзiн камплект добрага -браньня й толькi адну пару бота-, у якiх хадзiлi напераменку. Ксёндз Уладзiсла- П'ёнтэк паведамляе на падставе парафiяльных кнiга-, што адна пара бота- служыла жыхарам дому - сярэднiм цягам 10-цi год". Для сяляна- боты - знак годнасьцi. Але для нашых гераiня- боты - гэта яшчэ й iншая справа. Для iх боты азначаюць вольнасьць.
  
  
  За-вагi:
  *1 Морг - старая зямельная мера (0,71 гектара).
  *2 Ба-эр - багаты селянiн, звычайна нямецкага паходжаньня
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список

Кожевенное мастерство | Сайт "Художники" | Доска об'явлений "Книги"