Моряков Леонид Владимирович : другие произведения.

Р

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Школа кожевенного мастерства: сумки, ремни своими руками
 Ваша оценка:

  РАВУН Iосiф Iзраiлевiч [1897, Нясвiж Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Мiнская вобл. - пасля 1955, Мiнск ?], эканамiст. Удзельнiчаў у грамаѓдзянскай вайне ў Расii. У 1923 скончыў Камунiстычны ун-т народаў Захаду. У 1930-33 вучыўся ў аспiрантуры БелАН. У 1934-36 старшы навуковы супрацоўнiк Iнстытута эканомiкi. Арыштаваны 31.7.1936. 14.12.1936 прыгавораны да 5 гадоў пазбаўлення волi. Вызвалены 15.3.1946. Рэабiлiтаваны 16.9.1955. Пасля 1955 жыў у Мiнску.
  Кр.: НАРБ, IКР.
  Лiт.: Возвращенные имена.
  
  РАГАЗIНСКI Пётр [1.2.1898 - 30.12.1937, Мiнск, НКВД], рэдактар мiнскай польскай газ. 'Orka'. Арыштаваны 29.7.1937. Прыгавораны да расстрэлу 17.12.1937. Расстраляны ва ўнутранай турме НКВД разам з 63 зняволенымi. Рэабiлiтаваны 24.8.1956.
  Кр.: НАРБ, IКР.
  Лiт.: Маракоў Л. Вынiшчэнне, або Пяць хваляў арыштаў беларускiх лiтаратараў // ЛiМ. 1999, 10 снеж.
  
  РАГАЧЭЎСКI Пятро Iванавiч [1907, в. Ашмяны Мiнскага пав., цяпер Заслаўскi р-н Мiнскай вобл. - ?], перакладчык. Арыштаваны 23.2.1933. Асуджаны (4.11.1933) на 5 гадоў высылкi. Пакаранне адбываў у Зах. Сiбiры. Па сведчаннi М.Паѓслядовiча, пасля 2-й сусветнай вайны жыў у Баранавiчах; быў забiты невядомымi.
  Кр.: НАРБ, IКР.
  Лiт.: Кандыбовiч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусi. Мн., 2000.
  
  РАГIНСКI Раман [Rogiński Roman; 29.2.1840 - 15.2.1915], адзiн з кiраўнiкоў паўстання 1863-64, мемуарыст. У 1861 скончыў Варшаўскую рэальную гiмназiю. Удзельнiчаў у манiфестацыях у Варшаве. З-за пагрозы арышту эмiграваў у Францыю. Вучыўся ў вайсковай школе ў Генуi. Вярнуўся ў Варшаву ў 1862. З пачаткам паўстання прызначаны камiсарам Цэнтральнага нацыянальнага камiтэта ў Падляшскiм ваяв. 23.1.1863 зрабiў няўдалую спробу авалодаць Белай (цяпер Бяла-Падляска). 7.2.1863 удзельнiчаў у бiтве пад Сямяцiчамi. Потым накiраваўся ў глыб Беларусi. 13.2.1863 заняў мяст. Пружаны. Яго атрад быў разбiты 25-26.2.1863 каля в. Баркi. 3.3.1863 узяты ў палон у Тураве. 23.8.1863 прыгавораны да смяротнага пакарання, замененага 20 гадамi катаргi, якую адбываў ва Усолi ў Пермскай губ. У 1868 пераведзены на пасяленне, жыў у Верхняўдзiнску (цяпер у Забайкальскай вобл.), Вiцiме, Iркуцку. У 1892 вярнуўся на Радзiму. Аўтар успамiнаў пра паўстанне.
  Тв.: Kartki z pamiętnika [1861-1863] // Powstanie styczniowe na Lubelszczyźnie. Pamiętniki. Londyn, 1966.
  Лiт.: Płoski S. Działania Rogińskiego w powstaniu styczniowym // Przegląd Historyczno-Wojskowy. 1936; Zeznania i wspomnienia / Wyd. S. Kieniewicz. Warszawa, 1983; PSB, z. 130.
  
  РАГУЛЯ Васiль Цiмафеевiч [16(28).7.1879, в. Ачукевiчы Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Навагрудскi р-н Гродзенскай вобл. - 16.6.1955, Нью-Йорк, ЗША], палiт. i грамадскi дзеяч, публiцыст. У 1900 скончыў Вiленскi настаўнiцкi iнстытут. Настаўнiчаў у Мiнскiм пав., у Смаргонi i ў Мiнску. Арыштаваны ў 1906 за ўдзел у рэвалюцыйных падзеях. Падчас 1-й сусветнай вайны ваяваў на Зах. фронце. У 1917 уступiў у Расiйскую дэмакратычную партыю. Удзельнiк 1-га Усебеларускага кангрэса 1917 у Мiнску. У 1918 выкладаў у навучальных установах Мiнска. У час польскай акупацыi ўваходзiў у Расiйскую аб'яднаную радыкальна-дэмакратычную групу. З лета 1920 у Чырвонай Армii; у крас. 1921 пакiнуў яе i вярнуўся ў родную вёску. У 1922 абраны дэпутатам польскага сейма, увайшоў у Беларускi пасольскi клуб. Адзiн з iнiцыятараў стварэння i кiраўнiкоў Беларускага сялянѓскага саюза. У снеж. 1925 быў членам iнiцыятыўнай групы па стварэннi Беларускага iнстытута гаспадаркi i культуры. У 1928 абраны сенатарам, але хутка пазбаўлены парламенцкага iмунiтэту i зняволены на 2 гады. Пасля вызвалення вярнуўся ў родную вёску. З вер. 1939 настаўнiчаў у мясцовай школе. Арыштаваны 20.6.1941. З пачаткам вайны збег з-пад арышту. Быў прызначаны бургамiстрам Дзятлаўскага р-на. З 1944 у Германii. У 1950 пераехаў у ЗША. Аўтар успамiнаў.
  Тв.: Прамовы паслоў Беларускага пасольскага клюбу. Вiльня, 1926; Успамiны. Нью Ёрк, 1957.
  Лiт.: ЭГБ, т. 6-1.
  
