ТАКАРЧУК Юры [Георгiй Клiменцьевiч; 26.11.1910, Ашмяны Вiленскай губ., цяпер Гродзенскай вобл. - 31.7.1942, Табольск ?], журналiст. Бы- карэспандэнтам газ. 'Комсомоль¬ская правда' - Беларусi. Апошняя пасада - гало-ны рэдактар грамадска-палiт. вяшчання Беларускага радыё. Арыштаваны 26.11.1936. Асу¬джаны 15.11.1937 на 10 гадо- пазба-лення волi. Загiну- у Табольскай турме. Рэабiлiтаваны 26.1.1955.
Лiт.: Марако- Л. Вынiшчэнне, або Пяць хваля- арышта- беларускiх лiтаратара- // ЛiМ. 1999, 10 снеж.
ТАЛОЧКА Уладзiсла- [псе-данiм: Дрыгавiч; 6(18).2.1887, Гродна - 13.11.1942, Вiльня], рыма-каталiцкi святар, гiсторык, лiтаратурны крытык. У 1896-1904 вучы-ся - Гродзенскай гiмназii. З кастр. 1906 - у Вiленскай духо-най каталiцкай семiнарыi. Пасвечаны - святары - 1909. У 1909-14 вывуча- тэалогiю i фiласофiю - Каталiцкiм ун-це - Iнсбруку (А-стрыя). З 1914 у Вiльнi; праводзi- святарскую дзейнасць у касцёле св. Стафана i - былым бернардзiнскiм касцёле. Адным з першых пача- ужываць бел. мову - набажэнствах. Супрацо-нiча- з лiто-скiмi культурнiцкiмi i рэлiгiйнымi выданнямi ('Draugija', Ко-на; 'Vadovas', Сейны). Публiкава- матэрыялы гiстарычнай тэматыкi - вiленскiм каталiцкiм час. 'Dwutygodnik Diecezjalny'. Падтрымлiва- выданне першай бел. каталiцкай газ. 'Biełarus'. У 1915 адзiн з арганiзатара- Вiленскага камiтэта дапамогi пацярпелым ад вайны i бел. дзiцячага прытулку 'Золак'. У 1916-18 выклада- рэлiгiю - першых бел. школах Вiльнi, а таксама на курсах для непiсьменных i для рабочых. Па пытаннях бел. культуры, гiсторыi, рэлiгii шмат друкава-ся - газ. 'Homan' (1916-18). Удзельнiк Беларускага з'езда Вiленшчыны i Гродзеншчыны (25-27.1.1918). Уваходзi- у склад Лiто-скай Тарыбы. З 1917 звязаны з нацыянальна-рэлiгiйнай арганiзацыяй 'Хрысцiянская дэмакратычная злучнасць'; рэгулярна выступа- у яе друкаваным органе газ. 'Krynica'. Супрацо-нiча- з нямецкiм, iтальянскiм, лiто-скiм, украiнскiм, польскiм друкам. За адстойванне iдэй экуменiзму бы- празваны 'Усходнiм агенцтвам'. Адзiн з вядучых а-тара- час. 'Przegląd Wileński'. З 1920-х г. пераследава-ся польскiмi свецкiмi i духо-нымi -ладамi. 15.12.1938 загадам вiленскага ваяводы выселены з Вiльнi. Жы- у Беластоку. У Вiльню вярну-ся пасля пачатку 2-й сусветнай вайны. Пахаваны на вiленскiх могiлках Роса.
Тв.: Багушэвiч i Арэшчыха // Запiсы БНТ. Сш. 1. Вiльня, 1938; Беларуская думка ХХ ст. Мн., 1998.
Лiт.: Гарбiнскi БРД; ЭГБ, т. 6-1.
