Матвиенко Анатолий Евгеньевич : другие произведения.

Литературная мастерская Анатолия Матвиенко. Как не надо писать романы. Часть 14. Редактирование произведения на мове

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Школа кожевенного мастерства: сумки, ремни своими руками
 Ваша оценка:
  • Аннотация:
    Литературные законы едины для произведений на разных языках. Я попробовал применить общие методики редактирования текстов к фантастическому произведению на белорусской мове. Предупреждаю - россиянам может быть не интересно. Мне же напомнило прошлое в области гуманитарных наук. Слабые диссертации засекречивали. Плохую фантастику за белорусским языком прятать сложно - уж больно он понятен. Какой-то экзотический нужен, равноценный грифу "совсекретно".

  Литературные правила едины для произведений на русском и белорусском языке. Не отрицая особенностей мовы, это было бы глупо, на примере одного фрагмента проиллюстрирую способы саморедактирования и поиска ошибок по методике, опубликованной в предыдущих выпусках цикла. В качестве жертвы, точнее - опытного образца, зажимаемого в тиски на верстаке моей литературной мастерской, выбрано размещённое на ресурсе http://gedroyc.by/index.php?do=static&page=rubleuska начало текста Л.Рублевской "Вантуры Пранцiша Вырвiча, шкаляра i шпега". Далее - оригинальный текст на мове, моя отсебячина по-русски, вставки внутри авторских кусков отделены скобками. Оговорюсь, что не заостряю внимания на чисто белорусские моменты, не считаю себя достаточно квалифицированным.
  
  Раман прыгоднiцкii фантасмагарычны.
  
  Медны шэлег - гэта вам не срэбны грош... I тым болей не чырвоны талер.
  Але каб вызначыць, куды далей рушыць з гэтага няѓтульнага раздарожжа, дзе толькi i ёсць што тры асiны, пахiлены драѓляны крыж ды вялiзная, як саксонскi ложак караля Аѓгуста, i бяздонная, як кiшэнi ягоных амаратаѓ, лужына, дык i мядзяк прыдасца.
  Пранцысь ― учорашнi навучэнец Менскага езуiцкага калегiюму, а сёння - прайдзiсвет, галадранец, валацуга, галыганец ды як яго там яшчэ ѓшаноѓвала гандлярка булкамi на Нiжнiм рынку, i што наперадзе - невядома, бо ѓ васемнаццаць гадоѓ нават святы Францiшак Асiзскi меѓ у галаве вецер, а ѓ руках - чарку вiна...
  Праѓда, вiном, салодкiм i спакусным, нiбы яблык у руцэ прабабулi Евы, як вiдаць, пачаставацца Пранцысю выпадзе яшчэ не хутка... Маем на ѓвазе - за ѓласны кошт.
  Але дзе-небудзь ды знойдзецца халяѓны келiх для не дужа моцнага, але ладнага блакiтнавокага шкаляра з усмешлiвымi вуснамi i ѓпартым русявым чубам...
  Дзе?
  Пранцысь падкiнуѓ шэлег уверх. Шэлег вярнуѓся назад нiбыта неахвотна, некалькi разоѓ перакруцiѓшыся ѓ паветры - ясная справа, кампанii, нават такой жа мядзянай, у торбе гаспадара яму не прадбачылася. Баявiты вершнiк з мечам на цьмяным твары манеты скакаѓ у бок Валожына. А можа, Варшавы... Цi Дрэздэна...
  А чаму б шкаляру, якi дасканала авалодаѓ кухоннай лацiнкай, не дайсцi да Дрэздэна цi нават Рыма? Паѓсюль знойдзецца таѓсманная гандлярка булкамi, якая час ад часу страчвае пiльнасць дзеля вельмi карыснага для разгону флегмы i спальвання лiшняй жоѓцi перабрэху з суседкамi па кiрмашы, i ѓжо, ясная справа, не здольная дагнаць жвавага, як вадкае срэбра, нашчадка згалелага шляхецкага роду Вырвiчаѓ герба "Гiпацэнтаѓр" - на якiм некалькi стагоддзяѓ кентаѓр з сiмпатычным, дужа рахманым тварам замахваецца мячом на ѓласны хвост, што ператварыѓся ѓ iкластага цмока. Бацька, пан Данiла Вырвiч, а ён часам прыпадабняѓся пасля карчмы пабiтаму цмоку, казаѓ, выява на iхнiм гербе азначае, што ѓ кожным хаваецца i анёл, i пакорлiвая жывёла, i драпежны звер, i трэба заѓсёды мець пры сабе блiскучы меч шляхецкай годнасцi ды адвагi, каб застацца чалавекам...