  РАДЗЕВIЧ [Ямант] Людвiка [1833 цi 1836 - 1914, Вiльня], мемуарыстка. Сястра Марыi Ямант, нарачонай К.Калiноўскага. На iх кватэры была арганiзавана падпольная друкарня. Тут хаваўся К.Калiноўскi. Арыштавана ў 1863. Напiсала на польскай мове 'Горсць успамiнаў з 1863 года' (рукапiс захоўваецца ў бiблiятэцы Асалiнэум у Вроцлаве, Польшча).
  Лiт.: PSB.
  
  РАДЗЕВIЧ Пётра [1906, Навагрудскi пав. Мiнскай губ. - крас. 1944, в. Глiннае, цяпер Вiлейскi р-н Мiнскай вобл.], бел. грамадскi дзеяч, музыкант, публiцыст. Вучыўся ў гiмназiях Наваѓгрудка i Варшавы, на педагагiчным аддзяленнi Варшаўскай кансерваторыi. Тры гады служыў у польскай армii. Пераехаў у Вiльню, дзе далучыўся да бел. руху. Публiкаваўся ў час. 'Хрысцiянская думка'. Служыў арганiстам i кiраваў хорам у Вяѓлiкай Бераставiцы на Гродзеншчыне. У другой палове 1940 ачольваў хор Беларускага цэнтра ў Вiльнi. Падчас нямецкай акупацыi сябра Беларускага нацыянальнага камiтэта ў Вiльнi. Быў накiраваны для правядзення беларусiзацыi ў Вiлейку. Спачатку працаваў школьным iнспектарам у Свiрскiм павеце, пасля - у Вiлейскiм, дзе арганiзаваў бел. хор. Пазней займае становiшча кiраўнiка Вiлейскага пав. Арыштаваны СД 23.3.1943, утрымлiваўся ў Вiлейскай турме. Спалены немцамi разам з некалькiмi iншымi вязнямi ў вёсцы Глiннае.
  Лiт.: А.М. Пётр Родзевiч (у дзясятую гадавiну арышту i дзясятую гадавiну мучанiцкае сьмерцi) // Бацькаўшчына (Мюнхен). 1953, 3 мая.
  
  РАДЗIВIЛ Канстанцiн [5.4.1793 - 6.4.1869], адзiн з першых бел. фалькларыстаў, мецэнат, палiт. дзеяч. Разбудаваў спадчынны маёнтак Паланэчка ў Навагрудскiм пав., ператварыўшы яго ў адзiн з культурных цэнтраў Беларусi. Сабраў вялiкую бiблiятэку, архiў, калекцыю твораў мастацтва. Меў званне камергера iмператарскага двара. У 1820 уступiў у тайнае таварыства 'Нацыянальнае масонства', у 1821 увайшоў у склад 'Патрыятычнага таварыства'. Арыштаваны ў канцы 1825 па справе дзекабрыстаў. Збiраў на Навагрудчыне фальклорныя, этнаграфiчныя i лiнгвiстычныя матэрыялы, склаў мясцовы слоўнiчак, апiсаў адзенне, абрады на Дзяды, куццю, Купалле, вяселле, запiсаў прыказкi i абрадавыя песнi. У 1850-х г. даслаў у Рускае геаграфiчнае таварыства свае працы - 'Статыстычны нарыс Навагрудскага павета' i 'Этнаграфiчныя звесткi пра жыхароў Навагрудскага павета' (зберагаюцца ў архiве таварыства). У снеж. 1863 заступнiцтва Р. перад генералам Мураўёвым дазволiла замянiць смяротны прысуд аднаму з лiдэраў паўстання З.Чаховiчу на ссылку ў Сiбiр.
  Лiт.: Зеленин Д.К. Описание рукописей ученого архива императорского Русского географического общества. Пг., 1915. Вып. 2; Воронков И.А. Польские тайные общества в Литве и Белоруссии в конце XVIII и первом тридцатилетии XIX в. // Исторические записки. 1957. Т. 60; Цiшчанка I.К. Да народных вытокаў: Збiранне i вывучэнне беларускага фальклору ў 50-60-я гады ХIХ ст. Мн., 1986; ЭГБ, т. 6-1.
  
  РАДЗЮК Пятро, журналiст, рэдактар. Вучыўся ў Вiленскiм ун-це. Быў рэдактарам-выдаўцом часопiса гумару i сатыры 'Асва', якi выходзiў легальна ў Вiльнi з 25.3 да 25.8.1934. Час. 'Асва' працягваў традыцыi закрытых польскiмi ўладамi час. 'Маланка', 'Беларускай газеты' i 'Лiтаратурнай старонкi'. Выйшла 6 нумароў. Выданне было забаронена польскiмi ўладамi. Р. асуджаны на 6 гадоў турмы. Арыштаваны ваеннай контрразведкай у 1944. Вырваны з рук 'Смерша' М.Танкам. Паводле некаторых звестак, пасля вайны жыў у Польшчы.
  Лiт.: Гэй, смалi, страляй, маланка! Мн., 1989.
  
