Моряков Леонид Владимирович : другие произведения.

П

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Школа кожевенного мастерства: сумки, ремни своими руками
 Ваша оценка:

  ПАВАРОТНЫ Дзмiтрый Сямёнавiч [1905, в. Жаро-ка Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Пухавiцкi р-н Мiнскай вобл. - ?], журналiст. Нарадзi-ся - сялянскай сям'i. На момант арышту працава- у газ. 'Звязда'. Арыштаваны 2.4.1933 на сваёй кватэры (па адрасу: вул. Савецкая, д. 101, кв. 3). Да прысуду сядзе- ва -нутранай турме НКВД, нейкi час у адной камеры з паэтам М.Кавылём. 10.8.1933 асуджаны на 3 гады пазба-лення волi. Пакаранне адбыва- на Урале. Рэабiлiтаваны Судзебнай калегiяй Вярхо-нага суда БССР 24.8.1956. Далейшы лёс невядомы. Асобная справа Э. (? 14618-с) разам з фотаздымкам захо-ваецца - архiве КДБ Беларусi.
  Кр.: НАРБ, IКР.
  Лiт.: Марако- Л. Вынiшчэнне, або Пяць хваля- арышта- беларускiх лiтаратара- // ЛiМ. 1999, 10 снеж.
  
  ПАДАБЕД Язэп Тодаравiч [псе-данiмы: Аркадзь Чабор; Аркадзь Чобар; лiст. 1905, в. Ванiко-шчына Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Пухавiцкi р-н Мiнскай вобл. - ?], паэт, публiцыст. У 1925 скончы- МБПТ. Працава- у Клiмавiчах Магiлё-скай вобл. - рэдакцыi акруговай газ. 'Наш праца-нiк'. Публiкаваць вершы пача- у 1924; друкава-ся на старонках час. 'Маладняк' i 'Полымя'. Выступа- таксама з рэцэнзiямi i публiцыстыкай. Бы- членам 'Маладняка'; уваходзi- у рэдкалегiю 'Маладняка Калiнiншчыны'. Пасля 1928 публiкацыi П. - перыёдыцы знiклi. Арыштаваны - 1936. Некаторы час знаходзi-ся - адным канцлагеры з Я.Кiпелем. Далейшы лёс невядомы.
  Тв.: Вершы. Мн., 1926.
  
  ПАДБЯРЭСКI Рамуальд Андрэевiч [Друцкi-Падбярэзкi; 1812 цi 1813, Вiльня - 22.10.1856, Архангельская губ.], выдавец, лiтаратуразнавец, публiцыст, фалькларыст. У 1830 скончы- Вiленскую гiмназiю. Рыхтава-ся да паступлення - Вiленскi ун-т, але той бы- закрыты царскiмi -ладамi. У 1836-40 вучы-ся на юрыдычным ф-це Маско-скага ун-та. Падтрымлiва- сувязi з расiйскiмi славянафiламi. Пераклада- на польскую мову рускiя байкi i друкава- iх у час. 'Athenaeum'. З 1841 пераеха- у Пецярбург, дзе зблiзi-ся з Т.Ша-чэнкам. У 1847 вярну-ся - Вiльню. Выдава- лiтаратурна-навуковыя альманахi 'Rocznik Literacki' (т. 1-4, Пецярбург-Вiльня, 1843-49) i 'Pamłętnik naukowo-literacki' (т. 1-2, ч. 1-6, Вiльня, 1849-50). А-тар прадмовы 'Беларусь i Ян Баршчэ-скi' да кнiгi 'Шляхцiц Завальня...' Я.Баршчэ-скага (1844). Выда- зб. Т.Лады-Заблоцкага 'Паэзiя' (1845) i 'Дыярыуш' С.Бельскага ('Athenaeum'. 1842. Т. 4). А-тар публiкацый па бел. фальклоры. За публiцыстычную дзейнасць арыштаваны - 1850 i сасланы - Архангельскую губ., дзе i памёр.
  Тв.: Antoni Abramowicz - muzyk // Rocznik Literacki. 1846. T. 3.
  Лiт.: Варановiч С. [Александровiч С.]. Р.Друцкi-Падбярэскi // Беларусь. 1958, ? 11; Кахано-скi Г. Лёс Рамуальда Падбярэскага // ЛiМ. 1976, 6 жн.; Кiсялё- Г. Загадка беларускай 'Энеiды'. Мн., 1971. С. 27-40; АЗБ.
  
  ПАДЗЯВА Тамаш [6.2.1906, в. Пярхулева Дзiсенскага пав. Вiленскай губ., цяпер Мiёрскi р-н Вiцебскай вобл. - 2.10.1975, Лондан], грэка-каталiцкi святар, марыянiн, тэолаг, мiсiянер, сацыёлаг, педагог, публiцыст. У 1926 уступi- у навiцыят марыяна- у мяст. Друя. У 1929 скончы- гiмназiю - Друi. Прадо-жы- вучобу - Папскiм Грыгарыянскiм ун-це - Рыме. Пасвечаны - святары 23.12.1934. З 1935 займа-ся мiсiянерскай дзейнасцю - Харбiне (Кiтай); працава- у мiсii св. Мiкалая. Супрацо-нiча- з харбiнскiм мiсiянерскiм выданнем 'Католический вестник'. Арыштаваны - канцы 1948 кiтайскiмi -ладамi; перададзены МДБ СССР. Да 1955 знаходзi-ся - зняволеннi - лагеры Тайшэт (Усх. Сiбiр). Пасля вызвалення жы- у Польшчы, дзе займа-ся навуковай i педагагiчнай дзейнасцю. У 1969 выеха- у Рым, пазней у Лондан. Выступа- на старонках бел. рэлiгiйных выдання- (час. 'Божым шляхам' i iнш.); супрацо-нiча- з бел. секцыяй Ватыканскага радыё. Пахаваны на лонданскiх могiлках Дзевы Марыi.
  Лiт.: Божым шляхам (Лондан). 1975, ? 3-4; Гарбiнскi БРД.
  
  ПАЗНЯК Янка [Ян Аляксандравiч; псе-данiм: Янка Дудар; Той Самы; Сялянец; крыптанiмы: Я.Д.; Д-р; Я.Д-р; Я.П.; я.п.; Яп.; П-к; п-к; Я.П-к; Рэд. 'Б.Кр.'; 1887, мяст. Суботнiкi Ашмянскага пав. Вiленскай губ., цяпер I-е-скi р-н Гродзенскай вобл. - пасля кастр. 1939, Мiнск ?, НКВД], публiцыст, палiт. i культурны дзеяч. У 1913-15 у Вiльнi разам з А.Бычко-скiм, Ядвiгiным Ш., Б.Пачопкам i iнш. выдава- каталiцкую газ. 'Беларус'. У 1918-20 служы- арганiстам у Лаварышскiм касцёле каля Вiльнi, потым у Святаянскiм касцёле - Вiльнi. Член Хрысцiянска-дэмакратычнай злучнасцi з моманту яе заснавання - маi 1917 у Петраградзе. Удзельнiча- у бел. хрысцiянска-дэмакратычным руху, асаблiва пасля перанясення яго сядзiбы - 1921 у Вiльню. Акты-на друкава-ся на старонках газ. 'Крынiца' ('Беларуская крынiца'). У 1928-36 рэдагава- 'Беларускую крынiцу'. У 1936 газета канфiско-валася 11 разо-; на яе рэдактара было заведзена больш за 30 судовых спра-. П. бы- аб¬кладзены грашовымi штрафамi; арыштаваны, правё- у зняволеннi некалькi месяца-. У 1937 'Беларуская крынiца' была закрыта -ладамi. З 1938 П. рэдагава- час. 'Хрысцiянская думка'. У канцы 1930-х г. - старшыня Беларускага нацыянальнага камiтэта. Арыштаваны НКВД у кастр. 1939 i вывезены з Вiльнi. Абставiны гiбелi невядомы.
  Тв.: Сама-рад вясковых гмiн. Вiльня, 1929.
  Лiт.: Малецкi Я. Пад знакам Пагонi (Успамiны). Таронта, 1976; БП, т. 4; ЭГБ, т. 5.
  
  ПАЛЬЧЭ+СКI Алесь [Аляксандр Восiпавiч; псе-данiм: Аер; Ал.Вясковы; Падарожны; Прусiна-скi; Селькор Аер; Селянiн В. А.; Сусед; А.Язвiч; крыптанiм: А.В.; А.В-вы; А.П.; А-р; Ал. Яз-вiч; В.А-сь; В-вы; П-ны; 3(16).1.1905, в. Прусiнава Мiнскага пав., цяпер Уздзенскi р-н Мiнскай вобл. - 26.4.1979, Мiнск], празаiк, драматург, рэдактар. Вучы-ся - Вышэйшым пачатковым вучылiшчы - мяст. Новы Свержань. Першыя вершы i апавяданнi апублiкава- у 1924. У 1925 паступi- на рабфак БДУ. У 1931 скончы- педагагiчны ф-т БДУ. Працава- у час. 'Кааперацыя БССР', потым у час. 'Шляхi калектывiзацыi'. У 1931-36 адказны сакратар дзiцячага час. 'Iскры Iльiча'. Арыштаваны - лiст. 1936; у 1937 прыгавораны да 8 гадо- зняволення. Бы- накiраваны на лесараспрацо-кi - Горка-скую вобл. Пасля вызвалення - 1946 вярну-ся - Беларусь; працава- наста-нiкам у Пухавiцкай i Рудзенскай сярэднiх школах. Зно- арыштаваны - крас. 1949; сасланы - Краснаярскi край. Рэабiлiтаваны - 1954. Пасялi-ся - Мiнску. У 1955-57 працава- рэдактарам мастацкай лiтаратуры - Дзяржвыдавецтве БССР; з 1957 лiтсупрацо-нiк, у 1961-71 адказны сакратар час. 'Вясёлка'. Член СП Беларусi з 1956. Пахаваны - в. Прусiнава. Iмя П. нададзена вулiцы ва Уздзе.
  Тв.: Мора на каменi: Выбранае. Мн., 1966; Выбр. тв.: У 2-х т. Мн., 1975; Выбр. тв.: У 2-х т. Мн., 1980.
  Лiт.: Грахо-скi С. Ёсць у мяне друг // Полымя. 1980, ? 1; Яго ж. Чаго не паспе- сказаць // Маладосць. 1980, ? 1; Юрэвiч У. Не-таймо-насць таленту // Полымя. 1980, ? 1; БП, т. 4.
  
  ПАЛЯГОШКА Пятро. Рэпрэсаваны - 1930-х г. Падчас нямецкай акупацыi працава- у бел. адмiнi¬страцыi - Смалявiчах i Рудзенску. З 1944 на эмiграцыi. У 1968 у Нью-Йорку выдадзены ягоныя мемуары.
  Тв.: Успамiны з жыцьця пад савецкай уладай i з пабудовы Беламорскага каналу. Нью-Ёрк. 1968.
  