  Асiны мiлажальна зашаргацелi вузкiмi лiстамi, нiбыта касцельныя дэвоткi заскавыталi ѓ спiну: ой, прападзе, скруцiць голаѓ, загубiць душу сваю грэшную неслух чубаты...
  А Пранцысь перахрысцiѓся на пахiлены крыж з парэшткамi аброчнага рушнiка, гадоѓ дваццаць таму вытканага зляканай, што не павядуць да шлюбу, альбо што не вернецца са слаѓнага каралеѓскага войска ейны чалавек, ткаляй... Паправiѓ на галаве шляхецкую шапку з сапраѓдным, хаця й паедзеным моллю собалем i жаѓтаватым дыяментавым гузам ―адзiнае, што старэйшы пан Вырвiч змог падарыць сыну-студыёзусу, акрамя пацямнелага ад часу прадзедавага залатога сыкгнету ды шаблi з выгравiраваным на дзяржальне гербам "Гiпацэнтаѓр". Старанна начышчаны Гiпацэнтаѓр быѓ ганебна пакiнуты ѓ канвенце ― iнтэрнаце калегiюма падчас тэрмiновай рэтырацыi... Пранцiш здушыѓ горкi ѓздых пры ѓспамiне пра страчаную шляхецкую зброю i рушыѓ - туды, куды вецер дзьме, лятуць першыя восеньскiя лiсты i аблокi i птушкi Сiмург i мроi недавучаных шкаляроѓ езуiцкага калегiюма.
  
  И так, автор тщательно описывает осенний пейзаж, уделяет несколько слов телосложению и чертам лица персонажа, приходит черёд одежде, упоминается головной убор "...шляхецкую шапку з сапраѓдным, хаця й паедзеным моллю собалем i жаѓтаватым дыяментавым гузам". После чего у автора что-то сломалось. Герой стоит голый на осеннем ветру! Если шапка нарисована с подробностями, читатель ждёт фэшн-продолжения. Кафтан-балахон-камзол можно было ему одеть, потратив фразу в одну строку? Зато Рублевская не пожалела без малого полтыщи знаков на длиннющее и неудобоваримое предложение, где в одной куче и торговка, и фамильный герб.
  В таком коротком фрагменте, где, строго говоря, ничего не происходит, 10 раз употреблено многоточие. Не спорю, оно уместно для выражения недосказанности, перерыва прямой речи, когда перебивают. Отлично смотрится среди ахов и охов в лав-стори. Но коль у нас "раман прыгоднiцкii", изобилие упомянутого знака препинания свидетельствует о незаконченности мыслей у автора. А, ещё заменяет пи-и-ип вместо матюгов.
  Программа "Свежий взгляд" работает и с текстом на мове. С паронимами здесь нормально. "Здушыѓ" и "рушыѓ" разместились рядом. Ну, не беда.
  Хуже со словами-паразитами. "Што" на каждом шагу, в последнем абзаце - три штуки на три строки.
  
  РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ. ЯК ПРАНЦЫСЬ КУПIђ АЛХIМIКА.
  
  Карэта была шыкоѓнай - i бруднай. Бруднай, як мужыцкi скураны поршань. З-за налiплай гразi нельга было разгледзець нават герб на дзверцы карэты. А конi сытыя, iмклiвыя... Бруд фантанамi з-пад капытоѓ... (Бруднай-бруднай-бруд! Как будто нет других слов! - А.М.) Эх, калi б тут кустоѓ"е на ѓзбочыне, ды прыцемак, ды конi трохi замарудзiлiся...Тут бы Пранцысь i прычапiѓся да экiпажу, i, з дапамогай святога Франтасiя, даехаѓ бы хоць да Каменнай Горкi. Але было светла, а фурман злосна пазiраѓ па баках, як пугач у пошуках неасцярожлiвай мышы. (Была-было-было - трижды на шесть строк. Образование прошедшего времени примитивно и архаично! - А.М.) Пранцысь тужлiва глядзеѓ услед карэце, калi раптам... Няѓжо святы Франтасiй паспрыяѓ? - фурман, пачуѓшы воклiч гаспадара, нацягнуѓ лейцы... Карэта спынiлася. Але мудры шкаляр не спяшаѓся падбегчы - мала што заманецца панам? Можа, злосць на кiм спагнаць захацелася... Ведама, шляхцiц да шляхцiца павiнен звяртацца "пане браце", як да роѓнi, незалежна, цi ты магнат, цi "шарачок", у якога нямашака нiводнага прыгоннага. Але насамрэч шыты золатам кунтуш аблезламу собалю не роѓня. З братамi Валадковiчамi, кумпанамi Радзiвiлаѓ, спаткаешся не ѓ добры час, не дай Гасподзь - сто i адзiн бiзун гарантаваны... Нi за трэску, а для форсу. А з вакенца карэты (Пятое употребление слова "карэта" в одном абзаце! - А.М.) мiж тым высунулася вусатае аблiчча падарожнага. Твар чырвоны, вусы пшанiчныя даѓжэзныя, на шапцы дыяментавы гуз амаль са слiву, а ад злосцi ледзь не агнём дыхае. Чырванатвары спынiѓся позiркам на Пранцысевай шляхецкай шапцы, недарэчна спалучанай са шкалярскай мантыяй... Не прамiнуѓ залаты сыкнет, што цьмяна паблiскваѓ на Пранцысевым пальцы - нездарма шляхцiц хутчэй здохне з голаду, чым застанецца без адзнакаѓ свайго звання. Хлопец у чарговы раз пашкадаваѓ, што не мае шаблi. Эх, дзе ты, шабелька... Няхай чорная, не парадная, у похвах са скуры вугра... Без каня - таксама кепска, але заѓсёды можна зылгаць, што прайграѓ вернага дрыгканта ѓ карты. А шляхцiц без шаблi - усё роѓна што голы.
