Ламмот: другие произведения.

Вецер

"Самиздат": [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:

  Нам ня зябка, стаім пад гэтым
  пранікальным бязьмежным небам.
  Неба сёньня - не як зазвычай:
  вее вецер, амаль што вые,
  як праз лес, як праз краты нетраў
  прабіраецца намі. Згрэбаў
  хтосьці неба нібыта ў гу́рты -
  сьнег сапраўдным ідзе вірам
  разам зь ветрам праз нашы рэбры;
  вее ўсюды, дзе хоча, вецер -
  нам ужо не балюча сёньня,
  не блукацьмем па крузе ноччу.
  Хтосьці нашы шляхі прамымі
  нам зрабіў, і дзіра ў павеці
  неба, пэўна, ня мае кантаў,
  і плыве навылёт аблочча.
  
  Заўвага:
  1. Нетры - непраходныя, глухія мясціны; прастора, парослая густым лесам (у адным з значэньняў);
  2. Не блукацьмем - форма "працяглага будучага часу" (уласьцівая паўднёва-заходнім гаворкам, а таксама тарашкевіцы), значыць "ня будзем блукаць";
  3. Павець - навес (у адным з значэньняў);
  4. Кант - востры край, рабро чаго-н.(у адным з значэньняў).
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
Э.Бланк "Пленница чужого мира" О.Копылова "Невеста звездного принца" А.Позин "Меч Тамерлана.Крестьянский сын,дворянская дочь"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"