Моряков Леонид Владимирович : другие произведения.

Б св

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Школа кожевенного мастерства: сумки, ремни своими руками
 Ваша оценка:

  БАБАРЧУК Дарыя Фамiнiчна [1887 (?), в. Пяркi Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Кобрынскi р-н Брэсцкай вобл. - ?], манахiня. Арыштавана 17.2.1932 па 'царкоўнай справе' ў Ленiнградзе. Асуджаѓна да 3 гадоў пазбаўлення волi. Выслана ў Казахстан. Далейшы лёс невядомы.
  Лiт.: Санкт-Петербургской епархии Синодик.
  
  
  БАБIЧАЎ (БАБИЧЕВ) Уладзiмiр Iльiч [1890, мяст. Жлобiн Рагачоўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. - 21.3.1942, ГУЛАГ], iерэй. Беларус. З сям'i службоўца. Скончыў Магiлёўскую духоўную семiнарыю (?). Служыў у Свята-Духавай царкве в. Жалiўе Чавускага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Чавускi р-н Магiлёўскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дачок Любоў (н. ў 1915), Зою (1916), Нiну (1924) i сына Яўгена (1919). Арыштаваны 13.4.1933. Асуѓджаны калегiяй АДПУ 9.6.1933 як 'член контррэвалюцыйнай царкоўна-паўстанцкай арганiзацыi' да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Дзмiтраўскi канцлагер АДПУ Маскоўскай вобл. 6.9.1936 Маскоўскiм абл. судом прыгавораны за 'антысавецкую агiтацыю' да 5 гадоў ППК. Перамешчаны ў Бярозаўскi канцлагер НКВД Свярдлоўскай (?) вобл. Загiнуў у зняволеннi. Рэабiлiтаваны 18.7.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Б. i iнш. ? 27605-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр.: НАРБ, IКБР.
  
  
  БАБОЎСКI (БОБОВСКИЙ) Яўгенiй Адамавiч [17.8.1890, Гродна - 27.12.1972, Тосна, Ленiнградѓская вобл.], протаiерэй. У 1910 скончыў Санкт-Пецярбургскую духоўную семiнарыю. У 1918-19 псаломшчык Увядзенскага сабора Петраграда. 27.8.1920 епiскапам Кранштацкiм Венядзiктам (Плотнiкавым) рукапаложаны ў дыякана, 28.8.1920 - у святара. Служыў ва Увядзенскiм, з 1.11.1924 у Мiкалаеўска-Богаяўленскiм саборах. Арыштаваны 26.11.1924. Высланы ў Нованiкалаеўск Краснаярскага краю. З чэрв. 1925 да лiст. 1928 зноў у клiры Мiкалаеўска-Богаяўленскага сабора. Узнагароджаны санам протаѓiерэя. З 1929 да 1943 - у зняволеннi (ссылка, ППК). У 1943 адкрываў Успенскую царкву ў Енiсейску Краснаярѓскага краю, дзе служыў да 17.1.1953. 6.7.1953 прызначаны настаяцелем Казанскай царѓквы ў Тосне Ленiнградскай вобл.
  Лiт.: Санкт-Петербургской епархии Синодик.
  
  
  БАГАВЕНКА (БОГОВЕНКО).
  Гл.: IААСАФ (БАГАВЕНКА).
  
  
  БАГАДЗIЛАЎ (БОГОДИЛОВ) Цiмафей Мiкалаевiч [1879, в. Петухоўка Чавускага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Чавускi р-н Магiлёўскай вобл.- 8.10.1937, Магiлёў, турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям'i. Да арышту дыякан Свята-Духавай царквы ў роднай вёсцы. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 7.8.1937. Асуджаны 18.9.1937 тройкай НКВД за 'паклёп на кiраўнiцтва краiны' да ВМП з канѓфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 20.11.1989 пракуратурай Магiлёўскай вобл. Асабовая справа Б. ? 12167 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  Кр.: БНДЦЭД.
  
  
  БАГАЧОЎ (БОГАЧЕВ) Несцер Малахавiч [1884, в. Барышаўка Чавускага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Чавускi р-н Магiлёўскай вобл. - ?], селянiн-аднаасобнiк. Беларус. У 1920-я г. старшыня (або член) царкоўнага савета адной з цэркваў 1-й акругi Чавускага пав. Быў жанаты, меў дачок Сафiю (н. ў 1921), Вольгу (1931), сыноў Аляксандра (1924), Вiктара (1926). Арыштаваны 15.4.1933. Асуджаны калегiяй АДПУ 9.6.1933 за 'антысавецкую агiтацыю' i як 'удзельѓнiк контррэвалюцыйнай царкоўна-паўстанцкай арганiзацыi' да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай БССР 17.7.1989. Групавая справа Б. i iнш. ? 27605-с захоўваецца ў архiѓве КДБ Беларусi.
  Кр.: НАРБ, IКБР.
  
  
  БАГДАНАЎ (БОГДАНОВ) Iаан Церахавiч. Святар. Беларус. У 1920-я г. жыў у в. Мар'iна Гомельѓскага пав., потым Веткаўскi (цяпер Добрушскi) р-н Гомельскай вобл. Рэпрэсаваны ў 1929. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: ДА Гомельскай вобл., ф. 1379, воп. 1, сп. 2, л. 5.
  
  
  БАГДАНОВIЧ (БОГДАНОВИЧ) Вячаслаў Васiлевiч [псеўданiмы: Васiлевiч, Вiцяблянiн; 1878, мяст. Дзiсна Вiленскай губ., цяпер горад у Мiёрскiм р-не Вiцебскай вобл. (паводле iнш. звестак - Лепельскi пав. Вiцебскай губ.) - 1939 (?), Вiлейка], царкоўны дзеяч, лiтаратар, дзеяч бел. нацыянальнага руху. Беларус. Сын святара Васiлiя Багдановiча i брат педагогаў Анатолiя i Генадзiя Багдановiчаў. Скончыў Вiцебскую духоўную семiнарыю, Кiеўскую духоўную акадэмiю са ступенню кандыдата багаслоўя (1903). З 6.11.1903 выкладчык бiблейскай i царкоўнай гiсторыi ў Вiцебскай праваслаўнай семiнарыi. З 18.5.1907 iнспектар Мiнскай, з восенi 1907 Лiтоўскай (Вiленѓскай) духоўных семiнарыяў. У 1915 эвакуiраваўся з семiнарыяй у Разань. У 1919 вярнуўся ў Вiльню, прызначаны рэктарам семiнарыi. Удзельнiчаў у Памесным Саборы Расiйскай (Рускай) праваслаўнай царквы (1917-18) пра якi напiсаў некалькi спецыяльных артыкулаў i надрукаваў дзённiк удзельнiка Сабора. Быў адказным рэдактарам 'Литовских Епархиальных Ведомостей' з 1919 да 20.10.1922, калi пастановай Вiленскай духоўнай кансiсторыi выданне было зачынена. У верас. 1921 уступiў у Таварыства беларускай школы. Захоўваючы вернасць Патрыярху, адмовiўся прыняць аўтакефалiю Польскай царѓквы, за што пастановай архiепiскапа Варшаўскага Георгiя звольнены з пасады рэктара семiнарыi i рэдактара 'Литовских Епархиальных Ведомостей'. У кастр. 1922 арыштаваны польскiмi ўладамi з архiепiскапам Лiтоўскiм i Вiленскiм Елеўферыем (Богаяўленскiм) i вывезены ў Кракаў. Мiтрапалiтам Дзiянiсiем адлучаны ад Польскай аўтакефальнай царквы. У канцы 1922 абраны ў сенат II Рэчы Паспалiтай. Актыўны змагар за правы беларусаў у Польшчы. У 1930 абраны сенатарам на другi тэрмiн. Са святаром Лукой Голадам арганiзаваў у Вiльнi адзiны ва ўсёй Польшчы праваслаўны прыход, якi падпарадкоўваўся патрыярху Цiхану i служыў у iм псаломшчыкам (1924-36). Пасля дзесяцiгадовага iснавання Патрыяршая абшчыѓна ў Вiльнi адмiнiстрацыйнымi ўладамi была разгромлена, а яе храм апячатаны (1936). Выступаючы ў сенаце (1929) паведамiў пра сапраўднае становiшча Праваслаўнай царквы, пра гвалт, канфiскацыю маёмасцi, нацыянальныя прыцясненнi. З 1930 выкладаў у Вiленскай рускай гiмназii iмя А.Пушкiна i ў жаночым епархiяльным вучылiшчы. Вядомы i як кампазiтар, аўтар музыкi да некалькiх рамансаў на словы А.Пшчолкi. Паводле звестак А.Клiмовiча, у 1920-я г. Б. прыпiсвалася аўтарства раманса 'Зорка Венера' на словы М.Багдановiча. У 1920-30-я г. член Беларускага нацыянальнага камiтэта (БНК) у Вiльнi. Да 28.11.1933 старшыня Царкоўнай праваслаўнай камiсii пры БНК. Адзiн з заснавальнiкаў i кiраўнiкоў Беларускага праваслаўнага аб'яднання ў Вiльнi, уваходзiў у Беларускi пасольскi клуб. У 1939 арыштаваны польскай дэфензiвай як працiўнiк аўтакефалii. Заклюѓчаны ў Вiленскую турму, адкуль этапаваны ў Бяроза-Картузскi канцѓлагер. З наступам Чырвонай армii ахова лагера ўцякла, i зняволеныя вызвалiлiся. У верас. 1939 арыштаваны органамi НКВД. Па заяве пракуратуры СССР сярод асуджаных не значыцца. Па прыватных сведчаннях, расстраляны ў Вiлейскай турме НКВД неўзабаве пасля арышту.
  14.4.1949 на Беласточчыне польскай службай бяспекi арыштаваны i дэпартаваны ў СССР доктар медыцыны Багдановiч Глеб (н. 1913 у Вiльнi; скончыў Вiленскую беларускую гiмназiю, медыцынскi ф-т Вiленскага ун-та), сын Вячаслава Багдановiча. Зняволенне адбываў у Варкуцiнскiм канцлагеры МДБ Комi АССР (некаторы час разам са святаром, былым вучнем свайго бацькi Яўстафiем Баслыком). Пасля вызвалення вярнуўся ў Беларусь, жыў у Руѓдзенску, працаваў доктарам. Памёр у Вiльнi.
  Тв.: Церковно-славянский язык как религиозно-культурная ценность. Гродно, 1938; Царква i Дзяржава // Праваслаўная Беларусь. 1927, ? 1; Патрыярх Цiхан // Праваслаўная Беларусь. 1928, ? 9.
  Лiт.: Лабынцев Ю.А. Литературное наследие В.В.Богдановича - белорусского сенатора II Речи Посполитой // Славяноведение (Москва). 1997, ? 3, с. 39-49; Праваслаўе (Мiнск). 1997, ? 5; Цыпин В., прот. История Русской Церкви, 1917-1997. Т. 9. М., 1997. С. 31, 229, 241; Чэмер А. [Анiшчык А.]. Партрэты. Вiльнюс, 2001; Kozłowska-Głogowska H. Białioruski senator // Czasopis. 2001, ?? 10-12; ЭГБ, т. 1; БЭ, т. 2; Garbiński J., Turonek J. Białoruski ruch chrześcijański XX wieku.
  
  
  БАДАГОЎСКI (БОДАГОВСКИЙ) Мiхаiл Васiлеѓвiч [1892 (?), в. Забалоцце Ельнiнскага пав. Смаленскай губ., цяпер Ельнiнскi р-н Смаленскай вобл. - ?], абнаўленчы iерэй. Рускi. З духоўнага саслоўя. Скончыў духоўную семiнарыю. Да арышту служыў у Петра-Паўлаўскiм саборы ў Мiнску. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 29.12.1932 у Мiнску па адрасе: вул. Мар'еўская, д. 4. Асуджаны 13.3.1933 асобай нарадай пры АДПУ за 'антысавецкую агiтацыю' дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 21.6.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа Б. ? 25287-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр.: БНДЦЭД.
  
  
  БАЗЫЛЕЎСКI (БАЗИЛЕВСКИЙ) Генадзiй Сямёнавiч [1878, в. Слабодка Лепельскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Бешанковiцкi р-н Вiцебскай вобл. - ?], верагодна, брат Аркадзiя Сямёнавiча Базылеўскага. Украiнец. З сялянскай сям'i. У 1920-я г. настаяцель Мiкалаеўскай царквы ў в. Слабодка. Арыштаваны 2.1.1930. Асуджаны з шэрагам iнш. святароў Полацка-Вiцебскай епархii 16.6.1930 асобай нарадай пры АДПУ за 'антысавецкую агiтацыю' дa 3 гадоў высылкi. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 27.11.1989 пракуратурай Вiцебскай вобл. Асабовая справа Б. ? 21053-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  Базылеўскi Аркадзiй Сямёнавiч. З 1911-12 настаяцель Раства-Багародзiцкай царквы в. Емянец Невельскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Пскоўская вобл., Расiя.
  Кр.: БНДЦЭД.
  
  
  БАЙДАКОЎ (БАЙДАКОВ) Грыгорый Дарафеевiч.
  Гл.: ПАРФIРЫЙ (БАЙДАКОЎ).
  
  
  БАЙКО (БОЙКА) (БОЙКО) Канстанцiн Патапавiч [1909, мяст. Белавежа (Białowieża) Пружанскага пав. Гродзенскай губ., цяпер тэрыторыя Польшчы - 12.10.1984, Белавежа], протаiерэй. У 1915-21 у бежанстве ў Разанскай губ., Расiя. Скончыў Вiленскую духоўную семiнарыю (1932), Багаслоўскi ф-т Варшаўскага ун-та са ступенню магiстра багаслоўя (1934). Рукапаложаны ў дыякана (2.2.1934). Служыў у мяст. Сверж (Świerże) на Холмшчыне (Польшча). У 1937 накiраваны ў Клецк (цяпер райцэнтр Мiнскай вобл.), дзе дапамагаў хвораму настаяцелю Грыгорыю Лукашэвiчу ў адбудове згарэлай царквы. Быў жанаты, меў дачку Зою i сына Мацвея (10 i 14 гадоў). З лют. 1938 святар Успенскай царквы в. Люшнева, цяпер Баранавiцкi р-н Брэсцкай вобл. У крас. 1939 вярнуўся ў Клецк, служыў ва Уваскрасенскiм храме, выкладаў у СШ. Арыштаваны ў 1940. Неўзабаве вызвалены. Падчас 2-й суѓсветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi. У маi 1944 выехаў у Белавежу. Арыштаваны 21.3.1946 у Бельску, цяпер Бельск Падляскi (Bielsk Podlaski), Польшча. Асуджаны 26.11.1946 ваенным трыбуналам тагачаснай Баранавiцкай вобл. за 'здраду савецкiм грамадзянам, выступы з антысавецкiмi пропаведзямi i ўсхваленне Германii' да 15 гадоў ППК i 5 гадоў паѓзбаўлення правоў з канфiскацыяй маёмасцi. Пасля вызваѓлення вярнуўся на радзiму. Рэабiлiтаваны 13.7.1993 Мiнскiм абл. судом. Асабовая справа Б. ? 35234-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр.: БНДЦЭД; НАРБ, IКБР.
  
  
  БАЙКОВА (БОЙКОВА) Варсанофiя Яўстаф'еўна [1871, мяст. Зяткодцы (?), цяпер Хмяльнiцкая вобл., Украiна - ?]. Беларуска. Да арышту псаломшчыца Увазнясенскай царквы в. Кабiшы Вiцебскага пав., цяпер Гарадоцкi р-н Вiцебскай вобл. Арыштавана 16.3.1931. Асуджана 27.8.1931 са святарамi Васiѓлiем Вайткевiчам, Грыгорыем Лепяшынскiм, Максiмам Стуканавым, Аляксандрам Шыркевiчам i iнш. асобай нарадай пры АДПУ за 'дзейнасць у склаѓдзе контррэвалюцыйнай арганiзацыi' дa 1 года пазбаўлення волi. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана 19.10.1988 прэзiдыумам Вiцебскага абл. суда. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебѓскай вобл.
  Кр.: НАРБ, IКБР.
  