  ПАНКЕВIЧ Павел Яка-левiч [16.2(1.3).1895, Невель Пско-скай губ., цяпер Расiя - 28.6.1938, Мiнск, НКВД], педагог, псiхолаг, публiцыст. У 1917-18 член партыi бел. эсэра-; з 1919 член РКП(б). У 1922 скончы- Вiцебскi iнстытут народнай адукацыi; у 1924 Маско-скiя вышэйшыя педагагiчныя курсы. У 1925 выкладчык Акадэмii камунiстычнага выхавання; у 1925-37 загадчык метадычнай часткi Камунiстычнага ун-та Беларусi, дацэнт, загадчык кафедры педагогiкi БДУ, дырэктар НДI педагогiкi. Акадэмiк БелАН з 1931; у 1931-35 неадменны сакратар БелАН, загадчык педагагiчнага кабiнета Акадэмii. Распрацо-ва- праблемы полiтэхнiчнай адукацыi, гiсторыю педагогiкi i псiхалогii. Арыштаваны 11.12.1937. Ваеннай калегiяй Вярхо-нага Суда СССР у чэрв. 1938 прыгавораны да расстрэлу. Рэабiлiтаваны 19.5.1956.
  Тв.: Основные вопросы фабзавуча. М., 1926; Политехническая школа в связи с развитием современной крупной индустрии. Мн., 1928.
  Лiт.: Возвращенные имена.
  
  ПАНЬКО+ Мiкола [12.6.1911, Люцын Вiцебскай губ., цяпер Лудза, Латвiя - 7.1.1995, ЗША], публiцыст, бiблiёграф, дзеяч бел. эмiграцыi. Вучы-ся - Дзвiнскай дзяржа-най беларускай гiмназii. Бы- членам партыi бел. эсэра-; займа-ся перавозкай лiстовак i перыядычных выдання-. Арыштаваны латвiйскiмi -ладамi - 1926; асуджаны на 5 гадо- турмы. Пасля вызвалення супрацо-нiча- у бел. перыядычным друку Латвii i Зах. Беларусi. У час нямецкай акупацыi працава- на чыгунцы. З 1944 у Германii. У снеж. 1944 у лагеры для перамешчаных асоб Ольдэнбургу заснава- Беларускую бiблiяграфiчную службу. Збiра- i апрацо-ва- бел. эмiгранцкiя выданнi. Укла- 'Сло-нiк замежных слова- беларускай мовы'. Выдаващ шэраг неперыядычных выдання- (у т.л. i рукапiсных), напр., бюлетэнь Саюза вольных бел. журналiста- 'Вольнае слова' (1949-51). У 1951 пераеха- у ЗША. З 1952 старшыня Саюза беларускiх журналiста- у ЗША. Адзiн са старшыня- 'Крывiцкага (Беларускага) навуковага таварыства iмя Пранцiша Скарыны'. Працава- над 'Энцыклапедыяй прыроды Беларусi'. Падрыхтава- даведнiкi 'Хто ёсць хто на эмiграцыi', 'Мартыралогiя беларускага народа', 'Беларуская прэса на эмiграцыi'. Большасць прац П. засталася - рукапiсах.
  Тв.: Паказьнiк беларускiх выданьня- на чужыне за 1945-1950 гг. Ню-Ёрк, 1952; Хронiка беларускага жыцьця на чужыне (1945-1984). Мн., 2001.
  Лiт.: ЭГБ, т. 5.
  
  ПАРЭЧЫН Рыгор Я-хiмавiч [8.3.1894, в. За¬дашчэнне Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Пухавiцкi р-н Мiнскай вобл. - 28.6.1938, НКВД], правазнавец, публiцыст. Скончы- Мiнскi наста-нiцкi iнстытут, працава- наста-нiкам (з 1912). З 1921 у Па-намоцным прадста-нiцтве БССР пры -радзе РСФСР (з 1923 Пастаяннае прадста-нiцтва БССР пры -радзе СССР). У 1924 скончы- 1-ы Маско-скi ун-т. З 1924 нам. старшынi Камiсii заканада-чых меркавання- пры СНК БССР. З 1926 у Iнстытуце беларускай культуры; потым у Iнстытуце эканомiкi БелАН. З 1931 у Iнстытуце савецкага буда-нiцтва i права. А-тар прац па стана-леннi канстытуцыйнага права БССР i савецкага федэралiзму. Арыштаваны 24.1.1937. У чэрв. 1938 Ваеннай калегiяй Вярхо-нага суда СССР прыгавораны да расстрэлу. Рэабiлiтаваны 1.8.1957.
  Тв.: Советские республики в их взаимоотношениях. Мн., 1922; Савецкая Беларусь у зносiнах з чужаземнымi дзяржавамi // Змаганне. Сш. 1. Мн., 1924; Наша Канстытуцыя. Мн., 1928; Iдэя беларускай дзяржа-насцi перад утварэннем Савецкай Беларусi // Запiскi аддзела гуманiтарных навук БАН. Працы кафедры сучаснага права. 1929. Т. 1.
  Лiт.: Возвращенные имена; Iнстытут беларускай культуры. Мн., 1993; ЭГБ, т. 5.
  
  ПА+ЛОВIЧ Сяргей Канстанцiнавiч [псе-данiм: Паляшук; 13(25).9.1875, в. Аса-цы Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Драгiчынскi р-н Брэсцкай вобл. - 16.9.1940, Вiльня], педагог, публiцыст, грамадскi i культурны дзеяч. Скончы- правасла-ную семiнарыю - Вiльнi, Кiе-скую духо-ную акадэмiю (1899). Працава- у царко-ных установах, у 1909-13 выкладчыкам наста-нiцкай семiнарыi i жаночай гiмназii - Рагачове, у 1913-18 iнспектарам народных школ Ва-кавыскага пав. З пачатку 1920-х г. жы- у Вiльнi. Член Беларускага навуковага таварыства; адзiн з кiра-нiко- Таварыства беларускай школы. У 1925-28 наста-нiк i дырэктар Вiленскай беларускай гiмназii. Прапагандава- iдэi працо-най школы. Акты-на выступа- супраць паланiзацыi. Крытыкава- прымусовае -вядзенне - бел. школах лацiнкi (брашура 'Некалькi -ваг аб беларускiм 'Лемантары' Ст.Любiч-Мае-скага', 1929), але сам таксама карыста-ся лацiнкай (буквар 'Zasieúki', 1937). А-тар школьных падручнiка- i вучэбных дапаможнiка-. У публiцыстыцы (найперш на старонках час. 'Беларускi летапiс') шмат увагi надава- пытанням самаадукацыi i хатняга выхавання, культурна-асветнай рабоце, рэлiгiйнай адукацыi. Арышто-ва-ся польскiмi -ладамi - 1930 i 1933. У 1937 выдава- час. для дзяцей 'Снапок'.
  Тв.: Свяшчэнная гiсторыя Старога Завету. Вiльня, 1926; Пазашкольная асвета. Культурна-асветная праца - гуртках ТБШ. Вiльня, 1928; Пiшы самадзейна: Развiццё навыку самастойнага пiсьма. Ч. 1. Вiльня, 1928; Метадычныя -вагi да пасобнiка 'Пiшы самадзейна'. Вiльня, 1929; Свяшчэнная гiсторыя Новага Завету. Вiльня, 1936; Першыя зерняткi. Вiльня, 1936.
  Лiт.: Антология педагогической мысли Белорусской ССР. М., 1986; Народная адукацыя i педагагiчная навука - Беларусi (1917-1945). Мн., 1993; Вабiшчэвiч А. Каб жыць пад сваiм небам: Навукова-педагагiчная спадчына Сяргея Па-ловiча // Голас Радзiмы. 1996, 19, 26 снеж.; ЭГБ, т. 5.
  
  ПА+ЛОВIЧ Эдвард Банiфацы Францавiч [псе-данiмы: Эдвард з-над Свiцязi; Ясенчык; 7.6.1825, мяст. Тургелi Вiленскага пав., цяпер Тургеляй, Вiльнюскi р-н, Лiтва - 10.2.1909, Льво-], грамадскi дзеяч, мемуарыст, мастак, асветнiк. Пiса- на польскай мове. Дзяцiнства правё- на Навагрудчыне. Вучы-ся - мяст. Жыровiчы, Слонiме, Слуцку. У Вiльнi бра- урокi малявання - К.Русецкага i К.Рыпiнскага. У 1853 скончы- Пецярбургскую акадэмiю мастацтва-. На працягу 1853-56 падарожнiча- па Зах. Е-ропе. Уражаннi ад вандро-кi апублiкава- у брашуры 'Колькi сло- лiцвiна' (Парыж, 1857). З 1859 выклада- у Навагрудскай гiмназii. Заснава- у Навагрудку жаночы пансiён, нядзельную школу для простага люду. У 1860 ствары- самадзейны тэатр, дзе бы- рэжысёрам, дэкаратарам i акцёрам. Дасыла- карэспандэнцыi - газеты Вiльнi, Варшавы, Парыжа. Бра- удзел у па-станнi 1863-64. Сасланы - Петразаводск, потым у Алонец, Екацярынасла-. Вярну-ся - Навагрудак у 1867. З 1870 жы- у Львове. Падрыхтава- i выда- там каталогi фонда- музея Любамiрскiх. Стала пiса- мемуары: 'Успамiны з-над Вiлii i Нёмана' (1882), 'Успамiны. Навагрудак - турма - выгнанне' (1887), 'З падарожжа па Лiтве' (1890), 'З успамiна-. Год 1846' (1898), 'З жыцця лiцвiна' (1904), 'Мае -спамiны з часо- наста-нiчання на Лiтве колькi дзесятка- год назад' (1904), 'Двое памятных сутак у Мiнску. 1863 год' (1906). У гэтых творах апублiкава- багата звестак пра культурна-грамадскае i лiтаратурнае жыццё - Беларусi i Лiтве 1840-60-х г. Вядома яго публiцыстыка па мастацтвазна-стве, апублiкава- працу 'Погляд на становiшча польскага выя-ленчага мастацтва - пара-наннi з замежным мастацтвам' (1881). Як мастак працава- пераважна - жанры партрэта; пакiну- таксама замалё-кi Навагрудка; пiса- абразы.
  Лiт.: АЗБ.
  
