ЧАБАТАРЭВIЧ Вiктар [1906, мяст. Новы Свержань Мiнскага пав., цяпер Ста-бцо-скi р-н Мiнскай вобл. - 7.10.1963, Нью-Йорк, ЗША], бел. палiт. i вайсковы дзеяч, педагог. Скончы- Нясвiжскую наста-нiцкую семiнарыю. Працава- наста-нiкам у лiто-скай вёсцы на по-начы Вiленшчыны, пасля - у польскай школе - зах. Польшчы. Дасыла- свае карэспандэнцыi - вiленскiя выданнi 'Беларуская крынiца' i 'Шлях моладзi'. Летам 1941 па польскiм даносе арышто-¬ва-ся немцамi. Пазней працава- у Генеральным школьным iнспектараце. Разам з Вiнцэнтам Гадле-скiм арганiзо-вае антынямецкае падполле. У 1944 - капiтан Беларускай Краёвай Абароны, камандзiр афiцэрскай школы БКА - Мiнску. На эмiграцыi - акты-ны дзеяч прабэцээра-скага кiрунку, жы- у ЗША. Супрацо-нiча- з газ. 'Беларуская трыбуна'. Рэпрэзентава- бел. эмiграцыю - сусветных антыкамунiстычных арганiзацыях.
Лiт.: М.Ш. [Мiкола Шчорс]. Над святою магiлаю // Беларуская думка. 1964, ? 6; Вяртаньне БНП.
ЧАБОР Янка [сапр.: Патаповiч Iван Сцяпанавiч; 29.6(11.7).1911, в. Рачканы Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Ляхавiцкi р-н Брэсцкай вобл. - 1943 ?, ГУЛАГ], паэт, публiцыст, удзельнiк нацыянальна-вызваленчай барацьбы - Зах. Беларусi. У 1931 скончы- Вiленскую беларускую гiмназiю; вучы-ся - Вiленскiм ун-це. Першыя свае вершы змясцi- у 1928 у рукапiсным часопiсе падпольнай камсамольскай групы Вiленскай беларускай гiмназii 'Васiлёк' (? 1). У 1931 апублiкава- 'Адкрыты лiст' з заклiкам да зах.-бел. пiсьменнiка- аб'¬яднацца - адзiную пiсьменнiцкую арганiзацыю. Адзiн са стваральнiка- Лiтаратурнага фронту сялянска-рабочых пiсьменнiка- Зах. Беларусi. 10.12.1933 на з'ездзе пiсьменнiка- абраны рэдактарам-выда-цом час. 'Лiтаратурная старонка', якi ста- друкаваным органам Лiтаратурнага фронту. Першы нумар часопiса выйша- з друку 25.1.1934 i адразу бы- канфiскаваны -ладамi. Ч. бы- асуджаны на 5 гадо- пазба-лення волi. Выйша- з турмы - вер. 1936 па амнiстыi. Заня-ся арганiзацыяй кааператыва- у вёсках сваёй ваколiцы. У 1939 бра- удзел у арганiзацыi работы першых савецкiх устано- у Зах. Беларусi. Арыштаваны - 1939 [?]. Мяркуецца, што загiну- у лагеры.
Тв.: Заклiк; Гэй, арлiная мая сiла: [Вершы] // Лiтаратурная старонка. 1934, 25 студз.; Заклiк; 'Гэй, арлiная мая сiла...': [Вершы] // Сцягi i паходнi. Мн., 1965.
Лiт.: Палiтычны працэс 'Беларускай газеты' i 'Асвы' // Наша воля. 1936, 12 крас.; Мiско Я. Хлопец з вёскi Рачканы // Мiско Я. Маё ма-клiвае сэрца. Мн., 1983; БП, т. 6.