  
  БАЙКОЎ (БАЙКОВ, БОЙКОВ) Мiкола [Мiкалай Якаўлевiч; псеўданiмы i крыптанiмы: Аглядальнiк; Асветнiк; Дашкольнiк; М.К-ч; М.Кр.; Кр-iч; Крывiч; Мiкола Крывiч; Настаўнiк; 10(22).2.1889, Бежацк Цвярской губ. - пасля 1946 (?)], мовазнавец i лiтаратуразнавец, педагог. Рускi. З сям'i свяшчэннаѓслужыцеля. Скончыў Бежацкае мужчынскае духоўнае вучылiшча, Цвярскую духоўную семiнарыю, Маскоўскую духоўную акадэмiю (1913). Накiраваны ў Мiнскую духоўную семiнарыю. Выкладаў лоѓгiку, псiхалогiю, гiстарычную фiласофiю, дыдактыку. З 1918 чытаў лекцыi ў Мiнскiм настаўнiцкiм iнстытуце. З 1921 - у МБПТ. Рэдактар час. 'Школа и культура Советской Белоруссии' (1919, 1921), з 1924 супрацоўнiк час. 'Асвета'. З 1921 вучоны сакратар Навукова-тэрмiналагiчнай камiсii Наркамасветы БССР, у 1922-28 Слоўнiкавай камiсii Iнбелкульта, потым Iнстытута мовазнаўства АН БССР. Атрымаў вядомасць як аўтар прац па лiтаратуразнаўстве, крытыцы i педагогiцы, але асаблiва як укладальнiк слоўнiкаў: 'Практычны расiйска-беларускi слоўнiк' (1924, з М.Гарэцкiм), 'Беларуска-расiйскi слоўнiк' (1925), 'Расiйска-беларускi слоўнiк' (1928, абодва з С.Некрашэвiчам), 'Практычны беларускi вайсковы слоўнiк' (1927, з А.Бараноўскiм). Арыштаваны АДПУ 19.7.1930. Абвiнавачваўся ў прыналежнасцi да 'Саюза вызвалення Беларусi'. Вызвалены 2.9.1930. На акадэмiчную работу вярнуцца не дазволiлi. У 1931-41 лiтсупрацоўнiк Мiнскага рэѓкламнага бюро, стылiст у газ. 'Чырвоная змена'. Падчас вайны знаходзiўся ў Мiнску. У 1944 выехаў у Германiю. Працаваў у прапагандысцкiм бюро 'Вiнэта'. Паводле некаторых звестках, арыштаваны савецкай ваеннай контрразведкай у Берлiне i перавезены ў Мiнск. Далейшы лёс невядомы.
  Тв.: На лiтаратурныя тэмы: Зб. артыкулаў. Мн., 1929 (пад псеўдаѓнiмам М.Крывiч).
  Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Булахов М. Восточнославянские языковеды. Т. 2. Мн., 1977. С. 42-43; Германовiч I. Беларускiя мовазнаўцы. Мн., 1985; Мушынскi М. Беларуская крытыка i лiтаратуразнаўства: 20-30-я гады. Мн., 1975. С. 21-28, 54; БП, т. 1; ЭГБ, т. 1.
  
  
  БАКУНАЎ (БАКУНОВ) Iаан Якаўлевiч [1864, Мiнская губ. - ?], манах. Арыштаваны 16.10.1930 у в. Вялiкая Глушыца (?). Асуджаны 26.12.1930 калегiяй АДПУ Сярэдне-Волжскага краю за 'антыѓсавецкую агiтацыю' да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 30.6.1989 Куйбышаўскай абл. пракуратурай.
  Кр.: Белая книга.
  
  
  БАЛАБУШЭВIЧ (БАЛАБУШЕВИЧ) Iгар [1.6.1923, в. Була былога Слонiмскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Iвацэвiцкi р-н Брэсцкай вобл. - ?], святар. Сын протаiерэя Пятра Балабушэвiча. Скончыў 6 класаў народнага вучылiшча (1935), 5 класаў Пружанскай гiмназii (1939), 9 класаў СШ (май 1941). Падчас 2-й суѓсветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi. З 1941 выконваў абавязкi псаломшчыка пры Свята-Сiмяонаўскай царкве ў мяст. Малеч. У 1942-44 суѓпрацоўнiк Малецкага валаснога ўпраўлення. У крас. 1945 мабiлiзаваны ў Чырвоную армiю. Камiсаваны з-за хваробы (тыф). З лiст. 1945 на адбудове Мiнска. 6.5.1946 архiепiскапам Мiнскiм i Беларускiм Васiлiем (Ратмiравым) рукапаложаны ў дыякана, 9.5.1946 - у святара. Прызначаны настаяцелем Петра-Паўлаўскай царквы в. Мокрае, цяпер Пружанскi р-н Брэсцкай вобл. З 28.2.1947 служыў у Iльiнскiм храме в. Харава, цяпер Пружанскi р-н. Быў жанаты на Юлii Паўлаўне Стрыж, гадаваў сыноў Iгара (н. ў 1944), Льва (1947). Вучыўся (завочна) у Ленiнѓградскай духоўнай акадэмii. Арыштаваны 24.10.1951. Да 10.10.1954 у зняволеннi ў Омскiм канцлагеры. Вызвалены са зняццем судзiмасцi. З 15.11.1955 настаяѓцель Крыжаўздзвiжанскай царквы в. Амельѓянец Камянецкага р-на Брэсцкай вобл. З 1956 клiрык Смаленскай епархii. Далейшы лёс невядомы.
  Балабушэвiч Пётр. У 1940-я г. настаяцель Свята-Сiмяонаўскай царквы ў мяст. Малеч, цяпер Бярозаўскi р-н Брэсцкай вобл.
  Кр.: Архiў Мiнскага епархiяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2, с. 119.
  
  
  БАЛАБУШЭВIЧ (БАЛАБУШЕВИЧ) Мiхаiл Iгнацiевiч [1859, в. Гарбанкi Кобрынскага пав. Гродзенѓскай губ., цяпер Кобрынскi р-н Брэсцкай вобл. - ?], верагодна, сын Iгнацiя Балабушэвiча. Скончыў духоўную семiнарыю. У 1910-я г. настаяцель Мiкалаеўскай царквы в. Бездзеж Кобрынскага пав., цяпер Драгiчынскi р-н Брэсцкай вобл. Падчас арышту служыў ва Успенскiм храме в. Косiна Барысаўскага пав. Мiнскай губ., цяпер Лагойскi р-н Мiнскай вобл. Арыштаваны 16.1.1933. Асуджаны 3.2.1933 асобай нарадай пры АДПУ за 'антысавецкую агiтацыю' дa 3 гадоў пазбаўлення правоў жыць у 12 наѓселеных пунктах i Урале. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 20.11.1989 пракуратурай Мiнскай вобл. Асабовая справа Б. ? 28626-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Балабушэвiч Iгнацiй. Протаiерэй. Не менш чым да 1904 служыў у Пакроўскай царкве в. Бухавiчы Кобрынскага пав., цяпер Кобрынскi р-н.
  Кр.: Памятная книжка Гродненской губернии; БНДЦЭД.
  
  
  БАЛАБУШЭВIЧ (БАЛАБУШЕВИЧ) Яўстафiй Мiхайлавiч [1886, в. Сухопаль Пружанскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Пружанскi р-н Брэсцкай вобл. - ?], святар, верагодна, сын Мiхаiла Балабушэвiча. Вучыўся ў Жыровiцкай духоўнай школе, Вiленскай настаўнiцкай семiнарыi. Служыў псаломшчыкам. Падчас 1-й сусветнай вайны паслушнiк Пятроўскага манастыра. У 1915 рукапаложаны ў iерэя i накiраваны ў Вiленскую епархiю. З 1920 у Гродзенѓскай епархii. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi. У лiп. 1944 выехаў у Германiю. Вярнуўшыся ў 1945, атрымаў месца настаяцеля Раства-Багародзiцкага сабора ў Гродне. Арыштаваны 24.12.1945. Асуджаны 26.7.1946 за 'антысавецкую прапаганду' да 5 гадоў ППК (паѓзней знiжана да 3 гадоў). Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 23.10.1992 Гродзенскiм абл. судом. Асабовая справа Б. ? 15406 захоўваецца ў архiве УКДБ Гродзенскай вобл.
  Кр.: Черепица В.Н. Очерки истории Православной Церкви на Гродненщине (с древнейших времен до наших дней). Ч. 1. С. 258. Гродно, 2000.
  
  
  БАНБЕНКА (БОНБЕНКО) Цiхан Мацвеевiч [1890, в. Ануфрыева Чэрыкаўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер в. Сялец Мсцiслаўскага р-на Магiлёўскай вобл. - ?], дыякан. Беларус. З сялянскай сям'i. Служыў у Свята-Ануфрыеўскай царкве ў роднай вёсцы. Быў жанаты, гадаваў сына. Арыштаваны 17.3.1932. Праходзiў па адной справе са святаром Фокам Сiваковым i з сялянамi-аднаасобнiкамi, актыўнымi прыхаджанамi Якавам Iвановым (н. ў 1872) Дзянiсам Парфёнавым-Кандрацевым (1904), Калiстратам Якiмавым (1891). Асуджаны калегiяй АДПУ 11.5.1932 за 'антысавецкую агiтацыю i прапаганду' да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Магiлёўскай вобл. 16.1.1989. Групавая справа Б. i iнш. ? 10069 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  Кр.: БНДЦЭД.
  
  
  БАНДАЦКI (БОНДАТСКИЙ) Павел Майсеевiч [1899, мяст. Кажан-Гарадок Пiнскага пав. Мiнскай губ., цяпер Лунiнецкi р-н Брэсцкай вобл. - ?]. Беларус. Да арышту стараста Мiкалаеўскай царквы ў родным мястэчку. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 3.10.1939. Праходзiў па адной справе з псаломшчыкам Барысам Дружылоўскiм i настаўнiкамi Мiкалаем Мардухаем (1918), Уладзiславам Паўлiкам (1907), Грыгорыем Яцынам (1895). Асуѓджаны 29.6.1940 паводле пастановы калегii НКВД як 'член ПАВ' i за 'шпiянаж на карысць Польшчы' дa 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны канцлагер НКВД Комi АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 21.8.1989 пракуратурай Брэсцкай вобл. Групавая справа Б. i iнш. ? 9726-с з фотаѓздымкамi захоўваецца ў архiве КДБ Брэсцкай вобл.
  Кр.: Памяць. Гiсторыка-дакументальная хронiка Лунiнецкага раёна. Мн., 1995; НАРБ, IКБР.
  
  БАРАВIК (БОРОВИК) Ксенiя Данiлаўна [20.1. 1900 (?), в. Чыропка Залескай вол. Дзiсенскага пав. Вiленскай губ., цяпер Верхнядзвiнскi р-н Вiцебскай вобл. - ?], манахiня. Беларуска. З сялянскай сям'i. З 1917 насельнiца Новадзявочага манастыра ў Санкт-Пецярбургу. Пастрыжана ў манашаства 1926. Арыштавана 17.4.1932. Асуджана 16.6.1932 да 3 гадоў паѓзбаўлення волi. Выслана ў Казахстан. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Санкт-Петербургской епархии Синодик.
  
  
  БАРАНАЎ (БАРАНОВ) Iаан Самсонавiч [1874, в. Рудня Гомельскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Гомельскi р-н - ?], абнаўленчы святар. Беларус. З сялянскай сям'i. Вучыўся ў духоўнай семiнарыi. З 1912 настаяцель Свята-Троiцкай царквы ў в. Галавiчы Чавускага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Горацкi р-н Магiлёўскай вобл. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 30.4.1933. Асуджаны па адной справе з дыяканам Арцемiем Давыдзенкам, царкоўным актывiстам Iванам Гецiкавым 23.7.1933 асобай нарадай пры АДПУ за 'антысавецкую агiтацыю' дa 5 гадоў высылкi ў Казахстан. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 16.1.1989 пастановай прэзiдыума Вярхоўнага савета СССР. Групавая справа Б. i iнш. ? 11600 захоўваецца ў архiве КДБ Магiлёўскай вобл.
  Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; БНДЦЭД.
  
  БАРАНОЎСКI (БАРАНОВСКИЙ) Якаў Сцяпанавiч [9.10.1872, хут. Андрэеўка Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер в. Новаандрэеўка Глускага р-на Магiлёўѓскай вобл. - 1.11.1937, Мiнск, турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям'i. Вучыўся ў Iгуменскiм павятовым вучылiшчы. З 1903 псаломшчык Мiнскага Петра-Паўлаўскага кафедральнага сабора. З 1904 служыў разам з Уладзiмiрам Тэраўскiм. Удзельнiк з'езда духавенства i веруючых Мiнскай епархii ў жн. 1927 у Мiнѓску. Арыштаваны АДПУ ў 1930. Асуджаны 'за антысавецкую агiтацыю' да 3 гадоў высылкi за межы Беларусi. Пасля сканчэння тэрмiну вярнуўся на радзiѓму, служыў у храме св. Марыi Магдалiны на вул. Старажоўскай у Мiнску. У 1930-я г. ў Касма-Дамiянаўскай царкве ў мяст. Асiповiчы (?), цяпер райцэнтр Магiлёўскай вобл. Зноў арыштаваны 28.7.1937 па справе 'Беларуская аўтакефальная царква'. Асуджаны 25.10.1937 з шэрагам святароў Мiнскай епархii за 'прыналежнасць да антысавецкай арганiзацыi царкоўнiкаў i правядзенне варожай работы супраць савецкай улады' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны пракуратурай БВА 25.3.1989. Групавая справа Б. i iнш. ? 23379-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр.: Личный состав епархиального управления; НАРБ, IКБР; Garbiński J., Turonek J. Białoruski ruch chrześcijański XX wieku.
  
  
  БАРАУЛЯ (БАРАУЛЯ) Мiкалай Грыгор'евiч [1890, мяст. Чарняўка Барысаўскага пав. Мiнскай губ., цяпер Барысаўскi р-н Мiнскай вобл. - 10.3.1938, Барысаў, турма НКВД]. Беларус. Член царкоўнага савета храма св. Андрэя Юродзiвага ў Барысаве. Падчас арышту слесар завода 'Чырвоны металiст'. Быў жанаты, гадаваў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 5.2.1938 у Барысаве па адрасе: вул. Чырвонасцяжная, д. 27. Праходзiў па адной справе са старшынём савета Яўменам Мазалём i актыўнымi прыхаджанамi. Асуджаны 14.2.1938 тройкай НКВД як 'член контррэвалюцыйнай групы' i за 'антысавецкую агiтацыю' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 1.6.1957 прэзiдыумам Мiнскага абл. суда. Групавая справа Б. i iнш. ? 10397-с захоўваецца у архiве КДБ Беларусi.
  Кр.: БНДЦЭД.
  
  
  БАРОЎСКАЯ (БОРОВСКАЯ) Фёкла Мiкалаеўна [1897, в. Нараўка Масеўскай вол. Пружанскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Польшча - ?], манахiня. З 1917 (?) насельнiца Новадзявочага манастыра ў Санкт-Пецярбургу. Арыштавана 18.4.1932. Асуѓджана 16.6.1932 да 3 гадоў пазбаўлення волi. Выслана ў Казахстан. Далейшы лёс невядомы.
  Лiт.: Санкт-Петербургской епархии Синодик.
  
  
  БАРШЧЭЎСКI (БОРЩЕВСКИЙ) Васiлiй Грыгор'евiч [1863, в. Свяча Лепельскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Бешанковiцкi р-н Вiцебскай вобл. - ?]. Беларус. З духоўнага саслоўя. Верагодна, брат Фёдара Грыгор'евiча Баршчэўскага i Эраста Грыгор'евiча Баршчэўскага. Скончыў духоўную семiнарыю. У 1900-10-я г. другi святар Мiкалаеўскага сабора ў Дрысе Вiцебскай губ., цяпер райцэнтр Верхняѓдзвiнск Вiцебскай вобл. У 1920-я г. настаяцель Спаса-Праабражэнскай царквы в. Дарагакупава Сенненскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Бешанковiцкi р-н. Арыштаваны 7.12.1931 у Вiцебску. Асуджаны 14.7.1932 з шэрагам свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелей асобай нарадай пры АДПУ як 'член антысавецкай групы i за шпiянаж' дa 3 гадоў высылкi ў Паўночны край. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiѓтаваны 12.9.1989 пракуратурай Вiцебскай вобл. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебѓскай вобл.
  Баршчэўскi Фёдар Грыгор'евiч. Рукапаложаны ў iерэя (1890). Да 1905 настаяцель Барыса-Глебскага храма в. Дварэц Лепельскага пав. Вiцебскай губ. З 1906 у царкве ў гонар вобраза Святой Божай Мацi ў в. Новахаванск Невельскага пав. Вiцебскай губ.
  Баршчэўскi Эраст Грыгор'евiч. Рукапаложаны ў iерэя (1892). Да 1910 настаяцель Свята-Троiцѓкай (?) царквы в. Глабай Невельскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Пскоўская вобл., Расiя. З 1911-12 служыў у Аляксандраўскiм храме в. Клёўнiкi Невельскага пав. Вiцебскай губ.
  Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; БНДЦЭД.
  
  
  БАРШЧЭЎСКI (БОРЩЕВСКИЙ) Мiкалай Данiлавiч [1872, в. Залессе Магiлёўскай губ., цяпер тэрыторыя Слаўгарадскага р-на Магiлёўскай вобл. (вёска не iснуе) - 30.9.1937, Орша, турма НКВД]. Беларус. З сям'i свяшчэннаслужыцеля. Верагодна, брат Мiхаiла Данiлавiча Баршчэўскага. Скончыў Магiлёўскую духоўную семiнарыю. З 1909 настаяцель Пакроўскай царквы в. Вiдзенiчы Аршанскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Талачынскi р-н Вiцебскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 6.8.1937 у Талачыне Вiцебскай вобл. Асуджаны 15.9.1937 са святарамi Полацка-Вiцебскай епархii Iаанам Валiйскiм, Канстанцiнам Варановiчам, Аляксiем Валчок-Волкавым, Лявонцiем Глiнскiм, Анатолiем Зяньковiчам, Iосiѓфам Квяткоўскiм, Яўгенiем Лаўроўскiм, Мiкалаем Пяскоўскiм, дыяканам Пятром Цiвам i iнш. тройкай НКВД за 'антысавецкую агiтацыю' дa ВМП з канфiѓскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 19.4.1989 пракуратурай Вiцебскай вобл. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  Баршчэўскi Мiхаiл Данiлавiч. У лiку лепшых скончыў Магiлёўскую духоўную семiнарыю (1901). З 10.1.1902 назiральнiк-эканом Гомельскага духоўнага вучылiшча. З 1.9.1904 назiральнiк, з 4.11.1904 выкладѓчык рускай i царкоўнаславянскай моваў Магiлёўскага духоўнага вучылiшча.
  Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; БНДЦЭД.
  