  РАКIТА Сяргей [сапр.: Законнiкаў Сяргей Васiлевiч; iншы псеўданiм: С.Асот; крыптанiм: Р.С.; 15.10.1909, в. Лiцвiнава Аршанскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Дубровенскi р-н Вiцебскай вобл. - 23.3.1942, ст. Сухабязводнае Горкаўскай вобл., ГУЛАГ], паэт. У 1925 скончыў сярэднюю школу. Быў камсамольскiм актывiстам; з 1927 член Аршанскага акруговага камiтэта ЛКСМБ. У 1928 ягоныя першыя вершы з'явiлiся ў 'Аршанскiм маладняку'; тады ж стаў выступаць з нарысамi (газ. 'Савецкая Беларусь'). У 1929 накiраваны на працу ў гомельскую абл. газ. 'Палеская праўда'. З 1930 адказны сакратар Гомельскай фiлii БелАПП. Выдаў у Гомелi 2 кнiжкi паэзii. У 1932-33 служыў у армii. Працаваў у Мiнску ў рэдакцыях газет, на радыё, у Дзяржвыдавецтве БССР. Адначасова вучыўся ў Мiнскiм Камунiстычным iнстытуце журналiстыкi. Арыштаваны 19.10.1936; асуджаны на 10 гадоў зняволення ў лагерах. Адпраўлены на лесапавалы ў Горкаўскай вобл. Загiнуў у лагеры. Рэабiлiтаваны ў 1956.
  Тв.: Разгон. Кнiжка вершаў. Гомель, 1930 (разам з Р.Казаком, В.Палескiм); Я агiтую за пяцiгодку: Вершы. Гомель, 1931.
  Лiт.: Шушкевiч С. Паэт-агiтатар першых пяцiгодак // Шушкевiч С. Выбр. тв.: У 2 т. Мн., 1978. Т. 2; Паўлюкоўскi I. Вiтаў пяцiгодак буднi // ЛiМ. 1979, 26 кастр.; БП, т. 5.
  
  РАК-МIХАЙЛОЎСКI Сымон Аляксанѓдравiч [псеўданiмы: Баўтручонак; Беларус; Бутрым Каляда; Сымон Мiхалкаў; Сымон Рак; крыптанiмы: С.Р.; Р.-М.; Сымон Р.; Сымон Р-к; 2(14).4.1885, в. Максiмаўка Вiлейскага пав. Вiленскай губ., цяпер Маладзечанскi р-н Мiнскай вобл. - 27.11.1938, Мiнск, НКВД], грамадска-палiт. дзеяч, публiцыст, перакладчык, паэт, педагог. У 1900-04 вучыўся ў Маладзечанскай настаўнiцкай семiнарыi; потым настаўнiчаў на Маладзечаншчыне. У час рэвалюцыi 1905-07 за распаўсюджанне сацыял-дэмакратычнай лiтаратуры зняволены на 3 месяцы ў Вiлейцы, потым вымушаны з'ехаць у Крым. У 1912 у Феадосii скончыў педiнстытут. Вярнуўся на Радзiму. Арганiзоўваў бел. школы. Стаў членам БСГ. У 1914 мабiлiзаваны ў армiю; ваяваў на Румынскiм фронце. Пачаў публiкавацца ў 1915 (артыкул 'З думак у паходзе' ў 'Нашай нiве'). Пасля Лютаўскай рэвалюцыi 1917 у Мiнску. Узначалiў Цэнтральную вайсковую раду. З 1918 член Рады БНР. У 1918-20 жыў у Гродне, працаваў у бел. гiмназii. Рэгулярнай публiцыстычнай творчасцю стаў займацца з 1919. У 1920-22 дырэктар Беларускай настаўнiцкай семiнарыi ў Барунах. Адначасова, з восенi 1920, настаўнiк Вiленскай беларускай гiмназii. У 1922 абраны дэпутатам польскага сейма. З 1923 член Цэнтральнай школьнай рады (з 1926 - Галоўнай управы) ТБШ. З 1925 нам. старшынi ЦК БСРГ. З 1926 член КПЗБ. Рэдактар 'Бюлетэня пасольскага клуба БСРГ'; член Беларускага выдавецкага таварыства ў Вiльнi. Арыштаваны польскiмi ўладамi па справе БСРГ 15.1.1927; Вiленскiм акруговым судом 22.5.1928 на 'працэсе 56-i' асуджаны на 12 гадоў турмы. Паводле рашэння апеляцыйнага суда вызвалены ў 1930. Увайшоў у склад камiтэта 'Змаганне'. З-за пагрозы новага арышту ў кастр. 1930 перабраўся ў Мiнск. З лют. 1931 працаваў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музея. У 1931-32 быў членам ЦВК БССР. Арыштаваны ДПУ БССР 16.8.1933 па справе 'Беларускага нацыянальнага цэнтра'. 9.1.1934 рашэннем судовай калегii АДПУ СССР прыгавораны да расстрэлу; прысуд заменены на 10 гадоў лагераў. Адпраўлены на Салаўкi. 5.9.1937 этапаваны ў Мiнск; 14.11.1938 'асобай тройкай' НКВД БССР прыгавораны да расстрэлу. Рэабiлiтаваны 16.8.1956. У Маладзечне яго iмем названа вулiца.
  Тв.: Гутарка аб беларускай мове. Мн., 1919; Страшны вораг: Кнiжка пра гарэлку. Вiльня, 1924; Прамовы дэпутатаў Беларускага пасольскага клюбу ў Польскiм Сойме. Паводле соймавых стэнаграм. Вiльня, 1924; Прамовы дэпутатаў соймавага клюбу Беларускай сялянска-работнiцкай грамады. Вiльня, 1926.
  Лiт.: Бобер М., Ватковiч Г. У памяць аб С.А.Рак-Мiхайлоўскiм // ПГКБ. 1984, ? 3; Bergman A. Szymon Rak-Michajiowski // Bergman A. Sprawy biaioruskie w II Rzeczypospolitej. Warszawa, 1984; Яновiч С. Моцны чалавек грамады // Нiва (Беласток). 1985, 14 крас.; Адамушка У. Сацыял-дэмакрат Сымон Рак-Мiхайлоўскi // Сыны i пасынкi Беларусi. Мн., 1996; ЭГБ, т. 6-1.
  