  ― Гэй, ты, гiцаль! Шкаляр! Табе кажу, не лужыне. Падыдзi. Фартуну сваю лавi!
  Ага, фартуну... Такi чырванатвары хiба кулаком у пысу адорыць.
  Але Пранцысь асцярожна наблiзiѓся, гатовы ѓвобмiрг адскочыць.
  ― Што, у езуiтаѓ вучышся? - слiзгануѓ падарожны позiркам па Пранцысевай апратцы. - Шляхцiц?
  ―Шляхцiц! - ганарыста адказаѓ Пранцысь, паклаѓшы руку з сыкгнетам на ѓяѓную шаблю.
  ―А грошы маеш, лабiдуда? Стаяць!-раѓнуѓ, заѓважыѓшы, што Пранцысь пры недалiкатным пытаннi пра грошы адскочыѓ на тры лужыны, а Пранцысь у сваю чаргу заѓважыѓ самае прыкрае, што пабачыць можна на пустэльным восеньскiм гасцiнцы, а менавiта рулю настаѓленага на яго пiсталета. Тут не пабегаеш надта... Ды i фурман вунь якi пагрозны, i таксама з пiсталетам за пасам - гэты не прамарудзiць пагнацца па гаспадарскiм загадзе.
  ― Ты што думаеш, пан Агалiнскi рабаваць цябе будзе? Я прадаць адну каштоѓную рэч жадаю. Ну хоць якi ламаны паѓгрош маецца?
  Пранцысь неахвотна палез у кiшэню.
  ― Вось... Шэлег...
  ― Матка Боска Чанстахоѓска! Цэлы шэлег! - пiсталет затросся ѓ руцэ чырванатварага - так зарагатаѓ. - Чуеш, зоркавед? Я прадам цябе за цэлы шэлег! - дадаѓ ён, павярнуѓшыся да кагосьцi ѓ карэце.
  Потым зноѓ запытаѓся ѓ падарожнага:
  ― Як цябе завуць? Iмя скажы!
  ―Пранцысь Вырвiч, са слаѓнага роду Вырвiчаѓ з Падняводдзя, герба "Гiпацэнтаѓр"!
  ―Няхай будзе Вырвiч... Запiсвай...― апошняе зноѓ было сказана да невядомага ѓ карэце.
  Пранцысь тужлiва пазiраѓ па баках, выглядаючы ратунку. Раптам дзверцы з захляпаным гразёй гербам расчынiлiся, i князь Агалiнскi вывалак з карэты хударлявага немаладога тыпуса ѓ доѓгай чорнай апратцы, падобнай да мантыi выкладчыка калегiюму, з паголеным па нямецкiм звычаi тварам. Спадар паглядаѓ калючымi цёмнымi вачыма з-пад адрослых чорных пасмаѓ гэтак ненавiсна, што Пранцысю падалося, што зараз пачуе звыклы воклiч: "Гэта самы лянiвы студыёзус ад Тыбру да Барысфену! А розаг бярозавых яму..." Мiж тым пан Агалiнскi ледзь не адарваѓ магутнай рукою тыпуса ад зямлi за каршэнь, хоць той быѓ вышэй пана на поѓгалавы, i штурхнуѓ яго проста пад ногi шкаляру, у бруд.
  ― Давай шэлег, васпан!