  
  БАРЫСОВIЧ (БОРИСОВИЧ) Георгiй Iванавiч [1875, в. Гарадзец Велiжскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Усвяцкi р-н Пскоўскай вобл., Расiя - 7.10.1937, Вiцебск, турма НКВД]. Рускi. Сваяк Iаана Сямёнавiча Барысоѓвiча. Скончыў Вiцебскую духоўную семiнарыю (1894), рукапаложаны ў iерэя i накiраваны ў Мiкалаеўскi храм в. Гарадзец. З 1911 ва Успенскай царкве в. Белахвостава Невельскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Невельскi р-н Пскоўскай вобл. З 1928 на працягу года працаваў чорнаѓрабочым ў Невелi, потым пераехаў да старэйшага сына Дзмiтрыя ў Ленiнград. З 1933 у Вiцебску, дворнiк на люстэркавай фабрыцы. Быў жанаты, меў дачку Ганну (30 гадоў) i сыноў - усе жылi ў Ленiнградзе - Дзмiтрыя (29 гадоў), Вiктара (25 гадоў), Мiкалая (20 гадоў). Арыштаваны i асуджаны ў 1933 за 'ўтойванне сацыяльнага паходжання' (тэрмiн невядомы). Зноў арыштаваны 20.9.1937 у Вiцебску па адрасе: вул. Баўмана, д. 12. Асуджаны 28.9.1937 тройкай НКВД за 'антысавецкую агiтацыю' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 28.7.1956 прэзiдыумам Вiцебскага абл. суда. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архiѓве УКДБ Вiцебскай вобл.
  Барысоѓвiч Iаан Сямёнавiч. Да 1913 настаяцель Мiкалаеўскага храма в. Гарадзец.
  Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; БНДЦЭД; НАРБ, IКБР; Афiцыйны сайт Вiцебскай епархii.
  
  
  БАРЫСЮК (БОРИСЮК) Дамiнiка Калiстратаўна [студз. 1887 (?), в. Агароднiкi Бельскага пав. Гроѓдзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча - ?], манахiня. Арыштавана 17.2.1932 у Ленiнградзе. Асуѓджана 22.3.1932 да 3 гадоў пазбаўлення волi. Выслана ў Сярэднюю Азiю. Далейшы лёс невядомы.
  Лiт.: Санкт-Петербургской епархии Синодик.
  
  
  БАСЛЫК Яўстафiй [30.3.1902, в. Чыжэвiчы Вiлейскага пав. Вiленскай губ., цяпер Вiлейскi р-н Мiнскай вобл. - 8.5.1970, Мiнск], протаiерэй. Беларус. Сын царкоўнага старасты Кандрата Баслыка, брат Яўгенiя Баслыка. Скончыў 2-класнае Вiлейскае (гарадѓское) пачатковае вучылiшча (1917), 2 курсы Данскога сярэдняга сельскагаспадарчага вучылiшча ў мяст. Персiянаўка каля Новачаркаска (цяпер Растоўская вобл., Расiя), Вiленскую духоўную семiнарыю (1927). Архiепiскапам Вiленскiм i Лiдскiм Феадосiем (Феадосьевым) рукапаложаны ў дыякана (28.2.1926), iерэя (14.1.1927). З восенi 1927 памочнiк настаяцеля Свята-Марыiнскага храма ў Вiльнi, Iльiнскай царквы в. Нарач Вiлейскага пав. Вiленскай губ. Паўла Саѓсноўскага, потым памочнiк настаяцеля Благавешчанѓскай царквы в. Забрэжжа Ашмянскага пав. Вiленскай губ. (цяпер Валожынскi р-н Мiнскай вобл.) Уладзiмiра Каранцэвiча. З 14.4.1928 настаяцель Благавешчанскай царквы. З 1943 Валожынскi благачынны. З 15.3.1947 служыў у Мiнскай Александра-Неўскай царкве на Вайсковых могiлках. Арыштаваны 21.2.1951 у Мiнску па адрасе: вул. Берасцянская, д. 29, кв. 2. Асуджаны ў адзiн дзень са святарамi Паўлам Кiрыкам, Платонам Слiжам i iнш. 5.9.1951 асобай нарадай МДБ за 'антысавецкую агiтацыю' дa 10 гадоў ППК. 9.2.1952 этапаваны ў Маскву, потым у Валагодскую турму МДБ, а ў пачатку крас. 1952 у Рачны канцлагер МДБ Комi АССР (Варкута). Некаторы час пакаранне адбываў з Глебам Багдановiчам. З 1955 на пасяленнi. Канчаткова вызвалены 10.5.1956. З 22.6.1956 протаiерэй Лазараўскай царквы г. Волагда, Расiя. Зѓ 22.6.1957 настаяцель Пракоп'еўскага сабора ў г. Вялiкi Усцюг, Расiя. Узнагароѓджаны залатым крыжам з упрыгожаннямi (1957). Са студз. 1959 служыў у Раства-Багародзiцкай кафедральнай царкве ў Волагдзе, благачынны 1-й акругi Валагодѓскай епархii. У крас. 1959 падчас усяночнага ў вынiку правакацыi ў перапоўненым храме пачалася панiка i загiнулi людзi. 13.6.1959 прыгавораны Валагодскiм абл. судом за 'не прадбачанне' да 3 гадоў пазбаўлення волi, але 11.7.1959 Вярхоўным судом РСФСР апраўданы. Да жн. 1962 настаяцель кафедральнага сабора ў Смаленску, потым жыў у Мiнску ў дачкi Iрыны. З 1963 кiраваў малым хорам Мiнскага Свята-Духава кафедральнага сабора. Пакiнуў грунтоўныя ўспамiны пра свой час. Пахаваны на Чыжоўскiх могiлках. Рэабiлiтаваны 28.11.1978 судовай калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда БССР. Групавая справа Б. i iнш. ? 20622-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  16.7.1944 у в. Выгалавiчы (цяпер Мядзельскi р-н Мiнскай вобл.) арыштаваны студэнт Вiленскай настаўнiцкай семiнарыi Баслык Фёдар Кандратавiч (н. ў 1921 у в. Выгалавiчы), верагодна, сваяк Яўстафiя Баслыка. 9.12.1944 асуджаны як 'член нацыяѓналiстычнай Беларускай арганiзацыi' i 'агент нямецкай разведкi' да 10 гадоў ППК i 5 гадоў паѓзбаўлення правоў з канфiскацыяй маёмасцi. Этапаваны ў пас. Вожавель НКВД Комi АССР (п/с 843). Вызвалены 30.4.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 15.4.1958 ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР. Групавая справа Ф.Баслыка i iнш. ? 13588-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Баслык Яўгенiй. У 1940-я г. настаяцель Свята-Георгiеўскай царквы в. Гальшаны Ашмянскага р-на Гродзенскай вобл., потым у мяст. Глыбокае, цяпер райцэнтр Вiцебскай вобл.
  Феадосiй (Феадосьев). Свецкае iмя: Мiкалай Iванавiч. Н. ў 1864. Хiратанiсаны ў 1903. У 1908 епiскап Смаленскi, у 1923 архiепiскап Адэскi i Херсонскi. Пераследаваўся савецкiмi ўладамi. У 1923 уцёк у Польшчу (з Кiева). Варшаўскiм сiнодам i мiтрапалiтам Дзiянiсiем прызначаны кiруючым архiерэем у епархiю Вiленскую i Лiдскую. Памёр у 1942.
  Лiт.: Баслык Е. Записки священника Евстафия. Мн., 2005.
  Кр.: БНДЦЭД; НАРБ, IКБР; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии; За Христа пострадавшие.
  
  
  БАТАЛIН (БАТАЛИН) Лаўр Сцяпанавiч [1869, в. Перарост Гомельскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Добрушскi р-н Гомельскай вобл. - ?], святар. Беларус. З духоўнага саслоўя. Скончыў Магiлёўѓскую духоўную семiнарыю, рукапаложаны ў iерэя. Служыў у Мiкалаеўскай царкве в. Добры Двор Чавускага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Горацкi р-н Магiѓлёўскай вобл. Арыштаваны 4.7.1931. Праходзiў па адной справе з царкоўным актывiстам Кiрылам Мацуевым (н. ў 1875). Асуджаны 26.7.1931 асобай нарадай пры АДПУ за 'антысавецкую агiтацыю' дa 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Заходне-Сiбiрскi край. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 10.7.1989 пракуратурай Магiлёўскай вобл. Групавая справа Б. i iнш. ? 10138-сн захоўваецца ў архiве КДБ Магiлёўскай вобл.
  Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; БНДЦЭД.
  
  
  БАТАЛIН (БАТАЛИН) Уладзiмiр Мiхайлавiч [1871, мяст. Селья (?) Вiленскай губ. - ?]. Беларус. З сям'i свяшчэннаслужыцеля. Скончыў духоўную семiнарыю. У 1910-я г. настаяцель Свята-Троiцкай царквы в. Дамброва Лiдскага пав. Вiленскай губ., цяпер Шчучынскi р-н Гродзенѓскай вобл. У 1920-я г. настаяцель Мiхайлаўскага (Астраўѓскога) храма ў Слуцку Мiнскай вобл. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 14.3.1933 у Слуцку па адрасе: вул. Глухая, д. 20. Асуджаны 9.6.1933 з 20 iнш. свяшчэннаслужыцелямi асобай нарадай пры АДПУ як 'член контрѓрэвалюцыйнай арганiзацыi i за антысавецкую агiѓтацыю' дa 3 гадоў высылкi. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 18.7.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Б. i iнш. ? 27605-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр.: Памятная книжка Виленской губернии; БНДЦЭД.
  
  
  БАТАРЭВIЧ (БАТОРЕВИЧ) Серафiм Сцяпанавiч [1905, в. Боблi Ковельскага пав. Валынскай губ., цяпер Ковельскi (?) р-н Валынскай вобл., Украiна - 1970-я г., Свярдлоўск, цяпер Екацярынбург, Расiя], протаiерэй. Рускi. З сям'i свяшчэннаслужыцеля. Скончыў духоўную семiнарыю. У другой палове 1940-х г. настаяцель Мiнскага Свята-Духава кафедpальнага сабоpа, сакратар архiепiскапа Мiнскага i Беларускага Пiцiрыма (Свiрыдава). Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 31.3.1951 (паводле iнш. звестак 28.3.1951) у Мiнску па адрасе: вул. Бакунiна, д. 3. Асуджаны 25.9.1951 асобай нарадай МДБ як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi' i за 'актыўны ўдзел у выданнi часопiса 'Воскресное чтение', у якiм друкаваў артыкулы антыатэiстычнага зместу' дa 25 гадоў ППК з канфiскацыяй маёмасцi. Этапаваны ў Азёрны канцлагер НКВД Iркуцкай вобл. (ст. Тайшэт-Бpацк). Пасля вызвалення клiрык Свярдлоўскай епархii. Рэабiлiтаваны 6.6.1957 ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Б. ? 10731-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр.: БНБЦЭД; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.
  
  
  БАТВIННIКАЎ (БОТВИННИКОВ) Анатолiй Iванавiч.
  Гл.: АНАТОЛIЙ БАТВIННIКАЎ.
  
  
  БАТОЗСКI (БАТОЗСКИЙ) Цiхан Данiлавiч.
  Гл.: ТАЎРЫЁН (БАТОЗСКI).
  
  
  БАХАНОВIЧ (БОХАНОВИЧ) Канстанцiн Васiлевiч [1861 цi 1862, в. Брожа Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер Бабруйскi р-н Магiлёўскай вобл. - ?]. Беларус. З сялянскай сям'i. Скончыў Слуцкае гарадское духоўнае вучылiшча. З пачатку 1900-х г. служыў псаломѓшчыкам у Пакроўскiм храме ў роднай вёсцы. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 12.1.1933. Абвiнавачваўся ў 'антысавецкай агiтацыi'. Асуджаны не быў. Вызвалены i рэабiлiтаваны абл. аддзелам АДПУ 3.5.1933. Далейшы лёс невядомы. Групавая справа Б. i iнш. (усяго каля 40 чалавек) ? 11726 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  Кр.: Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.
  
  
  БАЦЯНОЎСКI (БОТЯНОВСКИЙ) Сямён Iгнатавiч [1877, в. Казённая Усяжа Барысаўскага пав. Мiнскай губ., цяпер Смалявiцкi р-н Мiнскай вобл. - ?]. Беларус. З сялянскай сям'i. Да арышту стараста Георгiеўѓскай царквы в. Прылепы Мiнскага пав., цяпер Смалявiцкi р-н. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 4.1.1933. Праходзiў па адной справе са святарамi Яфiмам Паўлоўскiм, Iакавам Трахановiчам, царкоўнымi актывiстамi Пелагеяй Рыгораўнай Бацяноўѓскай (н. ў 1881), Васiлём Iванавiчам Бацяноўскiм (1875), Фёдарам Едзiновiчам (1900), Мацвеем Кудрэвiѓчам (1888), Якавам Марцiшэўскiм (1897), Паўлам Мiхалевiчам (1906), Арцёмам Няхайчыкам (1901), Васiлём Няхайчыкам (1882), Мiхаiлам Няхайчыкам (1871). Асуджаны 16.1.1933 асобай нарадай пры АДПУ за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' дa 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Беламорска-Балтыйскi канцлагер АДПУ Карэльскай АССР. Рэабiлiтаваны 31.5.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Б. i iнш. ? 25544-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр.: БНДЦЭД.
  
  
  БАЧКОЎ (БОЧКОВ) Фiлiп Антонавiч [1865, в. Пiрагова Мсцiслаўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Мсцiслаўскi р-н Магiлёўскай вобл. - 30.6.1938, Чэрвень Мiнскай вобл., турма НКВД], царкоўнаслужыцель. Беларус. З сялянскай сям'i. Служыў у Мiкалаеўскай царкве ў роднай вёсцы. Арыштаваны 9.10.1937 у в. Банькаўшчына, цяпер Мсцiслаўскi р-н. Асуджаны з актыўнымi прыхаджанамi Дзям'яѓнам Арцюхавым (1886), Сямёнам Новiкавым (1876), Сяргеем Смаляковым (1900), Пятром Фядорчанкам (1875), Андрэем Пруднiкавым (1900), Антонам Цубанавым (1880) тройкай НКВД 5.11.1937 за 'антысавецкую агiтацыю i прапаганду' да 10 гадоў ППК з канфiскацыяй маёмасцi. Загiнуў у зняволеннi. Рэабiлiтаваны пракуратурай Магiлёўскай вобл. 28.11.1989. Групавая справа Б. i iнш. ? 12542-с захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  Кр.: НАРБ, IКБР.
  
  
  БЕКАРЭВIЧ (БЕКАРЕВИЧ) Васiлiй, протаiерэй. З 1914 настаяцель Свята-Духавай царквы в. Вялiкiя Дольцы (тагачасны паштовы адрас: ст. Кублiчы) Барысаўскага пав. Мiнскай губ., цяпер Докшыцкi р-н Вiцебскай вобл. Арыштаваны ў 1921. Абвiнавачваўся ў 'сяброўскiх сувязях з польскiмi афiцэрамi падчас белапольскай акупацыi 1919 г.'. Вызвалены дзякуючы шматлiкiм просьбам прыхаджан. Калi Б. пагражаў другi арышт, ён перайшоў мяжу i апынуўся ў Зах. Беларусi, дзе яшчэ шмат гадоў служыў святаром.
  Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.
  БЕКАРЭВIЧ (БЕКАРЕВИЧ) Васiлiй Сафронiевiч [1882, в. Чабатовiчы Гомельскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Буда-Кашалёўскi р-н Гомельскай вобл. - ?], протаiерэй, сын Сафронiя Аляксеевiча Бекарэвiча1 . Скончыў духоўную семiнарыю. Да арышту настаяцель Спаса-Праабражэнскай царквы в. Язна Дзiсенскага пав. Вiленскай губ., цяпер Мiёрскi р-н Вiцебскай вобл. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 15.6.1949. Асуджаны 6.9.1949 асобай нарадай МДБ за 'антысавецкую агiтацыю' дa 25 гадоў ППК з канфiскацыяй маёмасцi. Вызвалены ў 1955. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 22.9.1993 ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Б. ? 23422-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  Бекарэвiч Сафронiй Аляксеевiч. Настаяцель Раства-Багародзiцкай царквы в. Чабатовiчы.
  Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; БНДЦЭД; За Христа пострадавшие.
  
  
  БЕКАРЭВIЧ (БЕКАРЕВИЧ) Васiлiй Фёдаравiч [1896, в. Вуць Гомельскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Добрушскi р-н Гомельскай вобл. - 20.10.1937, Мазыр, турма НКВД], святар. Беларус. Сын Фёдара (Бекарэвiча). Скончыў Магiлёўскую духоўную семiнарыю (?). Служыў у Магiлёўскай епархii. Арыштаваны 1.3.1930 у в. Залесавiчы Чэрыкаўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Крычаўскi р-н Магiлёўскай вобл. Асуджаны 10.4.1930 са святарамi Анiсiмам Каваленкам, Елiсеем Петрусенкам, Аляксандрам Сафонавым, дыяканам Пятром Крымскiм i iнш. асобай нарадай пры АДПУ за 'антысавецкую агiтацыю i прапаганду' дa 5 гадоў ППК. Пасля вызвалення вярнуўся на радзiму, працаваў настаўнiкам у школе в. Кроткi Чавускага р-на Магiлёўскай вобл. Зноў арыштаваны 15.1.1935. Абвiнавачваўся ва 'ўдзеле ў контррэвалюцыйнай паўстанцкай арганiзацыi'. Асуджаны не быў. Вызвалены i рэабiлiтаваны пастановай НКВД БССР 20.7.1935. У трэцi раз арыштаваны ў 1936 (або ў 1937). Прыгавораны да ВМП. Расстраляны. Па першай справе (? 10516-сн; захоўваецца ў архiве КДБ Магiлёўѓскай вобл.) рэабiлiтаваны 17.7.1989 пракуратурай Магiлёўскай вобл.
  Кр.: Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2257, в. 1, с. 20; БНДЦЭД; Памяць: Гiсторыка-дакументальная хронiка Мазыра i Мазырскага раёна. Мн., 1997; Шиленок Д., свящ. Из истоѓрии Православной Церкви в Белоруссии (1922-1939). М., 2006.
  