  РАМАНОЎСКАЯ Ганна Пятроўна [сапр.: Мяркiце Соф'я; 20.9.1903, в. Палевелянiс Вiлкамiрскага пав. Ковенскай губ., цяпер Купiшскi р-н, Лiтва - 1986, Мiнск], публiцыст, гiсторык. Сястра лiтоўскай паэтэсы Аляксандры Мяркiце. У 1920 уступiла ў КП Лiтвы. У 1925 эмiгравала ў СССР. У 1927-28 вучылася ў Камунiстычным ун-це народаў Захаду ў Маскве. З 1928 у Мiнску. Працавала ў газ. 'Raudonasis artojas'; аддзеле культуры i прапаганды ЦК КП(б)Б. З 1933 супрацоўнiк Камiсii па вывучэннi Зах. Беларусi, Iнстытута нацыянальных меншасцей БелАН. Арыштавана 8.1.1938. Па пастанове Асобай нарады ад 5.8.1939 зняволена ў лагеры тэрмiнам на 3 гады. З 1945 жыла ў Мiнску. Рэабiлiтавана 20.8.1956.
  Лiт.: Возвращенные имена.
  
  РАМАНЧУК Iосiф Арсеневiч [1899 - ?], музейны работнiк. У 1930-31 i 1936-37 быў дырэктарам Музея рэвалюцыi (Мiнск). У 1937 выключаны з ВКП(б). У 1937-39 працаваў навуковым суѓпрацоўнiкам Мiнскага сацыяльна-гiстарычнага музея. У 1939 арыштаваны па абвiнавачаннi ў контрѓрэвалюцыйнай дзейнасцi i сувязi з польскай разведкай. Прыгавораны да расстрэлу. У 1940 прысуд адменены пасля касацыйнай скаргi.
  Тв.: Наркомпрос БССР не руководит музеями // Советѓский музей. 1938, ? 8.
  Лiт.: Гужалоўскi А. Музеi Беларусi (1918-1941 гг.). Мн., 2002.
  
  РАМЕНСКI Фёдар Яўграфавiч [царкоўнае iмя: Фiларэт; 1880 - 1.11.1937, Мiнск, НКВД], праваслаўны святар, епiскап Бабруйскi, архiрэй Мiнскай епархii, рэлiгiйны i грамадскi дзеяч. Выконваў абавязкi вiкарыя пры мiтрапалiце Мелхiседэку. Рэктар Мiнскай духоўнай праваслаўнай семiнарыi. У 1922-27 прымаў удзел у беларусiзацыi рэлiгiйнага жыцця праваслаўных беларусаў. Удзельнiк з'езда прадстаўнiкоў праваслаўнага духавенства i вернiкаў Мiнскай епархii 9-10.7.1927. Адзiн з iнiцыятараў стварэння Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Спадкаемец Мелхiседэка. Пасля закрыцця вясной 1937 у Мiнску апошняга каталiцкага храма дазволiў вернiкам-католiкам малiцца ў царкве св. Марыi Магдалiны. 28.7.1937 арыштаваны НКВД. Абвiнавачаны ў стварэннi антысавецкай арганiзацыi. Прыгавораны да смяротнага пакарання i расстраляны.
  Лiт.: Гарбiнскi БРД; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии [1918-1951] / Составил священник Федор Кривонос. Киевиц, 1996; Dzwonkowski R. Losy duchowieństwa katolickiego w ZSSR, 1917-1937: Martyrologium. Lublin, 1998.
  
  РАФАЛЬСКI Мiхаiл Фадзеевiч [1889, Кiеў - 1937, Мiнск, НКВД], рэжысёр яўрэйскага тэатра, педагог. З 1908 вучыўся ў драматычнай школе кiеўскага таварыства 'Салаўцоў'. Працаваў акцёрам у тэатрах Кiева, Харкава, гастраляваў у Мiнску i Вiцебску. У 1921 з аматараў арганiзаваў у Мiнску яўрэйскую тэатральную трупу, на базе якой была створана яўрэйская секцыя Беларускай драматычнай студыi ў Маскве. З 1922 кiраўнiк гэтай секцыi. З 1926 кiраўнiк Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра БССР. Стварыў i ў 1933-35 узначальваў студыю пры тэатры. Паставiў спектаклi: 'На пакаянным ланцугу' I.Перэца (1926), 'Ботвiн' А.Вевюркi (1928), 'Глухi' Д.Бергельсона (1929), 'На 62-м участку' I.Дабрушына (1931), 'Бойтра' М.Кульбака (1937). Народны артыст Беларусi (1934). Член ЦВК БССР (1935-37). Арыштаваны i расстраляны ў 1937. Рэабiлiтаваны пасмяротна.
  Лiт.: Кандыбовiч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусi. Мн., 2000; ЭЛiМБел, т. 4.
  
