Моряков Леонид Владимирович : другие произведения.

Б

"Самиздат": [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


Оценка: 1.00*4  Ваша оценка:

  БАБАРЭКА Адам Антонавіч [псеўданімы і крыптанімы: А.Б.; А.Ч.; А-м Б-а; А. Б-ка; А. Б-рэка; Адам Гаротны; Я. Каліна; Якім Каліна; Малады настаўнік; А.Рэка; Чырвоны; А.Чырвоны; Адам Чырвоны; А.Чэмер; 2(14).10.1899, в. Слабада-Кучынка Слуцкага пав., цяпер Капыльскі р-н - 10.10.1938, Паўночлаг], празаік, літаратуразнавец. Вучыўся ў Слуцкай школе і Мінскай духоўнай семінарыі (скончыў у 1918). Настаўнічаў на Случчыне. Удзельнік антыпольскага падполля і партызанскага руху. У 1920 арыштаваны польскімі ўладамі. У 1922-27 вучыўся ў БДУ на этнолага-лінгвістычным аддзяленні. Адначасова працаваў у рэдакцыі газ. 'Савецкая Беларусь'. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў літаратурных аб'яднанняў 'Маладняк' (1923) і 'Узвышша' (1926). Публікаваўся з 1918. У 1925 выдаў кнігу 'Апавяданні'. Распрацоўваў метадалагічныя прынцыпы літаратуразнаўства і эстэтыкі. Арыштаваны ДПУ БССР 25.7.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусі'. 10.4.1931 асуѓджаны на 5 гадоў ссылкі, якую адбываў у Слабадскім Кіраўскай вобл. і ў Кіраве (Вятка). Працаваў бухгалтарам. Тэрмін ссылкі быў падоўжаны на 2 гады ў адміністрацыйным парадку. Паўторна арыштаваны 24.7.1937 у рамках сфабрыкаванай маштабнай акцыі па рэпрэсаванні беларусаў, саѓсланых АДПУ у пачатку 1930-х г. Паводле пастановы 'тройкі' па Кіраўскай вобл. ад 15.2.1938 атрымаў 10 гадоў зняволення ў лагерах. Пакаранне адбываў у пас. Княж-Пагост Комі АССР. Памёр у Паўночным чыгуначным лагеры НКВД. Рэабілітаваны 4.7.1959. У Маскве жыве дачка А. Алеся.
  Літ.: Конан У. Адам Бабарэка: Крытычна-біяграфічны нарыс. Мн., 1976; Бабарэка Алеся. Слова пра бацьку // Скарыніч. Мн., 1999. Вып. 4.; Илькевич Н.Н. Адам Бабарека: арест - лагерь - смерть. Расправа со ссыльными белорусами в Кирове в 1937-1938 гг.: Документальный очерк. Смоленск, 1999; Угасание. Письма Адама Бабареки из ссылки, тюрем и лагеря. Материалы к биографии /Сост. и вступ. ст. Н.Н.Илькевич. Смоленск, 2001; БП, т. 1; ЭГБ, т. 1; Саламевіч. Слоўнік псеўданімаў; Возвращенные имена.
  
  БАБРОВІЧ Лявон Андрэевіч [крыптанім: Б.Л.; 1904, в. Мацкі Пастаўскага пав. Віленскай губ. - 17.5.1934, Мінск, НКВД), гісторык і публіцыст. У 1932 скончыў аспірантуру БелАН, працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у Камісіі па вывучэнні Зах. Беларусі. Займаўся гісторыяй мяст. Койданава і Койданаўшчыны, а таксама БСРГ; аўтар кніг на гэтыя тэмы. Арыштаваны 21.9.1933 ДПУ БССР па справе 'Беларускага нацыянальнага цэнтра'. 9.1.1934 Судовай калегіяй АДПУ СССР прыгавораны да расстрэлу. Прысуд выкананы 21.5.1934. Рэабілітаваны 16.8.1956.
  Тв.: Мястэчка Койданава. Мн., 1929; Шпілеўскі І., Бабровіч Л. Гістарычны нарыс Дзяржыншчыны (Койданаўшчыны). Мн., 1932; Багданскі Я., Бабровіч Л. Аб класавай барацьбе ў Заходняй Беларусі ў часы Беларускай сялянска-работніцкай Грамады. Мн., 1932.
  Лiт.: Саламевіч. Слоўнік псеўданімаў, с. 23, 168; Возвращенные имена.
  
  БАБРОВІЧ Ян Станіслававіч [псеўданімы: Борскі Казімір Іванавіч; Сымон; Казік; 2(15).6.1902, в. Параф'янава Вілейскага пав., цяпер Докшыцкі р-н - 8.1.1943, Паўночлаг], дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Зах. Беларусі, публіцыст. З 1916 у войску. У 1918-20 вучыўся ў гімназіі і на рабфаку ў Вільні. У 1921 працаваў школьным інспектарам у Польшчы. У 1922-25 вучыўся ў Пражскім ун-це. Там далучыўся да левых рухаў. З 1925 член Кампартыі Чэхаславакіі, з 1926 член КПЗБ. У Зах. Беларусі быў прадстаўніком КПЗБ пры ЦК БСРГ, паліт. рэдактарам газет БСРГ 'Беларуская ніва', 'Беларуская справа', 'Жыццё беларуса', 'Народная справа', 'Наша справа'. 23.12.1928 арыштаваны, прыгавораны да 15 гадоў турмы. У вер. 1932 у выніку абмену палітвязнямі з Польшчы перадаѓдзены ў СССР. Узначальваў Камісію па вывучэнні Зах. Беларусі пры АН БССР. 18.10.1933 арыштаваны па справе 'Беларускага нацыянальнага цэнтра'. 9.1.1934 судовай калегіяй АДПУ прыгавораны да 10 гадоў зняволення. Пакаранне адбываў на Далёкім Усходзе. 14.8.1939 Амурскі абл. суд прыгаварыў яго яшчэ да 10 гадоў пазбаўлення волі. Накіраваны ў Паўночнадзвінскі лагер (Архангельская вобл.), дзе і памёр. Рэабілітаваны па абодвух прысудах 16.8.1956.
  Лiт.: ЭГБ, т. 1; Возвращенные имена.
  