  
  БЕКАРЭВIЧ (БЕКАРЕВИЧ) Канстанцiн Iосiфавiч [1879, в. Iлькавiчы Магiлёўскага пав., цяпер Бялынiцкi р-н Магiлёўскай вобл. - кастр. 1937 (?), Магiлёў, турма НКВД]. Беларус. Скончыў Магiлёўскую духоўную семiнарыю. З 1908 настаяцель Iльiнскай царѓквы в. Алексiнiчы Сенненскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Сенненскi р-н Вiцебскай вобл. Арыштаваны ў 1937 у Магiлёве. Асуджаны 28.9.1937 тройкай НКВД за 'контррэвалюцыйную агiтацыю' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 9.4.1966 пастановай Магiѓлёўскага абл. суда. Групавая справа Б. i iнш. ? 9171 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; БНДЦЭД.
  
  
  БЕКАРЭВIЧ (БЕКАРЕВИЧ) Павел [1863, в. Юрцава Аршанскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Аршанскi р-н Вiцебскай вобл. - ?]. Беларус. Сын Аляксiя Фамiча Бекарэвiча. Скончыў духоўную семiнарыю, рукапаложаны ў iерэя. У 1900-10-я г. служыў у Мiкалаеўскай царкве ў мяст. Шклоў (Стары Шклоў) Магiлёўскага пав., цяпер райцэнтр Магiлёўскай вобл. У 1920-я г. - у адной з цэркваў Оршы. Арыштаваны 20.2.1930 на чыгуначнай ст. Шклоў. Асуджаны з шэрагам святароў Магiлёўскай епархii, старастам i актыўнымi прыхаджанамi 21.3.1930 асобай нарадай пры АДПУ за 'антысавецкую агiтацыю' дa 3 гадоў высылкi ў Сiбiр. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 16.1.1989 указам прэзiдыума Вярхоўнага савета БССР. Групавая справа Б. ? 9926 захоўваецца ў архiѓве КДБ Магiлёўскай вобл.
  Бекарэвiч Аляксiй Фамiч. Скончыў духоўную семiнарыю. Да пачатку 1910-х г. протаiерэй Успенскага храма в. Юрцава. Узнагароджаны палiцай (9.7.1906).
  Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; НАРБ, IКБР.
  
  
  БЕКАРЭВIЧ (БЕКАРЕВИЧ) Павел Пятровiч [1892, в. Солаўе Аршанскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Аршанскi р-н Вiцебскай вобл. - ?]. Беларус. З духоўнага саслоўя. У 1920-я г. настаяцель Свята-Духавай царквы в. Гладкава Чавускага пав. Магiлёўѓскай губ., цяпер Чавускi р-н Магiлёўскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 27.2.1932. Асуѓджаны 9.4.1932 з Дзям'янам Куксавым, верагодна, старастам царквы, за 'контррэвалюцыйную работу па зрыве гаспадарчай палiтыкi партыi ў вёсцы' да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны ўказам прэзiдыума Вярхоўнага савета СССР (16.1.1989) i пастановай пракуратуры Магiлёўскай вобл. (31.5.1989). Групавая справа Б. i iнш. ? 10068 захоўѓваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  10.11.1933 у в. Язершчына, цяпер Магiлёўскага р-на, арыштаваны Бекарэвiч Канстанцiн Пятровiч (н. ў 1889; падчас арышту - жанаты, гадаваў пяць дзяцей), брат Паўла Бекарэвiча. 10.2.1934 калегiяй АДПУ асуджаны за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс таксама невядомы. Рэабiлiтаваны 4.3.1958 трыбуналам БВА. Групавая справа Б. i iнш. ? 6979-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  
  БЕКАРЭВIЧ (БЕКАРЕВИЧ) Пётр Пятровiч [1875, Рагачоў Магiлёўскай губ., цяпер райцэнтр Гомельѓскай вобл. - 7.10.1937, Вiцебск, турма НКВД]. Беларус. З сям'i царкоўнаслужыцеля. Скончыў духоўную семiнарыю, рукапаложаны ў iерэя. Прызначаны ў Спаса-Праабражэнскую царкву в. Астравы Быхаўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Чавускi р-н Магiлёўскай вобл. З 1913-14 настаяцель Свята-Духава храма в. Высачаны Аршанскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Лёзненскi р-н Вiцебскай вобл. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 20.9.1937 у Вiцебску па адрасе: вул. 3-я Вайсковая, д. 20, кв. 32. Асуджаны 28.9.1937 з 40 iнш. свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелямi, актыўнымi прыхаджаѓнамi тройкай НКВД за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' дa ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 28.7.1956 прэзiдыумам Вiцебскага абл. суда. Групавая справа Б. i iнш. захоўѓваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; Памяць: Гiсторыка-дакументальная хронiка Рагачоўскага раёна. Мн., 1992.
  
  
  БЕКАРЭВIЧ (БЕКАРЕВИЧ) Фёдар Iгнацiевiч.
  Гл.: ФЁДАР БЕКАРЭВIЧ.
  
  
  БЕЛАЙЦ Сергiй Паўлавiч [12.6.1903, Лiбава, цяпер Лiепая, Латвiя - 2.4.1985, в. Голдава Лiдскага р-на Гродзенскай вобл.]. Беларус. З сям'i вайскоўца. Скончыў вышэйшае пачатковае гарадское вучылiшча (1922), экстэрнам Брэсцкую рускую гiмназiю (1929). У 1932 пры Гродзенскай духоўнай кансiсторыi вытрымаў экзамен на псаломшчыка. З 1.5.1933 служыў у Аляксандра-Неўскай царкве в. Сталовiчы, цяпер Баранавiцкi р-н Брэсцкай вобл., з 1934 - у храѓме ў гонар iконы Божай Мацi в. Мiжэвiчы, цяпер Слонiмскi р-н Гродзенскай вобл., з 1936 - у Мiхайлаўскай царкве в. Перавалака, цяпер Слонiмскi р-н Гродзенскай вобл. У 1935 ажанiўся з Валянцiнай Сашко (н. 1.1.1918), гадаваў дачку Лiдзiю (11.4.1937), сына Генадзя (23.2.1936). З 1939 i да 22.6.1942 паслядоўна служыў у Дзмiтрыеўскай царкве в. Шчорсы, цяпер Навагрудскi р-н Гродзенѓскай вобл., у Георгiеўскiм храме в. Ятвеск, цяпер Свiслацкi р-н Гродзенскай вобл. 28.12.1941 вытрымаў паѓстырскi экзамен пры Навагрудскiм епархiяльным упраўленнi. Епiскапам Вiцебскiм i Полацкiм Афанасiѓем (Мартасам) рукапаложаны ў дыякана (31.5.1942), святара (22.6.1942). З 17.11.1942 служыў у Раства-Багародзiцкай царкве в. Явар, цяпер Дзятлаўскi р-н Гродзенскай вобл. З 4.7.1950 - у Раства-Багародзiцкiм храме в. Дварэц Дзятлаўскага р-на. З 30.7.1952 настаяцель Мiкалаеўскай царквы в. Азярнiца Слонiмскага р-на Гродзенскай вобл. Арыштаваны 6.2.1961. Абвiнавачваўся ў 'антысавецкай агiѓтацыi'. 21.11.1961 УКДБ Гродзенскай вобл. вызвалены i рэабiлiтаваны. Працягваў служыць у Азярнiцѓкай царкве. З 13.2.1968 настаяцель Крыжаўздзвiжанскай царквы в. Аранчыцы Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. 31.12.1969 архiепiскапам Мiнскiм i Беларускiм Антонiем (Мельнiкавым) прызначаны ў Раства-Багародзiцкi храм в. Голдава. Таксама абслугоўваў суседнi Лябедскi прыход. Узнагароджаны набедранiкам (1943), скуф'ёй (1946), нагрудным крыжам (1954), палiцай (1964), нагрудным крыжам з упрыѓгожаннямi (1969), мiтрай (1983). З 22.9.1984 за штатам. Асабовая справа Б. ? 7236 захоўваецца ў архiве УКДБ Гродзенскай вобл.
  Кр.: БНДЦЭД; Архiў Мiнскага епархiяльнага ўпраўлення.
  
  
  БЕЛАКАЗЕВIЧ (БЕЛОКОЗЕВИЧ) Неймiл Цiмафеевiч [1875, в. Вiдаўка Лiдскага пав. Вiленскай губ., цяпер Шчучынскi р-н Гродзенскай вобл. - ?], iерэй. Арыштаваны 15.2.1930 у в. Раснiцiна Кiржацкага р-на Уладзiмiрскай вобл. Асуджаны да 3 гадоў высылкi. Зноў арыштаваны 1.5.1945. Прыгавораны да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Боль и память: Книга памяти жертв политических репрессий Владимирской области. Владимир, 2001. Т. 1.
  
  
  БЕЛIЕНКАВА (БЕЛИЕНКОВА) Анна Мацвееўна [?, в. Балотава Вiцебскай губ. - ?], манахiня Знаменскага манастыра (Цвярская вобл.). Арыштавана 6.12.1929. Асуджана 4.3.1930 да 3 гадоў пазбаўлення волi. Выслана на Урал. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана.
  
  
  БЕЛЬСКI (БЕЛЬСКИЙ) Аляксей Iосiфавiч [1888, мяст. Бешанковiчы Лепельскага пав. Вiцебскай губ., цяпер райцэнтр Вiцебскай вобл. - 7.10.1937, Вiцебск, турма НКВД], шавец-саматужнiк. Беларус. З рабочай сям'i. Верагодна, арыштоўваўся ў 1920-я г. У 1930-я г. старшыня царкоўнага савета адной з вiцебскiх цэркваў. Зноў арыштаваны 19.9.1937 у Вiцебску па адрасе: вул. 4-я Нагiна, д. 7. Асуджаны 28.9.1937 тройкай НКВД за 'дзейнасць у склаѓдзе контррэвалюцыйнай арганiзацыi' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 28.7.1956 прэзiдыумам Вiцебскага абл. суда. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебѓскай вобл.
  Кр.: БНДЦЭД; Афiцыйны сайт Вiцебскай епархii.
  
  
  БЕЛЮСЦIН (БЕЛЮСТИН) Мiхаiл [да 1890 - 1943]. З духоўнага саслоўя. Скончыў Мiнскую духоўную семiнарыю (1912). З 1913 настаяцель Пакроўѓскай царквы в. Зубкi Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Клецкi р-н Мiнскай вобл. 21.7.1914 выбраны членам будаўнiчага камiтэта цэркваў 2-й акругi Слуцкага пав. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi, служыў у Петра-Паўлаўскай царкве в. Галынка Клецкага р-на. Па-зверску забiты савецкiмi партызанамi з жонкай i сынам. Вясной 1943 на яго пахаваннi з прамовай выступiў святар Барыс Ясiнскi.
  Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии; Черепица В.Н. Очерки истории Православной Церкви на Гродненщине (с древнейших времен до наших дней). Ч. 2. Гродно. 2005. С. 249.
  
  
  БЕЛЯКОЎ (БЕЛЯКОВ) Анiсiм Усцiнавiч [1885, мяст. Крычаў Чэрыкаўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер райцэнтр Магiлёўскай вобл. - ?], iерэй. Беларус. З духоўнага саслоўя. У 1920-я г. служыў у адной з цэркваў Крычава. Быў жанаты, меў дачку Антанiну (н. ў 1927), сыноў Паўла (1908), Дзмiтрыя (1911) i Васiля (1926). Арыштаваны 5.4.1933. Асуджаны калеѓгiяй АДПУ 9.6.1933 як 'член контррэвалюцыйнай царкоўна-паўстанцкай арганiзацыi' да 5 гадоў гадоў ППК з канфiскацыяй маёмасцi (уключаючы дом). Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 17.7.1989 пракуратурай БССР i 10.11.1993 УУС Магiлёўскага абл. выканкама. Групавая справа Б. i iнш. ? 27605-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр.: НАРБ, IКБР.
  
  
  БЕНЯШЭВIЧ (БЕНЕШЕВИЧ) Уладзiмiр Мiкалаевiч [9(21).8.1874, мяст. Друя Дзiсенскага пав. Вiленскай губ., цяпер Браслаўскi р-н Вiцебскай вобл. - 27.1.1938, НКВД], гiсторык (вiзантолаг, гiсторык царкоўнага права, палеограф), публiцыст. Беларус. З сям'i чыноўнiка. Скончыў 1-ю Вiленскую гiмназiю (1893), юрыдычны ф-т Санкт-Пецярбургскага ун-та (1897). У 1897-1900 слухаў лекцыi ў Лейпцыгскiм, Берлiнскiм, Гейдэльбергскiм ун-тах. З 1905 прыват-дацэнт, з 1909 прафесар царкоўнага i грамадзянскага права Санкт-Пецярбургскага ун-та, прафесар кафедры гiсторыi царкоўнага права Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэмii (1906-09), доктар царкоўнага права (1914). Выкладаў на Вышэйшых жаночых (Бястужаўскiх) курсах, у Ваенна-юрыдычнай акадэмii. Рэдактар перыёдыкаў 'Памятники древнерусского канонического права' (ч. 1, 1908; ч. 2, вып. 1, 1920), 'Обзор трудов по славяноведению, 1908-1913' (1909-18). Апошняе выданне можна лiчыць бiблiяграфiяй па гiсторыi, этнаграфii, мовазнаўстве, лiтаратуры Беларусi. Быў у навуковых камандзiроўках на Афоне (Грэцыя), Сiнаi (Егiпет), у Турцыi, Палесцiне. Член Памеснага сабора (1917-18). У дакастрычнiцкi час за 'захоўванне нелегальнай лiтаратуры' неаднаразова падвяргаўся вобыскам, а за 'вальнадумства ў лекцыях па гiсторыi царкоўнага права' пасаджаны ў турму 'Кресты', але неўзабаве вызвалены па хадайнiцтве Санкт-Пецярбургскага ун-та. У гады савецкай улады прафесар Ленiнградскага ун-та, галоўны бiблiятэкар аддзела рукапiсаў Публiчнай бiблiятэкi. У 1922 - член праўлення Таварыства праваслаўных прыходаў Петраграда. З 1925 - член-карэспандэнт Акадэмii навук СССР, вучоны сакратар Руска-вiзантыйскай слоўнiкавай камiсii. Выбраны членам Баварскай (19.2.1927), Прускай (30.6.1929), Страсбургскай акадэмiй навук, ганаровы член Афiнскага таварыства вiзантолагазнаўства. Арыштаваны ў маi 1922 па справе 'аб канфiскацыi царкоўных каштоўнасцей'. Апраўѓданы на судзе. Зноў арыштаваны 22.11.1928. У яго абарону выступiлi дзеячы сусветнай навукi, нобелеўѓскiя лаўрэаты Ф.Нансен, А.Эйнштэйн, акадэмiк У.Вярнадскi. Нягледзячы на гэта, 8.8.1931 асуджаны да 5 гадоў ППК. Этапаваны ва Ухта-Пячорскi канцлагер НКВД Комi АССР. Вызвалены ў лют. 1933. Вярнуўся ў Ленiнград, займаўся навуковай працай на кафедры гiсторыi Ленiнградѓскага дзяржаўнага ун-та, працаваў галоўным бiблiятэкарам Ленiнградскай дзяржаўнай публiчнай бiблiятэкi. У 1937 у Мюнхене была выдадзена яго кнiга 'Синагога в 50 титулов и другие юридические сборники Иоанна Схоластика'. Гэта cтала падставай для новага арышту. 17.1.1938 тройкай НКВД прыгавораны да ВМП. Расстраляны.
  5.9.1937 у Ленiнградзе арыштаваны Беняшэвiч Георѓгiй (н. ў снеж. 1911), сын Уладзiмiра Беняшэвiча. У снеж. 1937 асуджаны да ВМП i расстраляны.
  7.9.1937 у Ленiнградзе арыштаваны навуковы суѓпрацоўнiк Радыевага iнстытута Беняшэвiч Дзмiтрый Уладзiмiравiч (н. ў снеж. 1911), брат-блiзнюк Георгiя Беняшэвiча. 6.10.1937 асуджаны да ВМП i расстраляны.
  16.9.1937 у Ленiнградзе арыштаваны Беняшэвiч Дзмiтрый Мiкалаевiч (н. ў 1870-я г.; у 1920-я г. тэхнiчны дырэктар Днепрапятроўскага НДI чорнай металургii), брат Уладзiмiра Мiкалаевiча Беняшэвiча. У снеж. 1937 асуджаны да ВМП i расстраляны.
  Тв.: Древнеславянская кормчая XIV титулов без толкований. Т. 1. СПб., 1906-07; Описание греческих рукописей монастыря св. Екатерины на Синае. Т. 1, 3. СПб., 1911-17; Очерки по истории Византии. Вып. 1-4. СПб., 1912-15; Синагога в 50 титулов и другие юридические сборники Иоанна Схоластика. СПб., 1914; Сборник памятников по истории церковного права, преимущественно русской церкви до эпохи Петра Великого. Вып. 1-2. Пг., 1914-15.
  Кр.: Гранстрем Е.Э. В.Н.Бенешевич (к 100-летию со дня рождения) // Византийский временник. 1973. Т. 35; Трагические судьбы: репрессированные ученые в Академии Наук СССР. М, 1995; Синодик Санкт-Петербургской епархии; ЭГБ, т. 2; Афiцыйны сайт Вiцебскай епархii; Рэпрэсаваныя...
  
