Моряков Леонид Владимирович : другие произведения.

Я

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:

  ЯДВIГIН Ш. [сапр.: Лявiцкi Антон Iванавiч; крыптанiм: Я.Ш.; 4.1.1869, маёнтак Добасня Рагачоўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер в. Добасна Кiраўскага р-на Магiлёўскай вобл. - 24.2.1922, Вiльня], празаiк, драматург, паэт. У 1877-78 быў аддадзены бацькам на вучобу ў Люцiнку да адной з дачок В.Дунiна-Марцiнкевiча. У 1880-я г. скончыў Мiнскую гiмназiю i вучыўся на медыцынскiм ф-це Маскоўскага ун-та. За ўдзел у студэнцкiх хваляваннях у 1890 выключаны з ун-та, арыштаваны, некалькi месяцаў правёў у зняволеннi ў Бутырскай турме. У турме адбылася яго першая спроба пяра - пераклаў на бел. мову папулярнае ў той час апавяданне У.Гаршына 'Сiгнал'. Вярнуўся на Радзiму, стажыраваўся ў адной з аптэк Мiнска, каб здаць экзамен на памочнiка аптэкара. Працаваў у мяст. Радашковiчы аптэкарам, потым у краме-кааперацыi. У гэты час напiсаў драму 'Злодзей', якую ў 1892 спрабаваў паставiць самадзейны радашковiцкi гурток. Але п'еса была забаронена палiцыяй. З 1904 пачаў выступаць у расiйскiм, польскiм, а потым i ў бел. друку. Першым друкаваным мастацкiм творам на бел. мове было апавяданне 'Суд', змешчанае ў газ. 'Наша доля' ў вер. 1906. У 1909-10 жыў у Вiльнi, працаваў сакратаром, загадчыкам лiтаратурнага аддзела 'Нашай нiвы'. У 1910 здзейснiў сваю даўнюю мару - павандраваць пешшу па Беларусi. Прайшоўшы больш за 500 км, у некалькiх нумарах 'Нашай нiвы' апублiкаваў падарожныя нататкi - 'Лiсты з дарогi' (1910), якiя сталi значным укладам у станаўленне бел. публiцыстыкi. У 1912 апублiкаваў зборнiк апавяданняў 'Бярозка', у 1914 - 'Васiлькi', якiя прынеслi яму шырокую вядомасць. Пяру Я. належыць няскончаны раман 'Золата'. У 1913-15 працаваў у газ. 'Беларус', тэхнiчным рэдактарам час. 'Саха' ў Мiнску. Памёр у Вiльнi ў шпiталi. Пахаваны на могiлках Роса.
  Тв.: Выбр. тв. Мн., 1976.
  Лiт.: Iльяшэвiч Х. Ядвiгiн Ш. (Антон Лявiцкi): Жыццё i лiтаратурная творчасць. Вiльня, 1933; БП, т. 6.
  
  ЯЖОЎСКI Юзаф [1798-1855], фiлосаф, удзельѓнiк вызваленчага руху. Дакладных звестак пра паходжанне i месца нараджэння не выяўлена. Вучыўся ў Вiленскiм ун-це, вывучаў фiласофiю. Адзiн з заснавальнiкаў (1.10.1817) i на працягу 6 гадоў прэзiдэнт Таварыства фiламатаў. На сходзе членаў-заснавальнiкаў быў зацверджаны варыянт статута, прапанаванага Я., якi быў арыентаваны на стварэнне закрытага, нешматлiкага таварыства (iншы праект, распрацаваны Т.Занам i А.Мiцкевiчам, пашыраў сферу дзейнасцi таварыства i пераўтвараў яго ў арганiзацыю, якая аб'ядноўвала б шырокiя колы моладзi). Лiсты Я. (у прыватнасцi, да А.Мiцкевiча) - каштоўная крынiца як для выѓсвятлення фiласофскай арыентацыi аўтара, так i для характарыстыкi настрою думак у Вiльнi ў канцы 1810 - пачатку 1820-х г. У 1823 Таварыства фiламатаў было раскрыта ўладамi, Я. арыштавалi.
  Лiт.: Мохнач Н.Н. От Просвещения к революционному демократизму. Мн., 1976; Яе ж. Общественно-политическая и эстетическая мысль Белоруссии начала ХIХ в. Мн., 1985; АЗБ.
  