  БАБРОЎСКІ Міхал Кірылавіч [8(19).11.1784 ці 1785, в. Волька Бельскага пав., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча - 21.9(3.10).1848, мяст. Шарашова Пружанскага пав.], славіст, арыенталіст, багаслоў. Вучыўся ў Драгічынскім вучылішчы піяраў, Беластоцкай гімназіі (скончыў у 1806), Галоўнай духоўнай семінарыі пры Віленскім ун-це (скончыў у 1812). Паходзіў з сям'і уніяцкага святара і сам прыняў пасвячэнне ў 1815, з 1817 канонік брэсцкі. У 1817-22 у замежнай навуковай камандзіроўцы ад Віленскага ун-та, даследаваў унікальныя калекцыі славянскіх рукапісаў і стараѓдрукаў, увёў у навуковы ўжытак многія помнікі пісьменства. Адзін з пачынальнікаў скарыназнаўства, які нанова адкрыў для еўрапейскай навукі імя Ф.Скарыны. З 1822 прафесар Віленскага ун-та. Доктар тэалогіі (1823). Заснавальнік бел. гуртка ў Віленскім ун-це. У 1824 абвінавачаны ў падтрымцы тайнага Таварыства філаматаў і сасланы ў базыльянскі кляштар у мяст. Жыровічы. У 1826 вярнуўся да выкладчыцкай дзейнасці. Але ў 1833 практычна быў сасланы ў мяст. Шарашова, дзе быў святаром да канца жыцця. У сувязі з пераследаваннем грэка-католікаў перайшоў у праваслаўе. Памёр ад халеры. Толькі невялікая частка яго рукапіснай спадчыны апублікавана пры жыцці, частка знікла адразу пасля смерці даследчыка. Імя Б. нададзена Лабараторыі вывучэння духоўнай культуры Падляшша (Масква).
  Літ.: Бобровский П.О. М.К.Бобровский (1785-1848), ученый славист-ориенталист. СПб., 1889; Яго ж. К биографии М.К.Бобровского (славянского филолога-ориенталиста). СПб., 1890; Charkiewicz W. Bez steru i busoli (sylwetka ks. prof. Michała Bobrowskiego). Wilno, 1929; Станкевіч А. Магнушэўскі, Паўлюк Багрым, Баброўскі: (Да вытокаў беларускага адраджэння). Вільня, 1937; Лабынцев Ю.А. Первая книга, напечатанная глаголицей, и ее исследователь Михаил Бобровский // Сов.Славяноведение. 1983. ? 4; Cieplak Jan ks. Ks. Michał Bobrowski: Profesor Uniwersitetu Wileńskiego. SPb, 1894; Улащик. Введение; Латышонак А. Народзіны беларускай нацыянальный ідэі // Спадчына. 1992, ? 1; Ліс А. Беларуская ідэя ў кантэксце адраджэння славян // Ліс А. Цяжкая дарога свабоды. Мн., 1994; Białokozowicz B. Między Wschodem a Zachodem: Z dziejów formowania się białoruskiej świadomości narodowej. Białystok, 1998; PSB; SHP; ЭГБ, т. 1; МАБ; АЗБ.
  
  БАГАРОДСКІ Мікалай Мікалаевіч [2(14).6.1877, в. Барыса-Глеб Бежацкага пав. Цвярской губ. - 27.11.1937, Віцебск, НКВД], гісторык, краязнавец, публіцыст. Вучыўся на гістарычным аддзяленні Маскоўскай духоўнай акадэміі (скончыў у 1904). Вучань В.В.Ключэўскага (пакінуў пра яго ўспаміны). У 1904-17 выкладаў у Віцебскай духоўнай семінарыі лацінѓскую мову і царкоўную даўніну. Тады стаў актыўна займацца грамадскай дзейнасцю па захаванні і папулярызацыі віцебскіх старажытнасцей: з 1908 грамадскі загадчык царкоўна-археаѓлагічнага сховішча старажытнасцяў; у 1910 стварыў у семінарыі гурток царкоўнай даўніны; адзін з ініцыятараў і арганізатараў Віцебскай вучонай архіўнай камісіі (1909-18). Рэдактар неафіцыйнай часткі 'Полоцких епархиальных ведомостей' (1914-16). У 1918-28 працаваў настаўнікам у Віцебску, у 1928-37 у Віцебскім культурна-гістарычным музеі, адначасова ў 1930-37 у Віцебскім гістарычным архіве. Аўтар артыкулаў пра гісторыка А.Сапунова, гісторыю Віцебскай духоўнай семінарыі. 1.11.1937 арыштаваны; загінуў у засценках НКВД. Рэабілітаваны ў 1956.
  Тв.: А.П.Сапуноў і значэньне яго прац па дасьледаваньню Віцебшчыны // Віцебшчына. Т.1. Віцебск, 1925; Горад як прадмет крыніцазнаўчага даследавання // Там жа.
  Лiт.: Падліпскі А. М. З любоўю да роднага краю // ПГКБ. 1981, ? 2; ЭГБ, т. 1.
  
  БАГДАНОВІЧ Адам Ягоравіч (Адольф Георгіевіч) [20.3(1.4)1862 (паводле аўтабіяграфіі 25.3(6.4)), мяст. Халопенічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл. - 16.4.1940, Яраслаўль], этнограф, фалькларыст, мемуарыст, гісторык. Бацька М.Багдановіча. У 1882 скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Падчас вучобы там арганізаваў гурток самаразвіцця і самаадукацыі, пачаў збіраць фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы. У жн. 1882 уступіў у 'семінарскую' групу нарадавольцаў Мінска. На працягу 3 гадоў вёў прапагандысцкую работу ў вёсках Ігуменшчыны (цяпер Чэрвеньшчына). У 1885-91 загадчык 1-га гарадскога пачатковага вучылішча ў Мінску. З 1886 выступаў у перыядычным друку з артыкуламі па этнаграфічнай тэматыцы ('Минские губернские ведомости', 'Минѓский листок', 'Гродненские губернские ведомости', 'Виленский календарь', 'Нижегородский листок' і інш.). Уваходзіў у кіраўніцтва мінскай арганізацыі 'Народная воля'. Пасля рэзкага пагаршэння здароўя адышоў ад рэвалюцыйнай дзейнасці. У 1892 пераехаў у Гродна, дзе паступіў на службу ў мясцовае аддзяленне Сялянскага пазямельнага банка. Адначасова быў дырэктарам публічнай бібліятэкі. З 1896 жыў у Ніжнім Ноўгарадзе, з 1907 у Яраѓслаўлі. У 1920-31 загадчык навуковай бібліятэкі Яраслаўскага дзяржаўнага музея. Адначасова выкладаў гісторыю культуры ў мастацкім, музычным і тэатральным тэхнікумах. У 1932 арыштаваны ДПУ. Правёў у зняволенні 3 тыдні, вызвалены па хадайніцтве Кацярыны Пешкавай. Б. быў сябрам М.Горкага і яго сям'і, вёў актыўную перапіску з дзеячамі бел. і рускай культуры, напісаў пра іх успаміны.
  Тв.: Про панщину: Рассказ из белорусской жизни времен крепостного права. Гродно, 1894; Пережитки древнего миросозерцания у белорусов: Этнографический очерк. Гродно, 1895; Страницы из жизни Максима Горького. Материалы к биографии Максима Богдановича. Мои воспоминания. Мн., 1965; Язык земли: Этнологический очерк. Ярославль, 1966.
  Літ.: Бандарчык В.К. Гісторыя беларускай этнаграфіі ХІХ ст. Мн., 1964; Пширков Ю.С. А.Е.Богданович. Мн., 1966; Шлях паэта / Склад. Н.Б.Ватацы. Мн., 1975; Зуборев Л. Крик буревестника: Ист.-докум. повесть о М.Горьком и Богдановичах. Мн., 1989; БП, т. 1; ЭГБ, т. 1.
  