  
  БIЛЕВIЧ (БИЛЕВИЧ) Мiкалай Адамавiч [1907, мяст. Даўгiнава Вiлейскага пав. Вiленскай губ., цяпер вёска ў Вiлейскiм р-не Мiнскай вобл. - 24.3.1955, ГУЛАГ], святар. Беларус. Меў вышэйшую або незакончаную вышэйшую адукацыю. З 1941 настаяцель Пакроўскай царквы в. Гародзькi, цяпер Валожынскi р-н Мiнскай вобл. З 1949 памочнiк настаяцеля Аляксандра-Неўскай царквы в. Новая Белiца (iнш. назва Навабелiца; цяпер у межах Гомеля). Арыштаваны 27.4.1951. Праходзiў па адной справе са святарамi Яўстафiем Баслыком, Платонам Слiжам. Асуджаны асобай нарадай пры МДБ 5.9.1951 за 'антысавецкую агiтацыю' i як 'удзельнiк контррэвалюцыйнай арганiзацыi' да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Сцяпны канцлагер ? 4 МДБ Казахскай ССР (Джэзказган). Загiнуў у зняволеннi. Рэабiлiтаваны Вярхоўным судом БССР 28.11.1978. Групавая справа Б. i iнш. ? 20622-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Жонка святара Алена Сцяпанаўна (н. ў 1910) жыла ў Лiдзе Гродзенскай вобл.
  Кр.: Архiў Мiнскага епархiяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2; НАРБ, IКБР.
  
  
  БIРУКОВIЧ (БИРЮКОВИЧ) Антонiй Канстанцiнавiч [1889, в. Амговiчы Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Слуцкi р-н Мiнскай вобл. - 1933 (?), турма АДПУ]. Беларус. Верагодна, сын Канстанцiна Бiруковiча. Скончыў Мiнскую духоўную семiнарыю. З 1913 настаяцель Крыжаўздзвiжанскай царквы в. Цыр Пiнскага пав. Мiнскай губ., цяпер Ровенская вобл., Украiна. У 1920-я г. настаяцель Успенскай царквы в. Навасады (тагачасны паштовы адрас: ст. Койданава) Мiнскага пав., цяпер Дзяржынскi р-н Мiнскай вобл. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 10.1.1933 у в. Павуссе Дзяpжынскага р-на. Праходзiў па адной справе з актыўнымi прыхаджанамi Пятром Арцюхом (1890), Iосiфам Бадуном (1908), Аляксеем Дарагушам (1898), Васiлём Калоднiкам (1902), Канстанцiнам Каско (1893), Васiлём Кашкелем (1898), Васiлём Мураўскiм (1874), Яўгенам Мураўскiм (1878). 5.4.1933 асобай нарадай пры АДПУ асуджаны за 'антыѓсавецкую дзейнасць' дa ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 31.1.1959 Мiнскiм абл. судом. Групавая справа Б. i iнш. ? 13783 захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Бiруковiч Канстанцiн. Протаiерэй. Скончыў Мазырскую гiмназiю. Служыў з 1876. Рукапаложаны ў iерэя (18.4.1884). З 1885 i да 1930-х г. настаяцель Успенскай царквы в. Свiрыдавiчы Рэчыцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Рэчыцкi р-н Гомельскай вобл. Узнагароджаны камiлаўкай (да 1901). З лiп. 1917 благачынны цэркваў 1-й акругi Рэчыцкага пав.
  Кр.: Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; Памяць: Гiсторыка-дакументальная хронiка Дзяржынскага раёна. Мн., 2004.
  
  
  БIРУКОВIЧ (БИРЮКОВИЧ) Леанiд Платонавiч.
  Гл.: ЛЕАНIД БIРУКОВIЧ.
  
  
  БIРУКОВIЧ (БИРЮКОВИЧ) Павел [1875, в. Гарадзец Барысаўскага пав. Мiнскай губ., цяпер Лагойскi р-н Мiнскай вобл. - ?], сын Платона Бiруковiча, брат Леанiда Бiруковiча. Скончыў Мiнскую духоўную семiнарыю (1898?). Рукапаложаны ў iерэя (1899). З 1900 настаяцель Успенскай царквы в. Сморкi Барысаўскага пав. Мiнскай губ. (з 1978 в. Зорычы Барысаўскага р-на Мiнскай вобл.), дзе раней служыў яго брат. З 1912 - у Пакроўскiм храме в. Дудзiчы Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Пухавiцкi р-н Мiнскай вобл. У 1920-я г. настаяцель Свята-Духавай царквы в. Гатава Мiнскага пав., Мiкалаеўскай царквы в. Замасточча Мiнскага пав., адной з цэркваў Барысава. Арыштаваны 2.12.1929 у Барысаве па адрасе: пр. Рэвалюцыi, д. 14, кв. 1. Асуджаны 13.1.1930 са святарамi Мiнскай епархii Паўлам Бiруковiчам, Паўлам Гаховiѓчам, Грыгорыем Слупскiм, Яўгенiем Хлябцэвiчам, яго братам, сястрой i ў адзiн дзень са святарамi Полацка-Вiцебскай епархii Васiлiем Пашыным, Вячаславам Ражновым, Iгнацiем Сярпiнскiм i iнш. асобай нарадай пры АДПУ за 'антысавецкую агiтацыю' дa 5 гадоў ППК. Этапаваны ў адзiн з канцлагераў НКВД Комi АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 30.5.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Б. i iнш. ? 23252-с з фотаздымкамi захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Бiруковiч Платон. Рукапаложаны ў 1854. Не пазней чым з другой паловы 1870-х г. i да 1899 настаяцель Успенскай царквы в. Брадзец Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Бярэзiнскi р-н Мiнскай вобл.
  Неабходна ўдакладнiць: П.Бiруковiч - цёзка па iменi i прозвiшчы настаяцеля ў 1870 - 80-я г. Параскева-Пятнiцкага храма в. Вербавiчы Рэчыцкага пав. Мiнскай губ. (цяпер Нараўлянскi р-н Гомельскай вобл.) Платона Бiруковiча (рукапаложаны ў 1837; у 1881 узнагароджаны нагрудным крыжам) i настаяцеля (з 1880-х г. i да 1903) Мiхайлаўскай царквы в. Ровенская Слабада Рэчыцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Рэчыцкi р-н Гомельскай вобл.) Платона Бiруковiча (рукапаложаны ў 1866), члена благачыннага савета 1-й акругi Рэчыцкага пав.
  Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.
  
  
  БIРУКОВIЧ (БИРЮКОВИЧ) Сiмяон [1875, в. Жары Рэчыцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Брагiнскi р-н Гомельскай вобл. - ?]. Сын Мiхаiла Бiруковiча. Скончыў Кiеўскую духоўную семiнарыю (1898?), рукапаложаны ў iерэя (1900). З 1901 настаяцель Раства-Багародзiцкай (?) царквы в. Ямiнск Бабруйѓскага пав. Мiнскай губ., цяпер Любаньскi р-н Мiнскай вобл., павятовы назiральнiк Бабруйскага епархiяльнага вучылiшчнага савета. У 1905-17 павятовы назiральнiк царкоўна-прыходскiх школ пры Бабруйскiм Мiкалаеўскiм саборы. У 1920-я г. настаяцель Бабруйскай Казанѓскай царквы. З 1930 жыў у Маскве, потым у Вырыцы Ленiнградскай вобл. Арыштаваны 21.4.1931. Асуджаны 8.10.1931 па справе 'царкоўнiкаў' да 3 гадоў ППК. Этапаваны ва Усольскi канцлагер АДПУ Свярдлоўскай вобл., потым у Вiшэрскi канцлагер АДПУ Уральскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. ? п-83017 захоўѓваецца ў архiве УФСБ Санкт-Пецярбурга i Ленiнградскай вобл.
  Бiруковiч Мiхаiл. У лiку лепшых скончыў Мiнскую духоўную семiнарыю, рукапаложаны ў iерэя (1868). Служыў ва Успенскiм храме в. Жары. 21.3.1888 пераведзены ў Свята-Троiцкую царкву в. Загалле Рэчыцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Хойнiцкi р-н Гомельскай вобл. Узнагароджаны набедранiкам (да 1880), камiлаўкай (да 1900). Пасля 1903 за штатам.
  Кр.: НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; Памятная книжка Минской епархии; Памятная книжка Минской губернии.
  
  
  БIРУЛЯ (БИРУЛЯ) Сiдар Дзмiтрыевiч [1881, Аршанскi пав. Магiлёўскай губ. - ?]. Беларус. З сялянскай сям'i. Да арышту дыякан Мiкалаеўскай (Праабраѓжэнскай) царквы ў мяст. Дуброўна Горацкага пав. Магiлёўскай губ., цяпер райцэнтр Вiцебскай вобл. Быў жанаты, меў шасцёра дзяцей. Арыштаваны 14.4.1932. Асуджаны са старастам царквы Дзмiтрыем Какоцькам 21.7.1932 асобай нарадай пры АДПУ за 'антысавецкую дзейнасць' дa 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 21.5.1989 пракуратурай Вiцебскай вобл. Групавая справа Б. i iнш. захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  Кр.: БНДЦЭД.
  
  
  БIРУЛЯ (БИРУЛЯ) Уладзiмiр Вiкенцевiч [1873, в. Гарадзечна Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Навагрудскi р-н Гродзенскай вобл. - 8.8.1954, Панявежыс, Лiтва], протаiерэй. Беларус. З духоўнага саслоўя. Скончыў Мiнскую духоўную семiнарыю (1894). Рукапаложаны ў iерэя (1896). З 1900 настаяцель Мiкалаеўскай царквы в. Станькаў Мiнскага пав., цяпер в. Станькава Дзяржынскага р-на Мiнскай вобл. З 1907 служыў у Свята-Троiцкiм храме мяст. Iшкалдзь Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Баранавiцкi р-н Брэсцкай вобл. 22.6.1914 пераведзены ў Мiнскую Казанскую прывакзальную царкву. Узнагароджаны камiлаўкай (1914). Удзельнiчаў у бел. культурным i рэлiгiйным руху, у дзейнасцi Беларускай народнай грамады ў Маскве. У сак. 1920 на ўрачыстасцях у гонар 2-й гадавiны абвяшчэння БНР выступiў з пропаведдзю на бел. мове. У 1920-27 падтрымлiваў iдэю стварэння Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. З 1926 настаяцель Мiкалаеўскай царквы (спалена бальшавiкамi, верагодна, у другой палове 1930-х г.; зноў адбудавана ў 1943; зруйнавана ў 1960) у пас. Козырава (iнш. назва - пас. Фрунзе), цяпер у межах Мiнска (р-н вул. Вялiкаморскай). Паводле сфабрыкаванай у НКВД справы, адзiн з арганiзатараў (з архiепiѓскапам Мiнскiм Феафанам (Семянякам) з настаяцелем Козыраўскай царквы I.Зенюком, дыяканам А.Камягам, старшынёй царкоўнага савета Дз.Мараковым рэлiгiйнай антысавецкай арганiзацыi ў пас. Козырава (1933-35). У канцы сак. 1935 у арганiзацыю пранiк правакатар, i ў пачатку крас. ўсе яе члены былi арыштаваны. 10.8.1935 Б. i iнш. ўдзельнiкi арганiзацыi, у тым лiку актыўныя прыхаджане Мiхаiл Вiшкоўскi (Вiткоўскi), Мiхаiл Дзiгiлевiч (Дагялевiч), Марыя Ерахавец, Мiкалай Камарнiк, Павел Копаць, Пётр Копаць, Пётр Макарчук, Грыгорый Макарчук, Ганна Мiнiч, Марыя Палойка, Iван Пратасевiч, Фёдар Працiшчэвiч, Усевалад Тыдман, Iгнат Скромны, Еўдакiм Судакоў, Андрэй Тумар, Iван Фiлiповiч, Аляксандр Чысты, Кiрыла Чысты былi прызнаны судом вiнаватымi ў тым, што 'пачынаючы з 1933 г., пасля прыезду ў Мiнск М.Семянякi на пасаду епiскапа, у Козыраўскай царкве пачалi групавацца рэлiгiйныя, кулацкiя i iнш. антысавецкiя элементы, якiя паставiлi сабе за мэту пад прыкрыццём царквы i выканання рэлiгiйных абрадаў, настройваць у антысавецкiм духу насельнiцтва горада i блiжэйшых раёнаў... Толькi пасля арышту гэтай контррэвалюцыйнай групы святароў прыпынiлася распаўсюджванне правакацыйных чутак i пачаўся масавы прылiў людзей у калгасы'. На працэсе 25 удзельнiкаў арганiзацыi прысудзiлi да розных тэрмiнаў зняволення. Б. прыгавораны калегiяй АДПУ да 3 гадоў ППК. Этапаваны з архiепiскапам Феафанам у Далёкаўсходнi канцлагер НКВД (Хабараўск). Вызвалены 17.9.1936. Паводле некаторых звестак у 1942-43 служыў у Iльiнскiм саборы ў Сольцах (цяпер Наўгародская вобл., Расiя), благачынны Солецкай акругi. Асвячаў храмы ў акрузе. Эвакуiраваны немцамi ў Лiтву. У другой палове 1940 - першай палове 1950-х г. протаiерэй Вiленскай епархii. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда БССР 4.4.1990. Групавая справа Б. i iнш. ? 31424-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр.: Памятная книжка Минской епархии; Памятная книжка Минской губернии; Личный состав епархиального управления; Garbiński J., Turonek J. Białoruski ruch chrześcijański XX wieku; www.petergen.com.
  
  
  БIТЭЛЬ (БИТЕЛЬ) Пётр Iванавiч [псеўданiм: Леанiд з-пад Вiшнева, Бiтэль Пятро; 6(19).6.1912, мяст. Радунь Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Карэлiцкi р-н Гродзенскай вобл. - 18.10.1991, в. Вiшнева Валожынскага р-на Мiнскай вобл.], святар, паэт, перакладчык, мемуарыст, педагог, краязнавец. Скончыў Вiленскую настаўнiцкую семiнарыю iмя Тамаша Зана (1931). Першыя публiкацыi з'явiлiся ў часопiсе 'Шлях моладзi' (1929). З 1933 у польскiм войску. З 1934 загадчык пачатковай школы в. Даўгiнава, цяпер Карэлiцкi р-н Гродзенскай вобл. Завочна скончыў гiсторыка-фiлалагiчнае аддзяленне Вышэйшых настаўнiцкiх курсаў пры Вiленскiм ун-це. У 1937-39 апублiкаваў шэраг артыкулаў па педагогiцы ў часопiсе настаўнiцкага прафсаюза Вiленскай акругi 'Sprawy nauczycielskie'. У сувязi з пачаткам вайны Германii супраць Польшчы (1939) мабiлiзаваны i накiраваны на фронт. Вярнуўся на радзiму, дзе ўжо ўсталявалася Савецкая ўлада. Працаваў настаўнiкам у мяст. Вiшнева, дырэктарам СШ ? 2 у Валожыне, iнспектарам-метадыстам школ Валожынскага р-на. Друкаваўся ў раённых газ. 'Iскра' (Валожын) i 'Уперад' (Лiда). Падчас нямецкай акупацыi працаваў школьным iнспектарам, перакладчыкам, уступiў у БНС. У 1943 пры пастэрска-багаслоўскiх курсах здаў экзамен, неабходны для прыняцця сану. У чэрв. 1944 з сям'ёй выехаў у Германiю. Па дарозе цягнiк трапiў у аварыю, але Б. ўдалося выжыць i знайсцi прытулак у Польшчы. Пасля прыходу савецкiх войск мабiлiзаваны ў Чырвоную армiю. Служыў да канца 1945. Потым настаўнiчаў у школе в. Забрэжжа Валожынскага р-на Мiнскай вобл. У 1947 беспадстаўна звольнены з работы. 29.8.1947 рукапаложаны ў iерэя. З 31.12.1948 служыў у Раства-Багародзiцкай царкве в. Мiжэвiчы Слонiмскага р-на Гродзенскай вобл., потым у Пакроўскай царкве ў Докшыцах, цяпер райцэнтр Вiцебскай вобл. Арыштаваны 24.11.1950. У 1951 асуджаны да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў адзiн з канцлагераў Кемераўскай вобл., потым у Омск, Джэзказган. У зняволеннi пераклаў паэмы А.Мiцкевiча 'Пан Тадэвуш', 'Конрад Валенрод', 'Дзяды', пiшучы на паперы ад мяшкоў з-пад цэменту (рукапiсы захоўваюцца ў Дзяржаўным музеi гiсторыi беларускай лiтаратуры). У 1956 вызвалены са зняццем суѓдзiмасцi. З 26.9.1956 настаяцель Крыжаўздзвiжанѓскай царквы в. Галавачы Гродзенскага р-на. З 4.10.1957 служыў у Мiкалаеўскай царкве ў Петрыкаве Гомельскай вобл. У 1963 вымушаны адмовiцца ад сана. Да 1974 зноў выкладаў бел. мову i лiтаратуру i нямецкую мову ў СШ мяст. Вiшнева. Завочна скончыў фiлалагiчны ф-т Мiнскага педiнстытута (1970). Цалкам рэабiлiтаваны ў 1978. Аўтар эпiчна-гiстарычных паэм i краязнаўчых нарысаў. Перакладаў з польскай, рускай, украiнскай, нямецкай, ангельѓскай, iтальянскай моў. Член Саюза беларускiх пiсьменнiкаў з 1986.
  Тв.: Замкi i людзi: Гiстарычная паэма. Мн., 1968; Паэмы. Мн., 1984; Дзве вайны: Вершаваныя аповесцi. Мн., 1990; Праз цернi i завалы: (Успамiны) // Куфэрак Вiленшчыны. 2001. ? 3 (5).
  Кр.: Huszcza J. Kartki z podróży // Huszcza J. Opowieści w czarnych ramkach. Łódź, 1979; Саламевiч. Слоўнiк псеўданiмаў. С. 169; БП, т. 1; Янушкевiч Я. Пчала без вулля // ЛiМ. 1997. 20 чэрв.; ЭГБ, т. 2; Рэпрэсаваныя...
  