  ЯКУБЧЫК Сямён Мiхайлавiч [26.8.1892, в. Калантаi Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Ваўкавыскi р-н Гродзенскай вобл. - 31.5.1938, Мiнск, НКВД], гiсторык, публiцыст. Скончыў БДУ i аспiрантуру пры Iнстытуце лiтаратуры БелАН; кандыдат гiстарычных навук. На пачатку 1930-х г. працаваў у Iнстытуце гiсторыi БелАН, потым дырэктарам Гiстарычнага музея ў Мiнску. Арыштаваны 15.9.1937. Прыгавораны 14.10.1937 да расстрэлу. Рэабiлiтаваны 28.11.1957.
  Лiт.: Возвращенные имена.
  
  ЯКШЭВIЧ (ЯКШЭВIЧУС) Аляксандр Iванавiч [2.1.1886, Шаўлi, цяпер Шаўляй, Лiтва - пасля 1967, Вiльнюс], публiцыст. Адзiн са стваральнiкаў Камунiстычнай партыi Лiтвы. Працаваў у чыгуначных майстэрнях Гомеля, настаўнiчаў у Мiнску. Наркам шляхоў зносiн у Лiтбеле. У 1931-32 рэдактар газ. 'Raudonasis artojas' у Мiнску. Пераклаў на лiтоўскую мову 'ТВТ' Я.Маўра. На момант арышту (26.11.1936) працаваў настаўнiкам у СШ ? 1 Мiнска. 5.10.1937 асуджаны на 10 гадоў лагераў. Пакаранне адбываў разам з паэтам С.Шушкевiчам. Пасля вайны жыў у Вiльнюсе. Рэабiлiтаваны 29.12.1954.
  Лiт.: Шармайтис Л. Ветеран революционного движения в Литве // Советская Литва. 1966, 14 янв.; Маракоў Л. Выѓнiшчэнне, або Пяць хваляў арыштаў беларускiх лiтаратараў // ЛiМ. 1999, 10 снеж.
  
  ЯЛЕНСКI Iосiф Мiхайлавiч [у манастве Аляксей; 1756 - 23.3.1813, Суздаль], публiцыст, рэвалюцыянер. Прадаў фамiльны маёнтак Малыя Прудкi ў Мазырскiм пав. Служыў у Гродне ў падѓскарбiя ВКЛ Антонiя Тызенгаўза. Працаваў каморнiкам на Полаччыне. Адтуль выехаў у Пецярбург, куды прыбыў 5.10.1792. Арыштаваны па даносе вясной 1794. Падчас вобыску ў яго знайшлi тры рукапiсы, напiсаныя па-польску. У першым, створаным у форме манiфеста караля Рэчы Паспалiтай, абвяшчалася лiквiдацыя прыгоннага права i саслоўных шляхецкiх прывiлеяў. Манiфест дапаўняўся 'Прысягай караля', быццам бы зацверджанай самiм народам, дзе загадвалася 'спалiць у агнi паперы', якiя замацоўвалi юрыдычныя правы на зямлю паноў. Сярод канфiскаваных папераў была незакончаная 'Адозва да народа - агульных саѓбраццяў нашых', дзе намалявана жудасная карцiна жыцця паднявольнага сялянства. Аўтар заклiкаў сялян аб'яднацца з дробнай шляхтай i разам змагацца супраць магнатаў. Кацярына II пазнаёмiѓлася з рукапiсамi i знайшла ў iх 'французскую заразу'. Спрабуючы ўратаваць сваё жыццё, у маi 1794 Я. папрасiў перахрысцiць яго ў праваслаўе i саслаць у манастыр. Атрымаў новае iмя Аляксей i 26.9.1794 прыбыў на Салаўкi. У ссылцы стаў блiзкi да стараабрадства. Пасля смерцi Кацярыны II i ўступлення на трон Паўла I Я. 26.6.1797 перадаў салавецкаму архiмандрыту Iоне сшытак на пяцi старонках пад назвай 'Благовесть к Исраилю Российскому', быццам бы атрыманым ад нейкага камердынера. У тэксце, напiсаным у выглядзе гiстарычнага нарыса развiцця Расii, аўтар бiчаваў прыгонны лад, апiсваў бяспраўнае становiшча сялян у iмперыi. Я. распрацаваў тэкст 'Царскай прысягi', у якой цар адмяняў усе дваранскiя званнi. Пра тэкст Я. паведамiлi Паўлу I. Вызвалены з ссылкi ў сак. 1801 пры ўступленнi на трон Аляксандра I. Пасля ванѓдраванняў па прыбалтыйскiх губ. змешчаны ў Аляксандра-Неўскую лаўру ў Пецярбургу. Далучыўся да секты скапцоў. За гэта 24.8.1804 высланы ў Суздальскi Спаса-Еўфiмiеў манастыр, дзе i памёр.
  Лiт.: Пругавин А. В казематах. СПб., 1909. С. 206; Фруменков Г. Из истории ссылки в Соловецкий монастырь в XVIII в. Архангельск, 1963. С. 72-80; Мальдзiс, На скрыжаваннi... С. 299-303.
  