  РЖЭЎСКI Бранiслаў [25.3.1905, в. Добрыцкае Барысаўскага пав. Мiнскай губ., цяпер Барысаўскi р-н Мiнскай вобл. - 10.2.1980, Гродна], лiтаратуразнавец i педагог. У 1927 скончыў педагагiчны тэхнiкум у Барысаве i да 1930 працаваў настаўнiкам у вёсках Гомельшчыны. З 1930 да 1940 вучыўся ў Магiлёўскiм педiнстытуце, працаваў у розных адукацыйных установах Магiлёва. З сак. 1940 да чэрв. 1941 быў дырэктарам польскай сярэдняй школы iмя Адама Мiцкевiча ў Баранавiчах. Браў актыўны ўдзел у антыгiтлераўскiм супрацiве - на тэрыторыi Баранавiцкай вобл. стварыў падпольную дыверсiйную групу 'Барыса', якой кiраваў. Быў рэдактарам газ. 'Перамога' - органа Новамышѓскага райкама КП(б)Б. За ўдзел у партызанскiм руху ўзнагароджаны. З кастр. 1944 да 1955 працаваў выкладчыкам i загадваў кафедрай мовы i лiтаратуры ў Баранавiцкiм настаўнiцкiм iнстытуце. Уваходзiў у склад Камiсii па збору матэрыялаў аб злачынствах нямецкiх акупантаў на тэрыторыi Баранавiцкай вобл. У 1952 абаранiў дысертацыю пра творчасць Максiма Танка. У 1955 пераехаў у Гродна i да 1957 выкладаў бел. лiтаратуру ў Гродзенскiм педагагiчным iнстытуце. У сярэдзiне 1950-х г. пачаў праводзiць кампанiю публiчных зваротаў да ўладаў - пiсаў лiсты ў бел. газеты i ўстановы, звяртаўся да вядомых дзеячаў БССР. У зваротах у рэзкай форме выказваўся пра нацыянальную палiтыку ў Беларусi, пра абмежаваннi ў выкарыстаннi бел. мовы ў сферы адукацыi, культуры i публiчнага жыцця. Арганiзаваў напiсанне студэнтамi iнстытута заяў пра становiшча нацыянальнай школы. Арыштаваны 16.2.1957 на лекцыi ў iнстытуце, у яго доме праведзены вобыск. 21.2.1957 праведзены паўторны вобыск, у вынiку якога з асабiстай бiблiятэкi канфiскаваны кнiгi, баявыя ўзнагароды i рукапiсы вершаў, у якiх Р. называў Сталiна забойцам, Неронам i Чынгiсханам, заклiкаў беларусаў да вызвалення. Асуджаны 25.3.1957 Гродзенскiм абл. судом па артыкуле 72 КК БССР да 7 гадоў пазбаўлення волi. Знаходзячыся ў зняволеннi, працягваў кампанiю петыцый. Накiраваў 10.10.1957 члену Прэзiдыума ЦК КПСС К.Фурцавай лiст пра становiшча бел. мовы ў БССР. Свой тэрмiн адбываў у Дуброўлагу (Мардовiя). У 1961 Пленум Вярхоўнага суда БССР перагледзеў справу i датэрмiнова (на 3 гады) вызвалiў Р. Пасля вяртання ў Гродна апынуўся ў цяжкай атмасферы iзаляцыi - пiсаў лiтаратуразнаўчыя артыкулы i рэцэнзii, але публiкаваць iх было забаронена; шлях у вышэйшую школу для яго быў закрыты. Удалося ўладкавацца выкладчыкам бел. мовы i лiтаратуры ў сярэдняй школе. За домам быў арганiзаваны нагляд КДБ. 29.3.1990 рэабiлiтаваны.
  Лiт.: Громава Н. На самавольныя дзеяннi ўказаць // Крынiца. 1989, ? 2; Пяткевiч А. Педагог, вучоны, вязень ГУЛАГа: Да 90-годдзя Б. А. Ржэўскага // Гродзенская праўда. 1995. 28 сак.; Ржэўскi М., Дзярновiч А. Бранiслаў Ржэўскi // Дэмакратычная апазыцыя.
  