ЧАРВЯКО+ Аляксандр Рыгоравiч [8.3.1892, мяст. Дукора Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер вёска Пухавiцкага р-на Мiнскай вобл. - 16.6.1937, Мiнск], палiт. дзеяч, публiцыст. У 1915 скончы- Вiленскi наста-нiцкi iнстытут. Мабiлiзаваны - армiю. У 1917 адзiн з арганiзатара- i кiра-нiко- Беларускай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыi. Удзельнiк 1-га Усебеларускага з'езда 1917. У лют. - маi 1918 камiсар Беларускага нацыянальнага камiсарыята. 1.1.1919 як член Часовага рабоча-сялянскага савецкага -рада бы- у лiку тых, хто падпiса- Манiфест пра абвяшчэнне БССР. У 1919 камiсар асветы БССР, нам. наркама асветы Лiто-ска-Беларускай ССР. У 1920 начальнiк аддзела РВС Зах. фронту, старшыня Мiнскага губернскага ВРК, ВРК БССР. У 1920-24 старшыня ЦВК i СНК БССР, з 1922 адзiн са старшыня- ЦВК СССР, з 1924 старшыня ЦВК БССР. Член ЦБ у 1920-24 i ЦК КП(б)Б з 1924, член ЦВК БССР у 1919 i 1920-37. Бы- абвiнавачаны - антысавецкай дзейнасцi. У час работы XVI з'езда КП(б)Б скончы- жыццё самагубствам. Рэ¬абiлiтаваны - 1957.
Тв.: За Савецкую Беларусь. Мн., 1927; ...Я нiколi не бы- ворагам: Выбраныя артыкулы i прамовы; Успамiны сучаснiка-. Мн., 1992.
Лiт.: Якутов В. А.Г.Червяков: Страницы биографии. Мн., 1978; Яго ж. Александр Червяков: Документальная повесть. Мн., 1986.
ЧАРЖЫНСКI Уладзiсла- Вiкенцьевiч [псе-данiмы: Уладзiсла- Дзяржынскi; Улiдзе; май 1897, в. Старакаменная Сакольскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча - 2.4.1974, Казань], крытык, лiтаратуразнавец. Вучы-ся - Гродзенскай гiмназii, пасля яе эвакуацыi перавё-ся - Мiнскую гiмназiю, якую скончы- у 1918. У 1918-19 дава- прыватныя -рокi - мяст. Крайск i Пасадзец на Лагойшчыне. У 1925 скончы- этнолага-лiнгвiстычнае аддзяленне БДУ. Вучобу сумяшча- з выкладчыцкай дзейнасцю на рабфаку (1922-24). З 1922 пача- выступаць з крытычнымi i лiтаратуразна-чымi артыкуламi - бел. друку. У 1925 супрацо-нiк час. 'Полымя'. Працава- у Iнбелкульце i БелАН; адначасова выклада- у Камунiстычным ун-це Беларусi. Арыштаваны ДПУ БССР 28.6.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. Па пастанове Калегii АДПУ СССР ад 10.4.1931 высланы - Казань тэрмiнам на 5 гадо-. Заста-ся жыць у Казанi. Працава- там выкладчыкам у розных ВНУ. Пасля арышту i высылкi адышо- ад лiтаратурнай дзейнасцi. Рэабiлiтаваны 10.6.1988.
Тв.: Выпiсы з беларускае лiтаратуры ХIХ i ХХ ст. з далучэннем уводных i крытычных артыкула-... Мн., 1926; Да пытання аб псiхалагiчным стылi нашанi-скай паэзii. Мн., 1928; Янка Купала - крытыцы нашанi-скiх сучаснiка- // Янка Купала - лiтаратурнай крытыцы. Мн., 1928.
Лiт.: Возвращенные имена; БП, т. 2.
