Матвеенко Майя Владимировна : другие произведения.

Рамайканы

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:
  • Аннотация:
    На белорусском языке!


Рамайканы

   За ноч прымаразкi змянiлi выгляд лесу: сухая трава пакрылася белым налётам iнею, лiсце на дрэвах пацямнела, ягаднiкi i кустоўнiкi пажаўцелi.
   У чырвоных i жоўтых водблiсках вялiкага вогнiшча высокiя стройныя ствалы сосен здавалiся чорнымi палосамi на фоне цёмна-сiняй з блакiтнымi плямамi снегу зямлi. Месяц быў падобны на тонкую, празрыстую iльдзiнку.
   Два хлопцы i дзве дзяўчынкi сядзелi каля агню, грэючы рукi i па крузе перадаючы тэрмас з гарачым чаем, настоеным на травах. Па iх тварах мiтусiлiся ценi.
   Прыгожая дзяўчына з чорнымi косамi i падобнымi на цёмныя лужыны дзёгця вачыма нечакана падалася ўперад. Ружова-жоўты язычок полымя, якi адбiўся ад астатнiх i асцярожна лiзнуў сухую, некранутую яшчэ галiнку, задрыжаў, i яго на некалькi iмгненняў абвiла залацiстая змейка... Цi гэта была жанчынаў Яна засмяялася, зусiм як жывая, а потым пераў?тварылася ў попельную стужку дыму i знiкла.
   - Што гэта было? Вы бачылi? - дзяўчына азiрнулася. Двое яе сяброў ужо спалi, падклаўшы пад галаву рукзакi, а Рома яшчэ сядзеў, абапершыся аб пакрыты заледзянелай коркай ствол сасны i неадрыўна гледзячы на агонь. Ён глытнуў духмяны адвар, трохi павярнуў галаву i кiўнуў ёй. Вочы ў яго былi вельмi прыгожыя, зялёныя-зялёныя. Ён зусiм не выглядаў здзiўленым.
   - Чаго маўчыш, Рамзэс?
   - То былi рамайканы, духi агню. Яны вельмi рэдка паказваюцца людзям, але зневажаць iх, нават выпадкова, даволi небяспечна: яны могуць адпомсцiць. Напрыклад, невялiкi пажар учынiць, ежу, якая на агнi гатуецца, сапсаваць, руку апячы цi яшчэ што iншае.
   У чорныя вачах дзяўчыны блiснула зацiкаўленасць.
   - А пасябраваць з iмi можна?
   "Рамзэс" падняў з зямлi прут i паварушыў iм тоўстыя паленнi ў вогнiшчы. Зноў палыхнула золатам, на гэты раз у некалькiх месцах, i рэхам адбiўся ад дрэў ледзь чутны серабрысты смех.
   - Можна. Яны вельмi любяць сасновую драўнiну. Тут гэтых соснаў многа, можаш кiнуць некалькi галiнак. А яшчэ яны любяць розныя забаўкi, каб было прыгожа, так што калi ты кiнеш iм запалку, будзе нават лепей. Iм спадабаецца. Галоўнае, думай пры гэтым нешта добрае пра iх. Яны зразумеюць.
   Чарнявая дзяўчына адразу сунула руку ў кiшэню за запалкамi, з хваляваннем зажмурылася, усмiхнулася i кiнула ў агонь адразу тры штукi. На шчасце.
   Ледзь трапiўшы ў вогнiшча, запалкi весела ўспыхнулi, раскiдваючы вакол сябе залатыя зоркi-iскрынкi. На гэты раз смех быў куды гучней, а Рына - так звалi дзяўчынку - нарэшце змагла як след разгледзець гэтых рамайканаў.
   Жанчын яны нагадвалi толькi доўгiмi валасамi, якiя былi падобны да палаючага агню, толькi больш светлага, залацiстага колеру, як i ўсе iх тулава, ды хрустальным смехам, бо нi твару, нi фiгуры адрознiць было немагчыма: яны няспынна рухалiся, i часам здавалася, што ў iх тры рукi цi адна нага.
   - Вось гэтак добра. Iх сяброўства прынясе табе шчасце. Цi не, не шчасце, а, як бы лепш мовiць... поспех. Зможаш часцей угадваць, напрыклад, правiльныя адказы ў тэстах...