  Пранцысь працягнуѓ на далонi сваю апошнюю каштоѓнасць... Агалiнскi ѓзяѓ двума пальцамi:
  ― Вось! Неба сведка, слова шляхцiца: ад гэтага часу паскуднiк Бутрымус належыць табе, рабi з iм, што хочаш,- i палез iзноѓ у карэту, выкрыкваючы на развiтанне насмешна. ― Ото, шчасце, хлопча, займеѓ. Гэта муж вучоны, алхiмiк. Ён табе золата наварыць, засыплешся! Не забывайся толькi бакi яму падпраѓляць калацiнай, чарнакнiжнiку праклятаму!
  З карэты вылецеѓ папяровы скрутак проста ѓ твар Пранцiшу, той ледзь паспеѓ яго схапiць.
  Фурман таксама падарыѓ ашалеламу Пранцысю на развiтанне надта брыдкую ѓсмешку, тузануѓ лейцы...
  Толькi калi карэта аддалiлася на адлегласць свiсту, Пранцысь трохi ачомаѓся i перавёѓ позiрк на сваё новае ѓладанне.
  Чалавек моѓчкi ѓзняѓся на ногi i абтрос доѓгую чорную свiтку. Ягоны нос нагадваѓ дзюбу драпежнай птушкi, вусны пагардлiва падцiснутыя... Так што Пранцысю падалося, што гэта не ён купiѓ валасатага прайдзiсвета, а зусiм надварот. Цi не варта ѓцячы падалей ад гэтага тыпуса, пакуль не позна? А раптам ён i праѓда чараѓнiк... Пранцiш разгарнуѓ звiтак: гэта была аформленая, як належыць, папера на ѓладанне слугою мужчынскага полу Баѓтрамеем Лёднiкам, майстрам навук таемных, доктарам ды талмачом, якi з прычыны немагчымасцi выплацiць доѓг у дзвесце дукатаѓ даѓ прысягу служыць свайму пану пажыццёва, без платы i права сысцi, i пан можа распараджацца iм, як яму заѓгодна. Iмя Пранцiша крыху крыва ѓпiсалi на належнае месца, атрамант яшчэ не прасох, i апошняя лiтара прозвiшча мела размазаны хвосцiк, нiбыта яе затрымалi, калi збiралася ѓцякаць з падазронага аркуша.
  Мiж тым алхiмiк утаропiѓся ѓ свайго новага гаспадара змрочным пранiзлiвым позiркам. Маѓчанне зацягнулася, як варшаѓскi сойм. Яго парушыѓ Бутрымус.
  ―Ну?
  Пранцысь разгубiѓся.
  ― Рабiць што збiраецца мой гаспадар? Тут начаваць, цi як? Пан Пранцiш, матка Боска... Толькi бязмозгага хлапчыскi мне не хапала за ѓладальнiка.
  Голас зоркаведа ажно рыпеѓ ад пагарды. Вырвiч пакрыѓдзiѓся. Урэшце, гэта не яго толькi што прадалi, як лапатнага мужыка, а фанабэрыстага доктара. Трэба паказаць яму, хто на якiм шастку начаваць будзе!
  ―Куды скажу, Бутрымус, туды i пойдзем... У блiжэйшую карчму, напрыклад.
  ―Было б дарэчы, каб вы называлi мяне доктарам, ― змрочна прамовiѓ Пранцысеѓ слуга.-Доктарскага звання мяне нiхто не пазбаѓляѓ, гэтак жа, як Платон не перастаѓ быць фiлосафам, калi яго таксама прадалi ѓ рабства. - Памаѓчаѓ, неахвотна працягнуѓ: ― Карчма - гэта някепска. Апошнi раз я еѓ... Даѓно, карацей. Але за што там баляваць? Вы ж, як я разумею, апошнi шэлег на маю каштоѓную персону патрацiлi? (Апошнi раз, апошнi шэлег. Почему про монету не сказать - единственная? - А.М.)
  Пранцысь збянтэжана хмыкнуѓ. Праѓда, грошай няма. А пан абавязаны клапацiцца пра сваiх слугаѓ. Якая павага да пана-галадранца, якi й сабе кавалак хлеба не купiць? Праѓда, цяпер Пранцiш быѓ багацейшы за свайго татачку на цэлага слугу! У пана Данiлы Вырвiча нiводнага халопа не засталося, калi не лiчыць старой Агаты, усё спляжылася на карчомку.
  ―А ѓ вас... у цябе ёсць грошы?
  Доктар абварыѓ юнака поглядам.
  ―Каб у мяне былi грошы, мяне б тут не было. Ну што ж, рушым у карчму.
  I падыбаѓ у бок Валожына, як чорны бусел з перабiтымi крыллямi, не зважаючы ѓвагi на шкаляра. Пранцысь разгубiѓся. А што, калi доктар накiнецца, паперу аб куплi адбярэ, парве, уцячэ? Худзючы, але жылiсты i злосны, як хорт. Пранцысь так бы i ѓчынiѓ на ягоным месцы. Ясна, што халопскае становiшча гэтаму тыпусу ѓнове.