ТАМАШЧЫК Уладзiмiр Данiлавiч [у царко-ным жыццi Васiль; 15.4.1900, в. Вялiкiя Азяраны Гродзенскага пав., цяпер Ва-кавыскi р-н Гро¬дзенскай вобл. - 9.6.1970, Нью-Йорк], правасла-ны святар, рэлiгiйны дзеяч, публiцыст. Вучы-ся - школе - Гродне. З пачаткам 1-й сусветнай вайны сям'я Т. эвакуiравалася - глыб Расii. Са снеж. 1915 жы- у Омску, дзе скончы- сярэднюю школу (1920). У 1921 вярну-ся - Беларусь. Жы- у маёнтку Дубляны пад Вялiкай Бераставiцай. У 1920-я г. далучы-ся да бел. нацыянальнага руху. Арыштаваны польскiмi -ладамi - 1927; прыгавораны да 3 гадо- турмы. З 1930 - у Чэхаславакii. Вучы-ся на агранамiчным ф-це Пражскага полiтэхнiчнага iнстытута, пасля сканчэння якога - 1934 запрошаны на пасаду асiстэнта Пражскага iнстытута заалогii. Бы- сакратаром старшынi Рады БНР В.Захаркi. У гады 2-й сусветнай вайны на кароткi час вярну-ся - Дубляны. Пазней пераеха- у Беласток, дзе працава- нам. рэдактара бел. газ. 'Новыя дарогi', удзельнiча- у нацыянальным падполлi. З 1944 - у эмiграцыi. Пасля вайны жы- i працава- у Мюнхене. Бы- абраны старшынёй Цэнтральнага беларускага камiтэта - Германii. 23.4.1949 у Канстанцы (Германiя) пастрыгся - манахi i прыня- iмя Васiль. 19.12.1949 у бел. царкве св. Мiкалая - Розенгайме -зведзены вышэйшымi духо-нымi -ладамi Украiнскай а-такефальнай правасла-най царквы - сан епiскапа. У 1951 скончы- Украiнскую багасло-скую акадэмiю - эмiграцыi. На свяшчэнным Саборы Беларускай а-такефальнай правасла-най царквы - 1951 абраны адмiнiстратарам БАПЦ у ЗША, Кана¬дзе i Е-ропе. З 2-й паловы 1951 - у ЗША. Жы- у Нью-Йорку, дзе арганiзава- епiскапальны цэнтр БАПЦ у Па-н. Амерыцы. Некаторы час узначальва- Беларускi iнстытут навукi i мастацтва. Выступа- з малiтвамi - Сенаце ЗША у сувязi з угодкамi абвяшчэння БНР. Бы- асабiста знаёмы з прэзiдэнтамi ЗША Л.Джонсанам i Р.Нiксанам. Садзейнiча- арганiзацыi новых прыхода- БАПЦ i школ беларусаведы.
Лiт.: Кiпель В. Беларусы - ЗША. Мн., 1993; Гарбiнскi БРД.
ТАМIЛЬЧЫК Мiтрафан Лукiч [1896, в. Хадасевiчы Слонiмскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Слонiмскi р-н Гродзенскай вобл. - 5.7.1938, Мiнск, НКВД], фiзiк. У 1928 скончы- БДУ. У 1931-33 аспiрант БелАН. З 1936 выкладчык Беларускага полiтэхнiчнага iнстытута. Арыштаваны 4.3.1938. 26.5.1938 прыгавораны да расстрэлу. Рэабiлiтаваны 4.2.1958.
Кр.: НАРБ, IКР.
ТАНК Максiм [сапр.: Скурко Я-ген Iванавiч; iншыя псе-данiмы: А-гень Бура; А.Гранiт; 4(17).9.1912, в. Пiлька-шчына Вiлейскага пав. Вiленскай губ., цяпер Мядзельскi р-н Мiнскай вобл. - 7.8.1995, Мiнск], паэт, грамадскi дзеяч. Вучы-ся - Вiлейскай рускай гiмназii i Радашковiцкай беларускай гiмназii, дзе -ступi- у члены падпольнай камсамольскай арганiзацыi. За -дзел у забасто-цы - пачатку 1929 выключаны з гiмназii. Нейкi час вучы-ся - Вiленскай беларускай гiмназii, з якой выключаны за непаслушэнства, потым - у Вiленскай рускай гiмназii. Разам з аднакласнiкам - 1931 выпусцi- рукапiсны час. 'Пралом', дзе змясцi- свае першыя вершы. З 1932 акты-на публiкава-ся - нелегальным друку. Арыштаваны - сак. 1932; трапi- у вiленскую турму Лукiшкi. Вызвалены праз месяц. Восенню 1932 нелегальна перайшо- польска-савецкую мяжу. Не-забаве вярну-ся - Зах. Беларусь на падпольную работу. Неаднойчы арышто-ва-ся. З перапынкамi правё- у турмах каля двух гадо-. У канцы 1933 у Лукiшках выдава- падпольны час. 'Краты'. З 1936 член КПЗБ. Супрацо-нiча- у легальных выданнях 'Poprostu', 'Наша доля', 'Беларускi летапiс', 'Калоссе'. Кнiгi Т. 'На этапах' (1936) i 'Нарач' (1937) канфiско-валiся -ладамi. Ста- вядучым паэтам зах.-бел. лiтаратуры. Пасля з'яднання Зах. Беларусi з БССР працава- у газ. 'Вiленская пра-да', вiлейскай абл. 'Сялянскай газеце'. У час вайны працава- у газ. 'За Савецкую Беларусь', у рэдакцыi газеты-плаката 'Раздавiм фашысцкую гадзiну'. У 1948-67 гало-ны рэдактар час. 'Полымя'. У 1967-90 - старшыня пра-лення Саюза пiсьменнiка- Беларусi. Народны паэт Беларусi (1968). Акадэмiк АН Беларусi (1972). Iмем Т. названы Беларускi дзяржа-ны педагагiчны ун-т i вулiца - Мiнску.