ЧАРНЕНКА+ Антон Iванавiч [1902, в. Iоны Мсцiсла-скага пав. Магiлё-скай губ., цяпер Мсцiсла-скi р-н Магiлё-скай вобл. - 4.2.1943], бiёлаг. Кандыдат бiялагiчных навук. З 1931 працава- старшым навуковым супрацо-нiкам у Батанiчным садзе БелАН. Арыштаваны 31.7.1938. Пастановай Асобай нарады пры НКВД СССР ад 9.2.1940 прыгавораны да 3 гадо- лагера-. Вызвалены 11.7.1942. Мабiлiзаваны - Чырвоную Армiю. Загiну- на фронце. Рэабiлiтаваны 2.4.1957.
Лiт.: Возвращенные имена.
ЧАРНЕЦКI Мiкола Антонавiч [22.5.1899, в. Малыя Азяраны Ва-кавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Ва-кавыскi р-н Гродзенскай вобл. - 19.1.1944, Беласточчына], публiцыст, педагог, палiт. дзеяч. Паходзi- з сялянскай сям'i. У 1918 скончы- Свiслацкую наста-нiцкую семiнарыю. Да 1921 знаходзi-ся - бежанстве - Расii, дзе загiнула -ся яго сям'я. З 1923 вучы-ся - Празе, скончы- Пражскi ун-т са ступенню доктара фiласофii (1929). Член Беларускай партыi сацыялiста--рэвалюцыянера-, у 1923-29 уваходзi- у Замежнае бюро БПСР у Празе. У 1929 вярну-ся - Зах. Беларусь, працава- наста-нiкам бел. гiмназiя- у Радашковiчах i Клецку. У 1939 сав. улады прызначылi яго дырэктарам школы - в.Крынкi, з 1940 - кiра-нiком асветы Крынскага р-на. Арыштаваны НКВД, уцёк з-пад арышту. Падчас нямецкай акупацыi працава- у Беларускiм нацыянальным камi¬тэце - Беластоку. Удзельнiк бел. нацыянальнага падполля. Па-зверску забiты польскiмi тэрарыстамi.
Лiт.: Ёрш С. Мучанiк за беларускую iдэю // Нiва. 1996, 10 сак.; Choruży W. Mikolaj Charniecki (1899-1944)//Białoruskie Zeszyty Historyczne. 1998, ?9.
ЧАРНУШЭВIЧ Дзмiтрый Сiлыч [13.11.1882, мяст. Капыль Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер г. п. Мiнскай вобл. - 28.6.1938, Мiнск, НКВД], мовазнавец, дзяржа-ны дзеяч. З 1917 член РКП(б); працава- у Слуцкiм павятовым выканкаме. У лют. - чэрв. 1918 на падпольнай рабоце на акупаванай тэрыторыi Беларусi. З кастр. 1918 у Маскве, працава- у Белнацкаме i бел. секцыi РКП(б). У студз. - лют. 1919 член Часовага -рада ССРБ, народны камiсар сацыяльнага забеспячэння. У 1919 член ЦВК Лiто-ска-Беларускай ССР, член ЦВК БССР. З крас. 1919 на савецкай i партыйнай рабоце - Мiнскiм i Смаленскiм губкамах. У 1921-31 член ЦВК БССР, у 1924-27 член яго Прэзiдыума. З сак. 1924 наркам унутраных спра- БССР, з вер. - сакратар ЦВК БССР. З 1927 старшыня Упра-лення дзяржа-нага страхавання БССР. У пачатку 1930-х г. - нам. дырэктара Iнстытута лiтаратуры, мастацтва i мовы БелАН. У час кампанii чыстак пазба-лены адказных пасад; працава- картатэчнiкам Мiнскага аддзялення Беларускага -пра-лення сельскагаспадарчага забеспячэння. Арыштаваны 25.1.1938. Ваеннай калегiяй Вярхо-нага суда - чэрв. 1938 прыгавораны да расстрэлу. Рэабiлiтаваны 2.12.1958.
Лiт.: Возвращенные имена.