  ЯНУШКЕВIЧ Адольф Мiхал Валяр'ян Юлiян [9.6.1803, Нясвiж - 6(18).6.1857, маёнтак Дзягiльня Мiнскага пав. Мiнскай губ., цяпер в. Дзягiльна Дзяржынскага р-на Мiнскай вобл.], падарожнiк, пiсьменнiк. Пiсаў на польскай мове. Вучыўся ў дамiнiканскай школе ў Нясвiжы. У 1823 скончыў фiлалагiчны ф-т Вiленскага ун-та. Быў членам Таварыства блакiтных, блiзкага да фiларэтаў. У студэнцкiя гады пiсаў па-польску вершы ў сентыментальнай стылiстыцы (дума 'Мелiтон i Эвелiна', 1821). У 1823-26 жыў у Камянцы, быў дэпутатам цывiльнай палаты ў Галоўным судзе. Шмат падарожнiчаў па Еўропе; сустракаўся з А.Мiцѓкевiчам, Ю.Славацкiм, I.Гётэ. Вярнуўся на Радзiму ў 1830. Узяў удзел у паўстаннi 1830-31; быў адным з кiраўнiкоў паўстанцкага легiёна. Арыштаваны ў сак. 1831. У 1832 сасланы ў Сiбiр. У ссылцы пераклаў 'Гiсторыю заваявання Англii нарманамi' А.Цьера. Падарожнiчаў па Сiбiры, Казахстане, Кiргiзii. Вярнуўся ў Беларусь у 1856; пасялiўся ў родавым маёнтку Дзягiльня. Яго падарожныя нататкi сабраў брат Яўстафiй, апублiкаваў Ф.Вратноўскi пад назвай 'Жыццё Адольфа Янушкевiча i яго лiсты з кiргiзскiх стэпаў' (Парыж. 1861. Кн. 1-2). Паслужыў прататыпам рэвалюцыянера Адольфа ў паэме А.Мiцкевiча 'Дзяды'.
  Тв.: Рус. пер.: Дневники и письма из путешествия по казахским степям. Алма-Ата, 1966.
  Лiт.: Мальдзiс А. Падарожжа ў ХIХ стагоддзе. Мн., 1969; АЗБ.
  
  ЯРАШЭВIЧ Нiканор [1887 ? - 1937, НКВД], навуковец, грамадскi дзеяч. Арыштаваны ў 1921 ў Мiнску. Высланы з Беларусi, жыў у Ташкенце. Паўторна арыштаваны ў 1937.
  Лiт.: Гесь А. 'Выслаць за межы Беларусi...' // Палiтычныя рэпрэсii на Беларусi ў ХХ ст. Мн., 1998. С. 28; Мiцкевiч Д. Любiць i помнiць. Успамiнае сын Якуба Коласа. Мн., 2000. С. 109.
  
  ЯРАШЧУК Еўдакiм Лявонцевiч [1898, в. Трышын Брэст-Лiтоўскага пав. Гродзенскай губ., цяпер у межах Брэста - ?], аграном. У 1921-24 вучыўся ў Цiмiразеўскай сельгасакадэмii. Пасля яе сканчэння працаваў у Белсельгасбанку, затым з лют. 1927 па дзень арышту вучоным спецыялiстам у Беларускiм навукова-даследчым iнстытуце сельскай гаспадаркi. Арыштаваны ДПУ БССР 18.7.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. 10.4.1931 асуѓджаны на 5 гадоў высылкi i этапаваны ў Астрахань. 9.12.1935 вызвалены. Рэабiлiтаваны 15.11.1957. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: НАРБ, IКР.
  