   - Адкуль ты ўсе гэта ведаеш? - не вытрымала Рына.
   Хлопец толькi загадкава ўсмiхнуўся, прыкрыўшы зялёныя вочы, i, схiлiўшы галаву, адпiў з тэрмаса.
   - Ты iх ужо сустракаў раней, так? - здагадалася дзя?чынка. - I таксама пасябрава?. Таму ты i тэсты заўседы добра пiшаш, i ў латэрэю ?жо некалькi разоў прызы атрымлiваў?, i ў карты добра гуляеш... Я маю рацыю?
   Рома па-ранейшаму ўсмiхаўся i маўчаў. Рына падсунулася блiжэй да вогнiшча, пiльна ўглядаючыся ў зацiхаючы агонь.
   - А калi вогнiшча згасне, што з iмi здарыцца? Яны... загiнуць?
   - Не зусiм, - Рома расплюшчыў вочы i перадаў дзяўчынцы тэрмас. - Загiне, цi больш правiльна будзе сказаць, знiкне, гэтае iх увасабленне, гэтая абалонка. I як толькi ты зно? запалiш вогнiшча, яны вернуцца, бо яны бессмяротныя. Iх лёгка знiшчыць, i адначасова немагчыма, як немагчыма знiшчыць агонь, сонца, свет, цяпло. Iх вельмi шмат - i яны адно цэлае. Яны iснуюць паўсюль, дзе гарыць агонь, i ў той жа час нiдзе. На iх глядзяць усе, але бачаць нямногiя. Гэта - дух. Што канкрэтнага мы можам пра iх ведаць?
   Рына зачаравана глядзела на хлопца, цемныя косы змяiлiся па плячах. А ён нечакана сур'ёзна дада?:
   - Толькi нiкому нiколi пра iх не расказвай. Нават iм, - Рома кiўнуў у бок сяброў.
   - Чаму?
   - Табе ўсё роўна не павераць, а рамайканы паказваюцца толькi тым, хто iх ужо бачыў раней, альбо тым, хто нiчога пра iх не ведае. Трэба даць i iншым магчымасць знайсцi з iмi агульную мову. Эх, нядрэнна было б зараз пайсцi вады набраць, а то за?тра не будзе на чым кашу варыць. Пойдзем разам, тут недзе недалёка павiнен ручай быць.
   Хлопец падняўся. Рына неяк дзiўна паглядала на яго. Рома страсянуў вопратку, закiнуў на плечы рукзак i шагнуў у цемру, за акрэсленую святлом вогнiшча рысу, i не азiрнуўся нават праверыць, iдзе за iм Рына цi не. Быццам бы ведаў, што i так i гэтак пойдзе. Дзя?чына сярдзiта фыркнула - ужо не ў першы раз ён так робiць! Лiчыць, што яна будзе за iм бегаць, як сабачка на повадзе! Рына злавалася, але кожны раз iшла.
   - Хлусiш ты ўсё, Рамонак! Нiякiя гэта не рам... рам... рамайканы! I тэсты з-за iх я лепш пiсаць не стану! Панарасказваў мне нейкiх казак, а я i вушы развесiла. - Дзяўчына таксама паднялася i пайшла ўслед за Ромам. - Навыдумляў тут... Мне нешта падалося, а ты ўжо...
   Рына, незадаволена буркочачы, прадзiралася скрозь густыя зараснiкi кустоў, i не бачыла, як Рома ў задуменнi ўсмiхнуўўся, а ад вогнiшча аддзялiлася iстужка залацiста-аранжавага колеру. Яна пакружылася над галавой дзя?чыны, асыпала яе ледзь бачнымi iскрынкамi i, дакрануўшыся да шыi i пакiнуўшы там блiскучую, але малую i непрыкметную адмецiнку-зорачку, знiкла, ператварыўшыся ў пару, якая адразу растаяла празрыстай шэрай дымкай.
   Рома ў задуменнi дакрануўся да такой жа адмецiны на сваiм запясцi.
   А на полi, за лесам, прысмерак павольна адступаў, уцягваючыся ў зямлю, i свiтанне размалёўвала неба ружовымi ўзорамi.
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
   2
  
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"