Тв.: Зб. тв.: У 6 т. Мн., 1978-81.
Лiт.: Калеснiк У. Паэзiя змагання: Максiм Танк i заходнебеларуская лiтаратура. Мн., 1959; Бугаё- Д. Паэзiя Максiма Танка. Мн., 1964; Рагойша В. Паэтыка Максiма Танка. Мн., 1968; Калеснiк У. Максiм Танк: Нарыс жыцця i творчасцi. Мн., 1981; Арочка М. Максiм Танк: Жыццё - паэзii. Мн., 1984; Верабей А. Максiм Танк i польская лiтаратура. Мн., 1984; Мiкулiч М. Паэзiя рэчаiснасцi: У свеце Максiма Танка. Мн., 2001; Лiс А. На разломе эпохi // Полымя. 2000, ? 9; БП, т. 6; ЭГБ, т. 6-1.
ТАПЧЭ+СКI Фелiкс Фелiксавiч [псе-данiмы: Хвэлька з Рукшэнiц; Юрка (?); каля 1838, фальварак Будзiшча (Лёсава) Полацкага пав. Вiцеб¬скай губ., цяпер Ушацкi р-н Вiцебскай вобл. - 17(29).12.1892, в. Ухвiшча Лепельскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Полацкi р-н Вiцебскай вобл.], паэт. У 1849-52 вучы-ся - Лепельскiм павятовым вучылiшчы. Служы- у канцылярыi Вiцебскага зем¬скага суда. У 1861 звольнi-ся з суда i -ладкава-ся валасным пiсарам у мяст. Ула Лепельскага пав. (цяпер Бешанковiцкi р-н). У крас. 1863 звольнены. Жы- у маёнтку сваёй сястры Красны Ста- каля Велiжа (цяпер Смаленская вобл.). Арыштаваны - лют. 1864; зняволены - Вiцебскай турме. Т. iнкрымiнавалася сувязь з па-станцкiм атрадам О.Грабнiцкага, якi фармiрава-ся на Лепельшчыне. Але -лады не змаглi гэтага даказаць. У апошняй чвэрцi ХIХ ст. валода- фальваркам Лёсава паблiзу Рукшанiц (Рукшэнiц). Працава- кiра-нiком спра- у маёнтку Ухвiшча памешчыцы А.Сялявы. У гэты перыяд разгарнулася творчая дзейнасць Т. Пiса- ён гумарыстычныя творы, якiя шырока разыхо¬дзiлiся - рукапiсах. А-тографы не захавалiся. Некаторыя з верша- трапiлi - рукапiсную 'Беларускую хрэстаматыю' Б.Эпiмах-Шыпiлы: 'Са-сiм не тое, што было', 'Грошы i праца', 'Ён i яна', 'Вечарынка', 'Панскае iгрышча' (гэты верш у 1899 бы- апублiкаваны I.Сiроткам у газ. 'Виленский вестник'; твор, вядомы пад псе-данiмам Юрка, прыпiсва-ся iншым а-тарам, асаблiва настойлiва А.Гурыновiчу). З вершам 'Панскае iгрышча' спрача-ся Ф.Багушэвiч, якi - 1894 змясцi- 'Адказ' яго а-тару - сваiм 'Смыку беларускiм'. Пахаваны Т. - в. Рукшанiцы Полацкага пав., цяпер в. Глыбачка Ушацкага р-на.
Тв.: У кн.: Беларуская лiтаратура ХIХ ст.: Хрэстаматыя. 2 выд. Мн., 1988.
Лiт.: Лойка А А. Гiсторыя беларускай лiтаратуры: Дакастрычнiцкi перыяд. Ч. 1. 2 выд. Мн., 1989; Кiсялё- Г. Вакол загадкi 'Хвэлькi з Рукшэнiц' // Кiсялё- Г. Радаводнае дрэва. Мн., 1994; БП, т. 6; ЭГБ, т. 6-1.