ЧАРНУШЭВIЧ Нiчыпар Тодаравiч [Фёдаравiч, Хведаравiч; 1(14).11.1900, мяст. Капыль Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер г. п. Мiнскай вобл. - 18.2.1967, Мiнск], паэт, перакладчык, драматург. Паходзi- з сялянскай сям'i; брат пiсьменнiка М.Хведаровiча. Падчас 1-й сусветнай вайны - бежанстве - Калузе. У 1917 вярну-ся на Радзiму; у 1917-20 наста-нiча- у Траяна-скiм народным вучылiшчы на Капыльшчыне. У 1922-28 вучы-ся на сацыяльна-гiстарычным аддзяленнi педагагiчнага ф-та БДУ. Адначасова працава- у школе малодшага каманднага i палiт. саставу 4-й Смаленскай дывiзii (1922-23), загадчыкам аддзела газ. 'Савецкая Беларусь' (1924-29). Першыя вершы апублiкава- у 1923 у час. 'Полымя'; публiкава-ся - час. 'Маладняк', газ. 'Савецкая Беларусь'. Член лiтаб'яднання 'Маладняк'. У 1926 разам з М.Модэлем бы- рэдактарам друкаванага органа бел. студэнцтва 'Голас студэнта'. З 1929 слухач Вышэйшых навукова-педагагiчных курса- пры 2-м Маско-скiм ун-це. Арыштаваны ДПУ БССР 27.3.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. 10.4.1931 прыгавораны да 5 гадо- ссылкi - Вятку. У 1931-35 супрацо-нiк газ. 'Вятская правда' (пазней 'Кировская правда'). У жн. 1935 абвiнавачаннi зняты (канчаткова рэабiлiтаваны - 1960). У 1935-41 выкладчык гiсторыi - школах Масквы. У кастр. 1941 эвакуiрава-ся - Цюмень, дзе працава- загадчыкам аддзела - рэдакцыi газ. 'Тюменская правда' (публiкава- там свае нарысы, вершы, сатыру). У 1947 вярну-ся - Мiнск. Працава- начальнiкам планавага аддзела Белсельгасзабеспячэння, з 1949 - выкладчык гiсторыi Мiнскай афiцэрскай школы, з 1952 старшы iнжынер трэста папяровай прамысловасцi. У розныя гады працава- у Белдзяржвыдавецтве, на Беларускiм радыё. Член СП Беларусi з 1957. Пера¬клада- на бел. мову творы рускiх, украiнскiх, я-рэйскiх паэта-. Пахаваны на Усх. могiлках у Мiнску.
Лiт.: Гарбук В. Некалькi сустрэч з паэтам // Полымя. 1970, ? 11; Грахо-скi С. Паэзii радавы // ЛiМ. 1970, 13 лiст.; БП, т. 6.
ЧАРНЫШЭВIЧ Аркадзь Дзмiтрыевiч [26.7(8.8).1912, в. Кулакi Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Салiгорскi р-н Мiнскай вобл. - 18.1.1967, Мiнск], празаiк, педагог. У 1926 скончы- Старобiнскую сямiгодку. Першы верш надрукава- у 1926; першае апавяданне - у 1927 у час. 'Чырвоны сейбiт'. Падрыхтава- i адасла- у Белдзяржвыдавецтва зборнiк апавядання- 'Хаты ажываюць', якi не бы- прыняты да друку. У 1928-30 працава- на бацькавай гаспадарцы. У 1930 сям'я Ч. была раскулачана; бацьку адправiлi на буда-нiцтва Беламорканала, а сям'ю выслалi - в. Зайцава Качо-скага р-на Комi-Пярмяцкай акругi. Ч. працава- на лесараспрацо-ках, загадчыкам мясцовай крамы, наста-нiча-. У 1934-49 - дырэктар Янчэрскай пачатковай школы. У 1934 ажанi-ся з пярмячкай, мясцовай наста-нiцай, за што яе на нейкi час пазбавiлi працы. У 1940 скончы- Кудымкар¬скае педагагiчнае вучылiшча. Творчую работу не пакiда-: пiса- вершы, прозу, дасыла- рукапiсы - Мiнск. Летам 1940 бы- удзельнiкам курса--канферэнцыi маладых а-тара- у Мiнску. У 1950 пера¬еха- з сям'ёй на сталае жыхарства - Беларусь. У 1950-54 бы- дырэктарам Насовiцкай пачатковай школы Свiрскага (цяпер Мядзельскага) р-на. Член СП Беларусi з 1954. З 1957 жы- у г. п. Радашковiчы, друкава-ся - раённай газ. 'Сцяг Iльiча'. Потым пераеха- у Мiнск. Апошнiя гады жыцця былi асаблiва творча акты-ныя. Пахаваны на Усх. могiлках. Яго iмем названа вулiца - Радашковiчах; на доме, дзе Ч. жы-, устано-лена мемарыяльная дошка.