  
  БIЦУКОЎ (БИЦУКОВ) Сцяфан Грыгор'евiч [1871 (?), Магiлёў - ?], зубны урач, актыўны прыхаджанiн храмаў Кiеўска-Пячэрскай Лаўры. У 1922 арыштаваны за 'антысавецкую дзейнасць'. Зноў арыштаваны 17.1.1933 у Ленiнградзе па справе 'еўлогiеўцаў'. Асуджаны 25.2.1934 да 3 гадоў ППК. Асабовая справа Б. ? п-66773 захоўваецца ў архiве УФСБ Ленiнѓградскай вобл.
  Лiт.: Санкт-Петербургской епархии Синодик.
  
  
  БЛАХIН (БЛОХИН) Яўцiхiй Лявонавiч [1887 цi 1888, в. Пухавiчы Велiжскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Вiцебскi р-н - ?]. Беларус. З сялянскай сям'i. Да арышту дыякан Успенскай царквы в. Казакова Велiжскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Вiцебскi р-н. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 27.3.1932. Асуѓджаны са свяшчэннаслужыцелямi Iаанам Сазоннiкам, Мiхаiлам Курносавым, Iаанам Озеравым, актыўнымi прыхаджанамi Кузьмой Захаравым (н. ў 1880), Андрэем Кiсялёвым (1883), Васiлём Кiсялёвым (1878), Тарасам Кiсялёвым (1892), Пятром Сiнiцкiм (1889) 23.5.1932 асобай нарадай пры АДПУ за 'антысавецкую агiтацыю' дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 31.8.1989 пракуратурай Вiцебскай вобл. Групавая справа Б. i iнш. ? 17191-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  Кр.: БНДЦЭД.
  
  
  БЛIНОЎ (БЛИНОВ) Пётр Фёдаравiч.
  Гл.: ПЁТР БЛIНОЎ.
  
  
  БОГУШ Мiхаiл Андрэевiч [1871, Гродзенская губ. - ?, Пскоў, НКВД], iерэй. Беларус. Арыштаваны 21.11.1937. Асуджаны тройкай НКВД 10.12.1937 за 'антысавецкую агiтацыю i прапаганду' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 23.6.1989.
  Кр.: Не предать забвению.
  
  
  БОКАЎ (БОКОВ) Iосiф. Iерэй. Жыў у в. Шарпiлаўка Гомельскага пав., цяпер Гомельскi р-н. Рэѓпрэсаваны ў 1933. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: НАРБ, IКБР.
  
  
  БОНДАЛ Павел Карнiлавiч [1879, в. Грыгаравiчы Лепельскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Лепельскi р-н Вiцебскай вобл. - 14.10.1937, турма НКВД]. Да арышту настаяцель царквы с. Трохрэчча Кiраўскага (Вяцкага) р-на Нiжагародскага краю. 12.10.1931 асуджаны калегiяй АДПУ за 'антысавецкую дзейнасць' да 3 гадоў ППК. 29.9.1937 тройкай НКВД па Кiраўскай вобл. прыгавораны да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: За Христа пострадавшие; Афiцыйны сайт Вiцебскай епархii.
  
  
  БОНДАР Б. I. Беларус. З духоўнага саслоўя. У 1920-я г. настаяцель Мiкалаеўскай царквы в. Папоўка (з 25.10.1922 в. Ленiна) Гомельскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Добрушскi р-н Гомельскай вобл. Рэпрэсаваны ў 1929. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Дзяржаўны архiў Гомельскай вобл., ф. 896, в. 1, с. 43, л. 60.
  
  
  БОРТНIК (БОРТНИК) Георгiй Венядзiктавiч [1910-я г., Дзiсенскi пав. Вiленскай губ. (?) - 1951, турма МДБ], святар, адзiн з арганiзатараў i кiраўнiкоў узброенага антысавецкага падполля. З духоўнага саѓслоўя. У 1947 скончыў пастырскiя курсы ў Жыровiчах (Слонiмскi р-н Гродзенскай вобл.). Падчас 2-й суѓсветнай вайны сябра СБМ, слухач Альбярцiнскай школы СБМ, курсант Мальцiйскай разведшколы ў Аўстрыi. Пасля яе сканчэння (жн. 1944) у размеркавальным лагеры ў Эгеры (Чэхаславакiя), уступiў у БНП. У снеж. 1944 залiчаны ў 1-ы кадравы батальён БКА ў Берлiне (перад наступам савецкiх войск перадыслацыраваны ў Баварыю). Скончыў падафiцэрскую школу. З крас. 1945 камандзiр аддзялення 3-га батальёна дывiзii СС Зiглiнга. У маi 1945 трапiў у палон да амерыканцаў. У снеж. 1945 рэпатрыiраваны ў Беларусь. У канцы 1945 - пачатку 1946 з былых сяѓброў СБМ, якiя таксама былi ў Альбярцiнскай i Мальцiйскай школах i сталi там сябрамi БНП, арганiзаваў падпольную антысавецкую групу. У яе ўвайшлi Б.Дубна, М.Лялюш, Г.Сташкевiч, М.Столяр. Група мела сувязь з 'Саюзам барацьбы супраць камунiзма', якiм кiраваў Пётр Шыпко. Пасля забойства Шыпко суѓпрацоўнiкамi МДБ БССР (1948) узначалiў аб'яднаную арганiзацыю. Яна не мела праграмы i статута, яе сябры дзейнiчалi ў адпаведнасцi з тэзiсамi кiраўнiка БНП У.Родзькi, апублiкаванымi ў ? 5 'Бюлетэня БНП'. Практычная дзейнасць арганiзацыi заключалася ў правядзеннi антысавецкай агiтацыi сярод мясцовага насельнiцтва, дзеля чаго выкарыстоўвалася iнфармацыя з радыёперадач 'Голаса Амерыкi'. Да арышту (у канцы 1950 - пачатку 1951), верагодна, служыў ва Успенскай царкве в. Кавалi Глыбоцкага р-на Вiцебскай вобл. У жн. 1951 трыбуналам БВА асуджаны да ВМП. Расстраляны. У 1991 асабовая справа Б. была перагледжана, але рэабiлiтаваны ён не быў.
  Лiт.: Валаханович И.А. Антисоветское подполье на территории Беларуси в 1944-1953 гг. Мн., 2002.
  
  
  БОРТНIК (БОРТНИК) Леанiла Аляксандраўна [н. ў 1923 у в. Касута Вiлейскага пав. Вiленскай губ., цяпер Вiлейскi р-н Мiнскай вобл.], настаўнiца, псаломшчыца, жонка Георгiя Бортнiка. З духоўнага саѓслоўя. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да арышту працавала настаўнiцай. Адначасова служыла псаломшчыцай ва Успенскай царкве в. Кавалi Глыбоцкага р-на Вiцебскай вобл. (?). Гадавала двое дзяцей. Арыштавана 4.12.1951 у в. Забор'е Вiцебскай вобл. Асуджана 22.3.1952 асобай нарадай МДБ за 'антысавецкую агiтацыю' дa 25 гадоў (заменена на 10) ППК i 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфiскацыяй маёмасцi. Пасля вызвалення вярнулася ў Беларусь. Жыве ў Асiповiчах Мiнскай вобл. Рэабiлiтавана 11.3.1992 прэзiдыумам Вярхоўнага суда Беларусi. Асабовая справа Б. з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  Кр.:БНДЦЭД.
  
  
  БОЎБЕЛЬ (БОВБЕЛЬ) Мiкалай Iгнатавiч [1902, в. Хомск Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Драгiчынскi р-н Брэсцкай вобл. - ?]. Беларус. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да арышту дыякан Пакроўскай царквы ў роднай вёсцы. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 24.8.1940. Асуджаны 21.5.1941 паводле пастановы калегii НКВД за 'антысавецкую агiтацыю' дa 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Усходнi канцлагер НКВД Далёкаўсходняга краю. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 12.6.1989 пракуратурай Брэсцкай вобл. Асабовая справа Б. ? 9098-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Брэсцкай вобл.
  Кр.: НАРБ, IКБР.
  
  
  БРАЗОЎСКI (БРОЗОВСКИЙ) Iаан Сцяфанавiч [24.2.1887, мяст. Ярэмiчы Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Карэлiцкi р-н Гродзенскай вобл. - 4.10.1937, Мiнск, турма НКВД]. Скончыў настаўнiцкiя i 5-я Маѓскоўскiя пастырскiя курсы. 7.4.1914 рукапаложаны ў iерэя i прызначаны настаяцелем Спаса-Праабражэнскай царквы в. Дамавiцк Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Чэрвеньскi р-н Мiнскай вобл. У 1920-я г. служыў у Раства-Багародзiцкiм храме в. Раванiчы Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Чэрвеньскi р-н Мiнскай вобл. У 1930-я г. рахункавод завода 'Севморпуть' у Мурманску. Быў жанаты, меў шасцёра дзяцей. Арыштаваны 13.8.1937. Асуджаны 17.9.1937 тройкай НКВД за 'сувязь з белапалякамi' i 'антысавецкую прапаганду' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны пракуратурай БССР 22.3.1989. Асабовая справа Б. ? 21256-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  17.7.1937 ў в. Раванiчы арыштаваны Бразоўскi Уладзiмiр Сцяфанавiч (н. 15.6.1881 у мяст. Ярэмiчы), брат Iаана Бразоўскага. 17.9.1937 асуджаны да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi i 4.10.1937 расстраляны ва ўнутранай турме НКВД у Мiнску. Рэабiлiтаваны пракуратурай БССР 5.12.1989. Яго асабовая справа ? 28549-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр.: Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.
  
  
  БРАЎКОВIЧ (БРАВКОВИЧ) Аляксандр Васiлевiч [1876 цi 1878, Орша Магiлёўскай губ., цяпер горад Вiцебскай вобл. - ?]. Беларус. З мяшчанскай сям'i. Скончыў духоўную семiнарыю, рукапаложаны ў iерэя. Служыў у Раства-Багародзiцкай царкве в. Доўгавiчы Чэрыкаўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Мсцiслаўскi р-н Магiлёўскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 26.2.1930. Асуджаны 9.3.1930 са святарамi Iаанам Данькiным, Сергiем Шымковiчам асобай нарадай пры АДПУ за 'антысавецкую агiтацыю' дa ВМП. Звестак пра выкананне прысуду няма. Рэабiлiтаваны 25.9.1989 пракуратурай Вiцебскай вобл. Асабовая справа Б. ? 16864-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; НАРБ, IКБР.
  
  
  БРАЎКОВIЧ (БРАВКОВИЧ) Сергiй [1874, в. Машканы Сенненскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Сенненскi р-н Вiцебскай вобл. - 10.9.1937, Омск, турма НКВД]. Сын Пятра Браўковiча. Скончыў Магiлёўѓскую духоўную семiнарыю (1897), рукапаложаны ў iерэя. Служыў ва Уваскрасенскай царкве ў мяст. Копысь Горацкага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Аршанскi р-н Вiцебскай вобл. Арыштаваны ў 1930. Абвiнавачваўся ў 'контррэвалюцыйнай дзейнасцi' i 'захоўваннi замежнай валюты'. Асуджаны да 3 гадоў ссылкi ў Сiбiр (с. Бальшарэчча, цяпер райцэнтр Омскай вобл.). У 1933 вярнуўся з ссылкi ў мяст. Копысь. Неўзабаве яго дачку Наталлю, вучанiцу 7 класа, выключылi з Мiнскай СШ. З-за адсутнасцi працы i сродкаў для iснавання вярнуўся ў с. Бальшарэчча. Зноў арыштаваны 2.7.1937 па справе 'святароў i мiран Бальшарэчанскага раёна Омскай вобл.'. У перыяд следства знаходзiўся ў Омскай турме. Абвiнавачваўся як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi духавенства, якi сiстэматычна праводзiў антысавецкую агiтацыю, усхваѓляў расстраляных удзельнiкаў трацкiсцка-зiноўеўѓскай банды, вёў контррэвалюцыйную агiтацыю, накiраваную на зрыў гаспадарчай палiтыкi партыi i савецкага кiраўнiцтва'. Вiнаватым сябе не прызнаў. 9.9.1937 тройкай НКВД Омскай вобл. асуджаны да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 8.1.1960 прэзiдыумам Омскага абл. суда. Асабовая справа Б. ? п-7673 захоўваецца ў архiве УФСБ Омскай вобл.
  Браўковiч Пётр. Скончыў Магiлёўскую духоўную семiнарыю. Да 1912-13 настаяцель Мiкалаеўскай царквы пры дзiцячым Мiкалаеўскiм прытулку ў Магiлёве.
  Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; Книга памяти жертв политических репрессий Омской области; Афiцыйны сайт Вiцебскай епархii.
  
  
  БРАУСЕВIЧ (БРАУСЕВИЧ) Кiрыл Iванавiч [1883, в. Агароднiкi Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Слуцкi р-н Мiнскай вобл. - 7.7.1938, Мiнск, турма НКВД], святар Беларускай аўтаномнай праваслаўнай царквы (абнаўленчай). Служыў, верагодна, у Аляксандра-Неўскай царкве ў Мiнску. Падчас арышту бухгалтар Мiнскага дзiцячага дома ? 4. Арыштаваны ў лют. 1938. Праходзiў па адной справе з мiтрапалiтам (абнаўленчым) Пятром (Блiновым), святаром Iаанам Перхаровiчам, актыўнымi прыхаджанамi, салiсткай Дзяржаўнага тэатра оперы i балета Беларусi Соф'яй Шкрэдавай (1904), хатняй гаспадыняй Анастасiяй Яворскай (1877), машынiстам дэпо ст. Мiнск Сяргеем Мукавозчыкавым (1896), рабочымi Гаўрылам Антончыкам (1875), Наталляй Сцяпанавай (1904), Марыяй Яворскай (1903), калгаснiкам Цiтам Ерахаўцом (1876). Асуджаны 25.5.1938 з шэрагам святароў тройкай НКВД як 'агент польскiх разведорганаў' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 4.12.1958 трыбуналам БВА. Групавая справа Б. i iнш. ? 15173-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр.: БНДЦЭД; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.
  
  
  БРУЯКIН (БРУЯКИН) Iаан Iванавiч [1869, в. Смодзiна (?) Мазырскага пав. Мiнскай губ. - ?], протаiерэй. Беларус. З духоўнага саслоўя. Скончыў настаўнiцкiя курсы, рукапаложаны ў iерэя (1900). Служыў (з Iаанам Зенюком) у царкве Мiнскага жаночагаым першакласнага Спаса-Праабражэнскага манастыра, працаваў настаўнiкам у 1-м Мiнскiм прыходскiм вучылiшчы, быў членам i справаводам Мiнскага аддзялення вучылiшчнага савета пры Епархiяльным Мiкалаеўскiм брацтве. З 1907 настаяцель Мiкалаеўскай царквы в. Станькава Мiнскага пав., цяпер Дзяржынскi р-н Мiнскай вобл. З 1912 служыў у Мiхайлаўскiм храме в. Варонiчы (тагачасны паштовы адрас: ст. Рудзенск) Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Пухавiцкi р-н Мiнскай вобл. З 1915 духаўнiк 4-й акругi Iгуменскага пав. Арыштаваны 22.2.1930. Асуджаны са святаром Антонiем Валачковiчам, царкоўным актывiстам Аляксандрам Шэлегам (н. ў 1897) 5.3.1930 асобай нарадай пры АДПУ за 'антысавецкую агiтацыю' дa 5 гадоў ППК (заменена высылкай у Новасiбiрск). Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 25.8.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Б. i iнш. ? 26857-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр.: Памятная книжка Минской епархии; БНДЦЭД; НАРБ, IКБР.
  
  
  БРУЯКIН (БРУЯКИН) Iаан Уладзiмiравiч [1879, Мiнск - другая палова 1930-х г., ГУЛАГ (?)]. Беларус. З духоўнага саслоўя. Рукапаложаны ў дыякана (1899), потым у iерэя. У 1904 прызначаны ў Спаса-Праабражэнскую царкву в. Будча Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Ганцавiцкi р-н Брэсцкай вобл. З 1907 служыў у Аляксандра-Неўскiм храме в. Крывiчы (Вялiкiя Крывiчы) Мiнскага пав., цяпер Валожынскi р-н Мiнскай вобл. З 1910 настаяцель Свята-Троiцкай царквы ў мяст. Плешчанiцы Барысаўскага пав. Мiнскай губ., цяпер Лагойскi р-н Мiнскай вобл., член будаўнiчага камiтэта цэркваў 4-й акругi Барысаўскага пав. У 1920-я г. - у Рызапакладзенскiм храме в. Ачыжа Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Чэрвеньскi р-н Мiнскай вобл. У 1930-я г. настаяцель Свята-Iаанаўскага прыхода в. Бортнiкi Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер Бабруйскi р-н Мiнскай вобл. Арыштаваны 7.9.1935 у Бабруйску. Асуджаны 20.1.1936 за 'антысавецкую агiтацыю' да 5 гадоў ППК. Паводле некаторых звестак загiнуў у зняволеннi. Рэабiлiтаваны прэзiдыумам Вярхоўнага суда БССР 15.11.1991. Асабовая справа Б. ? 14776 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  Кр.: Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии; НАРБ, IКР.
  