  ПА+ЛЮКО+СКI Уладзiсла- [псе-данiмы i крыптанiмы: У-Iнiцкi; Улад. Iнiцкi; У.I.Нiцкi; Улад-Iнiцкi; Унучак; У. Па--скi; Ул.Па--скi; У.I.; У.-I.; +.П.; 1(13).5.1895, в. Iнiца Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Ста-бцо-скi р-н Мiнскай вобл. - 8.9 (паводле iншых звестак 8.11).1955, Вiльня], паэт, празаiк, этнограф, краязнавец, мастак. Скончы- пачатковую школу - Сто-бцах i гарадскую - Навагрудку. Працава- у канцылярыi маёнтка князя Радзiвiла. Вучы-ся - Харка-скiм мастацкiм вучылiшчы. Падчас 1-й сусветнай вайны мабiлiзаваны - царскае войска; прапаршчык. Удзельнiк грамадзянскай вайны - Расii. У 1920 вярну-ся - родную вёску. У сярэдзiне 1920-х г. пераеха- у Вiльню. Бы- звязаны з БСРГ. Першыя творы П. пачалi з'я-ляцца - зах.-бел. друку - 1926. Супрацо-нiча- з час. 'Маланка', 'Шлях моладзi', 'Авадзень'. Як графiк афармля- мастацкiя кнiжкi, календары, падручнiкi. Арыштаваны - 1926; зняволены - турме 'Лукiшкi'. У 1927 апеляцыйны суд скасава- крымiнальную справу i вызвалi- П. На працягу 1928-29 выда- тры кнiгi; некаторыя творы прысвяцi- жыццю за кратамi (вершы 'Лукiшкi', 'Дзень у адзiночцы', 'У вастрозе', 'Вiдзежа - вастрозе'). Пераклада- рускiх а-тара- (Л.Талстой, М.Зошчанка). Зно- арыштаваны - першай палове 1939 i адпра-лены - канцлагер Картуз-Бяроза. Вызвалены савецкiмi -ладамi. Знаходжанне - лагеры апiса- ва -спамiнах, якiя апублiкава- у 1940. З 1940 супрацо-нiк Беларускага музея iмя I.Луцкевiча. З 1945 да 1948 працава- дырэктарам Лiтаратурнага музея А.Пушкiна - Вiльнi. Арыштаваны 29.8.1948; этапiраваны - Мiнск. Асу¬джаны на 10 гадо- лагера-. Вызвалены - 1953. Вярну-ся - Вiльню паралiзаваным. Пахаваны на вiленскiх могiлках Роса.
  Тв.: Сон Га-рылы i розныя вершы. Вiльня, 1928; Апавяданнi. Вiльня, 1929; Клiм бабаю i iншыя жарты. Вiльня, 1929; Aryšty: Biaroza i vola: (Uspaminy aryštanta). Vilnius, 1940.
  
  ПА+ЛЮКЯВIЧУС Банавентура [Pauliukevičius Bonaventūras; Па-люкевiч Банавентура Казiмiравiч; псе-данiмы i крыптанiмы: Džugas; Джугас; Bonplas; B.P.; Dž.; 16.10.1896, в. Будэжэрай Мар'ямпальскага пав. Ковенскай губ., цяпер Вiлкавiшскi р-н, Лiтва - 29.11.1938, Мiнск, НКВД], празаiк, публiцыст. Пiса- на лiто-скай мове. У 1922-24 вучы-ся - Мар'ямпальскай гiмназii, дзе бра- удзел у рабоце марксiсцкага гуртка. У 1924 паступi- на прыродазна-чы ф-т Ка-наскага ун-та. Публiкавацца пача- у 1926. З 1926 - рэдактар час. 'Skardas', якi выдава-ся ЛКП. На другiм нумары выданне было закрыта, а рэдактар арыштаваны. Пасля вызвалення выеха- у Рыгу, дзе выклада- лiто-скую мову i адначасова сам вучы-ся - Латвiйскiм ун-це. З 1929 жы- у Кёнiгсбергу, працава- у рэдакцыi газеты ЛКП 'Balsas'. Публiкава-ся - лiто-скiх газетах ЗША 'Laisvé' i 'Vilnis'. З 1932 у Мiнску; працава- у рэдакцыi газ. 'Raudonasis artojas'. З 1933 вучы-ся - аспiрантуры пры Бел¬АН. Член СП Беларусi (лiто-скай секцыi) з 1934. Арыштаваны 4.8.1938. Пастановай калегii НКВД ад 29.3.1938 прыгавораны да расстрэлу. Рэабiлiтаваны 27.9.1957.
  Тв.: Lietuvių kalbos vadovėlis. Minskas, 1933; Berno vargai. Vilnius, 1960.
  Лiт.: Мальдзiс А. Творчыя -заемасувязi беларускай i лiто-скай лiтаратур у савецкi час // Старонкi лiтаратурных сувязей. Мн., 1970; Возвращенные имена; БП, т. 4.
  
  ПАЧОПКА Балясла- Антонавiч [падпiсва- творы: а. Балясла-; крыптанiмы: B.P.; B.P-ko; 1884, Вiцебская губ. - 26.12.1940], грэка-каталiцкi святар, культурна-асветны дзеяч, журналiст, педагог, публiцыст. Паходзi- са шляхецкай сям'i. У 1905-07 вучы-ся - Вiленскай духо-най каталiцкай семiнарыi, але пакiну- яе на другiм годзе навучання. З 1913 загадчык аддзела рэлiгii газ. 'Biełarus' (Вiльня), у 1914-15 рэдактар-выдавец. У 1916-18 дырэктар Свiслацкай наста-нiцкай семiнарыi. А-тар падручнiка- па граматыцы бел. мовы. Пасвечаны - святары - 1925. З 17.9.1926 пробашч Бабровiцкага прыходу (Коса-скi пав., цяпер Iвацэвiцкi р-н Брэсцкай вобл.). Удзельнiк грэка-каталiцкiх канферэнцый у Пiнску (1932, 1933). Публiкава-ся - перыядычных выданнях: 'Гоман', 'Biełaruskaja krynica', 'Chryścijanskaja Dumka', 'Да злучэння'. Супрацо-нiча- з газетай вiленскiх краё-ца- 'Przegląd Wileński'. За сваю бел. культурную i рэлiгiйную дзейнасць пераследава-ся польскiмi -ладамi. Памёр пасля збiцця невядомымi.
  Тв.: Žyćcio papieža Piusa X. Wilnia, 1914; Čaławiek na wyšyni swajoj hodnaści. Wilnia, 1915; Boh z nami: Biełaruski maliteunik. Wilnia, 1915; Światy Jezafat Kuncewič. Wilnia, 1916; Hramatyka biełaruskaj mowy. Wilnia, 1918; Jak wučyć žyć i wieryć św. Chrystowa Pausiudnaja Carkwa. Wilnia, 1931.
  Лiт.: Гарбiнскi БРД; ЭГБ, т. 5.
  
  ПАШКОВIЧ Iван Фелiксавiч [22.5.1898, мяст. Глыбокае Дзiсненскага пав. Вiленскай губ., цяпер горад Вiцебскай вобл. - 19.1.1938, Ярасла-ская вобл.], журналiст, педагог. Брат члена ЦК Беларускай партыi сацыялiста--рэвалюцыянера- М.Пашковiча. Працава- у сiстэме Наркамасветы. Згадва-ся - сакрэтным дакладзе ДПУ БССР у ЦК КП(б)Б ад 29.10.1925 'Аб беларуска-эсэра-скiм шавiнiстычным руху'. Арыштаваны 17.2.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. Асуджаны 10.4.1931 на 5 гадо- высылкi. Пакаранне адбыва- ва Углiчы (Расiя). Вызвалены 17.2.1935. Па-торна арыштаваны 9.9.1937. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 19.9.1960.
  Кр.: НАРБ, IКР.
  Лiт.: Платонов Р. Перед крутым поворотом: Тенденции в политической и духовной жизни Беларуси (1925-1928): Отражение времени в архивных документах. Мн., 2001.
  
  ПЕСТРАК Пiлiп Сямёнавiч [псе-данiмы: П.Гайдук; Звястун; П.Звястун; 14(27).11.1903, в. Сака-цы Слонiмскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Iвацэвiцкi р-н Брэсцкай вобл. - 22.8.1978, Мiнск], паэт, празаiк. Падчас 1-й сусветнай вайны сям'я П. знаходзiлася - бежанстве - Самарскай губ., дзе будучы пiсьменнiк атрыма- сярэднюю адукацыю. У 1920 паступi- на сацыяльна-гiстарычны ф-т Самарскага ун-та. У 1921 разам з бацькамi вярну-ся - Зах. Беларусь. У 1921-24 працава- леснiком Коса-скага ляснiцтва; у 1924-26 служы- у войску. У 1926 уступi- у БСРГ; з 1927 сакратар Коса-¬скага падпольнага райкама КПЗБ. Друкавацца пача- на старонках час. 'Родныя гонi' - 1926. Арыштаваны польскiмi -ладамi - 1929; зняволены - Гро¬дзенскай турме (да 1933). Пасля вызвалення бы- iнструктарам ЦК КПЗБ па Пiнскай акрузе, але - 1934 зно- арыштаваны. Сядзе- у турмах Пiнска, Вiльнi, Гродна; змяшча- вершы - нелегальным рукапiсным час. 'Краты', якi выдава-ся палiтвязнямi. Вызвалены савецкiмi -ладамi пасля -з'яднання Зах. Беларусi з БССР у вер. 1939. Член СП Беларусi з 1939; у 1940-41 старшыня Беластоцкага аддзялення СП Беларусi. У 1940 апублiкава- першы зборнiк верша- 'На варце'. У 1942-43 удзель¬нiк партызанскага руху. Працава- начальнiкам Упра-лення па справах мастацтва пры СНК БССР (1943-45), у Iнстытуце мовы, лiтаратуры i мастацтва АН БССР (1946-48), лiткансультантам СП БССР (1948-51). З 1951 на творчай працы. Тэме барацьбы - Зах. Беларусi прысвяцi- раман 'Сустрэнемся на барыкадах'. Пераклада- на бел. мову творы польскiх (Э.Ажэшка, У.Бране-скi, С.Дабравольскi, Е.Путрамант), украiнскiх (I.Франко, Л.Украiнка, М.Рыльскi, П.Тычына), латышскiх, лiто-скiх пiсьменнiка-. П'еса 'Пад зоркамi' (саа-тар А.Струнiн) ставiлася - Гродзенскiм абл. драматычным тэатры. Раман 'Серадзiбор' прысвечаны жыццю вёскi. На вершы П. напiсаны песнi. У 1964 удастоены Дзяржа-най прэмii Беларусi. За¬служаны дзеяч культуры БССР (1968). Пахаваны на Усх. могiлках Мiнска. Iмем П. названы вулiцы - Мiнску i Гродне.
  Тв.: Выбр. тв.. Мн., 1947; Зб. тв.: У 4 т. Мн., 1969-71; Зб. тв.: У 5 т. Мн., 1984-86; Апавяданнi. Мн., 1970.
  Лiт.: Хромчанка К.Р. Пiлiп Пестрак: Жыццё i творчасць. Мн., 1960; Ватацы Н.Б. Пiлiп Пестрак: Бiблiяграфiчная памятка. Мн., 1961; БП, т. 5.
  