Тв.: Свiтанне: Раман. Мн., 1957; Выбр. тв: У 2 т. Мн., 1979; Засценак Малiна-ка: Раман-хронiка. Ч. 1-2. Мн., 1964-1965 (У 2 ч. Мн., 1982).
Лiт.: Бугаё- Д. Трапным вокам мастака // Бугаё- Д. Шматграннасць. Мн., 1970; Шкраба Р. Медны пятак i золата пра-ды // Полымя. 1971, ? 7; Куляшо- Ф. Шлях да майстэрства // Полымя. 1972, ? 8; Шыловiч А. Жаданая сустрэча // Полымя. 1980, ? 7; БП, т. 6.
ЧАРОТ Мiхась [сапр.: Кудзелька Мiхась Сымонавiч; iншыя псе-данiмы: Максiм Бяднейшы; Юрка Куртаты; В.Чарот; крыптанiмы: М.К.; М.К-ка; Ч.М.; М.Ч.; М.Ч-т; Ч-т; 7.11.1896, мяст. Ру¬дзенск Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Пухавiцкi р-н Мiнскай вобл. - 29.10.1937, Мiнск, НКВД], паэт, драматург, празаiк, рэдактар, грамадскi дзеяч. У 1917 скончы- Маладзечанскую наста-нiцкую семiнарыю. Мабiлiзаваны - армiю; служы- афiцэрам запаснога палка - Кузнецку. Вясной 1918 вярну-ся - Мiнск; пача- наста-нiчаць у бел. школе; паступi- у МВПI. Спява- у хоры Тэра-скага пры 'Беларускай хатцы', бы- старшынёй тэатральнай суполкi 'Маладзiк'. Друкавацца пача- у 1918. У 1919 член Белнацкама i створанай пры iм Вайсковай Рады. Бы- адным з арганiзатара- Беларускай камунiстычнай арганiзацыi, якая - студз. 1920 утварылася з члена- 'Маладой Беларусi'. З 1920 супрацо-нiк, у 1925-29 рэдактар газ. 'Савецкая Беларусь'. У 1922 апублiкава- першы зборнiк верша- 'Завiруха'. У 1923 удзельнiча- у стварэннi лiтаб'яднання 'Маладняк', з якога выйша- у канцы 1927. Некаторы час бы- членам лiтаб'яднання 'Полымя', потым уступi- у БелАПП. У 1922-24 кандыдат у члены, у 1924-31 член ЦВК БССР. У 1924 вучы-ся - Маскве - Дзяржа-ным iнстытуце журналiстыкi. У 1930-я г. працава- загадчыкам лiтаратурнага сектара Дзяржа-нага выдавецтва БССР, кансультантам у кабiнеце маладога а-тара СП БССР. Арыштаваны 24.1.1937; прыгавораны 28.10.1937 да расстрэлу. Апошнi верш 'Прысяга' (пра асабiстую невiнаватасць) запiса- на сцяне мiнскай унутранай турмы НКВД, дзе яго -бачы- i захава- у памяцi М.Хведаровiч. Рэабiлiтаваны - 1956. Iмем Ч. названы вулiцы - Мала¬дзечне i Рудзенску.