  Але шкаляр - гэта вам не тлусты карась, якога можна прыцiснуць у нераце. Галоѓнае, не спалохаць гэтага... Бутрымуса. Дайсцi з iм да люднага месца. А там - перапрадаць хоць каму. Ён жа вучоны, лячыць, вiдаць, умее, зоркi чытаць... I Пранцысь бадзёра дагнаѓ свайго слугу, якi абыякава расплюхваѓ нагамi восеньскую калатэчу.
  ― Пан Агалiнскi казаѓ, ты золата рабiць умееш. Гэта ты яго падманваѓ, вiдаць? Наш прафесар Кумоцкi казаѓ, што гэта байкi ды круцельства, насамрэч нiкому не ѓдалося зрабiць анi крупачкi штучнага золата!
  Доктар падараваѓ шкаляру яшчэ адзiн востры пагардлiвы позiрк, хоць замест цвiка ѓ сцяну ѓбiвай, прыпынiѓся, пакорпаѓся ѓ таемных кiшэнях свайго балахона i дастаѓ маленькую шкляную бутэлечку, не больш за мезенец.
  Пранцысь прагна ѓгледзеѓся... У бутэлечцы цямнела нешта падобнае да чорнага вуглю. Доктар патрос змесцiва, i шкаляр заѓважыѓ у чорным залатыя iскрынкi. Калi гэта золата, дык за яго й булкi не дадуць... Вусны Бутрымуса перакрывiла горкая ѓсмешка.
  ― Так, лёс злосна жартуе з тых, хто аддаецца гардынi розуму й лiчыць, што яму пад сiлу зацугляць Богам створаныя стыхii... У гэтым мiзэрным сасудзе, хлопча, дзесяць год майго вартага жалю жыцця, уся мая радавая маёмасць i ѓрэшце мае годнасць i воля... Шчопаць золата, змяшанага з попелам... Я сапраѓды каштую не больш за шэлег.
  Зверху сыпанулi дробныя, як празрыстыя макавiнкi, кроплi дажджу. Бутрымус схаваѓ бутэлечку ѓ кiшэню i рушыѓ далей, i ляцеѓ за iм восеньскi вецер, як местачковы падшыванец за юрадам, i дражнiѓся празрыстым языком, i тузаѓ за крысо... А Пранцiш падумаѓ тое, што заѓсёды думае ѓпэѓненая ѓ сабе, дужая маладосць пры сутыкненнi з нечым сталым расчараваннем: "Я нiколi такiм не стану. Са мной нiчога падобнага не здарыцца".
  (Празрыстыя макавiнкi - празрыстым языком, падумаѓ - думае, сталым - стану. По количеству паронимов лучше номинировать на занесение в Книгу рекордов Гиннеса, а не на международную премию. - А.М.)
  Словы даводзiлася выцягваць з алхiмiка, як пчалiны мёд з корсты - асцярожлiва, рашуча i з рызыкай быць уджаленым.
  Бутрым Лёднiк быѓ сынам полацкага гарбара. Той меѓ маленькую майстэрню па вырабе скураѓ i вялiкiя надзеi на пашырэнне справы. Але адзiны сын, якi атрымаѓ гучнае iмя Баѓтрамей, бацьку моцна расчараваѓ, бо ад смуроду сырых скураѓ увесь пакрываѓся балячкамi ды млеѓ, як паненка пасля дзесяцi мазурак. Адзiнае, на што быѓ прыдатны - змешваць розныя солi ды вадкасцi... Але гарбара з яго не выйшла б нiколi, хоць з самога ѓсю скуру злупi. Давялося аддаць недарэку ѓ вучнi да дурнаватага ѓладальнiка лаѓкi кнiжнай ды майстэрнi пераплётнай купца Iвана Рэнiча. Дабрэнны чалавек, але дзiвак: iдзе па вулiцы, у кнiгу нос уткнуѓшы, па начах у трубу на зоры глядзiць, яшчарак ды iншых пачварак у слоiках са спiртам трымае, ды яшчэ вока ѓвесь час тузаецца, быццам на яго нябачная муха садзiцца. Адно слова - няма каму клёку дадаць, бо як з дачкой малой застаѓся, так новую кабету ѓ дом i не ѓпусцiѓ. Жонка ад недарэкi самым ганебным чынам збегла з заезжым уланам. Дык Рэнiч, замест таго, каб падаць у суд на распусную кабету, ды каб за валасы дамоѓ прыцягнулi, па закону змусiлi адказваць за пералюбства, толькi выцер слязу ды адмахнуѓся ад прапаноѓ: няхай, маѓляѓ, жыве спадарыня Рэнiч, як хоча, як ёй шчасней. А яшчэ падазрона, што з габрэямi сябруе, з аптэкарам Лейбам колькi вечароѓ за вучонымi размовамi правялi! Кажа - усе мы Божыя iстоты, усiм Гасподзь адну зямлю даѓ, у адным горадзе пасялiѓ, на адзiн рынак ходзiм - i няма чаго нам дзялiць, калi ворагi нашу зямлю падзялiць мараць. Няйначай, кабалiст i чарнакнiжнiк. (Скураѓ - скураѓ, но особенно умиляет кабету - каб - кабету - каб, просто стишок. - А.М.)