ТАРАШКЕВIЧ Бранiсла- Адамавiч [псе-данiмы: Адам Навука; 'Тарас на Парнасе'; Я.Тарас; Тарас Язычнiк; Тарас Навiна (?); Biaiorusin; 8(20).1.1892, засценак Мацюлiшкi Вiленскага пав. Вiленскай губ., цяпер Вiльнюскi р-н, Лiтва - 29.11.1938, Мiнск, НКВД], грамадскi i палiт. дзеяч, мовазнавец, перакладчык, публiцыст. У 1911 скончы- 2-ю Вiленскую гiмназiю, у 1916 - гiсторыка-фiлалагiчны ф-т Петраградскага ун-та. У бел. друку выступа- з 1913. У 1916-18 на кафедры рускай мовы i славеснасцi Петраградскага ун-та. З 1917 адзiн з лiдэра- БСГ, з 1918 - Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыi. У 1918 Т. выда- 'Беларускую граматыку для школ', якая адыграла значную ролю - нацыянальнай асвеце. У 1919 выкладчык бел. i грэчаскай мо- у МВПI. У тым жа годзе Т. бы- арыштаваны бальшавiкамi. У 1920 старшы рэферэнт дэпартамента асветы Сярэдняй Лiтвы. У 1921-22 дырэктар Вiленскай беларускай гiмназii. Адзiн з кiра-нiко- i заснавальнiка- ТБШ. У 1922 абраны дэпутатам польскага сейма, узначалi- у iм Беларускi пасольскi клуб. Акты-на вы¬ступа- з трыбуны сейма - абарону iнтарэса- бел. народа. У 1925 старшыня БСРГ. Арыштаваны 14.12.1927. У маi 1928 на 'Працэсе 56-i' асуджаны на 12 гадо- турмы. У 1928 абраны акадэмiкам АН Беларусi. У 1930 вызвалены паводле распараджэння прэзiдэнта Польшчы. Зно- арыштаваны 5.2.1931. У лiст. 1932 асуджаны на 8 гадо- катаржнай турмы. Падчас знаходжання - турме перакла- на бел. мову паэму А.Мiцкевiча 'Пан Тадэвуш'. З вер. 1933 па абмене палiтвязнямi жы- у СССР. Працава- у Мiжнародным аграрным iнстытуце - Маскве. Арыштаваны НКВД 5.5.1937. 5.1.1938 'двойкай' НКВД i Пракуратуры СССР прыгавораны да расстрэлу. Рэабiлiтаваны 26.1.1957. Iмем Т. названы вулiцы - Маладзечне i Радашковiчах, лiцэй у Бельску (Польшча).
Тв.: Беларуская граматыка для школ. Вiльня, 1918; Заходняя Беларусь - плацдарм iмперыялiстычнай iнтэрвенцыi. Мн., 1931; Как живут крестьяне за границей. Л., 1935; Выбр.: Крытыка, публiцыстыка, пераклады. Мн., 1991.
Лiт.: Лiс А. Бранiсла- Тарашкевiч. Мн., 1966; Бергман А. Слова пра Бранiслава Тарашкевiча: Гiстарычны жыццяпiс. Пераклад з польскай. Мн., 1996; Валахановiч А.I., Мiхнюк У.М. Споведзь у надзеi застацца жывым. Мн., 1999.
ТА+БIН Юлiй [Юдаль Абрамавiч; псе-данiмы: Андрэй Адхонны; Амсцiсла-цы (з А.Куляшовым); Клiм Качкiн (з З.Астапенкам); Мсцiсла-цы (з А.Куляшовым i З.Астапенкам); крыптанiмы: У.Х. i Ю.Т. (з У.Хадыкам); Ю.Т. i А.К. (з А.Куляшовым); 2(15).9.1911, Астрагожск Варонежскай губ., цяпер Варонежская вобл., Расiя - 30.10.1937, Мiнск, НКВД], паэт, перакладчык. Нарадзi-ся - сям'i аптэкара. У 1921 пераеха- з бацькамi - Мсцiсла-. Вучы-ся - сямiгодцы, скончы- Мсцiсла-скi педагагiчны тэхнiкум (1928). Першыя вершы з'явiлiся - друку - 1926 на старонках час. 'Маладняк Калiнiншчыны' (Клiмавiчы). Увосень 1930 выйша- першы зборнiк верша- Т. 'Агнi'. Тагачасная крытыка ставiлася да Т. насцярожана; яго абвiнавачвалi - рабскiх адносiнах да старой буржуазнай лiтаратуры. У 1931-33 вучы-ся на лiтаратурным ф-це МВПI. Ста- членам БелАППа. Арыштаваны - канцы лют. 1933; 10.8.1933 прыгавораны да двух гадо- высылкi. Адбыва- яе - Цюменi. Настойлiва вывуча- англiйскую мову; многа пераклада- з яе. Пераклада- таксама асобныя творы Г.Гейнэ, У.Маяко-скага. 4.11.1936 па-торна арыштаваны i этапаваны - Мiнск. 29.10.1937 выязная сесiя Ваеннай калегii Вярхо-нага суда СССР прысудзiла паэта да расстрэлу. Рэабiлiтаваны 29.8.1956.
Тв.: Каб жыць, спяваць i не старэць...: Вершы. 1928-1930. Мн., 1931; Тры паэмы. Мн., 1931; Мая другая кнiга: Вершы. Мн., 1932; Та-рыда: Паэма. Мн., 1932; Выбр. вершы. Мн., 1957; Вершы. Мн., 1969.