Тв.: Творы: У 3 т. Мн., 1932-1936; Зб. тв.: У 2 т. Мн., 1958; Выбраныя вершы i паэма 'Босыя на вогнiшчы'. Мн., 1967; Выбранае. Мн., 1982.
Лiт.: Ярош М. Мiхась Чарот: Нарыс жыцця i творчасцi. Мн., 1963; Яго ж. Мiхась Чарот. Мн., 1966; Песняр революционной романтики. Мн., 1983; БП, т. 6.
ЧАТЫРКА Мiхал [1883, мяст. Любча Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Навагрудскi р-н Гро¬дзенскай вобл. - пасля 1939, Краснаярскi край, ГУЛАГ], педагог. Скончы- Маладзечанскую наста-нiцкую семiнарыю, Вiленскi педагагiчны iнстытут (матэматычны ф-т). Наста-нiча- на Навагрудчыне (в. Сенна, мяст. Мiр, Навагрудак). З 1924 працава- у Навагрудскай наста-нiцкай гiмназii. У яго хаце хавалiся тыя, каго шукала палiцыя, - пераважна камсамольцы. Ч. праводзi- iх праз мяжу на савецкi бок. Пасля закрыцця польскiмi -ладамi - 1934 гiмназii пераведзены - Зах. Польшчу (Цеханув). Пасля вер. 1939 вярну-ся - Любчу. Арыштаваны НКВД. Загiну- у лагеры.
Лiт.: Чэмер А. [Анiшчык А.] Наваградская Беларуская Гiмназiя. Вiльнюс, 1997.
ЧАЧОТ Ян Антонi [псе-данiм: Tłumacz Piosnek wieśniaczych z nad Niemna i Dźwiny; крыптанiмы: Jan Cz...t; Jan Cz...tt; F. Kol...; 24.6.1796, в. Малюшычы Навагрудскага пав. Слонiмскай губ., цяпер Карэлiцкi р-н Гродзенскай вобл. - 11.8.1847, Друскенiкi], паэт, фалькларыст, мовазнавец. У 1809 паступi- у павятовую школу дамiнiкана- у Навагрудку, дзе пазнаёмi-ся i пасябрава- з А.Мiцкевiчам. Восенню 1816 паступi- на аддзяленне маральных i палiт. навук Вiленскага ун-та. З-за матэрыяльных праблем пакiну- вучобу i -ладкава-ся на працу - вiленскае бюро па -парадкаваннi архiва- Радзiвiла-. Часта выязджа- у Мiнск, Навагрудак, Варшаву. У 1818 бы- прыняты - Таварыства фiламата-. На паэтычным турнiры фiламата-, якi адбы-ся 21.12.1818 у Вiльнi, бы- прызнаны трэцiм (пасля А.Мiцкевiча i Т.Зана) паэтам. З 1820 узначалi- Блакiтны (лiтаратурны) аддзел у складзе Таварыства фiларэта-. Арыштаваны 10.10.1823 у час выкрыцця тайных студэнцкiх згуртавання- пры Вiленскiм ун-це. Зняволены - базыльянскiх мурах да 22.10.1824. У зняволеннi скла- рукапiсны зборнiк 'Песенкi i iншыя вершы', якi -далося перадаць на волю. Сасланы спачатку - крэпасць Кiзiл, у маi 1825 адпра-лены ва Уфу. У 1828 паступi- там на дзяржа-ную службу. З 1830 жы- у Цверы. З 1833 пасялi-ся - Лепелi, дзе працава- у кiра-нiцтве Бярэзiнскага канала. У 1841 атрыма- дазвол пераехаць на Навагрудчыну, працава- у Шчорса-скай бiблiятэцы да смерцi яе -ладальнiка А.Храптовiча (1844). Вясной 1847 выеха- на лячэнне - Друскенiкi, дзе i памёр. Пахаваны - в. Ротнiца, цяпер Лiтва.
Тв.: Наваградскi замак: Творы. Мн., 1989; Выбр. тв. Мн., 1996.