  БАГДАНОВІЧ Анатоль Васілевіч [28.8.1888, в. Мікольскае Дрысенскага пав. Віцебскай губ., цяпер в. Луначарскае Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. - 2.8.1969, Херсон, Украіна], бел. і рускі мовазнавец, педагог. Брат Генадзя Багдановіча. Скончыў гісторыка-філалагічны ф-т Варшаўскага ун-та (1913). Настаўнічаў у Беларусі. З 1925 пачаў друкавацца па пытаннях бел. мовазнаўства. З лют. 1926 дацэнт кафедры бел. мовы БДУ, адначасова ў Інбелкульце сакратар Арфаграфічнай камісіі, потым Камісіі бел. літаратурнай мовы. Як лінгвіст высокай кваліфікацыі браў дзейсны ўдзел у стварэнні праектаў бел. правапісу 1930 і 1933. Не страціў навукова-пазнавальнага значэння і практычнай актуальнасці яго падручнік для тэхнікумаў і самаадукацыі 'Беларуская мова'. 'Самавучыцель беларускай мовы' застаўся ў рукапісе. Пасля хвалі рэпрэсій супраць бел. мастацкай і навуковай інтэлігенцыі, арышту брата Г.Багдановіча ў 1930 паѓзбаўлены права выкладання ва ун-це. Пад пагрозай арышту ў 1934 пакідае Беларусь. Працаваў у Астраханскім, Магнітагорскім, Краснадарскім педінстытутах, дзе выкладаў рускую мову. Падчас працы ў Краснадары ў суаўтарстве з іншымі педагогамі выдаў падручнік рускай мовы для адыгейскіх школ. Апошнія гады жыцця працаваў у Херсонскім педінстытуце на кафедры рускай мовы.
  Тв.: Беларуская мова. Мн., 1927.
  
  БАГДАНОВІЧ Ангел Іванавіч [2(14).10.1860, Гарадок Віцебскай губ. - 24.3(6.4).1907, Санкт-Пецярбург], публіцыст, крытык, рэдактар. З 1880 вучыўся на медыцынскім ф-це Кіеўскага ун-та. Падчас вучобы далучыўся да нарадавольскага руху, быў членам рэвалюцыйнага гуртка, вёў прапаганду сярод рабочых. Гэта выклікала рэпрэсіі з боку ўладаў - яму не далі давучыцца ва ун-це і саслалі ў Ніжні Ноўгарад (1883). Там пазнаёміўся з вядомым расійскім літаратарам У.Караленкам; супрацоўнічаў з шэрагам волжскіх выданняў. З 1887 жыў у Казані, быў адным з рэдактараў газ. 'Волжский вестникъ'. У 1893 разам з іншымі арганізаваў нелегальную рэвалюцыйна-дэмакратычную партыю 'Народнае права'; напісаў яе праграмны дакумент, выдадзены ў выглядзе брашуры 'Надзённае пытанне' (1894). З 2-й паловы 1890-х г. на пазіцыях 'легальнага марксізму'. Выступаў супраць 'народніцкіх трафарэтаў' у літаратуры, найперш - ідэалізацыі вёскі. Працаваў у рэдакцыях час. 'Русское богатство' (1893-94), 'Мир Божий' (1894-1906), дзе прапагандавалася ідэя адукацыі для шырокіх мас. Пасля публікацыі яго артыкула пра Снежаньскае ўзброенае паўстанне 1905 час. 'Миръ божий' забаронены. У 1906 заснаваў час. 'Современный миръ', які рэдагаваў да канца жыцця.
  Тв.: Насущный вопрос. Смоленск, 1894 [нелегальнае выданне]; Насущный вопрос. Лондон, 1895; Годы перелома. 1895-1906: Сборник критических статей. СПб., 1908.
  Лiт.: Корнилович Э.А. Оружие публициста // Корнилович Э.А. Люди революционного подвига. Мн., 1985. С. 19-30; ЭГБ, т. 1.
  
  БАГДАНОВІЧ Вячаслаў Васілевіч [псеўданім: Віцяблянін; 1878, Лепельшчына Віцебскай губ. - 1941 (?), Вілейка], царкоўны дзеяч, публіцыст. Паходзіў з сям'і праваслаўнага святара. Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю і Кіеўскую духоўную акадэмію; кандыдат багаслоўя (1903). З канца 1903 выкладчык біблейскай і царкоўнай гісторыі ў Віцебскай праваслаўнай семінарыі; з мая 1907 інспектар Мінскай праваслаўнай семінарыі; з восені 1907 інспектар Літоўскай духоўнай семінарыі (Вільня); у пачатку 1920-х г. выконваў абавязкі рэктара Літоўскай духоўнай семінарыі; у 1920-30-я г. выкладаў у Віленскай рускай гімназіі і жаночым епархіяльным вучылішчы. У 1921-22 адказны рэдактар 'Литовских епархиальных ведомостей'. З 1920-х г. актыўна далучыўся да бел. культурніцкага і паліт. руху: у вер. 1921 уступіў у Таварыства беларускай школы; у 1920-30-я г. член Беларускага нацыянальнага камітэта (БНК) у Вільні; да снежня 1933 старшыня Царкоўнай праваслаўнай камісіі пры БНК; адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў Беларускага праваслаўнага аб'яднання ў Вільні. Б. вядомы і як кампазітар, аўтар музыкі да некалькіх рамансаў на словы А.Пшчолкі. Паводле звестак А.Клімовіча, у 1920-я г. Б. прыпісѓвалася аўтарства раманса 'Зорка Венера' на словы М.Багдановіча. З-за рознагалоссяў у рэлігійнай палітыцы першы раз арыштаваны польскімі ўладамі ў кастр. 1922 і вывезены ў Кракаў. Але ў канцы 1922 быў абраны ў Сенат Польскай Рэспублікі; уваходзіў у Беларускі пасольскі клуб. У 1932 зноў арыштаваны польскімі ўладамі. 1.9.1939 зняволены без суда ў Бяроза-Картузскім канцэнтрацыйным лагеры. 30.9.1939 арыштаваны органамі НКВД. Расстраляны.
  Тв.: Церковно-славянский язык как религиозно-культурная ценность. Гродно, 1938; Царква і Дзяржава // Праваслаўная Беларусь. 1927, ? 1; Патрыярх Ціхан // Праваслаўная Беларусь. 1928, ? 9.
  Лiт.: Лабынцев Ю.А. Литературное наследие В.В.Богдановича - белорусского сенатора ІІ Речи Посполитой // Славяноведение (Москва). 1997, ? 3; Праваслаўе (Мінск). 1997, ? 5; Гарбінскі БРД; Чэмер А. [Анішчык А.]. Партрэты. Вільнюс, 2001; Kazłowska-Głogowska H. Białoruski senator // Czasopis. 2001, ?? 10-12; ЭГБ, т. 1.
  
  БАГДАНОВІЧ Генадзь Васілевіч [31.8.1885, в. Мікольскае Дрысенскага пав. Віцебскай губ., цяпер в. Луначарскае Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. - 15.1.1938 (?)], педагог, рэдактар. Брат Анатоля Багдановіча. Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю (1907), Яраслаўскі юрыдычны ліцэй (1911), Віленскі настаўніцкі інстытут. З 1911 настаўнічаў у Вілейцы і Кастрамской губ. У 1916 - лют. 1919 працаваў у Міністэрстве (з кастр. 1917 Народны камісарыят) поштаў і тэлеграфаў у Маскве. Далучыўся да бел. нацыянальнага руху. У 1917 ад БСГ увайшоў у Асобую нараду па падрыхтоўцы праекта закона аб выбарах ва Устаноўчы сход Расіі. У пачатку 1918 загадчык юрыдычнага аддзела Беларускага нацыянальнага камісарыята ў Петраѓградзе. З 1919 настаўнік у Дрысе, пазней - у Віленскай беларускай гімназіі. Рэдагаваў час. 'Незалежная думка'. У 1924 пераехаў у СССР; выкладаў у Віцебскіх педагагічным тэхнікуме і ветэрынарным інстытуце. Арыштаваны ДПУ БССР па справе 'Саюза вызвалення Беларусі' 15.7.1930; Калегія АДПУ 10.4.1931 прыгаварыла яго да 5 гадоў ссылкі, якую адбываў у Слабадскім Кіраўскай вобл. Падлягаў пільнаму нагляду АДПУ СССР, трактаваўся як 'нераззброены нацдэм'. Паўторна арыштаваны 25.7.1937. Загінуў у зняволенні. Абставіны смерці невядомыя. Рэабілітаваны 15.11.1957.
  Лiт.: ЭГБ, т. 1.
  