Лiт.: Бечык В. Голас маладосцi // ЛiМ. 1973, 8 сак.; Грахо-скi С. Жыве - памяцi маёй: Успамiны // Дзень паэзii - 73. Мн., 1973; Азгур З. Пад небам i пад дахам майстэрнi: (Успа¬мiны) // Полымя. 1974, ? 2; Бярозкiн Р. Пра Юлiя Та-бiна // Бярозкiн Р. Кнiга пра паэзiю. Мн., 1974; Марако- Л. Лiст з таго свету // Голас Радзiмы. 1999, 26 жн.
ТА+ЛАЙ Валянцiн Па-лавiч [псе-данiмы: Усясла- Барвiнец; Бунтар; Янка Бунтар; К.Бунтарны; Былы вучань; Васiль; М.Гарустовiч; Горны; Янка Дванаццаты; Павел Менскi; Мсцiвец; Юрка Назубiч; Iлюк Прышчэпа (з Я.Брылём); Па-люк Сiрата; В.Тарскi; Чырвоны звястун; крыптанiмы: А.С. i В.Т. (з А.Салагубам); В.Т.; 26.1(8.2).1914, Баранавiчы - 27.4.1947, Мiнск], паэт, лiтаратура¬знавец. Вучы-ся - Слонiмскай наста-нiцкай семiнарыi; у 1925 выключаны за адмову запiсацца палякам. Вучы-ся - Вiленскай беларускай гiмназii; у лют. 1928 за -дзел у арганiзацыi вучнё-скай забасто-кi пад палiцэйскiм канвоем адпра-лены да бацько-. Друкавацца пача- у 1928, калi з'явiлiся пуб¬лiкацыi - прэсе i выйшла кнiга 'Непераможная'. За падпольную дзейнасць арыштаваны 28.8.1929; знаходзi-ся - зняволеннi - Слонiмскай i Гродзен¬скай турмах. З кастр. 1930 у БССР. У 1930-32 працава- у газ. 'Звязда', вучы-ся на газетным аддзяленнi лiтфака БДУ. У снеж. 1932 накiраваны на падпольную работу - Зах. Беларусь. Адзiн з рэдактара- 'Беларускай газеты' i яе дадатку 'Лiтаратурная старонка', у снеж. 1933 адзiн з арганiзатара- Лiтаратурнага фронту сялянска-рабочых пiсьменнiка- Зах. Беларусi. Арыштаваны 4.1.1934 пры спробе пераходу польска-савецкай мяжы. Асуджаны на 8 гадо- турмы; змешчаны - Гро¬дзенскi астрог. У 1939-41 працава- у лiдскай раённай газ. 'Уперад'. Член СП Беларусi з 1941. Па iнфармацыi У.Калеснiка, у гады вайны бы- у партызанах, па заданнi якiх у 1943 перабра-ся - Навагрудак, дзе загадва- аддзелам культуры акруговай управы Беларускай самапомачы. У вер. 1943 арыштаваны СД у Лiдзе па дарозе з Вiльнi. Вызвалены з дапамогай бел. паэта-, палiтычных i вайсковых дзеячо-. У 1955 час. 'Баявая -скалось' (Канада) у ? 1 надрукава- да артыкула 'Памяцi сябра Па-люка Сiраты' фотаздымак (датаваны: '1944 г. Менск'), на якiм бачым разам 'Беларускi Парнас' (так падпiсаны фотаздымак), удзельнiка- II Усебеларускага кангрэса: Т., Т.Лебяду, Хв.Iлляшэвiча, А.Чэмера (А.Анiш¬чыка), С.Хмару, А.Сала-я, У.Сядуру, М.Сяднёва. З канца лета 1944 Т. адказны сакратар навагрудскай раённай газ. 'Звязда'. У 1945-47 старшы навуковы супрацо-нiк i нам. дырэктара Лiтаратурнага музея Янкi Купалы. Пахаваны на Вайсковых могiлках у Мiнску.
Тв.: Творы. Мн., 1961; А-табiяграфiя // Пра час i пра сябе. Мн., 1966; Выбр. вершы i паэмы. Мн., 1967; Пiлую вершам краты. Мн., 1984.
Лiт.: Калеснiк У. Аповесць пра Та-лая // Полымя. 1964, ? 10; 1965, ? 8-9; Арочка М. Валянцiн Та-лай. Мн., 1969; Валянцiн Та-лай: Дакументы, успамiны, артыкулы. Мн., 1984; БП, т. 6; ЭГБ, т. 6-1.