  РОДЗЕВIЧ Леапольд Iванавiч [псеўданiмы: Анатоль; Антон; Антось; Васiль; Грымот; М.Грымот; Мiкула Грымот; Лявон Жыцень; Антось Замежны; Саўка Змагар; Iгнат; Васiль Касагар; Абарыген Крайскi; Крыкун; Лявон; Лукаш Нехлямяжы; Антось Сталевiч; Сучасны; Юргiлевiч; крыптанiмы: Л.; Л. Р.; Л. Родз-iч; Р. Л.; Р. Ю.; Ю.; Ю. Р.; Юрг.; Р. Юрг.; Eler; 12.6.1895, фальварак Кур'янаўшчына Вiлейскага пав. Вiленскай губ., цяпер Лагойскi р-н Мiнскай вобл. - пасля 1938 ?, Саратаў ?, НКВД], празаiк, публiцыст, паэт, драматург. Паходзiў з шляхецкага роду, якi да пачатку ХХ ст. асялянiўся. Брат Ч.Родзевiча. У 1909 скончыў гарадское вучылiшча ў Вiлейцы. Пад уплывам 'Нашай нiвы' пачаў пiсаць па-беларуску. Публiкаваўся з 1912. У 1914 пераехаў у Вiльню. Перад наступленнем нямецкiх войскаў у 1915 пакiнуў горад. З 1919 жыў у Мiнску, у 1921 зноў вярнуўся ў Вiльню. У 1921 працаваў у рэдакцыi газ. 'Беларускiя ведамасцi', потым - у 'Беларускiм звоне'. У 1922-23 рэдагаваў газ. 'Наша будучыня', з 1922 газ. 'Беларускi звон'. Кiраваў Беларускай драматычнай майстроўняй. Вадэвiлi i п'есы Р. карысталiся папулярнасцю, ставiлiся ў 1920-30 г. прафесiйнымi i самадзейнымi тэатрамi. У 1922 увайшоў у Беларускую рэвалюцыйную арганiзацыю (БРА), быў членам яе ЦК, супрацоўнiчаў з яе газ. 'Вольны сцяг' (1923). Адзiн з iнiцыятараў уступлення ў 1923 БРА ў КПЗБ. Арыштоўваўся ў 1923. У 1924 сакратар Гродзенскага падпольнага акружкама КПЗБ. З-за пераследу ўладаў увосень 1925 перабраўся ў Мiнск. У 1925-34 рэдактар газ. 'Чырвоны сцяг' i час. 'Бальшавiк'. Быў рэдактарам 'Бюлетэня ЦК КПЗБ'. Працаваў у Камiсii па вывучэннi Зах. Беларусi пры БелАН. Арыштаваны ДПУ БССР 18.7.1933. Адпраўлены ў Саратаў, дзе працаваў у ляснiцтве. Паўторна арыштаваны ў 1938. Дакладная дата гiбелi невядомая. Рэабiлiтаваны ў 1956. Многiя творы Р., асаблiва 'Збянтэжаны Саўка', цяпер з поспехам ставяцца тэатральнымi калектывамi Беларусi.
  Тв.: Пакрыўджаныя: Драма. Мн., 1921; Сцэнiчныя творы. Вiльня, 1921; Беларусь: (Вершы). Вiльня, 1922; Досвiткi: (Драматычныя сцэнкi). Вiльня, 1922; Сцэнiчныя творы. Вiльня, 1925; На паняволеных гонях: Вершы. Кракаў, 1928 (падпольнае выданне); Рэвалюцыйным шляхам: Апавяданнi з жыцця Заходняй Беларусi. Мн., 1928; Вогнiшча барацьбы: Апавяданнi з жыцця Заходняй Беларусi. Мн., 1930; Sceničnyja twory. Wilnia, 1933; Збянтэжаны Саўка: Жарт. Мн., 1964.
  Лiт.: Хаўратовiч I. Ён заслужыў добры ўспамiн аб сабе // Полымя. 1965, ? 9; Калеснiк У. З лiстоў Леапольда Родзеѓвiча да Уладзiмiра Жылкi // Беларуская лiтаратура i лiтаратуразнаўства. Вып. 2. Мн., 1974; Bergman A. Leopold Rodziewicz // Bergman A. Sprawy białoruskie w II Rzeczypospolitej. Warszawa, 1984; Лiс А. Памiж лiтаратурай i палiтыкай: драма аднаго рамантыка // Спадчына. 1997, ? 3; Саламевiч Я. У суровыя гады змагання: Да 90-годдзя з дня нараджэння драматурга Л.I.Родзевiча // Звязда. 1995, 12 чэрв.; БП, т. 5; ЭГБ, т. 6-1.
  
  РОДЗЕВIЧ Чэслаў Iванавiч [20.3.1889, фальварак Кур'янаўшчына Вiлейскага пав. Вiленскай губ., цяпер Лагойскi р-н Мiнскай вобл. - сак. 1942, Саратаў, НКВД], грамадскi i культурны дзеяч, публiцыст. Брат Л.Родзевiча. У 1908 скончыў Вiленскую сярэднюю хiмiка-тэхналагiчную школу. Выступаў як акцёр у Першай беларускай трупе Iгната Буйнiцкага. Жыў у Петраградзе. Адзiн з заснавальнiкаў Беларускага таварыства дапамогi ахвярам вайны, Таварыства беларускага народнага штукарства. У 1918 скончыў Новачаркаскi полiтэхнiчны iнстытут. У 1918 супрацоўнiк Беларускага нацыянальнага камiсарыята. Пераехаў у Мiнск. У канцы 1918--19 акцёр Беларускага савецкага тэатра; у 1919-20 выкладчык Мiнскага педiнстытута. У час польскай акупацыi загадчык аддзела асветы Мiнскага магiстрата. У 1920-я г. ўдзельнiчаў у рабоце Навукова-тэрмiналагiчнай камiсii пры Наркамасвеце БССР. З 1922 у Iнбелкульце, з 1925 навуковы сакратар сельскагаспадарчай секцыi. Арыштаваны 18.7.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. Пастановай Калегii АДПУ ад 10.4.1931 паводле арт. 58 п. 4, 7, 10, 11 КК РСФСР высланы на 5 гадоў у Саратаў. Загiнуў у зняволеннi. Рэабiлiтаваны 15.11.1957.
  Лiт.: Скалабан В. Паплечнiкi // Мастацтва Беларусi. 1983, ? 11; Возвращенные имена; ЭГБ, т. 6-1.
  
  РОЗЕНШЭЙН Давiд Iосiфавiч [май 1903, мяст. Поразава Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер г. п. у Свiслацкiм р-не Гродзенскай вобл. - пасля 1973], журналiст, палiт. дзеяч. Скончыў курсы партактыву КПЗБ. У 1920-21 загадчык аддзела, сакратар Вiленскага гаркама КСМ Лiтвы. У 1921 асуджаны на 4 гады турмы. Член КПЗБ з 1923. З кастр. 1925 сакратар Вiленскага гаркама i 2-i сакратар Вiленскага акруговага камiтэта КПЗБ. Са снеж. 1928 працаваў у цэнтральнай краёвай рэдакцыi КПЗБ. З мая 1929 сакратар Гродзенскага акруговага камiтэта КПЗБ. У 1929 арыштаваны i асуджаны на 5 гадоў турмы. Са снеж. 1934 кiраўнiк Цэнтральнай краёвай рэдакцыi КПЗБ, рэдактар газ. 'Чырвоны сцяг' i ўсiх выданняў КПЗБ i КСМЗБ на мовах насельнiцтва Зах. Беларусi, кiраўнiк замежнай рэдакцыi КПЗБ. У вер. 1936 асуджаны на 10 гадоў турмы. Вызвалены 28.9.1939. З кастр. 1939 працаваў у абл. газ. 'Вольная праца' (Беласток). У час вайны супрацоўнiк падпольнай газ. 'Белостокская правда'. У 1944-53 у Савецкай Армii, супрацоўнiк газ. 'Wolna Polska' i 'Wolność'. У 1953-59 на журналiсцкай працы ў Мiнску.
  Лiт.: ЭГБ, т. 6-1.
  