  БАГДАНОВІЧ Глеб Вячаслававіч [1913, Вільня - 1960-я г.?, г.п. Рудзенск, Пухавіцкі р-н Мінскай вобл.], бел. паліт. і вайсковы дзеяч, публіцыст, доктар медыцыны. Сын В.Багдановіча. Скончыў Віленскую беларускую гімназію, медыцынскі ф-т Віленскага ун-та. Быў сябрам Беларускай студэнцкай карпарацыі 'Скарынія' ў Вільні, друкаваўся ў час. 'Новая варта'. Падчас нямецкай акупацыі спачатку працаваў доктарам у Івянцы на Валожыншчыне. Удзельнічаў у нацыянальным падпольным руху, быў сябрам Беларускай незалежніцкай партыі. З мая 1944 афіцэр Беларускай краёвай абароны. З ліп. 1944 знаходзіўся ў дэсантным батальёне 'Дальвіц'. Браў удзел у падпольным антыкамуністычным руху, спачатку ў Беларусі, а з 1945 у Польшчы, куды прарваўся з групай АК 'Лялюся'. З лета 1945 жыў і працаваў доктарам на Беласточчыне. Быў прызваны ў польскае войска, у рангу паручыка служыў старшым палкавым урачом. 14.4.1949 арыштаваны польскай Службай бяспекі і дэпартаваны ў СССР. Зняволенне адбываў у Варкуце. Пасля вяртання ў Беларусь жыў у Рудзенѓску, працаваў доктарам.
  Літ.: Антысавецкія рухі.
  
  БАГДАНОВІЧ Янка Антонавіч [псеўданімы і крыптанім: Я. Ваўштолскі; Янка Ваўштолскі; Я.Б.; 4(17).11.1906, в. Гібінята Ашмянскага пав. Віленѓскай губ., цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. - 13.7.1990, Вільня], празаік, паэт, публіцыст, мемуарыст. Пасля смерці бацькоў у 1918 жыў і выхоўѓваўся ў Барунскім і Віленскім дзіцячых прытулках, якія былі арганізаваны ў час 1-й сусветнай вайны бел. інтэлігенцыяй. У 1927 скончыў Віленскую беларускую гімназію. Да 1941 працаваў у друкарні імя Ф. Скарыны. Публікаваўся з 1930. Адзін з выдаўцоў час. 'Шлях моладзі' (1929-38). У гады 2-й сусветнай вайны вучыўся ў Віленскай настаўніцкай семінарыі; адначасова і пасля заканчэння яе настаўнічаў. У 1952 паступіў у Нова-Віленскі педагагічны інстытут, але ў жн. таго ж года арыштаваны і сасланы ў Варкуту. Рэабілітаваны ў вер. 1956. Вярнуўся ў Вільню, дзе працягваў настаўнічаць. Скончыў педагагічны інстытут. Напісаў кніжку ўспамінаў, якая выйшла пасля яго смерці. Пахаваны на віленскіх могілках Саўлес.
  Тв.: На жыццёвым шляху: Успаміны. Мн., 1992.
  Лiт.: БП, т. 6; Саламевіч. Слоўнік псеўданімаў.
  
  БАГДАНЧУК Аляксандр Іванавіч [падпольныя псеўданімы: Волкаў; Віктар; Стах; 15.6.1905, Ляхавічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Брэсцкай вобл. - 26.11.1976], грамадска-паліт. дзеяч, рэдактар, мемуарыст. Падчас 1-й сусветнай вайны знаходзіўся ў эвакуацыі ў Пензенскай губ. У 1922 вярнуўся ў Зах. Беларусь, стаў членам КПЗБ. У 1926-35 сакратар Слонімскага райкама КСМЗБ, сакратар Слонімскага, Навагрудскага акруговых камітэтаў КПЗБ. У ліп. 1935 рэдактар газ. 'На акупанта!' - органа Навагрудскага акруговага камітэта КПЗБ. Неаднаразова арыштоўваўся польскімі ўладамі; правёў у турмах каля 7 гадоў. У 1935 перайшоў у СССР. Рэпрэсаваны ў 1937, асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі. У 1953 рэабілітаваны. З'явіўся прататыпам аднаго з герояў паэмы М.Танка 'Нарач'. Аўтар мемуараў.
  Тв.: Як мы выдавалі нелегальную газету 'На акупанта!' // У суровыя гады падполля. Мн., 1958; На озере Нарочь // Годы испытаний и мужества. Мн., 1973; У суровыя гады падполля // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. Мн., 1998.
  Літ.: ЭГБ, т 1.
  
  БАГРЫМ Паўлюк [2 (14).11.1812, в. Крошын Навагрудскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. - 1891 (?), в. Крошын], паэт. Вучыўся ў пачатковай парафіяльнай школе, фундатарам якой быў ксёндз В.Магнушэўскі. Паѓзнаёміўся з вальнадумнай паэзіяй; пачаў пісаць сам. У сувязі з сялянскімі хваляваннямі 1828 у Крошыне і за распаўсюджанне верша 'Бунт хлопаў' (варыянт 'Рабункаў мужыкоў' Я. Баршчэўскага) прыцягваўся да следства. Ад літаратурнай спадчыны паэта захаваўся толькі адзін верш 'Зайграй, зайграй, хлопча малы...', які стаў хрэстаматыйным для бел. літаратуры. Упершыню гэты верш апублікаваў у сваіх успамінах навагрудскі адвакат І.Яцкоўскі ('Powieść czasu mojego, czyli Przygody litewskie'. Londyn, 1854; Выд. 2: Poznań, 1858). Б., як і яго бацька, быў кавалём. У гэтым рамястве дасягнуў мастацкіх вяршыняў, пра што сведчыць зробленая ім металічная каваная жырандоль, якая і сёння захоўваецца ў Крошынскім касцёле. Пахаваны на мясцовых могілках. У 1985 у Крошыне адкрыты музей народнага мастацтва і рамёстваў імя Б.
  Лiт.: Станкевіч А. Магнушэўскі. Паўлюк Багрым. Баброўскі: (Да вытокаў беларускага адраджэння). Вільня, 1937; Бас І. Паўлюк Багрым // Полымя. 1955. ? 3; Александровіч С. Слядамі легенды // Александровіч С. Тут зямля такая. Мн., 1974; Паўлюк Багрым. Мн., 1994; БП, т. 1; ЭГБ, т. 1.
  