  Вось тут, сярод цяжэнных фалiянтаѓ ды ѓтульных томiкаѓ iн-кварта, псалтыраѓ з залатымi буквiцамi ды фiласофскiх трактатаѓ з загадкавымi малюнкамi Бутрым сябе й знайшоѓ, бо да навукi кнiжнай аказаѓся вельмi кемны, i ѓ стварэннi атрамантаѓ розных... Трактат Тэафiла "Аб разнастайных штукарствах" вывучыѓ ён напамяць гадоѓ у дванаццаць, i ѓмеѓ скласцi фарбу "посх" першага i другога роду, i фарбу вiрыдонавую, i аѓрыпiгмент... I вывучыѓ, "чым валодаюць грэкi ѓ адносiнах да розных фарбаѓ i сумесяѓ, што ведаюць у Таскане пра фiнiфць ды розныя вiды чарнення i чым вылучаюцца арабы ѓ сваiх каваных, лiцейных альбо чаканных вырабах, якой разнастайнасцю сасудаѓ, гем, разной косткi з золатам i срэбрам знакамiтая Iталiя, як любяць у Францыi розныя прыкрасы ѓ вокнах i як пашанотныя ѓ Германii вытанчаныя працы з золата, срэбра, медзi, жалеза, дрэва i каменя". А аптэкар Лейба навучыѓ яго разбiрацца ѓ зёлках ды мiкстурах, i складаць тынктуры, i распавёѓ пра суадносiны ѓ арганiзме вадкасцяѓ, iначай - гумораѓ, а менавiта крывi, жоѓтай жоѓцi, чорнай жоѓцi i флегмы, а яшчэ навучаѓ лацiне i старагебрайскаму...
  (В этом абзаце слова, начинающиеся с разн... и розн..., зависит от ударения, встречаются аж семь раз! Понятно, тут цитата, и лет пятьсот назад не существовало компьютерных программ редактирования текстов. Но цитата дана без ссылки на источник - может быть хоть минимально причёсана на благозвучие. - А.М.)
  Iван Рэнiч здольнасцi хлапца заѓважыѓ, сэрцам да яго прыхiнуѓся, цяпер было яму разам з кiм глядзець на зоры i вывучаць заспiртаваных яшчарак. Бутрым засвоiѓ усе пераплётныя ѓменнi i мог працаваць надалей на гаспадара. Але прагу да ведаѓ Рэнiч лiчыѓ галоѓнай вартасцю чалавека, таму вылучыѓ грошы на навучанне юнага Бутрыма, а нешта дадаѓ i аптэкар Лейба. Давялося гарбару змiрыцца з тым, што сын пойдзе па вучонай частцы. Скончыѓ Лёднiк Полацкi калегiюм, атрымлiваючы на кожным курсе залаты медаль, тады рушыѓ ва ѓнiверсiтэт у Празе, скончыѓ там факультэт мастацтваѓ, вывучаючы сем вольных навукаѓ ды царыцу навук ― фiласофiю, тады перабраѓся ѓ Лейпцыг, паступiѓ на медыцынскi факультэт... Новыя i новыя веды п"янiлi мацней за вiно. Здабыѓ доктарскi ланцуг на грудзi, але больш, чым богаѓгодная лекарская справа, захапiлi яго навукi таемныя. А найперш - алхiмiя. Знайсцi фiласофскi камень! Якая высокая мэта жыцця! А што ж, нават iншы палачанiн, славуты Францiшак, сын Скарынiн, некалькi год на здабыванне таго каменя спляжыѓ, перад тым, як пачаѓ кнiжкi друкаваць. Год за годам Бутрым наблiжаѓся да разгадкi... Падарожнiчаѓ, знаёмiѓся са славутымi мыслярамi i алхiмiкамi, бачыѓ такое, што зямному воку бачыць не належыць. I на вайне давялося пабываць, i чуму сустрэць, з палону ѓцякаць, i ѓ палацах красавацца... Нават да шалёнага Марцiна Радзiвiла, якi заняѓся чарнакнiжнiцтвам ды склiкаѓ да сябе ѓсiх знаѓцаѓ навук таемных,патрапiѓ... I ледзь ацалеѓ, бо стомлены хараством шматлiкiх "кадэтак" князь захацеѓ чагось незямнога. I чамусьцi ѓзяѓ у галаву, а хутчэй наплявузгаѓ яму ад зайздрасцi хтось з вучоных калегаѓ, што малады Лёднiк можа выклiкаць для суцяшэння пана Сiльфiду, паветранага духа прыгажосцi незвычайнай, якi надорвае зямнога каханка здольнасцю лётаць ды мову птаства разумець... Толькi вось не хоча Баѓтрамей прызнацца ѓ гэтым сваiм уменнi, каб адзiнаасобна вабнотамi духаѓ паветраных цешыцца. Так што калi не менш шалёны брат Марцiна Геранiм Радзiвiл, па мянушцы Жорсткi, разам з другiм братам, гетманам Мiхалам Радзiвiлам ды пляменнiкам Каралем узялi штурмам Марцiнаѓ замак, а вучоную хеѓру разагналi, Бутрымус успрыняѓ гэта як ратунак, бо гаспадар усур"ёз збiраѓся пусцiць упартага алхiмiка на iнгрыдыенты для доследаѓ.