Лiт.: Windakiewicz S. Jan Czeczot. Kraków, 1934; McMillin A. Jan Czeczot in Byelorussian and Polish literature // Journal оf Byelorussian Studies. 1969, ? 1; Кахано-скi Г. Уральская ссылка Яна Чачота // Кахано-скi Г. Адчынiся, таямнiца часу. Мн., 1984; БП, т. 6; АЗБ.
ЧОРНЫ Кузьма [сапр.: Рамано-скi Мiкалай Карлавiч; iншыя псе-данiмы: Максiм Алешнiк; М.Бiруля; Iгнат Булава з-пад Турава; Вясёлы; М.Сiдарэ-скi; Сусед-вясёлы; Раман Талапiла; Арцём Чамярыца; Сымон Чарпакевiч; А.Чорны; крыптанiмы: Р.М.; М.Р-скi; К.Ч.; 11(24).6.1900, маёнтак Лапацiчы Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер в. Борка-Бялевiчы Капыльскага р-на Мiнскай вобл. - 22.11.1944, Мiнск], празаiк, драматург, публiцыст. Скончы- Цiмкавiцкае народнае вучылiшча, у 1916 паступi- у Нясвiжскую наста-нiцкую семiнарыю. Скончыць семiнарыю не -далося, бо - 1919 польскiя -лады яе зачынiлi. Першыя артыкулы i вершы апублiкава- у 1920. У 1923 паступi- на лiтаратурнае аддзяленне педагагiчнага ф-та БДУ, дзе правучы-ся два курсы. З 1923 член лiтаб'яднання 'Маладняк'. Яшчэ студэнтам у 1924 пача- працаваць у газ. 'Беларуская вёска'. У 1925 выйшлi першыя кнiгi - 'Апавяданнi' i 'Срэбра жыцця'. У 1926-31 бы- старшынёй лiтаб'яднання 'Узвышша'. У 1932-37 - гало-ны лiткансультант кабiнета маладога а-тара пры СП БССР. Член СП Беларусi з 1934. Арыштаваны 14.10.1938. Прасядзе- у Мiнскай турме 8 месяца-, з iх 6 - у камеры-адзiночцы. Бы- катаваны. Вызвалены 8.6.1939. У 1941-44 знаходзi-ся - эвакуацыi (пераважна - Маскве). Удзельнiча- у выданнi газеты-плаката 'Раздавiм фашысцкую гадзiну'. Летам 1944 вярну-ся - Мiнск, працава- у рэдакцыi час. 'Беларусь'. Пахаваны на Вайсковых могiлках у Мiнску. У 2000 на Капыльшчыне адкрыты два мемарыяльныя знакi.
Тв.: Зб. тв.: У 6 т. Мн., 1954-1955; Зб. тв.: У 8 т. Мн., 1972-1975; Зб. тв.: У 6 т. Мн., 1988-1990.
Лiт.: Ватацы Н. Кузьма Чорны. 1900-1944. Бiблiягра¬фiчны даведнiк. Мн., 1954; Адамовiч А. Маштабнасць прозы: Урокi творчасцi К.Чорнага. Мн., 1972; Булацкi Р., Сачанка I. Кузьма Чорны - публiцыст. Мн., 1972; Казека Я. Кузьма Чорны. Мн., 1980; Пяткевiч А. Сюжэт. Кампазiцыя. Характар: Аб прозе Кузьмы Чорнага. Мн., 1981; Навуменка I. Раннi Кузьма Чорны. Мн., 2000; БП, т. 6.