  БАГУН Міхась [сапр. Блошкін Міхаіл Фёдаравіч; іншыя псеўданімы і крыптанімы: Асака М; Багунец; М.Б.; Міх. Б.; Баг.;9.11.1908, Мінск - 17.2.1938], паэт, празаік, перакладчык. Пачаў друкавацца ў 1925; у сваёй рамантычнай творчасці адгукаўся на падзеі ў краіне. Асаблівы ўплыў на яго аказала паэзія У.Маякоўскага. У 1928 скончыў курсы пры МБПТ; настаўнічаў у в. Рожна Бягомльскага р-на. У 1931-32 супрацоўнічаў з газ. 'Чырвоная Полаччына'. У 1932 вярнуўся ў Мінск, дзе працаваў стыльрэдактарам Белдзяржвыдавецтва. У 1935-36 літсупрацоўнік газ. 'Літаратура і мастацтва'. Некаторыя яго вершы, пакладзеныя на музыку, шырока вядомыя ў народзе, увайшлі ў фальклорныя запісы. Займаўся перакладамі з рускай мовы. Арыштаваны 4.11.1936, прыгавораны да 8 гадоў пазбаўлення волі. Знясілены і хворы памёр у перасыльным лагерным пункце. Рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 29.12.1954.
  Тв.: Рэха бур: Выбр. вершы. Мн., 1931; Выбр. Мн., 1961.
  Лiт.: Звонак А. Паэзія Міхася Багуна // ЛіМ. 1958, 2 жн.; Грахоўскі С. Другое жыццё паэта // ЛіМ. 1961, 5 мая; Хведаровіч М. Пясняр залатой рані: Да 60-годдзя з дня нараджэння М. Багуна // ЛіМ. 1968, 15 ліст.; БП, т. 1.
  
  БАГУШЭВІЧ Марыя Уладзіміраўна [партыйныя псеўданімы: Рэгіна, Ванда, Вянеда; 4.1.1865, в. Цапэрка Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Клецкі р-н Мінскай вобл. - 1887, Краснаярск], дзяячка польскага і бел. рэвалюцыйнага руху, рэдактар, мемуарыстка. Па мацярынскай лініі паходзіць з роду Касцюшкаў. З 1874 жыла ў Варшаве. У 1881 здала экзамен на званне настаўѓніцы. З вер. 1882 працавала ў Таварыстве Чырвонага Крыжа, якое было дапаможнай арганізацыяй партыі 'Пралетарыят'. У пачатку 1884 уступіла ў самую партыю і ўзначаліла Таварыства. У ліп. 1884 пасля масавых арыштаў кіраўнікоў партыі ўзначаліла яго ЦК. Арганізавала выданне партыйнай газ. 'Proletariat', работу падпольнай друкарні. Наладзіла цесныя кантакты з рэвалюцыянерамі Вільні, Мінска, Гродна, Брэста, Беластока, Магілёва, Нясвіжа, Слуцка. 30.9.1885 арыштавана царскімі ўладамі разам з братам Іванам. Пасля зняволення ў Варшаўскай цытадэлі ў 1887 выслана ў Сібір. У дарозе вяла 'Дзённікі'. Цяжка захварэла і, не даехаўшы да месца ссылкі, памерла ў краснаярскай перасыльнай турме.
  Тв.: Pamiętnik. Wrocław, 1955.
  Лiт.: Wawrzykowska-Wierciochowa D. Maria Bohuѓszewiczówna. Warszawa, 1968; Czerepica W. Związki rewolucjonistów Białorusi i Polski w latach 70-80 XIX wieku. Warszawa, 1985; ЭГБ, т. 1.
  
  БАГУШЭЎСКІ Стафан [26.12.1876, маёнтак Ізабелава Мінскай губ. - 16.4.1938], дзеяч рэвалюцыйнага руху, рэдактар. Скончыў гімназію ў Пецярбургу (1899), вучыўся ў Інстытуце сельскай гаспадаркі і лясніцтва ў Пулавах (Люблінская губ.), быў вольным слухачом Ягелонскага ун-та ў Кракаве (1901-05). Пасля вяртання на Радзіму ў 1905 удзельнічаў у рабоце Беларускай сацыялістычнай грамады. У снеж. 1905 арыштаваны разам з К.Каганцом; быў зняволены ў Мінскай турме. Потым знаходзіўся пад наглядам паліцыі; напярэдадні суда ўцёк у Кракаў, які тады быў ў Аўстра-Венгерскай імперыі. У Кракаве скончыў вучобу і атрымаў дыплом агранома. Па гэтай спецыяльнасці працаваў у 1907-14. У 1-ю сусветную вайну служыў у польскіх легіёнах аўстра-венгерскай арміі. У 1918-28 працаваў выкладчыкам, займаўся навуковай і грамадскай дзейнасцю. У 1928 і 1930 абіѓраўся ў польскі сенат. Падтрымліваў кантакты з Кампартыяй Польшчы. Пад уплывам сустрэчы з А.Барбюсам у 1932 у Парыжы далучыўся да міжнароднага антываеннага руху; у маі 1933 заснаваў Польскі антыфашысцкі і антываенны камітэт. З канца 1934 рэдагаваў час. 'Kolumna' ('Калона'), у якім выступаў з крытыкай санацыйнага ўрада Польшчы. Выданне канфіскоўвалася ўладамі. 1.8.1936 арыштаваны і зняволены ў турме. Пасля вызвалення аслабіў кантакты з КПП, пачаў крытыкаваць сталінскія рэпрэсіі ў СССР.
  Лiт.: Najnowsze dzieje Polski: Materiały i studia z okresu 1914-1939. T. 14. Warszawa, 1969; ЭГБ, т. 1.
  
  БАДУНОВА Палута [Пелагея Аляксандраўна; 1885, Навабеліца, цяпер у межах Гомеля - 29.11.1938, Мінск, НКВД], паліт. дзяячка, публіцыст. У 1917 у Петраградзе скончыла вышэйшыя гісторыка-літаратурныя курсы. Уступіла ў Беларускую сацыялістычную грамаду, у чэрв. 1917 абрана членам ЦК БСГ. Удзельнічала ва Усебеларускім з'ездзе 1917 у Мінску. З сак. 1918 народны сакратар апекі ў Нацыянальным сакратарыяце Беларусі. У 1918-25 член Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, сакратар ЦК партыі. У 1919 увайшла ў Раду БНР. Арыштоўвалася польскімі ўладамі. У 1921 зняволена савецкімі ўладамі; вызвалена па хадайніцтве А.Чарвякова. Выехала ў Польшчу. Напісала ўспаміны пра А.Бурбіса і Ядѓвігіна Ш. (Адраджэнне. 1922. Сшытак 1). У 1923-25 жыла ў Празе. У ліст. 1925 пераехала ў СССР. Працавала настаўніцай Навабеліцкай школы, на курсах беларусазнаўства ў Гомелі. Абвінавачаная ў антысавецкай дзейнасці, 3.9.1937 арыштавана. 30.11.1937 асуджана на 10 гадоў лагераў. 25.5.1938 паўторна асуджана па абвінавачанні ва ўдзеле ў 'Аб'яднаным антысавецкім падполлі', прыгаворана да смяротнага пакарання. Расстраляна ў Мінску. Рэабілітавана ў 1989.
  Лiт.: Луцкевіч А. За дваццаць пяць гадоў (1903-1928). Вільня, 1928 (перавыданне: Мн., 1991); Лебедзева В. Старонка ў мартыралогу: Палута Бадунова // Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў ХХ стагоддзі. Мн., 1998; ЭГБ, т. 1.
  