  (Навучанне - вучонай - навукаѓ - навук - навукi! Всё, устал, больше не вылавливаю паронимы, их больше, чем у первокурсника филфака или журфака. Это мерзкий, но легко выправляемый недостаток. Хуже другое. Характерно, что отечественных авторов не учат такому базовому понятию, как point of view, да и сами они не осваивают. На русском языке - применение фокального персонажа, от имени которого наблюдается и комментируется действие. Все сколько-нибудь заметные произведения последних лет написаны с учётом указанного правила. Пусть фокальных персонажей несколько, инициатива переходит от одного к другому, совсем не обязательно излагать от первого лица. Рублевская чётко стартовала с одного поинта, настроив читателя на фокальный тип повествования, и вдруг превратила себя во всеведущего Бога. Ошибка в том, что или в первых фразах нужно было включать всевидение, или дать второму герою рассказать о злоключениях до возникновения в тексте. - А.М.)
  Пакуль муж вучоны швэндаѓся па свеце, i маладосць прайшла, i бацькоѓ забрала чорная воспа - толку, што сын на лекара вывучыѓся. Але часу гараваць не было. Алхiмiк засеѓ у бацькоѓскiм апусцелым доме i пачаѓ Вялiкае Дзеянне - здабываць фiласофскi камень... На рэдкiя складнiкi спляжылiся i свае, i бацькоѓскiя грошы. Дом i майстэрня пайшлi ѓ заклад. I гэтага не хапiла. А таемны працэс быѓ ужо на той стадыi, калi нельга адыходзiць ад палаючага тыглю, калi нельга перарываць справу. Бутрым паступова перастаѓ лекаваць нават самых багатых клiентаѓ. I ѓрэшце заклаѓ аднаму з iх - пану Агалiнскаму ― апошняе, што меѓ: сябе самога, паабяцаѓшы, што вось-вось зможа ператвараць жалеза i волава ѓ самае чыстае на свеце золата, i тады расплоцiцца з панам з лiшкам. А iначай будзе служыць яму да скону.
  Агалiнскi чакаѓ цэлы год. Урэшце золата зблiснула ѓ вугалях тыглю... Але калi пан усвядомiѓ, колькi будзе каштаваць адна манета з такога штучнага золата, i колькi гадоѓ трэба збiраць на яе блiскучы метал - уз"ятрыѓся i запатрабаваѓ доѓг. I Лёднiк перастаѓ быць вольным чалавекам.
  У жаху Бутрым азiрнуѓся на свой лёс... I зразумеѓ, што гэта ― Божае пакаранне. Ён даѓ сабе слова, што больш нiколi не пойдзе супраць Божага промыслу, не стане не толькi займацца алхiмiяй, але й нават складаць гараскопы, назаѓсёды адрачэцца ад чараѓнiцтва i гадання.
  Пану Агалiнскаму гэтыя перамены дужа не спадабалiся. Выходзiла, што не толькi золата, але й прадказанняѓ паводле зорак ад Бутрыма не дачакацца. Агалiнскi пагразiѓся, што аддасць упартага зоркаведа служыць на стайню. Але раскаяны алхiмiк толькi нудзiѓ пра Божую волю i грэх чарадзейства, чытаѓ каноны святому Кiпрыяну, якi калiсьцi ѓласныя магiчныя кнiгi спалiѓ, i нiякiя ѓгаворы, нават па скабах ды па спiне, на яго не дзейнiчалi. А паколькi знаѓцам атрутаѓ разнастайных Лёднiк быѓ выбiтным, у здольнасцi да сурокаѓ ды чорных замоваѓ яго таксама моцна падазравалi, дык Агалiнскi пачаѓ баяцца кусок у горла класцi. Тады i дэкляраваѓ пан на гарачую галаву, што прадасць бескарыснага даѓжнiка першаму ж мiнаку на гэтай дарозе. Вось i атрымалася тое, што атрымалася...