  
  БРЫЛIЯНТАЎ (БРИЛЛИАНТОВ) Андрэй Мiкалаевiч [1868, с. Гардзееўка Чарнiгаўскай губ., цяпер Бранская вобл., Расiя - ?]. Беларус. Скончыў духоўную семiнарыю, рукапаложаны ў iерэя. У 1900-10-я г. настаяцель Мiхайлаўскай царквы в. Машава Клiмавiцкага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Касцюковiцкi р-н Магiлёўскай вобл. У 1920-я г. служыў у храме ў роднай вёсцы. Арыштаваны 9.2.1930. Асуджаны калегiяй АДПУ 21.3.1930 за 'антыѓсавецкую агiтацыю i прапаганду' да 3 гадоў ППК. Высланы ў Сiбiр. Далейшы лёс невядомы. Рэѓабiлiтаваны 16.1.1989. Асабовая справа Б. ? 14235 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; НАРБ, IКБР.
  
  
  БРЭЦКI (БРЕЦКИЙ) Iаан Пятровiч [1875, в. Маслакi Горацкага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Горацкi р-н Магiлёўскай вобл. - 5.2.1938, Масква, НКВД], абнаўленчы протаiерэй. Беларус. З сялянскай сям'i. Скончыў Магiлёўскую духоўную семiнарыю. 23.3.1906 прызначаны псаломшчыкам Свята-Багародзiцкага храма в. Сiманаўка Чэрыкаўскага пав. Магiлёўскай губ. (тагачасны паштовы адрас: ст. Расна Чавускага пав.). Рукапаложаны ў iерэя. З 1908 настаяцель Георгiеўскай царквы в. Вародзькаў Чэрыкаўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Крычаўскi р-н Магiлёўскай вобл. Ухiлiўся ў абнаўленчы раскол. Удзельнiчаў у Пленуме абнаўленчага Беларускага Праваслаўнага Свяшчэннага Сiнода (25-27 снеж. 1928, Орша). У НГАБ (Ф. 2786, в. 2, с. 3) захаваўся групавы фотаздымак удзельнiкаў Пленума. У 1930-я г. настаяцель царквы в. Войнава-Гара Арэхава-Зуеўскага р-на Маскоўскай вобл. Арыштаваны 25.1.1938. Асуджаны тройкай УНКВД Маѓскоўскай вобл. 2.2.1938 за 'антысавецкую агiтацыю i прапаганду' да ВМП. Расстраляны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 15.7.1989. Асабовая справа Б. захоўваецца ў ДА РФ.
  Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; НГАБ. Ф. 2786, в. 2, с. 3; Бутовский Полигон.
  
  
  БУДЗIЛОВIЧ (БУДИЛОВИЧ) Павел Восiпавiч [1874, в. Пнёва Пiнскага пав. Мiнскай губ., цяпер Пiнскi р-н Брэсцкай вобл. - 1933 (?), Мiнск, турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям'i. У пачатку 1910-х г. служыў псаломшчыкам у Спаса-Праабражэнскiм храме мяст. Цырын Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Карэлiцкi р-н Гродзенскай вобл. 31.3.1914 пераведзены ў Свята-Троiцкую царкву в. Дорагава Навагрудѓскага пав., цяпер Карэлiцкi р-н. У 1920-я г. псаломѓшчык Свята-Iаанаўскай царквы мяст. Пагост Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Салiгорскi р-н. Меў дачку Нiну (н. ў 1920) i сыноў Анатоля i Мiкалая. Арыштаваны 25.12.1932. Асуджаны 28.3.1933 са святаром Васiлiем Буйчыкавым, старастам i актыўнымi прыхаджанамi (усяго каля 30 чалавек) калегiяй АДПУ за 'агiтацыю супраць калгасаў' дa ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Неўзабаве пасля арышту Б. памёрла яго жонка Лiзавета. Дзецi змушаны былi хаваць свае паходжанне, жыць пад страхам выкрыцця. Праўнук Б. - бел. гiсторык i музыкант Яраш Малiшэўскi. Рэабiлiтаваны 19.9.1956 Мiнскiм абл. судом. Групавая справа Б. i iнш. ? 7205-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  З Паўлам Будзiловiчам 25.12.1932 арыштаваны i 28.3.1933 асуджаны да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi яго брат Будзiловiч Якаў Восiпавiч (н. ў 1871). Рэабiлiтаваны 19.9.1956.
  Кр.: Памятная книжка Минской епархии.
  
  
  БУДНIК (БУДНИК) Iаан Канстанцiнавiч [1876, в. Шкорнеўка Сенненскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Крупскi р-н Мiнскай вобл. - 9.12.1937, Омск, турма НКВД], iерэй. Беларус. З сялянскай сям'i. Арыштаваны 24.11.1937 на хут. Жураўлёўка Омскай вобл. Асуѓджаны тройкай пры НКВД 5.12.1937 за 'антысавецкую агiтацыю i прапаганду' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны пракуратурай Омскай вобл. 3.5.1989.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омѓской области.
  
  
  БУДОЛЬ Канстанцiн Емяльянавiч [1879, мяст. Ярэмiчы Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Карэлiцкi р-н Гродзенскай вобл. - ?]. Беларус. З 1907 настаяцель Параскева-Пятнiцкай царквы в. Кухоцкая Воля Пiнскага пав. Мiнскай губ., цяпер Валынѓская вобл., Украiна. З 1912 служыў у Благавешчанскай царкве в. Горна (тагачасны паштовы адрас: ст. Даўгiнава) Барысаўскага пав. Мiнскай губ., цяпер Лагойскi р-н Мiнскай вобл. Арыштаваны 1.11.1929. Асуджаны 15.12.1929 асобай нарадай пры АДПУ за 'антысавецкую агiтацыю' дa 3 гадоў паѓзбаўлення волi. Далейшы лёс невядомы. Верагодна, рэпрэсавана i сям'я Б. Рэабiлiтаваны 22.4.1992 пракуратурай БССР. Асабовая справа Б. ? 32998-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр.: Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.
  
  
  БУЕЎСКI (БУЕВСКИЙ) Аляксiй Васiлевiч [1893, Глуск Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер райцэнтр Магiлёўскай вобл. - 25.2.1938, Мiнск, турма НКВД]. З сям'i рабочага. Да арышту дыякан храма св. Марыi Магдалiны на вул. Старажоўскай у Мiнску. Арыштаваны 14.10.1937. Асуджаны 3.1.1938 тройкай НКВД за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам Ленiнградскай ВА 14.10.1957. Асабовая справа Б. ? 8404-сн захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  Кр.: БНДЦЭД.
  
  
  БУЙЧЫКАЎ (БУЙЧИКОВ) Васiлiй Васiлевiч [1887, мяст. Тураў Мазырскага пав. Мiнскай губ., цяпер горад Жыткавiцкага р-на Гомельскай вобл. - ?, Мiнск, турма АДПУ], сын Васiлiя Буйчыкава. Беларус. Скончыў Мiнскую духоўную семiнарыю (1912). З 1916 другi святар, у 1920-я г. настаяцель Свята-Iаанаўскай царквы ў мяст. Пагост Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Салiгорскi р-н Мiнскай вобл. Быў жанаты, меў дзiця. Арыштаваны 25.12.1932. Асуджаны 28.3.1933 з псаломшчыкам Паўлам Будзiловiчам, старастам i актыўнымi прыхаджанамi царквы (усяго каля 30 чалавек) асобай нарадай пры АДПУ за 'агiтацыю супраць калгасаў' дa ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Сям'ю Б. выслалi ў Паўночны край. Рэабiлiтаваны 19.9.1956 прэзiдыумам Мiнскага абл. суда. Групавая справа Б. i iнш. ? 7205-с захоўваецца ў архiѓве КДБ Беларусi.
  Буйчыкаў Васiлiй. Быў паслушнiкам Слуцкага Свята-Троiцкага манастыра. Вучыўся ў Мiнскiм духоўным вучылiшчы. Служыў псаломѓшчыкам. 6.5.1884 рукапаложаны ў сан дыякана i прызначаны ў Iльiнскую царкву мяст. Тураў Мазырскага пав. Мiнскай губ., цяпер горад у Жыткавiцкiм р-не Гомельскай вобл.
  Кр.: Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.
  
  
  БУЙЧЫКАЎ (БУЙЧИКОВ) Грыгорый Васiлевiч [1886, в. Поблiн Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер Глускi р-н Магiлёўскай вобл. - ?]. Беларус. Скончыў духоўную семiнарыю. З 1914 настаяцель царквы св. Праведнай Анны в. Замошская Слабада (тагачасны паштовы адрас: ст. Докшыцы) Барысаўскага пав. Мiнскай губ., цяпер Докшыцкi р-н Вiцебскай вобл. У 1920-я г. настаяцель Уваскрасенскай царквы ў роднай вёсцы. Арыштаваны 8.8.1928. Абвiнавачваўся ў 'правядзеннi контррэвалюцыйнай прапаганды'. Паѓѓсѓтановай асобай нарады пры калегii АДПУ справа Б. (? 8155-сн; захоўваецца ў архiве КДБ Магiлёўскай вобл.) спынена. Рэабiлiтаваны 26.10.1929. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.
  
  
  БУКАТА (БУКАТО) Аляксандр Лук'янавiч [май 1888, в. Гарбуноўшчына Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Клецкi р-н Мiнскай вобл. - ?]. Беларус. З духоўнага саслоўя. У 1920-я г. псаломшчык Спаса-Праабражэнскай царквы в. Быстрыца Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Капыльскi р-н Мiнскай вобл. Быў жанаты, меў сямёра дзяцей. Арыштаваны 6.5.1929. Праходзiў па адной справе з актыўнымi прыхаджанамi Паўлам Квяткоўскiм (1900), Iсакам Лiдскiм (1897), Антонам Ляшчынскiм (1878), Баляславам Нiчыпаровiчам (1889), Вiкенцiем Смолiчам (1869), Адамам Харытановiчам (1900), Уладзiмiрам Шпакоўскiм (1905). Асуджаны 20.6.1929 за 'шпiянаж' i 'контррэвалюцыйную агiтацыю' да 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Салавецкi канцлагер АДПУ Архангельскай вобл. Вызвалены ў 1932. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 21.2.1992 ваеннай пракуратурай Беларусi. Групавая справа Б. i iнш. ? 33046-с захоўѓваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр.: НАРБ, IКБР.
  
  
  БУКО Яўграф Якаўлевiч [1910, в. Маркi Дзiсенѓскага пав. Вiленскай губ., цяпер Шаркаўшчынскi р-н Вiцебскай вобл. - 1939 (?), НКВД], дзядзька Вячаѓслава Ульянавiча Букi. Скончыў Вiленскую духоўную семiнарыю, рукапаложаны ў iерэя i прызначаны настаяцелем Пакроўскай царквы в. Жыжма Лiдскага пав., цяпер Iўеўскi р-н Гродзенскай вобл. Праз некаторы час пераведзены ў храм мяст. Iўе Ашмянскага пав., цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. У верас. 1939 пасля прыходу у Iўе Чырвонай армii Б. выйшаў з дому i не вярнуўся. Жонка святара Яўгенiя Iванаўна (з Яцкевiчаў; у другой палове 1940-х г. выехала ў Польшчу) упэўнена, што муж быў схоплены суѓпрацоўнiкамi НКВД i, верагодна, забiты, бо неўзабаве на Iўеўскiх могiлках прыхаджане знайшлi яго капялюш.
  Буко Вячаѓслаў Ульянавiч. Н. 20.10.1942 у в. Маркi. Бел. бiяхiмiк, спецыялiст у галiне эксперыментальнай гепаталогii. Доктар бiялагiчных навук (1990), прафесар (2000). Замежны член Нью-Йоркскай АН (1994), член Мiжнароднай АН Еўразii (1995), Еўрапейскай асацыяцыi па вывучэннi печанi (1991), Мiжнароднага i Еўрапейскага таварыстваў па бiямедыцынскiм вывучэннi алкагалiзму (1994), Мiжнароднага таварыства па вывучэннi ксенабiётыкаў (1996), Еўрапейскага таварыства клiнiчных даследванняў (1998). Скончыў Гродзенскi медыцынскi iнстытут (1964). Працаваў у лячэбных установах Брэѓста i Брэсцкай вобл. З 1971 у Iнстытуце бiяхiмii НАН Беларусi. Навуковыя працы па вывучэнню малекулярных механiзмаў заѓхворванняў i пашкоджання печанi, уздзеяннi акiсляльнага стрэсу на структуру i функцыi печанi, распрацоўцы метадаў фармакалагiчнага ўздзеяння на паталогiю печанi i стварэннi новых лекавых сродкаў. Аўтар 420 навуковых прац.
  Кр.: З асабiстага архiва В.У.Буко.
  
  
  БУЛГАК Iгар Пятровiч [1916 (?), в. Тулкава Мiнскай губ. - ?], псаломшчык. У 1942-44 у склаѓдзе 'Пскоўскай духоўнай мiсii' на акупаванай тэрыторыi Ленiнградскай вобл. Арыштаваны 3.9.1950. Асуджаны 3.11.1950 да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў адзiн з канцлагераў Комi АССР. Вызвалены 3.8.1956. Жыў у Даўгаўпiлсе. Далейшы лёс невядомы.
  Лiт.: Санкт-Петербургской епархии Синодик.
  
  
  БУЛЫЧОЎ (БУЛЫЧЕВ) Канстанцiн Акiмавiч.
  Гл.: КАНСТАНЦIН (БУЛЫЧОЎ).
  
  
  БУРАК Мiкалай [каля 1870 - ?]. Беларус. У лiку лепшых скончыў Мiнскую духоўную семiнарыю. Служыў псаломшчыкам Свята-Крыжаўздзвiжанскай царквы в. Коўбча Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Клiчаўскi р-н Магiлёўскай вобл. 10.1.1894 рукапаложаны ў iерэя i 13.2.1894 прызначаны настаяцелем Свята-Мiкалаеўскага храма в. Малыя Дольцы Барысаўскага пав. Мiнскай губ., цяпер Ушацкi р-н Вiцебѓскай вобл. У 1898 пераведзены ў Пакроўскую царкву в. Зазер'е (тагачасны паштовы адрас: ст. Пярэжыр) Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Пухавiцкi р-н Мiнскай вобл. Узнагароджаны набедранiкам (да 1900). Рэпрэсаваны, верагодна, у 1920-я г.
  9.7.1928 у в. Зазер'е з актыўнымi прыхаджанамi Пакроўскай царквы Васiлём Iванавiчам Прастаком (н. ў 1876), Аляксандрам Васiлевiчам Прохарчыкам (1890), Паўлам Емяльянавiчам Сачыкам (1908) арыштаѓваны Бурак Андрэй Мiкалаевiч (н. ў 1900; атрымаў сярэднюю адукацыю), сын Мiкалая Бурака. 7.9.1928 асобай нарадай АДПУ асуджаны за 'антысавецкую агiтацыю' да 6 месяцаў ППК. Зноў арыштаваны 26.2.1930. Прыгавораны 18.3.1930 за тое ж 'злачынства' да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Па першай справе (? 32324-с; захоўваецца з фотаздымкам у архiве КДБ Беларусi) рэабiлiтаваны 2.4.1992 пракуратурай Беларусi, па другой (? 22637-с; захоўваецца тамсама) 28.4.1989 пракуратурай БССР.
  Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии.
  
  
  БУРАНКОЎ (БУРЕНКОВ) Iаан. Беларус. З духоўнага саслоўя. З 1913-14 служыў ва Увазнясенскай царкве в. Суслаўка Чавускага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Чавускi р-н Магiлёўскай вобл. У 1920-я г. настаяцель Раства-Багародзiцкага храма в. Васiльеўка (Васiлева) Гомельскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Добрушскi р-н Гомельскай вобл. Рэпрэсаваны ў 1929. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; Дзяржаўны архiў Гомельскай вобл., ф. 896, в. 1, с. 43, л. 38.
  
  
  БУРДЗIЦКI (БУРДИЦКИЙ) Пётр Дзянiсавiч [1890, в. Царковiшча Магiлёўскага пав., цяпер Бялынiцкi р-н Магiлёўскай вобл. - ?]. Беларус. З духоўнага саслоўя. У 1920-я г. настаяцель Свята-Троiцѓкага храма ў роднай вёсцы. Быў жанаты, гадаваў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 6.2.1930 з царкоўным актывiстам Цiтам Старалоўнiкавым. Асуджаны 9.3.1930 за 'контррэвалюцыйную агiтацыю' да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 16.1.1989 пастановай прэзiдыума Вярхоўнага суда СССР. Групавая справа Б. i iнш. ? 11712 захоўваецца ў архiве УКДБ Мiгiлёўскай вобл.
  Кр.: БНДЦЭД.
  
  
  БУРМIН (БУРМИН) Георгiй Фролавiч [1870, в. Вавiлкi (?) Магiлёўскай губ. - 29.9.1937, Магiлёў, турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям'i. Скончыў духоўную семiнарыю, рукапаложаны ў iерэя. У 1910-я г. настаяцель Мiкалаеўскай царквы в. Асмоѓлавiчы Клiмавiцкага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Клiмавiцкi р-н Магiлёўскай вобл. У 1930-я г., верагодна, служыў у Свята-Троiцкай царкве в. Галавiчы Чавускага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Горацкi р-н Магiлёўскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 29.5.1937. Асуджаны 15.9.1937 з дыяѓканам Арцемiем Давыдавым i актыўнымi прыхаѓджанамi (усяго каля 10 чалавек) тройкай НКВД за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай арганiзацыi' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 15.4.1961 прэзiдыумам Магiлёўскага абл. суда. Групавая справа Б. i iнш. ? 7357-сн захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; БНДЦЭД.
  