  ЯРЭМIЧ Фабiян [20.1.1891, в. Дулеўцы Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Ваўкавыскi р-н Гродзенскай вобл. - 26.6.1958, Вiльня], палiт. дзеяч, рэдактар. Удзельнiк 1-га Усебеларускага з'езда ў снеж. 1917 у Мiнску. У 1922-28 быў дэпутатам польскага сейма. Належаў да правага крыла нацыянальна-вызваленчага руху Зах. Беларусi. Разам з В.Рагулем стварыў у Вiльнi партыю 'Беларускi сялянскi саюз' (1925-28), быў членам БНК, рэдагаваў газ. 'Сялянская нiва'. За палiт. дзейнасць пераследаваўся польскiмi ўладамi, арыштоўваўся. У гады 2-й сусветнай вайны знаходзiўся на акупаванай немцамi тэрыторыi, працаваў у грамадзянскай адмiнiстрацыi Мiнска i Барысава. Удзельнiчаў у II Усебеларускiм канѓгрэсе (1944). У другой палове 1940-х - першай палове 1950-х г. знаходзiўся ў папраўча-працоўным лагеры.
  Тв.: Прамовы дэпутатаў беларускага пасольскага клюбу ў Польскiм сойме. Вiльня, 1924.
  Лiт.: Платонаў Р. Перед крутым поворотом: Тенденции в политической и духовной жизни Беларуси (1925-1928): Отражение времени в архивных документах. Мн., 2001; Ёрш С. 'Дзядзька Ярэмiч': 10 гадоў ГУЛАГу за патрыятызм//Наша слова, 1995, 19 крас.
  
  ЯСТРЖЭМБСКI Ян Фердынанд [Jastrzębski; Iван Львовiч; 1814, Рэчыцкi пав. Мiнскай губ. - пасля 1883, Рэчыцкi пав. Магiлёўскай губ.], эканамiст, рэвалюцыянер-петрашэвец, мемуарыст. Вучыўся ў базыльянскай школе ў Оўручы (Украiна), потым у Вiленскай гiмназii. Стаў студэнтам Вiленскага ун-та, быў арыштаваны (23.4.1839); у 1841 скончыў Харкаўскi ун-т. У 1843 пасялiўся ў Санкт-Пецярбургу. Выкладаў палiтѓэканомiю i статыстыку ў Iнстытуце корпуса iнжынераў шляхоў зносiн i ў Тэхналагiчным iнстытуце. З восенi 1848 удзельнiк гуртка петрашэўцаў - групы маладых утапiчных сацыялiстаў, якiя iмкнулiся да перабудовы самаўладнай i прыгоннiцкай Расii. На сходах гуртка чытаў лекцыi па палiтэканомii. Не прымаў сiстэму камунiзму, якая адмаўляла ўсякую ўласнасць. Арыштаваны 2.5.1848; зняволены ў Петрапаўлаўскай крэпасцi. 3.1.1850 прыгавораны да смяротнай кары, але ў той жа дзень паводле царскай канфiрмацыi на Сямёнаўскiм пляцы пакаранне заменена на 6 гадоў катаргi. Сасланы ў Табольскую губ. У 1857 атрымаў дазвол вярнуцца на Радзiму. Да 1872 знаходзiўся пад наглядам палiцыi. У канцы 1850-х г. як iнжынер удзельнiчаў у будаўнiцтве шашы Масква - Варшава на тэрыторыi Магiлёўскай губ. Пакiнуў мемуары.
  Тв.: Мемуары петрашевца // Минувшие годы. 1908, ? 1.
  Лiт.: Бусько В.Н. Экономическая мысль Белоруссии середины XIX - начала XX в.: Очерки. Мн., 1990; PSB, z. 48; АЗБ.
  