  Пранцiш хуценька прыкiнуѓ: каб у карчме ягоны слуга пачаѓ складаць за грошы гараскопы, можна было б някепска зарабiць... Хто ж не хоча зазiрнуць у будучыню! Нават Пранцiшаѓ бацька, п"янтос i буяш, на кожнае вялiкае свята замаѓляѓ сабе прадказанне ѓ аптэкара з блiжэйшага мястэчка, якi падрабляѓ зоркаведам. Але ж калi гэты ѓпарты Лёднiк астралогiю адрынуѓ, можна скарыстаць ягоныя iншыя ѓменнi...
  ―Слухай, Бутрым, а ты навукi лекарскай не забыѓся?
  Алхiмiк пагардлiва хмыкнуѓ.
  ― А што, пан расхварэѓся?
  ― Не дачакаешся! А вось у карчме, куды мы прыйдзем, хворыя абавязкова знойдуцца. Грошай i заробiм! Толькi вось што... ― Пранцiш у роздуме ѓскалмацiѓ русявы чуб, якi выбiваѓся з-пад шапкi, нiбыта мала прарабiѓ тае работы вецер.- Хто ж паверыць, што славуты доктар - слуга шкаляра... Каб да цябе пацыенты пайшлi, трэба важнасцi напусцiць. Ты, галоѓнае, маѓчы i рэцэпты паразумней ды падзiѓней выпiсвай на лацiне. А я сам усё скажу. (Не удержался и подчеркнул ещё одну обойму повторов, которые прыгают в тексте как блохи: заробiм - прарабiѓ - работы. - А.М.)
  Бутрым змрочна акiнуѓ позiркам жвавую постаць свайго гаспадара, зазiрнуѓ у ягоныя блакiтныя вочы, гэткiя сумленныя, што хацелася адразу абмацаць свае кiшэнi, i тужлiва ѓздыхнуѓ.
  ―Нешта прадказвае мне, я сто разоѓ пашкадую, што пан Агалiнскi не адправiѓ мяне служыць на стайню. (конец фрагмента)
  
  К сожалению, госпожа Рублевская, человек в фантастике новый, не учла главное правило жанра. Вводится одно или несколько фантастических допущений, сколь угодно смелых, но остальное извольте подчинить логике и здравому смыслу. Во взаимоотношениях пары Бутрым-Агалiнскi прослеживается два логических ляпсуса, никак не покрываемых весьма лояльным форматом фантасмагорыi. Во-первых, алхимик обращается за кредитом, когда нельзя отходить от тигля. То есть он заложил свою свободу по Интернету? Во-вторых, описываются рачительность магната и одновременно полезность Бутрыма, если он врачует, составляет гороскопы и вообще занимается делом, а не химичит. Отчего не сослать Бутрыма в отдалённое место, где он отработает долг, но не сможет навредить хозяину? Школярская ошибка, свидетельствующая о недостаточно тщательной проработке сюжета: творец виртуального мира нелепо нарушает им же установленные условия.
  Анализ произведен не с целью унизить автора или посмеяться, всяк пишет как умеет и постепенно учится. Госпоже Рублевской - респект за смелый подход к трудной теме. Скажу по секрету, видел черновики более именитых писателей, там мелких и средних огрехов не меньше, мои словоблудия - тоже не предел совершенства. Перед нами иллюстрация типичного брака в работе, допущенного редактором и корректором издательства "Звязда". Читатель не удосужится пересчитывать повторы однокоренных или созвучных слов в одном абзаце. Происходит неосознанное отторжение. Культурный человек после начального отрывка не захочет читать дальше, в этом огромная вина "Звязды".
  У нас почти нет профессиональных писателей. Белорусскоязычных - вообще ни единого, ибо невозможно прожить на доход от публикаций на мове. Значит, имеется основная работа, писательство - хобби.
  Писателей-любителей обслуживают столь же непрофессиональные издатели. Ах, они получают зарплату? Парадокс!
  Поэтому позволю себе сформулировать один совет: не надейтесь на редактуру и корректуру, господа-коллеги. Вычёсывайте рукописи сами.
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список

Кожевенное мастерство | Сайт "Художники" | Доска об'явлений "Книги"