ТАЧЫЦКI Адольф Герасiмавiч [1897, в. Брусы Вiлейскага пав. Вiленскай губ., цяпер Мя¬дзельскi р-н Мiнскай вобл. - 4.3.1938, Мiнск, НКВД], педагог. Брат I.Тачыцкага. На момант арышту працава- выкладчыкам у Мiнскiм тарфяным тэхнiкуме. Арыштаваны 31.10.1937. Прыгавораны 15.2.1938 да расстрэлу.
Кр.: НАРБ, IКР.
ТАЧЫЦКI Iван Герасiмавiч [12.8.1895, в. Брусы Вiлейскага пав. Вiленскай губ., цяпер Мядзельскi р-н Мiнскай вобл. - 4.3.1938, Мiнск, НКВД], глебазнавец. Брат А.Тачыцкага. У 1925 скончы- Горацкi сельскагаспадарчы iнстытут. Працава- малодшым навуковым супрацо-нiкам, кiра-нiком аддзела - Iнстытуце аграглебазна-ства i -гнаення- БелАН. Арыштаваны 31.10.1937. Прыгавораны 15.2.1938 да расстрэлу. Рэабiлiтаваны 6.9.1957.
Кр.: НАРБ, IКР.
Лiт.: Возвращенные имена.
ТРАЕЦКI Аляксей [1900 - 23.9.1937, Мiнск, НКВД], празаiк, драматург, паэт. Пача- друкавацца - 1925 (вершы i байкi на вясковыя тэмы). У 1926 яго апавяданнi былi змешчаны - 'Маладняку'. Да канца 1920-х г. досыць акты-на публiкава- байкi, вершы, апавяданнi. У 1930 у трох нумарах 'Узвышша' была надрукавана аповесць Т. 'Старасель¬шчына'. Потым яго iмя знiкла са старонак перыядычнага друку i толькi - 1935 з'явiлася апавяданне 'Храбрацы'. У 1934 асобным выданнем вы¬йшла камедыя 'Нашы Казыры', якая - 1936 была апублiкавана - Харкаве па--краiнску. У саа-тарстве напiса- п'есу 'Гонар', якая была паста-лена - БДТ-2 9.12.1934. Арыштаваны 6.5.1937. Расстраляны.
Тв.: Нашы Казыры: Камедыя. Мн., 1934.
Лiт.: БП, т. 6.
ТРАМПОВIЧ Павел Вiктаравiч [1(13).6.1889, Пско- - 3.1.1956, Кiе-], медык, грамадскi дзеяч, публiцыст. Нарадзi-ся - сям'i выхадца- з Беларусi. З 1908 вучы-ся - Псiхане-ралагiчным iнстытуце Пецярбургскага ун-та. Зблiзi-ся з эсэрамi; бра- удзел у палiт. дэманстрацыях, за што неаднаразова затрымлiва-ся. У 1910 эмiграва- у Германiю. Вучы-ся на медыцынскiм ф-це Бавар¬скага ун-та. З-за цяжкiх матэрыяльных умова- мусi- перапынiць вучобу. У 1912 залiчаны - Кiе-скi ун-т, якi скончы- у 1917. У 1918 член Народнага сакратарыята Беларусi, Рады БНР. Жы- у Растове-на-Доне, Харкаве. З 1925 асiстэнт, дацэнт, загадчык кафедры медыцынскага ф-та БДУ. Навуковы сакратар медыцынскай секцыi Iнбелкульта (1925), нам. старшынi камiсii прыроды i прадукцыйных сiл Беларусi Iнбелкульта (1928). Публiкацыя - 1925 артыкула Т. 'Шляхi беларускай iнтэлiгенцыi' выклiкала рэзкую рэакцыю ЦК КП(б)Б: адбылося пасяджэнне Бюро ЦК; бы- зняты з пасады рэдактар 'Савецкай Беларусi' I.Шыпiла i абно-лены склад рэдакцыi газеты. 26.10.1925 у 'Савецкай Беларусi' надрукаваны артыкул 'Далейшыя шляхi беларускай iнтэлiгенцыi (Адказ рэдакцыi т. Трамповiчу)', дзе былi пералiчаны памылкi а-тара, падкрэслiвалася немагчымасць 'яднання на грунце нацыянальнай справы', бо адзiны правiльны падыход да -сiх пытання- - класавы. Арыштаваны ДПУ БССР 9.7.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. Пастановай калегii АДПУ СССР ад 10.4.1931 прыгавораны да 5 гадо- высылкi - Астрахань. Пасля вызвалення - 1945-50 працава- хiрургам у Магiлёве-Падольскiм Вiннiцкай вобл., потым у Кiеве. Рэабiлiтаваны 10.6.1988.
Тв.: Шляхi беларускай iнтэлiгенцыi // Савецкая Беларусь. 1925, 21 кастр. (перадрук: Спадчына. 1998, ? 3).
Лiт.: Васiле-ская Н. Жыццёвы шлях Па-ла Трамповiча // Спадчына. 1998, ? 3; Возвращенные имена; ЭГБ, т. 6-1.