  
  БУТВIЛОВIЧ (БУТВИЛОВИЧ) Цiмафей Паўлавiч [1864, Гродзенскай губ. - ?], дыякан. Арыштаваны 9.4.1932. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: За Христа пострадавшие.
  
  
  БУТКЕВIЧ (БУТКЕВИЧ) Павел Андрэевiч [1876 цi 1879, Друя Вiленскай губ., цяпер Браслаўскi р-н Вiцебскай вобл. - 28.12.1937, Цвер, турма НКВД], святар. Скончыў духоўную семiнарыю. Арыштаваны 19.5.1933 у в. Новая Аляксандраўка Крывашэiнскага р-на Томскай вобл. Асуджаны 2.7.1933 за 'контррэвалюцыю i сабатаж' да 2 гадоў ссылкi. Пасля выѓзвалення служыў у Казанскай царкве ў Ржэве Калiнiнскай вобл. Зноў арыштаваны 16.12.1937. Асуджаны тройкай НКВД 26.12.1937 за 'антысавецкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны. Па першай справе рэѓабiлiтаваны 13.1.1993, па другой 15.6.1989.
  Кр.: Боль людская; За Христа пострадавшие.
  
  
  БУТОМА Пётр Васiлевiч. Верагодна, сын Васiлiя Бутомы. У 1920-я г. настаяцель Мiкалаеўскай царквы в. Агародня-Кузьмiнiцкая Гомельскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Добрушскi р-н Гомельскай вобл. Рэпрэсаваны ў 1929. Далейшы лёс невядомы.
  Бутома Васiлiй. Скончыў духоўную семiнарыю, рукапаложаны ў iерэя. У 1900-я г. настаяцель Петра-Паўлаўскай царквы в. Войнiна Мсцiслаўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расiя. У 1910-я г. служыў у Свята-Троiцкай царкве в. Старыя Дзятлавiчы Гомельѓскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Гомельскi р-н.
  Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; Дзяржаўны архiў Гомельскай вобл., ф. 896, в. 1, с. 43, л. 61, 69, с. 90, л. 2-3; Памяць. Гiсторыка-дакументальная хронiка Гомеля. У 2 кн. Кн. 1-я. Мн., 1998.
  
  
  БУТОМА Уладзiмiр Пятровiч [1879, в. Верамейкi Чэрыкаўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Чэрыкаўскi р-н Магiлёўскай вобл. - 1.11.1937, Гомель, турма НКВД], протаiерэй. Скончыў духоўную семiнарыю. З 1910 настаяцель Мiкалаеўскай чыгуначнай царквы ў Гомелi Магiлёўскай губ. У 1920-я г., верагодна, служыў у Спаса-Праабражэнскай царкве ў Гомелi. Арыштаваны 11.5.1927 (?). Асуджаны калегiяй АДПУ 16.9.1927 да 3 гадоў высылкi ў Сiбiр. Паўторна арыштаваны 20.8.1937. Тройкай НКВД 30.10.1937 прыгавораны да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 11.7.1988.
  Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; Памяць. Гiсторыка-дакументальная хронiка Гомеля. У 2 кн. Кн. 1-я. Мн., 1998.
  
  
  БУТРАМЕЕВА (БУТРОМЕЕВА) Ксенiя Аляксандраўна.
  Гл.: КЛЕАПАТРА (БУТРАМЕЕВА).
  
  
  БУШКЕВIЧ (БУШКЕВИЧ) Вiктар [1911 або 1912, в. Мiкулiчы (паводле iнш. звестак - Божына) Iгуменѓскага пав. Мiнскай губ., цяпер Бярэзiнскi р-н Мiнскай вобл. - ?], сын Мiхаiла Бушкевiча. У пачатку 1930-х г. дыякан Петра-Паўлаўскай царквы в. Навасёлкi Веткаўскага р-на Гомельскай вобл. Быў жанаты на Кавалёвай Варвары Iванаўне. Арыштаваны 14.10.1932 цi 14.11.1932. Асуджаны 14.1.1933 калегiяй АДПУ за 'антысавецкую контррэвалюцыйную агiтацыю' дa 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай БССР (па справах ? 26043-с i ? 34662-с; захоўваюцца ў архiве КДБ Беларусi.) 20.7.1989 i 18.9.1992.
  Кр.: НАРБ, IКБР; БНДЦЭД.
  
  
  БУШКЕВIЧ (БУШКЕВИЧ) Мiхаiл [1884 - 1938, ГУЛАГ], святар Беларускай аўтаномнай праваслаўнай царквы (абнаўленчай), бацька Вiктара Бушкевiча. У пачатку 1930-х г. настаяцель Iльiнскай царквы в. Божына былога Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Бярэзiнскi р-н Мiнскай вобл. Арыштаваны 16.11.1933. Асуджаны за 'ўдзел у паўстанцкай арганiзацыi' да 8 гадоў ППК. Загiнуў у зняволеннi.
  Кр.: Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.
  
  
  БЫКАЎ (БЫКОВ) Антон Сцяпанавiч [1870, в. Подрава Барысаўскага пав. Мiнскай губ., цяпер Барысаўскi р-н Мiнскай вобл. - 10.3.1938, Барысаў, турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям'i. Член царкоўнага савета храма св. Андрэя Юродзiвага ў Барысаве. Падчас арышту пiсар арцелi 'Чырвоны харчавiк'. Арыштаваны 5.2.1938 у Барысаве па адрасе: вул. Калгасная, д. 16. Асуджаны 14.2.1938 тройкай НКВД як 'член контррэвалюцыйнай групы царкоўнiкаў' i за 'антысавецкую агiтацыю' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 1.6.1957 прэзiдыумам Мiнскага абл. суда. Групавая справа Б. i iнш. ? 10397-с захоўваецца ў архiѓве КДБ Беларусi.
  Кр.: БНДЦЭД; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.
  
  
  БЫЛIНСКI (БЫЛИНСКИЙ) Арсенiй [да 1880, в. Буйнавiчы Мазырскага пав. Мiнскай губ., цяпер Лельчыцкi р-н Гомельскай вобл. - 1931], протаiерэй, сын Пятра Былiнскага. У 1920-я г. настаяцель царквы ў роднай вёсцы. Арыштаваны ў 1930. Загiѓнуў у зняволеннi.
  Былiнскi Пётр. Вучыўся ў Пiнскiм духоўным вучылiшчы. Да 19.9.1884 выконваў абавязкi псаломшчыка Пакроўскай царквы в. Астражаны (Астражанка) Мазырскага пав. Мiнскай губ., цяпер Лельчыцкi р-н Гомельскай вобл. Потым псаломшчык Раства-Багародзiцкай царквы в. Буйнавiчы. Памёр 26.3.1914.
  Кр.: Памятная книжка Минской епархии; За Христа пострадавшие.
  
  
  БЯГЛЯК (БЕГЛЯК) Васiль Калiнiкавiч [1900 - 11.3.1938, Мазыр, НКВД], стараста Раства-Багародзiцкай царквы в. Мялешкавiчы Мазырскага пав. Мiнскай губ., цяпер Мазырскi р-н Гомельскай вобл. Арыштаваны, асуджаны да ВМП i расстраляны.
  Кр.: Памяць: Гiсторыка-дакументальная хронiка Мазыра i Мазырскага раёна. Мн., 1997.
  
  
  БЯЛЕЦКI (БЕЛЕЦКИЙ) Антонiй Iванавiч [1869, в. Краснае Магiлёўскай губ., цяпер Магiлёўская вобл. - ?]. Беларус. З сялянскай сям'i. Скончыў Магiлёўскую духоўную семiнарыю. У 1920-я г. настаяцель Мiкалаеўскай царквы в. Бракава Магiлёўскага пав., цяпер Магiлёўскi р-н. Арыштаваны 17.1.1931. Асуджаны 26.2.1931 калегiяй АДПУ за 'контррэвалюцыйную агiтацыю' да 3 гадоў высылкi ў Сiбiр. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 16.1.1989 указам прэзiдыума Вярхоўнага Савета СССР. Асабовая справа Б. ? 10742 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  Кр.: БНДЦЭД; НАРБ, IКБР.
  
  
  БЯЛЕЦКI (БЕЛЕЦКИЙ) Кiрыл Аляксандравiч [1876, в. Замосце (Zamość), цяпер горад у Польшчы - ?], свяшчэннаслужыцель. Рускi. Скончыў духоўную семiнарыю, служыў у Магiлёўскай епархii (?). Арыштаваны 19.11.1937 у Быхаве Магiлёўскай вобл. Асуѓджаны тройкай НКВД 29.11.1937 за 'распаўсюджванне правакацыйных чутак' да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Магiлёўскай вобл. 28.11.1989. Асабовая справа Б. ? 13011 з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  Кр.: НАРБ, IКБР.
  
  
  БЯЛЕЦКI (БЕЛЕЦКИЙ) Кiрыл Еўдакiмавiч [1884, в. Лазукi Лепельскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Чашнiцкi р-н Вiцебскай вобл. - ?]. Беларус. У 1920-я г. настаяцель Мiхайлаўскай царквы в. Казяны Гарадоцкага пав. Вiцебскай губ., цяпер Шумiлiнскi р-н Вiцебскай вобл. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 26.5.1932. Праходзiў па адной справе з актыўнымi прыхаджанамi Iванам Казаковым (н. ў 1888), яго сястрой Анастасiяй Казаковай (1879), Марыяй Пурвiнай (1887), Рыгорам Салаўёвым (1880). Асуджаны 21.8.1932 асобай нарадай пры АДПУ за 'антысавецкую агiтацыю' дa 3 гадоў высылкi. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 30.11.1989 пракуратурай Вiцебскай вобл. Групавая справа Б. i iнш. ? 20810-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  Кр.: БНДЦЭД.
  
  
  БЯЛОВА (БЕЛОВА) Яўгенiя Фёдараўна [1909, Магiлёў - ?], служачая. Беларуска. Дачка Фёдара Бялова. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. У 1920-я г. сакратар епiскапа Магiлёва. Арыштавана 5.3.1933 у Магiлёве па адрасе: вул. Энгельса, д. 6. Асуджана калегiяй АДПУ 9.6.1933 за 'антыѓсавецкую агiтацыю' i як 'удзельнiца контррэвалюцыйнай царкоўна-паўстанцкай арганiзацыi' да 3 гадоў высылкi ў Казахстан. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана пракуратурай БССР 18.7.1989. Групавая справа Б. i iнш. ? 27605-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр.: НАРБ, IКБР.
  
  
  БЯЛОЎ (БЕЛОВ) Фёдар Мiхайлавiч [1887, Магiлёў - ?], дыякан. З мяшчанскай сям'i. Бацька Яўгенii Бяловай. У пачатку 1900-х г. - паслушнiк Бялынiцкага Раства-Багародзiцкага манастыра. 5.7.1906 прызначаны псаломшчыкам, у 1910-я (?) г. - дыяканам Магiлёўскага Iосiфаўскага кафедральнага сабора. Акрамя Яўгенii меў дачку Нiну (н. ў 1921) i сына Цiхана (1925). Арыштаваны 21.3.1933 у Магiлёве па адрасе: вул. Энгельса, д. 6. Асуджаны калегiяй АДПУ 9.6.1933 як 'член контррэвалюцыйнай царкоўна-паўстанцкай арганiзацыi' да 5 гадоў гадоў ППК. Этапаваны ў Далёкаўсходнi канцлагер АДПУ Хабараўскага краю. Вызвалены 3.8.1937. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 18.7.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Б. i iнш. ? 27605-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр.: НАРБ, IКБР.
  
  
  БЯЛЫНIЦКI-БIРУЛЯ (БЯЛЫНИЦКИЙ-БИРУЛЯ) Барыс Андрэевiч [1874 цi 1875 - 18.9.1918, Вiцебск, турма ЧК], службовец, рэлiгiйны дзеяч. Атрыѓмаў вышэйшую адукацыю. Да 1917 павятовы член Вiцебскага акруговага суда, удзельнiк Памеснага Сабора РПЦ ад Полацкай епархii. 5.7.1918 арыштаваны органамi ЧК у Вiцебску. Зняволены ў Вiцебскай турме. Епiскап Дзвiнскi Панцеляiман (Ражноўскi) звярнуўся да Патрыярха Цiхана (Бялавiна) з просьбай аказаць садзейнiчанне ў вызваленнi членаў Сабора. 18.9.1918 Вiцебскай губернскай ЧК асуджаны да ВМП без прад'яўлення абвiнавачання. Расстраляны. На 169-м паседжаннi Сабора было аб'яўлена, што 'Бялынiцкi-Бiруля Б.А. i Палонскi Г.I. узяты заложнiкамi i расстраляны ў адказ на забойства Урыцкага i раненне Ленiна'.
  Кр.: Афiцыйны сайт Вiцебскай епархii.
  
  
  БЯЛЬКОЎ (БЕЛЬКОВ) Васiлiй Сямёнавiч [1909, в. Крыўск Гомельскага пав., цяпер Буда-Кашалёўскi р-н Гомельскай вобл. - 23.1.1941, ГУЛАГ], памочнiк старасты Мiкалаеўскай царквы в. Крыўск. Арыштаваны 4.11.1939 у Гомелi. Асуджаны 29.1.1940 да 10 гадоў ППК. Загiнуў у зняволеннi. Рэабiлiтаваны 29.1.1991.
  Кр.: Памяць. Гiсторыка-дакументальная хронiка Гомеля. У 2-х кн. Кн. 1-я. Мн., 1998.
  
  
  БЯЛЯЕЎ (БЕЛЯЕВ) Пётр [1874, в. Росiца Дрысенскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Верхнядзвiнскi р-н Вiцебскай вобл. - ?], сын Пятра Iванавiча Бяляева1 i, верагодна, брат Аляксiя Пятровiча Бяляева2 . Беларус. Скончыў духоўную семiнарыю, рукапаложаны ў iерэя. Служыў у Свята-Троiцкай царкве в. Голышава Люцынскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Латвiя. З 1910 другi святар Мiкалаеўскага сабора ў Дрысе Вiцебскай губ., цяпер Верхнядзвiнск, райцэнтр Вiцебскай вобл. З 1912 настаяцель Полацкага Мiкалаеўѓскага сабора, благачынны цэркваў 1-й акругi Полацкага пав. Вiцебскай губ., павятовы назiральнiк царкоўна-прыходскiх школ. У 1920-я г. служыў у Паѓкроўскiм саборы ў Вiцебску. Меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 8.12.1931. Асуджаны 14.7.1932 з 15 святарамi, царкоўнымi служыцелямi i iнш. асобай нарадай пры АДПУ за 'антысавецкую агiтацыю' дa 3 гадоў пазбаўлення правоў. Вызвалены з-пад аховы (дата не ўказана). Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiѓтаваны 12.9.1989 пракуратурай Вiцебскай вобл. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебѓскай вобл.
  Бяляеў Пётр Iванавiч. Да 1906-07 настаяцель царквы ў гонар Еўфрасiннi Полацкай в. Росiца.
  Бяляеў Аляксiй Пятровiч. У 1900-10-я г. настаяцель храма ў Дзiсне Вiленскай губ., цяпер Мёрскi р-н Вiцебскай вобл.
  Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; НАРБ, IКБР.
  
  
  БЯРОЗКIН (БЕРЕЗКИН) Васiлiй Мiкалаевiч [1884, с. Пятнiца, цяпер Iстрынскi р-н Маскоўскай вобл. - ?], манах. З сялянскай сям'i. Скончыў Палтаўскую настаўнiцкую семiнарыю. У 1905-14 знаходзiўся ў Нiлавай пустынi Цвярской губ. З 1914 працаваў санiтарам у ваенна-палявым шпiталi ў Вiльнi, з 1917 - у ваенна-палявым шпiталi ў Вiцебску, затым у Цвяры. Пасля 1920 жыў у Нова-Iерусалiмскiм манастыры Маскоўскай вобл. У 1931 арыштаваны Iстрынскiм раённым аддзелам ДПУ. Абвiнавачваўся ў захоўваннi золата. Праз 20 дзён вызвалены за недаказанасцю злачынства. Да 1937 жыў у Iстры Маѓскоўскай вобл. Працаваў статыстыкам-касiрам саўгаса 'Iстрынская ферма' Масагароднiнатрэста. Арыштаваны 27.11.1937. Зняволены ў Таганскай турме. 3.12.1937 асуджаны тройкай пры УНКВД па Маѓскоўскай вобл. за 'антысавецкую агiтацыю, варожыя адносiны да Савецкай улады, роспуск правакацыйных чутак аб хуткай вайне i гiбелi Савецкай улады' да 10 гадоў ППК. Вiнаватым сябе не прызнаў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны ў 1991.
  Кр.: Афiцыйны сайт Вiцебскай епархii.
  
  
  БЯРОЗКIН (БЕРЕЗКИН) Павел [1884, Вiцебская губ. - 21.1.1938, Смаленск, НКВД], святар, верагодна, сын Iакава Бярозкiна. З 1911-12 настаяцель Паѓкроўскай царквы в. Спастыр Невельскага пав. Вiцебѓскай губ., цяпер Пскоўская вобл., Расiя. Арыштаваны 14.12.1937 у Велiжы. Асуджаны 5.1.1938 тройкай УНКВД Смаленскай вобл. за 'антысавецкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны.
  Бярозкiн Iакаў. З 1909 настаяцель Успенскай царквы в. Пышнякi Вiцебѓскага пав., цяпер Вiцебскi р-н.
  Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; Смоленский мартиролог.
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список

Кожевенное мастерство | Сайт "Художники" | Доска об'явлений "Книги"