  БАЙКОЎ Мікола [Мікалай Якубавіч; псеўдаѓнімы і крыптанімы: Аглядальнік; Асветнік; Даѓшкольнік; М.К-ч; М.Кр.; Кр-іч; Крывіч; Мікола Крывіч; Настаўнік; 10(22).2.1889, Бежацк Цвярѓской губ. - пасля 1946 ?], мовазнавец і літаратуразнавец, педагог. Нарадзіўся ў сям'і святара. Пачатковую адукацыю атрымаў у Бежацкім мужчынскім духоўным вучылішчы, сярэднюю - у Цвярской духоўнай семінарыі, вышэйшую - у Маскоўскай духоўнай акадэміі (скончыў у 1913). Накіраваны выкладчыкам філасофскіх і педагагічѓных дысцыплін у Мінскую духоўную семінарыю. Адначасова выкладаў у гарадской гімназіі і ў прыватных навучальных установах. З 1918 чытаў лекцыі ў Мінскім настаўніцкім інстытуце. З 1921 выѓкладчык МБПТ. Рэдактар час. 'Школа и культура Советской Белоруссии' (1919, 1921), з 1924 супрацоўнік час. 'Асвета'. З 1921 вучоны сакратар Навукова-тэрміналагічнай камісіі Наркамасветы БССР, у 1922-28 Слоўнікавай камісіі Інбелкульта, потым Інстытута мовазнаўства АН БССР. Атрымаў вядомасць як аўтар прац па літаратуразнаўстве, крытыцы і педагогіцы, але асабліва як укладальнік слоўнікаў: 'Практычны расійска-беларускі слоўнік' (1924, разам з М.Гарэцкім), 'Беларуска-расійскі слоўнік' (1925), 'Расійска-беларускі слоўнік' (1928, абодва разам з С.Некрашэвічам), 'Практычны беларускі вайсковы слоўнік' (1927, разам з А.Бараноўскім). Арыштаваны ДПУ БССР 19.7.1930 па абвінавачанні ў прыналежнасці да 'Саюза вызвалення Беларусі'. Вызвалены 2.9.1930. На акадэмічную працу вярнуцца яму не дазволілі. У 1931-41 літсупрацоўнік Мінскага рэкламнага бюро, стыліст у газ. 'Чырвоная змена'. Падчас вайны знаходзіўся ў Мінску, супрацоўнічаў з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі. У 1944 выехаў у Германію. Працаваў у прапагандысцкім бюро 'Вінэта'. Па некаторых звестках, арыштаваны савецкай ваеннай контрразведкай 'Смерш' у Берліне і перавезены ў Мінск. Далейшы лёс невядомы.
  Тв.: На літаратурныя тэмы: Зб. артыкулаў. Мн., 1929 (пад псеўданімам М. Крывіч).
  Лiт.: Булахов М. Восточнославянские языковеды. Т. 2. Мн., 1977. С. 42-43; Германовіч І. Беларускія мовазнаўцы. Мн., 1985; Мушынскі М. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства: 20-30-я гады. Мн., 1975. С. 21-28, 54; Саламевіч. Слоўнік псеўданімаў, с. 168; БП, т. 1; ЭГБ, т. 1.
  
  БАКАЧ Пётр [каля 1910, Вільня - ?], грамадска-культурны дзеяч. Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі. У ліст. 1932 асуджаны на чатыры гады зняволення. Пасля вызвалення выехаў у Прагу, скончыў Карлаў ун-т, браў удзел у працы бел. эміграцыі ў Чэхіі. Аўтар 'Падручніка нямецкага языка для Беларусаў', артыкулаў у час. 'Іскры Скарыны' (Прага) і 'Рэха' (Парыж), даѓследчык гісторыі бел. літаратуры. Напрыканцы 1943 узначаліў берлінскі філіял Беларускага каміѓтэта самапомачы, працаваў у бел. аддзеле міністэрства прапаганды. 20 студз. 1945 быў увеѓдзены ў склад Беларускай цэнтральнай рады. Пасля капітуляцыі Германіі арыштаваны СМЕРШам у Берліне, выѓсланы ў Магаданскі лагер, з якога пасля смерці Сталіна быў вызвалены. Далейшы лёс невядомы.
  Творы: Падручнік нямецкага языка для Беларусаў. Берлін. 1941.
  Літ.: Туронак Ю. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем. Мн., 2002.
  
  БАЛІНСКІ Міхал Ігнатавіч [псеўданім: Auszlawis; 14.8.1794, маёнтак Цярэспаль Полацкага пав. - 22.12.1864 Вільня], гісторык, краязнавец, публіцыст, рэдактар. Скончыў Віленскі ун-т (1818). Вывучаў літаратуру і гісторыю ў І.Лялевеля і права ў І.Даніловіча. У 1816-22 і 1829-30 супрацоўнік час. 'Dziennik Wileński'. З 1818 разам з І.Лялевелем рэдагаваў час. 'Tygodnik Wileński'. Належаў да Таварыства шубраўцаў, адзін з рэдактараў яго газ. 'Wiadomości brukowe'. У 1818-22 сакратар Віленскага друкарскага таварыства. У 1831 арыштаваны за ўдзел у падрыхтоўцы паўстання 1830-31. З 1836 жыў у Варшаве, працаваў ва ўстановах асветы. У 1841 ініцыятар стварэння і адзін з рэдактараў навукова-літаратурнага час. 'Biblioteka Warszawska'. З 1847 канчаткова пасяліўся ў сваім маёнтку Яшуны каля Вільні. Віцэ-старшыня Віленскай археалагічнай камісіі, член Рускага геаграфічнага таварыства. Аўтар прац па гісторыі ВКЛ. Супольна з Т.Ліпінскім выдаў працу 'Starożytna Polska pod względem historycznym, geograficznym i statystycznym...' (t. 1-3, 1843-46; 2-е выданне: t. 1-4, 1885-86), трэці том якой, падрыхтаваны Б., прысвечаны населеным пунктам Беларусі.
  Тв.: Opisanie statystyczne miasta Wilna. Wilno, 1835; Historya miasta Wilna. T. 1-3. Wilno, 1836-37; Dawna Akademia Wileńska. Petersburg, 1862; Pamiętniki o Janie Śniadeckim... T. 1-2. Wilno, 1864-65.
  Лiт.: Каханоўскі Г.А. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI-XIX стст. Мн., 1984. С. 42-43; Nowy Korbut, t. 7; PSB; SHP; АЗБ; ЭГБ, т. 1.
  