  РОЗНА Алесь [Абрам Iсакавiч; 1913, Мiнск - 1942, Горкаўская вобл., Унжлаг], паэт, перакладчык. Пасля сканчэння сярэдняй школы працаваў наборшчыкам у друкарнi. Першыя вершы былi апублiкаваны ў 1926 у газ. 'Чырвоная змена'. Друкаваўся ў час. 'Полымя', 'Чырвоная Беларусь', газ. 'Савецкая Беларусь', 'Звязда' i iнш. Пераѓкладаў на бел. мову творы Г.Гейнэ, А.Мiцкевiча, А.Пушкiна. У першай палове 1930-х г. працаваў у рэдакцыi газ. 'Чырвоная змена'. Адначасова вучыўся ў МВПI, якi скончыў у 1935. Арыштаваны 28.10.1936. Сасланы на ст. Сухабязводная ў Горкаўскай вобл. Загiнуў у зняволеннi. Рэабiлiтаваны ў 1955.
  Тв.: З казахстанскiх матываў // Полымя. 1930, ? 11-12; Зямля... Зямля... // Дзень паэзii - 75. Мн., 1975.
  Лiт.: Грахоўскi С. Жыве ў памяцi маёй // Дзень паэзii-73. Мн., 1973; Яго ж. Жывуць у памяцi маёй // Грахоўскi С. Так i было. Мн., 1986; БП, т. 6.
  
  РУКЕВIЧ Мiхал Iванавiч [12.11.1794, в. Гожна (?), Беласточчына - 30.8(11.9).1841, Iркуцкая губ.], рэвалюцыйны дзеяч, паэт. Пiсаў на польскай мове. У 1812-14 ваяваў на баку Напалеона. У 1814 трапiў у палон на тэрыторыi Францыi. Вярнуўся на Радзiму ў 1815. Вучыўся ў Вiленскiм ун-це (скончыў у 1820). З 1819 член тайнага Саюза сяброў, з сак. 1820 выконваў абавязкi яго прэзiдэнта. З 1819 член-карэспандэнт Таварыства фiламатаў, з 1820 яго правадзейны член. Адзiн з iнiцыятараў стварэння ў 1820 Таварыства прамянiстых, для якога напiсаў 'Малiтву прамянiстых'. Выконваў у таварыстве абавязкi надворнага маршалка. Удзельнiчаў у стварэннi Таварыства фiларэтаў. У 1820 разам з З.Навiцкiм стварыў у Беластоцкай гiмназii таварыства 'Згодных братоў' (з 1823 'Заране'). Пасля сканчэння ун-та займаўся сельскай гаспадаркай у в. Мiлькаўшчына Ваўкавыскага пав., з 1823 арандаваў фальварак Завыкi Беластоцкага пав. Па справе фiламатаў i фiларэтаў арыштаваны ў кастр. 1823, знаходзiўся пад арыштам да студз. 1824 (вызвалены з-за недастатковасцi доказаў). У 1825 iнiцыятар стварэння арганiзацыi 'Ваенныя сябры' i галоўны натхняльнiк выступлення ў 1825 Лiтоўскага пiянернага батальёна. Арыштаваны 15.1.1826. Ваенным судом у Беластоку прыгавораны да смяротнага пакарання. Паводле царскай канфiрмацыi 15.4.1827 пазбаўлены шляхецтва i высланы на 10 гадоў катаржных работ з далейшым пасяленнем у Сiбiры. Знаходзiўся ў зняволеннi ў Чыце (1828-30) i на Пятроўскiм заводзе ў Забайкаллi (1830-33). Датэрмiнова пераведзены на пасяленне ў в. Коркiна Iркуцкай губ., дзе i памёр.
  Тв.: Бел. пер.: Фiламаты i фiларэты: Зборнiк. Мн., 1998.
  Лiт.: Букчин С. К мечам рванулись наши руки. 2-е изд. Мн., 1985; Швед В. Беларускiя старонкi гiсторыi дзекабрыстаў. Мн., 1998; ЭГБ, т. 6-1.
  
  РУСАК Васiль Максiмавiч [22.3(4.4).1896, в. Ячава Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Слуцкi р-н Мiнскай вобл. - пасля 1946, ГУЛАГ], грамадскi i палiт. дзеяч, фалькларыст, выдавец, прадпрымальнiк. У 1-ю сусветную вайну ў чыне прапарѓшчыка ваяваў на Паўдн. фронце. Пасля Лютаўскай рэвалюцыi 1917 член БСГ. З 1918 жыў на Случчыне; арыштоўваўся немцамi; у 1919 арыштоўваўся бальшавiкамi. У час польскай акупацыi адзiн з кiраўнiкоў Беларускага нацыянальнага камiтэта; актыўны ўдзельнiк антыпольскага i антысавецкага рухаў. У лiст. 1920 старшыня з'езда Случчыны, уваходзiў у склад Беларускай рады Случчыны. У час Слуцкага збройнага чыну 1920 камiсар 2-га Грозаўскага палка. У 1921 iнструктар Беларускай вайсковай камiсii, актыўны ўдзельнiк антыпольѓскага падпольнага i партызанскага руху ў Зах. Беларусi. У маi 1922 перабраўся ў Каўнас. З 1923 жыў у Чэхаславакii. Адзiн з кiраўнiкоў Пражскага аб'яднання беларускiх студэнцкiх арганiзацый. У 1928 скончыў Пражскую вышэйшую полiтэхнiчную школу. З 1931 узначальваў Беларускi нацыянальны камiтэт у Празе. Удзельнiчаў у выданнi час. 'Iскры Скарыны'. У 1934 выдаў зборнiк уласных запiсаў бел. народных песень. У час 2-й сусветнай вайны член Беларускага нацыянальнага камiтэта ў Празе. У чэрв. 1945 арыштаваны савецкай ваеннай контрразведкай 'Смерш'. У чэрв. 1946 Ваенным трыбуналам БВА асуджаны на 10 гадоў лагераў. Далейшы лёс невядомы.
  Лiт.: Ляхоўскi У. Слуцкi фронт збройнага змагання за незалежную Беларусь: Новыя крынiцы: Лiст Васiля Русака Кастусю Езавiтаву // Спадчына. 1995, ? 6; ЭГБ, т. 6-1.
  