  ЯТАЎТ Максiмiлiян [Jatowt Maksymilian; псеўданiм: Якуб Гардон / Jakub Gordon; памiж 1823 i 1827 - 27.11.1895, Львоў], падарожнiк, мемуарыст. Паходзiў з дробнай бел.-лiтоўскай шляхты. Скончыў рэальную гiмназiю ў Варшаве. Член канспiратыўнага 'Саюза польскага народа', за ўдзел у якiм у 1845 арыштаваны. Прыгавораны да салдацкай службы ў глыбiнi Расii. У Дубне збег з-пад канвоя ў Галiцыю, адтуль у Сiлезiю. У вер. 1845 спаткаўся з Ц.Норвiдам, якi дапамог яму з пашпартам i грашыма. У 1846-47 падарожнiчаў па Германii, Альпах, Iталii. З 1847 у Парыжы, дзе працаваў у канцылярыi А.Чартарыйскага. Пасля пачатку ў лют. 1848 рэвалюцыi ў Парыжы выехаў у Кракаў. Па дарозе неабачлiва пераехаў мяжу Каралеўства Польскага (у складзе Расiйскай iмперыi). Арыштаваны; зняволены ў Варшаўскай цытадэлi. Высланы салдатам на Урал. Служыў ва Уральску i ў Арэнбургу, дзе ў 1855 арганiзаваў кампанiю скаргаў супраць губернатара. У 1855 атрымаў царскую амнiстыю, вызвалены з штрафнога батальёна, накiраваны ў рэгулярную армiю на крымскi фронт. Па дарозе сфальсiфiкаваў дакументы i збег спачатку ў Германiю, потым у ЗША. Тут змянiў прозвiшча на Гардон, якiм паслугоўваўся да канца жыцця. Прыгоды ў Расii i Амерыцы натхнiлi яго напiсаць мемуары i падарожныя нататкi. Першую кнiгу 'Масква' апублiкаваў па-польску i па-французску ў 1861. Адначасова пачаў пiсаць у часопiсы ЗША i Еўропы. Вярнуўся ў Еўропу ў 1861; падарожнiчаў па Зах. i Паўдн. Еўропе, збiраў матэрыял для наступных твораў, завязваў кантакты з выдаўцамi ў Германii, Швейцарыi i ў той частцы Польшчы, якая апынулася пад уладай Прусii. Пасялiўся ў Аўстра-Венгрыi. У Саноку у 1868-69 рэдагаваў двухтыднёвiк 'Reforma', у 1871 у Кракаве тыднёвiк 'Zagrodа. Tygodnik dla ludu'. Адначасова публiкаваўся ў час. 'Sobótka', 'Przegląd Polski', 'Dziennik Litewski', 'Strzechę'. Выдаў яшчэ 4 кнiгi ўспамiнаў i падарожных нататак; пiсаў таксама раманы. Нядобразычлiвая крытыка адштурхоўвала ад лiтаратурнай творчасцi, якую спынiў у 1875. Жыў у Львове. З 1872 працаваў архiвiстам аддзела рахункаў Галiцыйскай краёвай адмiнiстрацыi. Але яго ўспамiны, асаблiва з часоў побыту ў Расii, былi папулярнымi i выходзiлi ў нямецкiх, французскiх i чэшскiх перакладах, у польскiх перавыданнях.
  Тв.: Moskwa. Pamiętniki polaka z Korony, obywatela Stanów Zjednoczonych. Lipsk, 1861 (франц. выд. Mes prisons en Russe. Paris, 1861); Przechadzki po Ameryce. Berlin - Paryż, 1866; Podróż do Nowego Orleana. Lipsk, 1867; Obrazki galicyjskie. Lwów, 1869; Gdy się było młоdym. Lipsk, 1871; Grzechy Krystyny, królowej hiszpańskiej. Lwów, 1870; Szkice i ramotki. Lwów, 1870; Turystа z musu. Lwów, 1873.
  Лiт.: Janik M. Dzieje polaków na Syberii. Kraków, 1928; PSB, z. 43.
  
  
  
  Маракоў Леанiд Уладзiмiравiч
  
  Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.
  Энцыклапедычны даведнiк
  Том 2
  Лавiцкi-Ятаўт
  
  Том I:
  Прадмова, бiяграфii i пералiк асноўных твораў (калi адшуканы) рэпрэсаваных лiтаратараў, навукоўцаў, работнiкаў асветы, грамадскiх i культурных дзеячаў Беларусi, а таксама лiтаратура цi iншыя крынiцы iнфармацыi пра лёс пакутнiкаў (персаналii на лiтары А - К).
  
  Том II:
  Бiяграфii i пералiк асноўных твораў рэпрэсаваных лiтаратараў, навукоўцаў, работнiкаў асветы, грамадскiх i культурных дзеячаў Беларусi, а таксама лiтаратура цi iншыя крынiцы iнфармацыi пра лёс пакутнiкаў (персаналii на лiтары Л - Я).
  
  Том III:
  Бiяграфii рэпрэсаваных беларускiх лiтаратараў, навукоўцаў, работнiкаў асветы, грамадскiх i культурных дзеячаў Беларусi, звесткi i факты пра якiх на час выхаду першых двух тамоў не былi ўдакладнены i сiстэматызаваны, або наогул адшуканы ў самы апошнi момант, а таксама папраўкi i ўдакладненнi да персаналiяў I i II тамоў.
  
  
  Карэктары:
  Алег Гардзiенка (беларуская i руская мовы),
  Уладзiмiр Свяжынскi (лiтоўская мова),
  Васiль Сёмуха (польская мова),
  Аксана Спрынчан (беларуская i руская мовы)
  Камп'ютэрная вёрстка: Вiнцэсь Лiпскi
  
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"