ТРУСЕВIЧ Станiсла- Станiслававiч [псе-данiм: Казiмiр Зале-скi; 1870, в. Вераскава Нава¬грудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Навагрудскi р-н Гродзенскай вобл. - 25.8.1918, Масква], удзельнiк рэвалюцыйнага руху, публiцыст. Вучы-ся - Варша-скiм ветэрынарным iнстытуце, з якога выключаны - 1889 за -дзел у студэнцкiх хваляваннях. У 1891-92 вё- агiтацыю сярод наста-нiка- i сялян Навагрудскага, Лiдскага, Слуцкага пав. Арыштаваны. Жы- у Мiнску пад наглядам палiцыi. У 1894 пад яго кiра-нiцтвам створана Мiнская сацыял-дэмакратычная арганiзацыя. Адзiн з заснавальнiка- Рабочага саюза Лiтвы, Сацыял-дэмакратыi Карале-ства Польскага i Лiтвы. У 1900 дэлегат Парыжскага кангрэса 2-га Iнтэрнацыянала. Неаднаразова арышто-ва-ся i ссыла-ся. З 1906 у эмiграцыi. У 1911 у зборнiку 'Общественное движение в России в начале ХХ в.' (Кн. 7, т. 4, ч. 2) апублiкава- артыкул 'Национальное движение', дзе прывё- звесткi пра бел. культуру. Пасля Люта-скай рэвалюцыi 1917 вярну-ся - Расiю. У 1917-18 загадчык аддзела газ. 'Известия ВЦИК', рэдактар час. 'Вестник жизни'. Публiкава-ся - газ. 'Правда'. А-тар брашуры 'Искусство и пролетариат' (1918) i артыкула-, дзе аналiзава- ролю творчай iнтэлiгенцыi - рэвалюцыйным руху.
Лiт.: Корнилович Э.А. Старейший профессионал // Корнилович Э.А. Люди революционного подвига. Мн., 1985; ЭГБ, т. 6-1.
ТУМIЛОВIЧ Янка [Iван Людвiгавiч; 6(19).9.1905, в. Сялiба Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Бярэзiнскi р-н Мiнскай вобл. - 21.1.1938, ГУЛАГ], паэт. Паходзi- з сялянскай сям'i. У 1927 скончы- БДУ. Жы- у Мiнску. Працава- выкладчыкам гiсторыi, у рэдакцыях часопiса-. Выступаць з вершамi - друку пача- у 1925. Член лiтаб'яднання 'Маладняк'. У 1926 разам з Я.Бобрыкам i А.Звонакам выда- паэтычны зборнiк. Публiкава-ся - час. 'Маладняк', газ. 'Савецкая Беларусь', 'Чырвоны сцяг', 'Звязда', 'Чырвоная змена', 'Камунар Магiлё-шчыны'; калекты-ным зборнiку 'Дэкламатар' (1928). У пераважнай большасцi вершы Т. - гэта -зоры пралеткульта-скага рамантызму 1920-х г. У 1927 ста- адным з заснавальнiка- 'Пралетарска-сялянскай беларускай лiтаратурнай суполкi' ('Проблiск'). З 1930 пуб¬лiкацыi Т. знiкаюць са старонак перыядычнага друку. Магчыма, гэта звязана з хваляй рэпрэсiй у 1930. У 1930-я г. працава- выкладчыкам Вышэйшай школы палiт. асветы, у рэдакцыi газ. 'Пiянер Беларусi'. Арыштаваны 11.10.1936; 20.6.1937 Вярхо-ным судом СССР прыгавораны да 7 гадо- пазба-лення волi. Памёр у лагеры каля бухты Нагаева пад Уладзiвастокам. Справа спынена 8.1.1940.
Тв.: Пунсовае ранне: Вершы / У саа-тарстве. Мн., 1926; Полымя. 1960, ? 6; Анталогiя беларускай паэзii: У 3 т. Т. 2. Мн., 1961.
Лiт.: Звонак А. Сцiплая песня // Полымя. 1960, ? 6; БП, т. 6; ЭГБ, т. 6-1.
ТУРБОВIЧ Дора Рыгора-на [? - 20.12.1937, Мiнск, НКВД], гiсторык. У 1931-33 вучылася - аспiрантуры БелАН. Потым працавала асiстэнтам - Iнстытуце аспiрантуры БелАН. Арыштавана 2.3.1937. Ваеннай калегiяй Вярхо-нага суда СССР прыгаворана да расстрэлу. Рэабiлiтавана 29.12.1966.
Лiт.: Возвращенные имена.