  ПЕТРАШКЕВIЧ Анупрэй [Pietraszkiewicz Onufry; псе-данiмы: Nufr; Proloszcz; Stryjaszek; 1793, мяст. Шчучын Лiдскага пав. Вiленскага ваяв., цяпер горад Гродзенскай вобл. - 7.12.1863, Вiльня], паэт, архiвiст, педагог. Пiса- на польскай мове. Скончы- павятовую школу - мяст. Шчучын, Вiленскi i Варша-скi ун-ты; магiстр фiласофii (1821). Пача- друкаваць свае вершы - 1817 у час. 'Tygodnik Wileński'. Пiса- фальклорна-этнагра¬фiчныя замалё-кi, заснаваныя на бел. матэрыяле ('Iдылiя Купала'). У 1822-24 працава- у архiве Радзiвiла- у Вiльнi. Адзiн з заснавальнiка- Таварыства фiламата-, распрацо-ва- структуру Таварыства прамянiстых. Збiра- матэрыялы Таварыства фiламата- (выдадзены як архi- фiламата- у 1913-34, 1973). Арыштаваны - 1824. Высланы з Вiльнi. Працава- бiблiятэкарам Маско-скага ун-та (1825-31). Па-торна арыштаваны 16.4.1831; у 1832 высланы - Табольск. Змог вярнуцца - Вiльню толькi - 1860.
  Лiт.: ЭГБ, т. 5.
  
  ПЕТРУСЕВIЧ Казiмiр Адамавiч [21.2(4.3).1872, засценак Душава (в. Навiны) Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер каля в. Навiны Капыльскага р-на Мiнскай вобл. - 11.8.1949, Варшава], адвакат, грамадскi i палiт. дзеяч, публiцыст. У 1891 скончы- Слуцкую гiмназiю, у 1895 юрыдычны ф-т Кiе-скага ун-та. З 1894 далучы-ся да рэвалюцыйнага руху. У 1897 за -дзел у дэманстрацыi арыштаваны i высланы з Кiева - Екацярынасла-, дзе заня-ся аб'яднаннем мясцовых рабочых плыня- у 'Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа'; дэлегаваны на 1-ы з'езд РСДРП у Мiнск (1898). Арыштаваны - сак. 1898; высланы - Валагодскую губ. З канца 1904 зно- у Мiнску. Удзельнiк рэвалюцыi 1905. Арыштаваны - снеж. 1905; зняволены на 6 месяца-. У 1908 абараня- на судовых працэсах Я.Коласа, А.В. i В.I.Бонч-Асмало-скiх. У 1918-20 старшыня камiтэта Чырвонага Крыжа, старшыня акруговага суда - Мiнску. З 1920 у Вiльнi. У кастр. 1920 - чэрв. 1922 - нам. старшынi, старшыня Апеляцыйнага суда -сх. тэрыторый Польшчы. З вер. 1922 адвакат i старшыня Адвакацкага савета, прафесар Вiленскага ун-та. У 1926 на 'працэсе 94-х' абараня- удзельнiка- нацыянальна-вызваленчага руху - Зах. Беларусi; у 1928 на 'працэсе 56-i' абараня- дзеяча- БСРГ, за што бы- пазба-лены работы ва ун-це. У 1934 абараня- М.Танка. З 1945 у Польшчы. Суддзя Вярхо-нага суда Польшчы, член Гало-най адвакацкай рады. А-тар прац па цывiльным праве.
  Лiт.: PSB, t. 30/4; ЭГБ, т. 5.
  
  ПЕЦЮКЕВIЧ Марыян Язэпавiч [24.9.1904, в. Цяцеркi Новааляксандра-скага пав. Ковенскай губ., цяпер Брасла-скi р-н Вiцебскай вобл. - 13.9.1983, Торунь, Польшча], этно¬граф, педагог, мемуарыст. З дапамогай бел. ксян¬дзо- В.Шутовiча i А.Станкевiча трапi- у Вiленскую беларускую гiмназiю. Пасля сканчэння гiмназii паспрабава- выехаць для вучобы - Прагу. Пры нелегальным пераходзе мяжы затрыманы. Адпра-лены служыць у польскае войска. Пасля службы паступi- у Вiленскi ун-т, дзе вывуча- этнаграфiю, археалогiю, славiстыку. Яшчэ падчас вучобы -ладкава-ся на працу - бiблiятэку iмя Урубле-скiх. Ме- доступ да спецфонда-, сярод якiх былi выданнi з БССР. Дапамага- многiм вiленскiм беларусам знаёмiцца з забароненымi - Польшчы выданнямi. Бы- членам Беларускага студэнцкага саюза, Беларускага iнстытута гаспадаркi i культуры. У 1930-35 - рэдактар час. 'Шлях моладзi'. На гэтай пасадзе пры канфiскацыях нумаро- часопiса двойчы прыцягва-ся да судовай адказнасцi, некалькi разо- бы- пакараны грашовымi штрафамi. Пасля заняцця Вiльнi савецкiмi войскамi вё- на вiленскiм радыё перадачы па-беларуску. Бы- дырэктарам бiблiятэкi iмя Урубле-скiх. Пасля перадачы Вiльнi Лiто-скай рэспублiцы ста- дырэктарам Беларускага музея iмя I.Луцкевiча. З пачаткам нямецка-савецкай вайны з'еха- на вёску. Потым выклада- бел. мову - эвакуiраваным з Магiлёва - Новую Вiльню Медыцынскiм iнстытуце. Арыштаваны савецкiмi -ладамi 1.1.1945; утрымлiва-ся - Лукiшскай турме. Вызвалены 19.3.1945. Пасля сканчэння вайны таксама жы- на вёсцы. Бы- абраны старшынёй Ажула-скага сель¬скага савета на Вiленшчыне. Арыштаваны 27.3.1949; высланы ва Ужурскi р-н Краснаярскага краю. Зно- арыштаваны 31.7.1952. Даста-лены - Вiльню, асуджаны да 25 гадо- пазба-лення волi. У канцы сак. 1953 адпра-лены - Варкуту. Вызвалены - сак. 1957. Па рэпатрыяцыi пераеха- у Польшчу, куды -жо раней выехалi яго жонка i дачка. Да лiст. 1970 працава- у Торуньскiм этнаграфiч¬ным музеi. Многа -вагi надава- вывучэнню народнай культуры бел. насельнiцтва Беласточчыны. А-тар шматлiкiх публiкацый. Напiса- кнiжку -спамiна-.
  Тв.: У пошуках зачараваных скарба-. Вiльня, 1998; Кара за служэнне народу. Беласток, 2002.
  
  ПIВАВАРА+ Зяма [Зяма Раманавiч; Залман Рувiмавiч; крыптанiмы: П-+; П--; 24.5(5.6).1910, мяст. Касцюковiчы Клiмавiцкага пав. Магiлё-скай губ., цяпер Касцюковiчы Магiлё-скай вобл. - 29.10.1937, Мiнск, НКВД], паэт, перакладчык. Пача- пiсаць вершы па-беларуску - 1925, тады ж упершыню апублiкава- iх у клiмавiцкай газ. 'Малады камунiст'. У 1927 паступi- у Мсцiсла-скi педтэхнi¬кум. У 1929 пераеха- у Ленiнград. Публiкава-ся - ленiнградскiх альманахах i часопiсах. Уступi- у БелАПП. Вучы-ся на лiтаратурным ф-це МВПI (скончы- у 1934). У 1934-36 працава- у рэдакцыi газ. 'Чырвоная змена'. Пераклада- рускiх паэта-. Выступа- у друку таксама як тэатральны крытык. Арыштаваны 13.11.1936; у кастр. 1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабiлiтаваны - 1958.
  Тв.: Лiрыка двух нараджэння-: Вершы. Мн., 1934.
  Лiт.: Левiн С. Пра творы Зямы Пiваварава // ЛiМ. 1934, 31 студз.; Шушкевiч С. У буднях працо-ных гартава-ся радок // Чырвоная змена. 1971, 17 крас.; Русаковiч В. Зяма Пiвавара- // Полымя. 1985, ? 6; БП, т. 5.
  
  ПIВАВАРА+ Уладзiмiр Iванавiч [1904, в. Сямёна-ка Рагачо-скага пав. Магiлё-скай губ., цяпер Рагачо-скi р-н Гомельскай вобл. - 28.8.1941, Варкута, ГУЛАГ], фiзiк. Скончы- БДУ. Працава- навуковым супрацо-нiкам Фiзiка-тэхнiчнага iнстытута БелАН. У 1937-38 наркам асветы БССР. Арыштаваны 2.7.1938. Ваеннай калегiяй Вярхо-нага суда СССР 29.5.1940 прыгавораны да 15 гадо- лагера-. Удзельнiча- у па-станнi палiтвязня-. Памёр у Печлагу (Варкута). Рэабiлiтаваны 25.12.1954.
  Лiт.: Возвращенные имена.
  
  ПIГУЛЕ+СКI Уладзiмiр Васiлевiч [псе-данiм: Гуль; 26.2(10.3).1889, Гродна - 17.6.1958, Рыга], празаiк, драматург, перакладчык, крытык, педагог. Пiса- на бел., латышскай i рускай мовах. У 1907 скончы- Мiнскую мужчынскую кла¬сiчную гiмназiю. У 1908 паступi- на гiстарычна-фiлалагiчны ф-т Пецярбургскага ун-та, пасля сканчэння якога - 1912 адбыва- вайсковую па¬вiннасць. У гады 1-й сусветнай вайны на фронце, служы- у авiяатрадзе, бы- узнагароджаны. У 1918 удзельнiча- у барацьбе за бел. дзяржа-насць, бы- дыпламатычным кур'ерам пры -ра¬дзе В.Ласто-скага. З 1922 жы- у Да-гапiлсе (Дзвiнску), выклада- у бел. гiмназii. У 1924-25 бы- дырэктарам Люцынскай беларускай гiмназii. Карыста-ся падтрымкай Я.Райнiса. Друкавацца пача- у 1924. У 1925 у вынiку сфабрыкаванага -ладамi Латвii т.зв. 'беларускага працэсу' адхiлены ад педагагiчнай дзейнасцi. Пераеха- у Рыгу; працава- у кааператы-ным банку. На з'ездзе бел. культурна-асветных устано- у 1926 у Рызе вылучаны на пасаду загадчыка Беларускага аддзела пры Мiнiстэрстве асветы Латвii; працава- там у 1926-34. Пасля дзяржа-нага перавароту К.Ульманiса - 1934 арыштаваны i сасланы - Лiепайскi лагер (1935). Па вызваленнi займа-ся журналiстыкай. У 1940-41 працава- iнспектарам Мiнiстэрства асветы Латвiйскай ССР. У час вайны - эвакуацыi - Татарстане. Пасля вайны жы- у Рызе; выклада- у мараходным вучылiшчы, педагагiчным iнстытуце. Пасля выхаду на пенсiю - 1950 займа-ся лiтаратурнай працай. Пераклада- на бел. мову з латышскай i чэшскай. На латышскую мову перакла- камедыю Я.Купалы 'Па-лiнка', якая была паста-лена - 1949 Латвiйскiм мастацкiм тэатрам iмя Я.Райнiса. Публiкава- у латышскiм друку артыкулы пра бел. культуру i лiтаратуру. Член СП Беларусi з 1957, заслужаны дзеяч культуры Беларусi.
  Тв.: Беларусы - Латвii // Змаганне. 1924, 31 студз.; Ян Райнiс i беларусы // Беларускае жыццё. 1932, ? 1.
  Лiт.: Мiрачыцкi Л. Сцiплы праца-нiк лiтаратуры // ЛiМ. 1959, 7 сак.; Яго ж. Нястомны праца-нiк на нiве культуры // ПГКБ. 1980, ? 1; Лiс А. Уладзiмiр Пiгуле-скi - каардынатар беларуска-латышскiх сувязей // Здабыткi. Мн., 2002; БП, т. 5.
  