  БАЛІЦКІ Антон Васілевіч [4(16).9.1891, в. Балічы Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскі р-н - 31.10.1937, Мінск], дзяржаўны дзеяч, публіцыст. У 1910 скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю. Працаваў настаўнікам. У 1916 скончыў Віцебскі настаўніцкі інстытут. З 1916 у арміі, ваяваў на Румынскім фронце. У 1917-20 браў удзел у бел. грамадска-паліт. жыцці - гуртаваў беларусаў-вайскоўцаў, арганізоўваў бел. школы ў Адэсе. З 1921 у Мінску, з кастр. 1921 намеснік наркама, у 1926-29 наркам асветы БССР. Адзін з праваднікоў палітыкі беларусізацыі. Аўтар артыкулаў па пытаннях нацыянальнай і культурнай палітыкі. Правадзейны член Інбелкульта, старшыня секцыі бел. мовы і літаратуры. У 1929-30 член ЦВК БССР. Арыштаваны ДПУ БССР 3.9.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусі'. Пастановай Калегіі АДПУ ад 18.3.1931 атрымаў 10 гадоў лагераў. Пры паўторным разглядзе справы 30.10.1937 Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да смяротнага пакарання. Расстраляны ў Мінску. Па першым прысуѓдзе рэабілітаваны 14.6.1988, па другім - 25.3.1958.
  Тв.: Інстытут беларускай культуры // Асвета. 1924, ? 3; Беларусізацыя культурна-асветных устаноў // Полымя. 1925, ? 4.
  Лiт.: Васілеўская Н.У. Абвінавачваецца ў нацыянал-дэмакратызме (пра наркома асветы Беларусі А. В. Баліцкага). Мн., 1995; [Біяграфія Баліцкага] // Вестник Народного Комиссариата просвещения ССРБ. 1922, ? 4. С. 21-22; Цыхун А. Памяць жыве // ЛіМ. 1988, 30 снеж.; Возвращенные имена, с. 20-21; ЭГБ, т. 1.
  
  БАРАДЗІН (Грузенберг) Міхаіл Маркавіч [9.7.1884, мяст. Янавічы Віцебскага пав., цяпер Віцебскі р-н - 29.5.1951], паліт. дзеяч, рэдактар. З 1900 член Бунда, у 1905-06 сакратар камітэта Рыжскай арганізацыі РСДРП. З 1907 да 1918 жыў у ЗША. У 1908 стварыў у Чыкага спецыяльную школу для паліт. эмігрантаў; удзельнічаў у рабоце Сацыялістычнай партыі Амерыкі. Быў казначэем Таварыства дапамогі рускім палітвязням. З 1919 генеральны консул РСФСР у Мексіцы. Працаваў у Камінтэрне. У 1923-27 па запрашэнні Сун Ят-Сена жыў у Кітаі, быў паліт. дарадцам ЦВК партыі Гаміньдан. Пасля вяртання ў СССР працаваў нам. наркама працы. Быў нам. дырэктара ТАСС, з 1932 галоўны рэдактар газ. 'Moscow News'. У 1941-45 у рэдакцыі Саўінфармбюро. У 1951 падчас кампаніі 'барацьбы з касмапалітызмам' рэпрэсаваны. Рэабілітаваны пасмяротна.
  Лiт.: Мировицкая Р.Л. Михаил Бородин // Видные советские коммунисты - участники китайской революции. М., 1970. С. 22-40; ЭГБ, т. 1.
  
  БАРАН (Баранаў) Сяргей [27.9.1892, в. Віцькі Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскі р-н - ?, ГУЛАГ], грамадскі і культурны дзеяч, педагог. Член Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. У час 1-й сусветнай вайны ўзначаліў Гродзенскае таварыства дапамогі ахвярам вайны. У 1919 старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта ў Гродне. Заснаваў Гродзенскую беларускую гімназію, выѓкладаў у ёй. У 1922 абраны паслом у сейм Польшчы. У 1923 арыштаваны польскімі ўладамі, абвінавачаны ў падрыхтоўцы паўстання ў Зах. Беларусі. На судовым працэсе ў Беластоку атрымаў 8 гадоў турмы. У канцы 1920-х г. пасля выхаду з турмы эміграваў у СССР. 25.9.1933 арыштаваны ДПУ БССР па справе 'Беларускага нацыянальнага цэнтра'. Апошні раз яго бачылі жывым 25.4.1935 у Дальлагу. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 16.8.1956.
  Літ.: ЭГБ, т. 1.
  
  БАРАНАВЫХ Сымон [сапр. Баранаў (Баран) Сымон Якаўлевіч; 1.9.1900, в. Рудакова Ігуменѓскага пав. Мінскай губ., цяпер Уздзенскі р-н Мінскай вобл. - 10.11.1942], празаік. У 1920-23 служыў у Чырвонай Арміі, прымаў удзел у баях з польскімі войскамі. У 1924-25 старшыня сельсавета, загадчык хаты-чытальні, адначасова карэспандэнт бел. газет. У 1925-28 вучыўся на Мінскім рабфаку, у 1931 скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага ф-та БДУ. Уваходзіў у літаратурныя аб'яднанні 'Маладняк' (з 1927) і БелѓАПП (з 1928). Пасля сканчэння БДУ працаваў у Беларускім радыёцэнтры, потым адказным сакратаром час. 'Беларусь калгасная'. Сябраваў з Я. Купалам. Асноўная тэма творчасці - бел. вёска і сацыяльныя працэсы, якія адбываліся там у 1920-30-я г. Член СП СССР з 1934. Пасля выхаду ў 1936 у свет аповесці 'Новая дарога' пакінуў службу і вырашыў цалкам аддацца мастацкай творчасці. Арыштаваны 4.11.1936; асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі. Загінуў на Калыме. Рэабілітаваны ў 1954.
  Тв.: Злосць: Апавяданні. Мн., 1930; Межы: Аповесць. Мн., 1930; Чужая зямля: Аповесць. Мн., 1930; Пастка: Аповесць. Мн., 1935; Калі ўзыходзіла сонца: Раман. Мн., 1957; Новая дарога: Апавяданні, аповесці, раман, лісты. Мн., 1989.
  Лiт.: Пальчэўскі А. Сябар далёкіх гадоў // Пальчэўскі А. Выбр. тв. Т. 2. Мн., 1975; Казека Я. Сымон Баранавых // Казека Я. Падарожжа ў маладосць. Мн., 1984; Савік Л. Сымон Баранавых // Беларускія пісьменнікі і літаратурны працэс 20-30-х гадоў. Мн., 1985; БП, т. 1.
  
  БАРАНКЕВІЧ Іван Міхайлавіч [псеўданімы і крыптанімы: Белорус; Быховец; И.Быховский; Гвоздь; Иван Лапоть; И.Б.; Б.; Ив.Б-ич; 1888, в. Трасцівец Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Быхаўскі р-н Магілёўскай вобл. - 27.6.1942, Караганда, Казахстан], празаік, журналіст, пераѓкладчык. Удзельнік рэвалюцыі 1905-07. За правядзенне прапагандысцкай работы сярод сялян Быхаўскага пав. затрымліваўся паліцыяй. Пачаў друкавацца ў 1913. З 1914 працаваў у час. 'Вестник Могилевского земства'; у 1918-19 супрацоўнічаў з газ. 'Чырвоны шлях', быў рэдактарам час. 'Белорусская криница'; у 1923-25 - вядучы аўтар газ. 'Соха и молот' (з 1924 - 'Магілёўскі селянін'). У 1927-29 выступаў як празаік у ленінградскім час. 'Резец' (цыкл нарысаў 'Новые люди деревни'). Літаратурная студыя 'Резец' у 1929 выпусціла 'Альманах белорусской литературы', усю прозу для якога пераклаў Б. Вядомы таксама як перакладчык на рускую мову твораў Я.Коласа. Арыштоўваўся ў 1924, 1931 і 1939. Загінуў у ГУЛАГу. Рэабілітаваны ў 1982.
  Тв.: Н.Ленин. Пг., 1919; Старый Нил. М., 1920.
  Лiт.: Скалабан В. Под псевдонимом 'Белорус': История одного поиска // Нёман. 1983, ? 12; Яго ж. Сцежкі вяртання // Братэрства-83. Мн., 1983.
  