ТЭЙФ Майсей Саламонавiч [4(17).9.1904, Мiнск - 23.12.1966, Масква], паэт, празаiк. Пiса- на iдыш i бел. мовах. Скончы- вячэрнюю школу - Мiнску. У 1923 паступi- у БДУ. З 1924 вучы-ся на вячэрнiм аддзяленнi i працава- на шпалернай фабрыцы. Першыя вершы Т. датаваны 1920; публiкавацца пача- з 1925. У 1928 паступi- на аддзяленне я-рэйскай мовы i лiтаратуры. Другога Маско-скага дзяржа-нага ун-та. Падрабля- начной карэктарскай працай. Пасля сканчэння вучобы - 1933 вярну-ся - Мiнск. Шмат працава-; на працягу 1920-30 выда- 11 кнiг; пераклада- на я-рэйскую мову творы бел. i рускiх паэта-; пiса- драматычныя творы, якiя ставiлiся на сцэне Я-рэйскага тэатра - Мiнску. Арыштаваны 23.4.1938. Вызвалены перад вайной. У 1941 мабiлiзаваны; вайну правё- на фронце, старшы сяржант артылерыйскай часцi; атрыма- баявыя -знагароды. Пасля дэмабiлiзацыi - 1945 жы- у Маскве. Зно- арыштаваны - 1951. Да 1956 знаходзi-ся на спецпасяленнi - Варкуце. Пасля рэабiлiтацыi - 1956 вярну-ся - Маскву. З 1961 да 1964 рэдактар аддзела паэзii час. 'Савецiш Геймланд'.
Тв.: Выбр.: Вершы, балады, паэмы. М., 1965 / Я-р.; Вершы; Балады; Паэмы. М., 1985 / Я-р.
Лiт.: Хоцiмскi А. Крыху аб творчасцi i бiяграфii М. Тэйфа // ЛiМ. 1937, 6 жн.; БП, т. 6.
ТЭРА+СКI Уладзiмiр Васiлевiч [11(23).11.1871, мяст. Раманава Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер в. Ленiна Слуцкага р-на Мiнскай вобл. - 10.11.1938, Мiнск, НКВД], дырыжор, кампазiтар, фалькларыст. Скончы- Слуцкае духо-нае вучылiшча (1889). У 1892-95 служы- у войску. У другой палове 1890-х г. жы- на Урале, кiрава- аматарскiмi харавымi калектывамi. Спява- у капэле Дз.Агрэнева-Славянскага. Вярну-ся - Беларусь у пачатку 1900-х г. Узначальва- царко-ны хор Старажо-скай царквы, аматарскi хор Мiнскага таварыства цвярозасцi; выклада- спевы - пачатковых школах. У 1914 ствары- Мiнскi беларускi хор, якi - 1917 увайшо- у склад Першага Беларускага таварыства драмы i камедыi. У 1918-19 кiрава- харавой капэлай у Беларускiм савецкiм тэатры; уваходзi- у склад Таварыства праца-нiко- беларускага мастацтва. Улетку 1920 арыштаваны польскiмi акупацыйнымi -ладамi - Асiповiчах. Пасля -тварэння Беларускага дзяржа-нага тэатра - Мiнску (БДТ-1) яго гало-ны хормайстар. Арыштаваны ЧК у 1921 разам з У.Фальскiм; прыгавораны да расстрэлу, замененага 5-гадовым зняволеннем. У 1923 вызвалены. Кiрава- харавымi калектывамi БДУ, МБПТ, саюза паштавiко--тэлеграфiста-. Ствары- музыку да спектакля- БДТ-1: 'Бязвiнная кро-' У.Галубка (1918), 'Каваль-ваявода' Е.Мiровiча (1925) i iнш. Найбольш вядомай стала музыка да спектакля 'На Купалле' М.Чарота (1921). Напiса- песнi i рамансы на словы Я.Купалы, Я.Коласа, З.Бядулi, М.Чарота i iнш. Запiсва- i гарманiзава- народныя песнi, частка якiх апублiкавана - зборнiках 'Беларускi спе-нiк з нотамi на тры галасы паводле народных мелодый' (1921), 'Беларускi лiрнiк' (1922), 'Вайсковы зборнiк' (1926). Бра- удзел у рабоце музычнай секцыi Iнбелкульта. Пасля 1930 звольнены з працы, абвiнавачаны - нацыянал-дэмакратызме. Служы- у царко-ным хоры Старажо-скай царквы Мiнска. Арыштаваны 17.8.1938. Расстраляны. Рэабiлiтаваны - 1957.
Лiт.: Травень М. Уладзiмiр Тэра-скi - ахвяра бальшавiзму // Бацька-шчына. 1956. ? 30; Гесь А., Ляхо-скi У. 'Калi песня жыве беларуса, будзе жыць беларускi народ!': Жыццё i творчы шлях Уладзiмiра Тэра-скага // Мастацтва. 1966, ? 12; ЭГБ, т. 6-1.