  ПIРЫШКА Фёдар Барысавiч [17.2(1.3).1898, Дубровiца Валынскай губ., цяпер Ровенская вобл., Украiна - 1.12.1991], дзеяч рэвалюцыйнага руху - Зах. Беларусi, мемуарыст. У 1920 на Валынi бы- зняволены польскiмi -ладамi. З 1924 сакратар Дубровiцкага райкама КП(б)У. З 1926 на падпольнай рабоце - Зах. Беларусi; сакратар Баранавiцкага, Пiнскага, Брэсцкага, Гродзенскага, Вiленскага акруговых камiтэта- КПЗБ. Арыштаваны - маi 1928; зняволены на 6 гадо-. З 1934 у СССР. Вучы-ся - аспiрантуры Камунiстычнага ун-та нацыянальных меншасцей Захаду iмя Ю.Мархле-скага. З 1936 зно- у Зах. Беларусi; член Краявога сакратарыята ЦК КПЗБ. Арыштаваны польскiмi -ладамi - снеж. 1938; прыгавораны да 10 гадо- зняволення. Вы¬звалены пасля вер. 1939 савецкiмi -ладамi. У час вайны - Чырвонай Армii. У 1944-56 на савецкай i партыйнай рабоце. А-тар успамiна-.
  Тв.: Дзейнасць Краявога сакратарыята ЦК КПЗБ у 1937-38 гг. // У суровыя гады падполля. Мн., 1958.
  Лiт.: ЭГБ, т. 5.
  
  ПIЧЭТА Уладзiмiр Iванавiч [9(21).10.1878, Палтава, Украiна - 23.6.1947, Масква], гiсторык. У 1901 скончы- Маско-скi ун-т. У 1910-11 прыват-дацэнт, у 1918-22 прафесар Маско-скага ун-та. У 1918 абаранi- доктарскую дысертацыю 'Аграрная рэформа Жыгiмонта-А-густа - Лiто-ска-Рускай дзяржаве'. Па прапанове -рада БССР узначалi- Маско-скую камiсiю па арганiзацыi БДУ, з лiп. 1921 рэктар БДУ. Вывуча- гiсторыю ВКЛ, Польшчы, Чэхii, Сербii, Балгарыi, Расii XVI-XX ст. Апублiкава- каля 150 прац па гiсторыi, гiстарыяграфii, археалогii, архiвазна-стве, краязна-стве, гiсторыi права Беларусi. Адзiн з арганiзатара- Iнбелкульта (а-тар яго статута) i БелАН. Акадэмiк БелАН (1928). У 1929 у СССР была сфабрыкавана т. зв. 'акадэмiчная справа' супраць акадэмiка С.Ф.Платонава i iншых гiсторыка-. 13.9.1930 П. арыштаваны АДПУ СССР у Ленiнградзе. Пастановай СНК БССР ад 6.12.1930 пазба-лены звання акадэмiка. Пастановай Калегii АДПУ ад 8.8.1931 сасланы на 5 гадо- у Вятку. У чэрв. 1934 месца ссылкi заменена на Варонеж, дзе П. працава- прафесарам у педагагiчным iнстытуце. У 1935 справа П. перагледжана, яму дазволiлi жыць у Маскве. Паводле адной з версiй вызваленне было звязана з прыездам у Маскву былога аднакурснiка П. прэм'¬ер-мiнiстра Чэхаславакii Э.Бенеша. З 1937 працава- у Iнстытуце гiсторыi АН СССР, дзе з 1939 узначалi- сектар славяназна-ства; адначасова бы- загадчыкам кафедры зах. i па-дн. славян Маско-скага ун-та. З 1941 разам з iнстытутам у эвакуацыi - Ташкенце. У 1946 з акадэмiкам Б.Дз.Грэкавым заснава- i ста- дырэктарам Iнстытута славяназна-ства АН СССР. Акадэмiк АН СССР.
  Тв.: Гiсторыя Беларусi. Ч. 1. М.; Л., 1924; Аграрная реформа Сигизмунда-Августа в Литовско-Русском государстве. 2 изд. М., 1958; Белоруссия и Литва, XV-XVI вв. М., 1961; Пытанне аб вышэйшай школе на Беларусi - мiнулым. Мн., 1991.
  Лiт.: Академик В. И. Пичета: Страницы жизни. Мн., 1981; В. И. Пичета: Библиографический указатель. Мн., 1978; Брачев В.С. 'Дело историков' 1929-1931. СПб., 1997; Iофе Э. Партрэт вучонага // Полымя. 1970, ? 12. С. 215-221; Иоффе Э.Г. Академик В. И. Пичета (1878-1947) // Новая и новейшая история. 1996, ? 5; Возвращенные имена; ЭГБ, т. 5.
  
  ПIЯТУХОВIЧ Мiхайла [Мiхаiл Мiкалаевiч; 23.2.1891, в. Алексiнiчы Сенненскага пав. Магiлё-скай губ., цяпер Сенненскi р-н Вiцебскай вобл. - 20.12.1937, Мiнск, НКВД], лiтаратуразнавец, крытык, педагог. Паходзi- з сям'i вясковага правасла-нага святара. Вучы-ся - Магiлё-скай духо-най семiнарыi. У 1917 скончы- Нежынскi гiсторыка-фiлалагiчны iнстытут; бы- накiраваны - Петраградскi ун-т для падрыхто-кi да прафесарскага звання па кафедры рускай мовы i славеснасцi. З-за матэрыяльных умо- на пачатку 1920 вымушаны бы- пераехаць у Адэсу. З 1921 у БССР. Публiкавацца пача- у 1921. Акты-на выступа- у друку як крытык i даследчык бел. лiт. З вер. 1921 з'я-ля-ся членам навукова-тэрмiналагiчнай камiсii, з лют. 1922 - навуковым супрацо-нiкам, а з 1925 - правадзейным членам Iнбелкульта; з 1929 - правадзейны член БелАН. У 1921-26 выклада- бел. лiтаратуру - МБПТ. З лют. 1922 працава- у БДУ: дацэнт, з кастр. 1926 прафесар. У маi 1926 ста- дэканам педагагiчнага ф-та. У пачатку 1930-х г. над П. навiсла пагроза рэпрэсiй з-за 'непралетарскага паходжання'. Лiтаратурна-крытычныя выступленнi П. за-сёды мелi апанента-, аднак у сярэдзiне 1930-х г. палемiка выйшла за межы лiтаратурнай дыскусii i прыняла характар грубых палiт. абвiнавачвання-. П. вырашы- выехаць з сям'ёй за межы Беларусi. Жы- у Арджанiкiдзе; працава- выкладчыкам-славiстам у Па-ночна-Ка-казскiм i Па-ночна-Асецiнскiм педагагiчных iнстытутах. Але 9.1.1937 ён бы- арыштаваны i перавезены - Мiнск. 19.12.1937 Ваеннай калегiяй Вярхо-нага суда СССР прыгавораны да расстрэлу. Рэабiлiтаваны 27.12.1957.
  Тв.: Францiшак Скарына i яго лiтаратурная дзейнасць. Мн., 1926; Апавяданне 'У палескай глушы' як новы этап бел. мастацкай прозы. Мн., 1927; Ля вытока- лiрыкi Янкi Купалы. Мн., 1927; Паэтычнае светаадчуванне - творчасцi Якуба Коласа. Мн., 1927; Звычаi i песнi беларускага селянiна - iх гаспадарчай аснове. Мн., 1928; Лiрыка i проза Ц. Гартнага. Мн., 1928; Нарысы гiсторыi беларускай лiтаратуры: Агляд лiтаратурна-iдэалагiчных плыня- XIX i XX ст. Мн., 1928; Рукапiсы А. Рыпiнскага // Шляхам гадо-. Мн., 1990.
  Лiт.: Карабан С. Нарысы гiсторыi беларускай савецкай крытыкi 20-30 гадо-. Мн., 1971; Мушынскi М.I. Беларуская крытыка i лiтаратуразна-ства (20-30 гады). Мн., 1975; Киселёв Г. Разыскивается классик... Мн., 1989. С. 356-376; Возвращенные имена; БП, т. 5.
  
  ПЛАТНЕР Iсак [Айзiк Хаiмавiч; псе-данiм: Айзiк Мазiк; 17.11.1895, Сакола--Падляскi Сядлецкай губ., Польшча - 26.7.1961, Мiнск], паэт, празаiк, журналiст. Працава- кра-цом. Першыя вершы апублiкава- у я-рэйскай прэсе - 1918. У тым жа годзе выеха- на заробкi - ЗША; да 1923 працава- на швейнай фабрыцы - Нью-Йорку. У 1927 скончы- там я-рэйскую наста-нiцкую семiнарыю. У 1927-32 наста-нiча- у школах пры Iнтэрнацыянальным рабочым ордэне; працава- лiтсупрацо-нiкам у газ. 'Морген-фрайтаг' (на iдыш). Акты-на публiкава-ся - я-рэйскай перыёдыцы ЗША. У 1930 у Нью-Йорку выйшла яго першая кнiга. У 1932 пераеха- у СССР. Публiкава-ся - мiнскiх я-рэйскiх выданнях. Да 1937 працава- лiтаратурным работнiкам у Беларускiм радыёкамiтэце. Член СП Беларусi з 1934. У 1937-41 - лiтаратурны рэдактар газ. 'Октобэр' (на iдыш). У гады вайны - эвакуацыi - Саранску i Ярасла-лi. У лiст. 1944 вярну-ся - Мiнск. Падчас 'кампанii супраць касмапалiта-' 8.6.1949 арыштаваны. У 1950 асуджаны на 25 гадо- лагера-. Рэабiлiтаваны - 1956. Вярну-ся - Мiнск. А-тар верша- для дзяцей. Пераклада- з англiйскай i нямецкай мо-. Асобнымi выданнямi выходзiлi яго творы - перакладзе на бел., рускую, польскую i балгарскую мовы. Пахаваны на Усх. могiлках.
  Тв.: Соль жыцця: Выбр. тв. М., 1976 / Я-р.; Бел. пер.: Сваёй краiне: Вершы. Мн., 1947; Соль жыцця: [Вершы]. Мн., 1957; Палаючае сэрца: Апавяданнi. Мн., 1960; Вясёлая iголка. Мн., 1961; Дар сэрца. Мн., 1962; Магазiн цацак. Мн., 1963; Хто што робiць. Мн., 1970; Мой агарод. Мн., 1984; Песнi пра хлеб. Мн., 1986.
  Лiт.: Азгур З. Сквозь сердце // Неман. 1986, ? 11; Васiленка П. Iсак Платнер // Полымя. 1985, ? 11; БП, т. 5.
  