  РУСАК Уладзiмiр [нар. 17.6.1949, в. Звёздная Баранавiцкага р-на Брэсцкай вобл.], праваслаўны святар, публiцыст. Падрыхтаваў трохтомнае даѓследаванне 'Свидетельство обвинения' пра ўзаемаадносiны Рускай Праваслаўнай Царквы i савецкай улады, дзе раскрывалiся рэпрэсii супраць Царквы. За свой рукапiс пазбаўлены працы ў рэдакцыi час. 'Журнал Московской патриархии', адпраўлены ў Вiцебск. Ужо там за казаннi пра пакутнiкаў за веру ў СССР пазбаўлены права служыць. 10.9.1986 Маскоўскiм гарадскiм судом асуѓджаны на 7 год зняволення. Жыве ў Маскве.
  Лiт.: Дзярновiч А. Iндэкс рэпрэсаваных // Наша Нiва. 1998. 16 сак.; Яго ж. Уладзiмiр Русак // Дэмакратычная апазыцыя.
  
  РУСАКОВIЧ Сяргей Фёдаравiч [1912, в. Асавец Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер Любанскi р-н Мiнскай вобл. - 1937 ?, ГУЛАГ], празаiк, перакладчык. У 1930 паступiў у МБПТ. Быў членам лiтаратурнага гуртка навучэнцаў тэхнiкума. Увосень 1931 разам з З.Астапенкам, С.Астрэйкам, У.Сядурам i некаторымi iншымi 'забастоўшчыкамi' за ўцёкi 'з прарыву' па збiраннi мерзлай бульбы ў калгасе 'Сцяпянка' выключаны з тэхнiкума. У 1931 паступiў у БДУ. Неўзабаве пакiнуў ун-т, працаваў перакладчыкам Ваеннага выдавецтва. Вясной 1931 у час. 'Узвышша' апублiкаваў апавяданне 'Крумкач'. М.Кавыль пiсаў, што ў апавяданнi 'Крумкач' у 'замаскiраванай форме (аўтар) крытыкаваў маскалёў, якiх у народзе называлi крумкачамi...'. Арыштаваны 23.2.1933. Асуджаны 10.8.1933 на 3 гады пазбаўлення волi з адбываннем тэрмiна пакарання ў папраўча-працоўных лагерах (справа ? 14618 архiўнага аддзела КДБ Беларусi). Этапiраваны ў Новасiбiрск. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 24.8.1956.
  Лiт.: Маракоў Л. Вяртанне з нябыцця // Голас Радзiмы. 1999, 24 лiп.
  
  РЫБАЛТОЎСКI Казiмiр [1909 - 24.7.1943, гестапа], рыма-каталiцкi святар, грамадскi дзеяч. З 1931 вучыўся ў Пiнскай духоўнай каталiцкай семiнарыi. Пасля сканчэння вучобы пасвечаны ў святары. Душпастырскую дзейнасць распачаў вiкарыем у в. Камень Iвянецкага дэканата. У гады 2-й сусветнай вайны ўдзельнiчаў у бел. нацыянальна-рэлiгiйным жыццi. Арыштаваны i расстраляны нямецкiмi акупацыйнымi ўладамi.
  Лiт.: Гарбiнскi БРД.
  
  РЫЎЛIН Езекiiль Iсаакавiч [1.12.1901, Вiцебск - 7.5.1978, Алма-Ата], гiсторык, публiцыст. У 1923 скончыў Камунiстычны ун-т iмя Я.Свярдлова ў Маскве, у 1927 Iнстытут чырвонай прафесуры. З 1927 дацэнт кафедры гiсторыi Захаду БДУ; з 1928 прарэктар БДУ. З 1929 нам. Наркама асветы. Прафесар, акадэмiк БелАН (1931). У 1931-33 загадчык сектара навукi i культуры ЦК КП(б)Б, дырэктар Iнстытута аспiрантуры БелАН, выкладчык Камунiстычнага ун-та Беларусi. Даследаваў гiсторыю нямецкай сацыял-дэмакратыi. Далучыўся да трацкiсцкай апазiцыi. Арыштаваны 6.3.1933. Пастановай Асобай нарады ад 9.7.1933 прыгавораны да 3 гадоў турмы. Гэты прыгавор у 1933 быў заменены высылкай на 3 гады ў Казахстан. У 1933-57 выкладаў у Кзыл-Ардынскiм настаўнiцкiм iнстытуце. З 1958 загадчык кафедры методыкi выкладання рускай мовы i лiтаратуры, у 1963-71 выкладчык Казахскага педiнстытута (Алма-Ата). Аўтар падручнiка i артыкулаў па методыцы выкладання рускай мовы ў казахскiх школах. Рэабiлiтаваны 9.5.1956.
  Тв.: История германской социал-демократии. Мн., 1928; Аграрная дискуссия в германской социал-демократии. Мн., 1929.
  Лiт.: Возвращенные имена; БЭ, т. 13.
  
  
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список

Кожевенное мастерство | Сайт "Художники" | Доска об'явлений "Книги"