ЧЫЖЫК Мельхiёр [Czyżyk Melchior; 21.10.1835, Мiнск - 1900 ?, Якуцiя], па-станец, вайсковец, паэт. Вучы-ся - Канстанцiна-скiм кадэцкiм корпусе - Полацку. У 1856 атрыма- чын падпаручнiка, служы- у Маско-скiм грэнадзёрскiм палку. Калi пачалося па-станне 1863, полк атрыма- загад накiравацца - Варшаву. Не жадаючы ваяваць супраць суайчыннiка-, Ч. пада- у адста-ку, потым сiмулява- хваробу. Пасля неэфекты-насцi такiх захада- спрабава- перавесцiся - Маско-скi корпус дзяжурных афiцэра-. Калi i гэта не -далося, паеха- да сваяко- у Мiнскую губ. i - пачатку мая 1863 уступi- у па-станцкi атрад Барыса-скага пав., якi злучы-ся з атрадам Вiлейскага пав. Пасля гiбелi камандзiра аб'яднанага атрада В.Козела Ч. прыня- камандаванне. У жн. атрад аб'ядна-ся з па-станцамi Iгуменскага пав.; камандзiрам новага аб'яднанага атрада бы- С.Ляско-скi. Восенню 1863 С.Ляско-скi распусцi- атрад. Ч. прапано-валi выехаць за мяжу, але ён вырашы- накiравацца - Пецярбург i прасiць там амнiстыi. Пешшу дайшо- да Вiцебска, пасля даеха- на конях да Смаленска, адкуль павярну- на Ельню. Знясiлены фiзiчна i духо-на 2.12.1863 зда-ся палiцыi. Следства адбывалася 16-28.1.1864 у Мiнску. Ваенны трыбунал 3.3.1864 у Мiнску прыгавары- яго да смяротнага пакарання, замененага пажыццёвай катаргай. Генерал-губернатар Мура-ё- зменшы- тэрмiн да 20 гадо-. У 1878 цар Аляксандр II вы¬звалi- Ч. ад палiцэйскага нагляду i дазволi- вы¬браць месца жыхарства, апроч сталiц i зах. губерня-, з забаронай дзяржа-най службы. Заста-ся жыць у Якуцii. Пiса- вершы.
Лiт.: Zieliński St. Bitwy i potyczki 1863-1864. Rapperswill, 1913; PSB, z. 16.
ЧЭРСКI Iван Дзяменцевiч [15.5.1845, фальварак Свольна Дрысенскага пав. Вiцебскай губ., цяпер вёска Верхнядзвiнскага р-на Вiцебскай вобл. - 7(19).7.1892, пас. Калымскi, Якуцiя], геолаг, палеантолаг, географ, публiцыст. У 1857-59 вучы-ся - гiмназii, у 1859-63 - у Вiленскiм шляхецкiм iнстытуце. За -дзел у па-станнi 1863-64 арыштаваны; аддадзены - салдаты i адпра-лены - Омск. Там пача- займацца геалагiчнымi i палеанталагiчнымi даследаваннямi. У 1869 вызвалены ад вайсковай службы. Да 1883 - палiт. ссыльны. Праводзi- даследаванне ваколiц Омска, вывуча- берагi возера Байкал (скла- першую геалагiчную карту яго -збярэжжа), даследава- басейн рэк Селенга i Нiжняя Тунгуска. Амнiставаны - 1885 i па запрашэннi Пецярбургскай АН пераеха- у Пецярбург. Узнагароджаны 3 залатымi медалямi Рускага геаграфiчнага таварыства. У 1891-92 даследава- басейн рэк Калыма i Iндыгiрка (Якуцiя). Памёр у экспедыцыi. Пахаваны - пас. Калымскi каля вусця ракi Амалон. Яго iмем названа сiстэма горных хрыбто- у Якуцii, Магаданскай вобл., хрыбет у Забайкаллi.
Тв.: Неопубликованные статьи, письма и дневники // Статьи о И.Д.Черском и А.И.Черском. Иркутск, 1956.
Лiт.: Алдан-Семенов А. И.Черский. М., 1962 (Жизнь замечательных людей); Грицкевич В.П. Путешествия наших земляков. Мн., 1968. С. 187-205; Ламакин В. Героика одной жизни // Неман. 1970, ? 12; АЗБ.