  ПЛАТУН Антон Мартынавiч [13.11.1896, в. Амлынцы Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Нясвiжскi р-н Мiнскай вобл. - 1938, НКВД], дзяржа-ны i прафсаюзны дзеяч, публiцыст, рэдактар. Вучы-ся - Нясвiжскiм гарадскiм вучылiшчы. Удзель¬нiк 1-й сусветнай i грамадзянскай война-. У 1920-27 на адмiнiстрацыйнай i партыйнай рабоце - Мазыры, Барысаве, Слуцку. З 1927 старшыня Цэнтральнага пра-лення прафсаюза работнiка- асветы БССР; рэдактар час. 'Прафесiйны рух Беларусi'. У 1929-33 наркам асветы БССР. Акадэмiк БелАН (1931). Бы- адным з гало-ных выкрывальнiка- 'нацдэма-'. 7.3.1933 зняты з пасады i накiраваны на работу - Зах. Сiбiр. Арыштаваны - 1937. Памёр у зняволеннi. Рэабiлiтаваны - 1957.
  Тв.: Нацыянальна-культурнае буда-нiцтва - БССР. Мн.,1930; За культурную рэвалюцыю. Мн., 1931; Итоги культурного строительства в БССР за 10 лет. М.-Л., 1931.
  Лiт.: Возвращенные имена; ЭГБ, т. 5.
  
  ПЛАШЧЫНСКI Мiхаiл Iосiфавiч [? - ?, Казахстан ?], журналiст. Арыштаваны - 1936 (?). Асу¬джаны на 10 гадо- лагера- i ссылку - Казахстан.
  Лiт.: Марако- Л. Вынiшчэнне, або Пяць хваля- арышта- беларускiх лiтаратара- // ЛiМ. 1999, 10 снеж.
  
  ПЛУГ Адам [сапр.: Пяткевiч Антонi; крыпта¬нiмы: Р.; А.Р.; R (?); 23.10.1823, в. Замосце Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Слуцкi р-н Мiнскай вобл. - 2.11.1903, Варшава], празаiк, паэт, журналiст. Пiса- на польскай i бел. мовах. Паходзi- з шляхецкага роду гербу 'Трубы'. Бацька бы- арандатарам. У 1841 сям'я пераехала - в. Жука- Барок на Ста-бцо-шчыне. У 1835-42 вучы-ся - Слуцкай гiмназii. Працава- хатнiм наста-нiкам. У 1845-46 вучы-ся на фiласофска-лiтаратурным ф-це Кiе-скага ун-та. Матэрыяльная нястача прымусiла спынiць вучобу. П. зно- заня-ся наста-нiцкай працай у мяст. Джурыне на Падоллi. Больш увагi ста- надаваць мастацкай творчасцi. Дэбютава- у друку - 1847. Сябрава- з У.Сыракомлем, у 1856 у Мiнску сустрака-ся з В.Дунiным-Марцiнкевiчам. Ажанi-шыся - 1857 з Людвiкай Сержпуто-скай, узя- у арэнду маёнтак Паток каля Вiннiцы. У 1859 пераеха- у Жытомiр. Заснава- разам з жонкай мужчынскую гiмназiю з пансiёнам. Але - 1861 улады пазбавiлi iх права -трымлiваць асветнiцкую -станову. У 1862 жонка П. была арыштавана за -дзел у анты-радавых манiфестацыях i зняволена - О-ручы. У 1864-66 П. знаходзi-ся пад арыштам у Жытомiры, потым у Кiеве. Вымушаны бы- часта мяняць месца жыхарства; займа-ся гувернёрскай практыкай. У 1868 а-даве-. У снеж. 1874 прыня- прапанову выда-ца С.Левенталя i пераеха- у Варшаву; у 1875-79 бы- сурэдактарам, у 1879-90 рэдактарам час. 'Kiosy'. Пасля спынення выхаду часопiса - 1891-1903 бы- гало-ным рэдактарам 'Wielkiej Encyklopedii Powszechnej Ilustrowanej'. Адначасова - 1894-99 працава- лiтаратурным рэдактарам час. 'Wędrowiec'; у 1899-1903 уваходзi- у склад рэдакцыi газ. 'Kurjer Warszawski'. Бы- членам многiх дабрачынных, навуковых i лiтаратурных таварыства-. Пахаваны на Павонзка-скiх могiлках. У варша-скiм касцёле св. Крыжа - 1905 устано-лены бюст П.
  Тв.: Zagon rodzinny: Zbiór obrazków, gawęd, fraszek rymowanych i nierymowanych. T. 1-3. Wilno, 1854; Głos z Litwy. Mińsk, 1959; Zupełny zbiór pism. Serya 1-2. T. 1-6. Żytomierz; Wilno, 1862-1863; Кручаная баба // Варта (Мiнск). 1918. 1.
  Лiт.: Мальдзiс А. Сябра беларускай лiтаратуры // ЛiМ. 1963, 26 сак.; Яго ж. Адам Плуг // Мальдзiс А.I. Падарожжа - ХIХ стагоддзе. Мн., 1969; БП, т. 5.
  
  ПОТАШ Майсей Абрамавiч [26.4.1892, Дзвiнск, цяпер Да-га-пiлс, Латвiя - пасля 1955], гiсторык, публiцыст. Член Бунда з 1914; член РКП(б) з 1920. У 1930 у Маскве скончы- Iнстытут чырвонай прафесуры. У 1931-36 нам. дырэктара Iнстытута гiсторыi партыi пры ЦК КП(б)Б. Даследава- гiсторыю рэвалюцый 1905-07 i 1917. Арыштаваны 10.12.1937; 15.8.1939 прыгавораны да 8 гадо- лагера-. Вызвалены - снеж. 1945. З сак. 1946 да жн. 1948 працава- старшым навуковым супрацо-нiкам у Iнстытуце гiсторыi АН БССР. Падчас 'кампанii супраць касмапалiта-' зно- арыштаваны 9.11.1948. Пастановай ад 2.3.1949 сасланы на пасяленне тэрмi¬нам на 2 гады. Па абодвух прыгаворах рэабiлiтаваны 29.12.1955.
  Тв.: Бальшавiзм i дробнабуржуазныя партыi - рэвалюцыi 1905 г. - Беларусi. Мн., 1931; Што дала рабочым i сялянам Кастрычнiцкая рэвалюцыя i Савецкая -лада. Мн., 1934; Контр¬рэвалюцыйная роля Бунда - Акцябрскай рэвалюцыi // Бальшавiк Беларусi. 1934, ? 19.
  Лiт.: Возвращенные имена; ЭГБ, т. 5.
  
  ПРАКУЛЕВIЧ Уладзiмiр Мiхайлавiч [снеж. 1887, в. Красналукi Барыса-скага пав. Мiнскай губ., цяпер Чашнiцкi р-н Вiцебскай вобл. - 20.8.1938, Свярдло-ская вобл., НКВД], палiт. дзеяч, публiцыст, журналiст, юрыст. У 1912 скончы- Маско-скi ун-т. Падчас вучобы бы- сакратаром марксiсцкага час. 'Возрождение', загадчыкам аддзела хронiкi - газ. 'Копейка'. З 1912 працава- у Мiнскай казённай палаце, з 1914 у Мiнскiм акруговым судзе. З пачаткам 1-й сусветнай вайны эвакуiрава-ся - Маскву. Вярну-ся - Мiнск у лiп. 1917. У 1918 абраны старшынёй Слуцкага з'езда мiравых суддзя-. У 1919-20 мiравы суддзя мяст. Вызна (цяпер Чырвоная Слабада). Адзiн з кiра-нiко- Слуцкага збройнага чыну 1920. У 1921 выеха- у Вiльню. У 1922 у лiку 33 бел. дзеяча- высланы польскiмi -ладамi з Вiльнi; пераеха- у Ка-нас. Са жн. 1923 дзяржа-ны сакратар урада БНР на чале з А.Цвiкевiчам, разам з якiм пера¬еха- у Прагу. З мая 1926 жы- у БССР. Працава- у Дзяржа-най бiблiятэцы БССР; бы- сакратаром бiблiяграфiчнай камiсii Iнбелкульта i БелАН. Арыштаваны ДПУ БССР 19.7.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. Пастановай Калегii АДПУ СССР ад 10.4.1932 сасланы на 5 гадо- у Перм. Зно- арыштаваны УНКВД па Свярдло-¬скай вобл. 9.1.1938 i 10.7.1938 прыгавораны да расстрэлу. Па першым прыгаворы рэабiлiтаваны 10.6.1988; па другiм - 26.4.1989.
  Тв.: Слуцкое восстание (ноябрь-декабрь 1920 г.) // Нёман. 1996, ? 4.
  Лiт.: Возвращенные имена; ЭГБ, т. 5.
  
  ПРАТАСЕНЯ Рыгор Iванавiч [1.12.1899, в. Сеннiца Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Слуцкi р-н Мiнскай вобл. - 29.10.1937, Мiнск, НКВД], аграхiмiк. У 1932-33 працава- нам. дырэктара Iнстытута аграглебазна-ства БелАН. У снеж. 1933 выключаны з КП(б)Б, потым працава- старшым навуковым супрацо-нiкам, загадчыкам аддзела Iнстытута аграглебазна-ства. Арыштаваны 26.11.1936. Ваеннай калегiяй Вярхо-нага суда СССР 28.10.1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабiлiтаваны 22.8.1957.
  Лiт.: Возвращенные имена.
  
  ПРОЗАР Кароль [памiж 1759 i 1761 - 1.11.1841], дзяржа-ны i ваенны дзеяч. Тытулава- сябе графам на Хойнiках (О-руцкi пав.) i Астра¬глядавiчах (Рэчыцкi пав.). У ВКЛ бы- вялiкiм абозным (1787-94), маршалкам Трыбунала (1787). Падчас па-стання 1794 прызначаны Т.Касцюшкам генерал-маёрам i начальнiкам узброеных сiл на Украiне, Палессi i анексаванай Расiяй частцы Беларусi. 18.7.1794 прызначаны нам. радцы Найвышэйшай нацыянальнай рады, яму падпарадко-валася Цэнтральная дэпутацыя ВКЛ. Знаходзi-ся - Вiльнi. Пасля пада-лення па-стання - эмiграцыi. Прыеха- у Расiю - 1802. У 1812 падтрыма- Напалеона i -вайшо- у склад Часовага -рада ВКЛ, бы- старшынёй яго Скарбовага камiтэта. З адступленнем французскага войска зно- выеха- у эмiграцыю. Вярну-ся на Радзiму пасля царскага манiфеста ад 30.8.1814. З 1821 у Патрыятычным таварыстве. Арыштаваны - 1826 па справе дзекабрыста-. Вы¬звалены - 1829.
  Лiт.: Iwaszkiewicz J. Litwa w roku 1812. Kraków-Warszawa, 1912; PSB; ЭГБ, т. 5.
  
