Моряков Леонид Владимирович : другие произведения.

Э

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:

  ЭПIМАХ-ШЫПIЛА Бранiслаў Iгнатавiч [крыптанiм: Б.Э.-Ш.; 4(16).9.1859, фальварак Судзiловiчы Лепельскага пав. Вiцебскай губ., цяпер в. Будзькаўшчына Полацкага р-на Вiцебскай вобл. - 6.6.1934, Ленiнград], мовазнавец, лiтаратуразнавец, фалькларыст, выдавец. У 1871-80 вучыўся ў Аляксандраўскай гiмназii ў Рызе. У 1880-86 на гiсторыка-фiлалагiчным ф-це Пецярбургскага ун-та; кандыдат фiлалогii. Зарабляў прыватнымi ўрокамi, працаваў памочнiкам рэдактара 'Журнала Министерства путей сообщения'. З 1891 памочнiк бiблiятэкара, потым бiблiятэкар у бiблiятэцы Пецярбургскага ун-та. Быў сапраўдным членам Вiцебскай вучонай арѓхiўнай камiсii. На пачатку XX ст. стаў на чале бел. культурнага руху ў Пецярбургу. Яго дом быў асяродкам i месцам збору нацыянальна арыентаванай бел. моладзi. У 1906 стварыў бел. выдавецтва 'Загляне сонца i ў наша аконца'. У 1913 пачаў друкавацца ў бел. выданнях. У 1916 удзельнiчаў у падрыхтоўцы 'Меморыi прадстаўнiкоў Беларусi на III канферэнцыi народаў' (Лазана). Склаў першую хрэстаматыю бел. лiтаратуры. У 1924 абраны правадзейным членам Iнбелкульта. Пераехаў у Мiнск у 1925. Працаваў рэдактарам, з 1927 старшынёй камiсii Iнбелкульта па складаннi слоўнiка жывой бел. мовы. У 1929 перадаў у БелАН асабiстую бiблiятэку з 5 тыс. тамоў. Арыштаваны ДПУ БССР 18.7.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'; на яго кватэры праведзены вобыск. Знаходзiўся ў зняволеннi да 12.9.1930. Вымушаны пакiнуць Мiнск; выехаў у Ленiнград, дзе i памёр.
  Тв.: Дзесяць боскiх прыказанняў: [Верш] // Беларус. 1913, 8 жн.; Беларуская мова ў гiмназii // Вольная Беларусь. 1917, 30 кастр.
  Лiт.: Станкевiч А. Прафесар Бранiслаў Эпiмах-Шыпiла: З яго жыцця i працы. Вiльня, 1935; Семашкевiч Р. Бранiслаў Эпiмах-Шыпiла. Мн., 1968; Яго ж. Янка Купала i Эпiмах-Шыпiла // Выпрабаванне любоўю. Мн., 1982; Возвращенные имена; БП, т. 6; АЗБ; Бранiслаў Эпiмах-Шыпiла: чытаннi [у Ветрына], прысвечаныя 140-годдзю з дня нараджэння... [Тэксты дакладаў] // На шляхах да ўзаемаразумення. Мн., 2000. С. 253-255.
  
  
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"