  ПРУДНIКА+ Алесь [Аляксандр Трафiмавiч; псе-данiм: Ал. Усходнi; 1(14).4.1910, в. Стары Дзедзiн Клiмавiцкага пав. Магiлё-скай губ., цяпер Клiмавiцкi р-н Магiлё-скай вобл. - 5.8.1941, Карэльская АССР], паэт, журналiст. Стрыечны брат П.Пруднiкава. З 1929 вучы-ся - Магiлё-скiм педтэхнiкуме. З 1930 жы- у Мiнску; працава- рабочым. Друкава-ся з 1930. З 1931 стыльрэдактар Белдзяржвыдавецтва, рэпарцёр БелТА. У 1932 паступi- на творчае аддзяленне лiтаратурнага ф-та МВПI. Арыштаваны 16.3.1933. Вызвалены - жн. 1933. У 1933-35 служы- у Чырвонай Армii. У 1935-36 супрацо-нiк клiмавiцкай раённай газ. 'Камуна'. Вучы-ся на лiтаратурным ф-це Ленiн¬градскага наста-нiцкага iнстытута (1936-38). Наста-нiча- у Пятро-скiм р-не Карэльскай АССР. Адначасова завочна вучы-ся на фiлалагiчным ф-це Карэльскага ун-та. З першых дзён вайны - апалчэннi; бы- начальнiкам разведкi знiшчальнага батальёна. Трапi- у палон. Пасля катавання- павешаны фашыстамi.
  Тв.: Зямныя зоры: Паэма. Мн., 1932; 'Ноч глухая...'; Звiняць абшары; Абрабаваны Стронг: [Вершы] // Крывёю сэрца. Мн., 1967.
  Лiт.: Гардзiцкi А. 'Каб тварыць другому пакаленню...' // ЛiМ. 1980, 25 крас.; Пруднiка- П. Недапетая песня // ЛiМ. 1967, 13 чэрв.; Яго ж. Яго забыць нельга: Успамiны // Дзень паэзii - 71. Мн., 1971; Бельскi А. Зацвiтала маладая пара паэзii. ЛiМ. 2001. 3 жн.
  
  ПРУДНIКА+ Павел Iванавiч [псе-данiмы: П.Буравей; Па-люк Буравей; 1(14).7.1911, в. Стары Дзедзiн Клiмавiцкага пав. Магiлё-скай губ., цяпер Клiмавiцкi р-н Магiлё-скай вобл. - 16.3.2000, Мiнск], паэт, празаiк. Стрыечны брат А.Пруднiкава. У школьныя гады бы- юнкарам газ. 'Пiянер Беларусi', 'Чырвоная змена', 'Беларуская вёска', 'Комсомольская правда', 'Крестьян¬ская газета', 'Беднота', 'Ленинские искры'. У 1930 пасля сканчэння школы паеха- у Данбас; працава- шахцёрам. Вярну-ся - Беларусь. Бы- рабочым; потым у рэдакцыях газ. 'Беларуская вёска', 'Савецкая Беларусь', карэктарам у друкарнях, рэпарцёрам у БелТА. Пасля супрацо-нiк рэдакцыi клiмавiцкай раённай газеты 'Камунар'. У 1932 выйшла першая кнiга ягоных верша- 'Песнi грузчыка-' (з Я.Субачам). У вер. 1932 - студэнт Ленiн¬градскага iнстытута замежных мо-; з 1933 студэнт Ленiнградскага педiнстытута. Пасля яго сканчэння - 1937 ста- аспiрантам Iнстытута славяназна-ства АН СССР. Арыштаваны 11.8.1937. Этапаваны - Бурацкую АССР, затым у Iркуцк, Омскую вобл., Краснаярскi край. У канцлагерах i ссылках знаходзi-ся да 1945. З 1946 наста-нiча- у розных школах Смаленскай вобл. З 1952 выкладчык мовы, лiтаратуры i гiсторыi Слабадской СШ Брасла-скага р-на Вiцебскай вобл. Зно- пача- друкавацца - 1959. У 1968-71 старшы рэдактар час. 'Служба быту Беларусi'. Член СП Беларусi з 1971. Значнае месца - творчасцi П. заняла тэма сталiнскiх рэпрэсiй: паэма 'Таймыр' напiсана - 1975-87, аповесцi 'Яжовыя рукавiцы' (1989), 'Пекла' (1991); дарожны нарыс 'Па знаёмых пякучых сцежках', напiсаны пасля наведвання мясцiн зняволення - ваколiцах Улан-Удэ. Заслужаны работнiк культуры Беларусi (1992).
  Тв.: Мая магiстраль; Выбр.: Вершы, успамiны. Мн., 1981; Крынiцы: Выбр.: Вершы i паэмы. Мн., 1991; Далёкае, але не забытае: Успамiны. Мн., 1988; За калючым дротам: Аповесцi. Мн., 1993.
  Лiт.: Кобрын У. Не стукайся, старасць, у дзверы // Мiнская пра-да. 1981, 15 лiп.; Снегiн В. 'Нягучная песня мая...' // Чырвоная змена. 1981, 14 лiп.; Старавыбарны П. Голас сэрца // Наста-нiцкая газета. 1971, 7 лiп.; Марако- Л. Пад страхам усё жыццё // Голас Радзiмы. 1999. 29 снеж.
  
  ПРЫБЫТКО+СКI Уладзiмiр [псе-данiм: Прыбытак Лад;? - 1941 ?, каля Брэста ?], лiтаратурны крытык, паэт. З 1926 належа- да Аршан¬скай фiлii 'Маладняка', з канца 1927 - да 'Лiтаратурна-мастацкай камуны'. У другой палове 1920-х г. бы- членам лiтаратурнага гуртка пры Беларускай сельскагаспадарчай акадэмii (Горкi). Першы верш апублiкава- у 1926 у час. 'Аршанскi маладняк'. Пiса- рэцэнзii на творы бел. а-тара-. Публiкава-ся - час. 'Росквiт' (1928). Арыштаваны - 1933 (?). Паводле сведчання (успамiна-) Ю.Га-рука, загiну- на пачатку вайны пад Брэстам.
  Лiт.: Марако- Л. Не стая- на раздарожжы. // ЛiМ. 1999. 23 крас.; Кандыбовiч С. Разгром нацыянальнага руху - Беларусi. Мн., 2000.
  
  ПРЫТЫЦКI Сяргей Восiпавiч [19.1(1.2).1913, в. Гаркавiчы Саколка-скага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча - 13.6.1971, Мiнск], дзяржа-ны i палiт. дзеяч, публiцыст, мемуарыст. З 1931 сакратар Крынка-скага раённага, потым Гродзенскага акруговага камiтэта- КСМЗБ. Першы раз арыштаваны - 1933. У 1933-34 член Слонiмскага акруговага камiтэта КСМЗБ. Кiрава- забасто-камi лясных рабочых. У 1934-35 вучы-ся - партыйнай школе КПЗБ у Мiнску. З 1935 сакратар Слонiмскага акруговага камiтэта КСМЗБ. 7.1.1936 у Вiленскiм акруговым судзе падчас судовага працэсу над 17 рэвалюцыйнымi дзеячамi страля- у правакатара; пры арышце сам бы- цяжка паранены. У чэрв. 1936 прыгавораны да пакарання смерцю. Прысуд выклiка- шматлiкiя акцыi пратэсту i кампанiю салiдарнасцi - многiх краiнах свету. Смяротны прысуд бы- заменены пажыццёвым турэмным зняволеннем. Вызвалены з турмы - вер. 1939. У 1939-41 нам. старшынi Беластоцкага аблвыканкама. У чэрв.-жн. 1941 удзельнiча- у стварэннi абарончых збудавання- вакол Магiлёва, у фармiраваннi народнага апалчэння - Гомелi. Са жн. 1941 на фронце. У 1942-44 другi сакратар ЦК ЛКСМБ. У 1949-52 i - 1953-62 першы сакратар Гродзенскага, Баранавiцкага, Маладзечанскага, Мiнскага абкама- КПБ. У 1962-68 сакратар ЦК КПБ, нам. старшынi Савета Мiнiстра- БССР. З 1968 старшыня Прэзiдыума Вярхо-нага Савета БССР. Пахаваны на Усх. могiлках. Iмем П. названы вулiцы - Мiнску, Гродне, Баранавiчах, Маладзечне. Факты з падпольнай дзейнасцi П. - Зах. Беларусi паслужылi дакументальнай асновай для стварэння кiнастужкi 'Чырвонае лiсце'.
  Тв.: У iмя шчасця працо-нага народа // У суровыя гады падполля. Мн., 1958; Партызанскi рух на Гродзеншчыне // Партызанская барацьба беларускага народа - гады Вялiкай Айчыннай вайны. Мн., 1959; Верные помощники партии. М., 1962; Дружба, скрепленная кровью // Коммунист Белоруссии. 1964, ? 7; Этого требует жизнь. Мн., 1966; По заданию партии // Годы испытаний и мужества. Мн., 1973; Жизнь, отданная народу: Статьи и речи С.О.Притыцкого, документы и воспоминания о нем. Мн., 1978; Три выстрела в суде // Беларуская думка. 1998, ? 10.
  Лiт.: С.О.Притыцкий: Фотоальбом. Мн., 1976; Чагiна Л. Жыццё, аддадзенае народу. Мн., 1987.
  
  ПУЧКАР-ХМЯЛЕ+СКI Адам Янавiч [24.12.1891, мяст. Iвянец Мiнскага пав., цяпер Валожынскi р-н Мiнскай вобл. - 1.9.1938, ГУЛАГ], рыма-каталiцкi святар, грамадскi i культурны дзеяч. У жн. 1903 - 4.6.1911 вучы-ся - Мiнскiм рэальным вучылiшчы. У 1911-16 вучы-ся - Магiлё-скай духо-най каталiцкай семiнарыi - Пецярбургу, дзе далучы-ся да бел. нацыянальнага руху. Пасвечаны - святары - 1916. Бы- прызначаны вiкарыем - Бабруйскi касцёл. Пазней служы- у рыма-каталiцкай парафii - Iркуцку. Арыштаваны ЧК - 1920. Знаходзi-ся - групе закладнiка-, якая па дамо-ленасцi памiж польскiм i савецкiм урадамi рыхтавалася да выезду - Польшчу. З 1922 у Мiнску, святар у касцёле св. Сымона i Алены. Потым служы- у парафiях мяст. Койданава, Засла-я, Во-чкавiч. У 1926 на з'ездзе каталiцкiх святаро- б. Мiнскай губ. выступi- з прапановай утварэння каталiцкай дыяцэзii на чале з бел. бiскупам, падпарадкаваным непасрэдна Ватыкану, а не польскай iерархii. З 1929 пробашч Мiнскага кафедральнага касцёла. Арыштаваны ДПУ БССР 26.6.1933 (паводле iншых крынiц - 3.8.1933). Прыгавораны да 10 гадо- лагера-. З вер. 1934 знаходзi-¬ся на Сала-ках. У 1938 прыгавораны да расстрэлу.
  Лiт.: Гарбiнскi БРД; Dzwonkowski R. Losy duchowieństwa katolickiego w ZSSR, 1917-1937: Martyrologium. Lublin, 1998.
  
  ПУШЧА Язэп [сапр.: Плашчынскi Iосiф Па-лавiч; iншыя псе-данiмы: Л.Кудзер; Язэп Кудзер; Лясун; Пушча; А.Пушча; Л.Трыер; 7(20).5.1902, в. Каралiшчавiчы Мiнскага пав. Мiнскай губ., цяпер Мiнскi р-н - 14.9.1964, Мiнск], паэт, крытык, перакладчык. З 1918 да жн. 1921 вучы-ся - Мiнскiм рэальным вучылiшчы. У 1921-22 бы- слухачом курса- беларусазна-ства Наркамасветы БССР. Лiтаратурную дзейнасць пача- у 1922 з публiкацыi апавядання-. У 1923 бы- адным з заснаваль¬нiка- лiтаратурнага аб'яднання 'Маладняк', пазней - 'Узвышша'. На працягу 1925-30 выда- некалькi паэтычных кнiг. У 1925-27 вучы-ся на педагагiчным ф-це БДУ. Увосень 1927 перавё-ся - Ленiнградскi ун-т. На чацвёртым курсе пакiну- вучобу; вярну-ся - Мiнск, працава- стыльрэдактарам у Белдзяржвыдавецтве. Арыштаваны ДПУ БССР 25.7.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. Пастановай Калегii АДПУ СССР ад 10.4.1931 прыгавораны да 5 гадо- высылкi. Накiраваны - Шадрынск на Урале. У 1937-41 жы- у Мурамскiм р-не Уладзiмiрскай вобл., наста-нiча-. У гады вайны на фронце. Пасля зно- у Мурамскiм р-не. Рэабiлiтаваны 30.1.1956. Вярну-ся з сям'ёй у Беларусь у 1958. Член СП Беларусi з 1958. Асобныя творы П. пакладзены на музыку. Да апошнiх дзён жы- у Мiнску. Пахаваны - Каралiшчавiчах.
  Тв.: Ранiца рыкае. Мн., 1925; Людвiся: Вершы i паэма. Мн., 1968; Зб. тв.: У 2 т. Мн., 1993- 94.
  Лiт.: Грахо-скi С. Запозненыя сустрэчы: (Успамiны) // Грахо-скi С. Так i было. Мн., 1986; Шушкевiч С. Над труною паэта // Шушкевiч С. Выбр. тв: У 2 т. Мн., 1978. Т. 2; Ярош М. З кагорты першапраходца- // Полымя. 1983, ? 8; Мiхнюк У. Адысея Язэпа Пушчы: [Паказаннi рэпрэсаванага пiсьменнiка] // ЛiМ. 1992, 23 кастр.; Возвращенные имена; БП, т. 5.
  
  ПЯКАРСКI Эдуард Карлавiч [13(25).10.1858, фальварак Пятровiчы Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Смалявiцкi р-н Мiнскай вобл. - 29.6.1934, Ленiнград], географ, лiнгвiст, этнограф. З сям'i арандатара. Вучы-ся - Мазырскай, Мiнскай i Чарнiга-скай гiмназiях; у 1877-78 у Харка-скiм ветэрынарным iнстытуце. У снеж. 1878 за -дзел у народнiцкiм руху выключаны з iнстытута i прыгавораны да 5 гадо- адмiнiстрацыйнай ссылкi - Архангельскую губ. Але прысуд не бы- выкананы, таму што П. скры-ся ад палiцыi, пад чужым прозвiшчам паеха- у Тамбо-¬скую губ., дзе працава- валасным пiсарам. 24.12.1879 арыштаваны - Маскве i заключаны - Бутырскую турму. Асуджаны на 15 гадо- катаргi. Потым катаргу замянiлi на пасяленне - Якуцii. Там пача- складаць якуцка-рускi i руска-якуцкi сло-нiкi. У 1894-96 удзельнiк экспедыцый Усх.-Сiбiрскага аддзялення Рускага геаграфiчнага таварыства. У 1903 бра- удзел у Аяна-Нельканскай экспедыцыi. З 1905 жы- у Пецярбургу. У 1914-17 сакратар аддзялення этнаграфii Рускага геаграфiчнага таварыства. Рэдагава- час. 'Живая старина'. Працава- у Iнстытуце -сходазна-ства АН СССР. Адзiн з а-тара- 'Сло-нiка якуцкай мовы' (вып. 1-13, 1907-30). А-тар многiх прац па этнаграфii, лiнгвiстыцы, фалькларыстыцы, геаграфii. Член-карэспандэнт АН СССР з 1927, ганаровы акадэмiк з 1931.
  Лiт.: Э.К.Пекарский: (К 100 летию со дня рождения). Якутск, 1958; Оконешников Е.И. Э.К.Пекарский как лексикограф. Новосибирск, 1982; Грыцкевiч В. Эдуард Пякарскi: Бiяграфiчны нарыс. Мн., 1989.
  
  ПЯНТКО+СКI Вацла- [1902 - 1991], рыма-каталiцкi святар, стваральнiк нелегальнай каталiцкай духо-най семiнарыi. У мiжваенны перыяд вучы-ся - Рыме, пасля вяртання - Беларусь бы- прэфектам Навагрудскай гiмназii iмя А.Мiцкевiча. Пасля 2-й сусветнай вайны прызначаны пробашчам касцёла - в. Мядзведзiчы Ляхавiцкага р-на Брэсцкай вобл., выконва- абавязкi Генеральнага вiкарыя Пiнскай каталiцкай дыяцэзii. У 1950 арыштаваны i сасланы - казахстанскiя лагеры. Паводле абвiнавачання, заклiка- сялян не -ступаць у калгас. У Казахстане працягва- праводзiць службы для католiка-, якiя знаходзiлiся - зняволеннi. Падчас 'хрушчо-скай адлiгi' вярну-ся - парафiю - в. Мядзведзiчы. У 1970-х г. у сваiм доме адкры- без дазволу -лад семiнарыю. П. выклада- гiсторыю касцёла, кананiчнае права, этыку, замежныя мовы i фiласофiю. Семiнарыя была добра заканспiравана. Некаторыя слухачы -ладко-валiся на працу, таму савецкiм органам было цяжка 'падвесцi' iх пад крымiнальны артыкул аб ухiленнi ад працы. Праз пэ-ны час у в. Мядзведзiчы прыязджалi ксяндзы i экзаменавалi слухачо-. Выпускнiкi праходзiлi нават практыку - парафiях. Потым яны давучвалiся - Рызе i Ка-насе або таемна пасвячалiся - капланства.
  Лiт.: Толочко М. Цветы на могилу священника // Совет¬ская Белоруссия. 1992. 11 лют.; Глябовiч А. Касьцёл у няволi // Спадчына. 1994, ? 1-2; Канфесii на Беларусi [канец XVIII-XX ст.]. Мн., 1998; Гардзiенка А. Вацла- Пянтко-¬скi // Дэмакратычная апазыцыя.
  
  ПЯРЛОВIЧ Самсон [13.8.1923, в. Католышы на Навагрудчыне - 14.12.2001, Навагрудак], паэт, удзельнiк навагрудскага патрыятычнага падполля. У часы нямецкай акупацыi бы- прымусова вывезены на работы - Германiю. Пасля вяртання на Бацька-шчыну супрацо-нiча- з навагрудскай раённай газетай. У 1947 ста- удзельнiкам антысавецкай бел. падпольнай арганiзацыi 'Саюз вызвалення Беларусi' (СВБ). Бы- упа-наважаным СВБ у Навагрудскiм р-не. Арыштаваны 30.5.1947. Утрымлiва-ся - Баранавiцкай следчай турме 'Крывое кола'. На працэсе, якi праходзi- 29-31.8.1947 у Баранавiчах, асуджаны ваенным трыбуналам на 10 гадо- зняволення з пазнейшай высылкай. Адбыва- пакаранне на лесапавале - лагеры Усць-Вым (Комi АССР), а з 1949 - у спецлагерах Караганды (на буда-нiцтве шахта-). Вызвалены 3.1.1956. Высылку павiнен бы- адбываць у Саранi Карагандзiнскай вобл., але яна была адменена. У Беларусь вярну-ся восенню 1956 i працава- на заводзе газавай апаратуры - Навагрудку. На пенсii з 1980. Не рэабiлiтаваны. Пача- публiкаваць кнiгi сваiх верша- у 1990-х г.
  Тв.: Бяссмертнiк. Мн., 1994; Заяц на бярозе. Навагрудак, 1995; Чарадзейны агонь. Навагрудак, 1998.
  Лiт.: Супрун В. Самсон Пярловiч // Антысавецкiя рухi.
  
  ПЯТКЕВIЧ Язэп Станiслававiч [15.9.1892, мяст. Лепель Вiцебскай губ., цяпер горад Вiцеб¬скай вобл. - 2.9.1937, Комi АССР, ГУЛАГ], рыма-каталiцкi святар, грамадскi i культурны дзеяч. З 1912 вучы-ся - Магiлё-скай духо-най каталiцкай семiнарыi - Пецярбургу, дзе далучы-ся да бел. нацыянальнага руху. Пасвечаны - святары - 1917. У 1920 прызначаны вiкарыем - парафiю мяст. Койданава. У 1922-23 адмiнiстратар парафii мяст. Бабо-ня каля Нясвiжа. З другой паловы 1920-х г. святар у Слуцку, Уздзе, Капылi. Арыштаваны ДПУ БССР у 1933. Прыгавораны да 5 гадо- лагера-; накiраваны - Комi АССР. Цяжка захварэ- у сак. 1935; знаходзi-ся - цэнтральным лагерным шпiталi - мясцовасцi Вегерска Кем. Зно- арыштаваны - пачатку 1937. Калегiяй НКВД Комi АССР 2.9.1937 прыгавораны да расстрэлу.
  Лiт.: Гарбiнскi БРД; Dzwonkowski R. Losy duchowieństwa katolickiego w ZSSR, 1917-1937: Martyrologium. Lublin, 1998; Stankievič A. Biełaruski chryścijanski ruch. Vilnia, 1939.
  
  
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список

Кожевенное мастерство | Сайт "Художники" | Доска об'явлений "Книги"