  БАРАНОЎСКАЯ Ганна Паўлаўна [17.4.1907, в. Машчыцы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. - 10.11.1937, Орша, НКВД], мовазнавец. Скончыла літаратурна-лінгвістычны ф-т БДУ. З кастр. 1934 працавала ў Інстытуце літаратуры і мовы АН БССР малодшым навуковым супрацоўнікам. Арыштавана 27.8.1937. Прыгаворана да расстрэлу 29.10.1937. Рэабілітавана 13.9.1966.
  Кр.: НАРБ, ІКР.
  
  БАРКОЎСКІ Сцяпан Андрэевіч [псеўданімы і крыптанімы: Бар.; С.Бар.; С.Бар-і; С.Бар-кі; Бар-скі; Б-скі; С.Кожаны] (28.3(10.4).1905, Слуцк - 11.6.1966, Мінск], крытык, літаратуразнавец, этнограф. Падлеткам браў удзел у Слуцкім паўстанні 1920. У 1926 скончыў педагагічны ф-т БДУ. Пасля сканчэння ў 1931 аспірантуры працаваў у Інстытуце гісторыі АН БССР. Першыя публікацыі па этнаграфіі з'явіліся ў 1925. Як літаратурны крытык сфарміраваўся ў 'Маладняку'. У сярэдзіне 1920-х г. у яго на кватэры ўтварыўся своеѓасаблівы 'літаратурны салон' маладых літаратараў. 14.11.1936 арыштаваны; атрымаў 10 гадоў лагераў. У 1936-46 як зняволены працаваў у лагерах Краснаярскага краю і Сярэдняй Азіі. З канца 1946 жыў у Фрунзе (Кыргыстан); у 1950 накіраваны ў Казахстан на асваенне цаліны. Рэабілітаваны ў 1955; змог вярнуцца ў Беларусь. З 1956 працаваў у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаѓграфіі і фальклору АН БССР. Займаўся этнаграфіѓяй Беларусі 19 ст. Укладальнік кніг твораў В.Маракова (1959), А.Дудара (1959), В.Каваля (1959), М. Нікановіча (1960). Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
  Тв.: 1 мая на Беларусі. Мн., 1927 (3-е выд. 1932).
  Лiт.: БП, т. 1; Саламевіч. Слоўнік псеўданімаў.
  
  БАТРАК Іван [сапр. Казлоўскі Іван Андрэевіч; 17(29).2.1892, в. Малое Гальцэва Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл. - 1938 (?)], паэт, публіцыст, перакладчык. З 1911 рабочы ў Пецярбургу. Удзельнік літаратурнага гуртка паэта А.І.Машырава-Самабытніка. У 1914 уступіў у РСДРП(б). Арганізаваў у Пецярбургу падпольную друкарню, удзельнічаў у выданні нелегальнага час. 'Рабочий голос', газ. 'Пролетарский голос'. З 1913 публікаваўся ў газ. 'Правда'. У 1915 за ўдзел у рэвалюцыйнага руху арыштаваны, асуджаны на 8 гадоў катаргі. Правёў 2 гады ў зняволенні ў Шлісельбургскай крэпасці. Вызвалены падчас Лютаўскай рэвалюцыі 1917. Са снеж. 1917 сакратар Аршанскага павятовага камітэта РКП(б), адказны рэдактар аршанскай газ. 'Набат'. У 1920 пераведзены ў Растоў-на-Доне. З 1921 у Маскве, працаваў у газ. 'Беднота', 'Правда', час. 'Комбайн'. Адзін з кіраўнікоў Усесаюзнага таварыства сялянскіх пісьменнікаў. У 1924 скончыў Маскоўскі ун-т. Аўтар зборнікаў баек і вершаў. Пісаў на рускай мове; перакладаў творы Я.Коласа і К.Крапівы. У 1930-я г. арыштаваны. Абставіны і месца смерці невядомыя.
  Тв.: Обручи и клепки. М.; Л., 1926; Басни. М.; Л., 1928; Пауки и мухи. М., 1931; Фабричная труба. М., 1931; Басни. М., 1933; Избранное. М., 1958.
  Лiт.: Карніловіч Э. Рэвалюцыяй мабілізаваны // Полымя. 1980, ? 3; Яго ж. На гребне истории. Мн., 1989. С. 188-198; Русские советские писатели. Поэты: Биобиблиогр. указ. Т. 2. М., 1978. С. 254-265; Саламевіч. Слоўнік псеўданімаў. С. 180; ЭГБ, т. 1.
  
  БЕЛАГАЛОВЫ Язэп Мацеевіч [11.2.1883, Санкт-Пецярбург - 1928 ?, Масква ?, АДПУ], рыма-каталіцкі святар, грамадскі дзеяч, педагог. Вучыўся ў Пецярбургу ў прыватнай каталіцкай гімназіі пры касцёле св. Кацярыны і ў 6-й гімназіі. Скончыў у Пецярбургу Магілёўскую духоўную каталіцкую семінарыю (1903) і Мітрапалітальную духоўную акадэмію (1907). Кандыдат тэалогіі і магістр кананічнага права. Пасвечаны ў святары ў 1906. У 1907-10 працаваў настаўѓнікам рэлігіі ў Смаленску ў мужчынскай гімназіі і ў рэальным вучылішчы. 14.8.1910 прызначаны выкладчыкам Мітрапалітальнай духоўнай каталіцкай семінарыі ў Пецярбургу. Адмовіўся праѓспяваць 'многие лета' расійскаму цару і быў выѓсланы за мяжу, жыў у Рыме, Інсбруку. У 1913-18 зноў у Пецярбургу, нам. прафесара грамадзянскага і кананічнага права ў духоўнай акадэміі. Адначасова выкладаў Закон Божы ў Інстытуце архітэктуры, у Мікалаеўскай школе кавалерыі і ў Канстанцінаўскай школе артылерыі. У 1918 прызначаны пробашчам і дэканам у Магілёў. Выконваў абавязкі афіцыяла біскупскай курыі ў Мінску. Арыштаваны бальшавіцкімі ўладамі і інтэрніраваны ў Смаленску. Пасля вызвалення вярнуўся ў Магілёў. Актыўна выступаў за беларусізацыю рэлігійнага жыцця. Знявольваўся ЧК у 1921. У 1926 схоплены АДПУ, асуджаны на 5 гадоў лагераў без права на амністыю. У 1928 з Салаўкоў дастаўлены ў Маскву ў турму на Лубянцы, дзе, верагодна, і быў закатаваны.
  Літ.: Гарбінскі БРД; Dzwonkowski R. Losy duchowieństwa katolickiego w ZSSR, 1917-1937: Martyrologium. Lublin, 1998.
  
  БЕЛАКОЗ Адольф [каля 1826, маёнтак Лешна Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ, цяпер Зэльвенскі р-н Гродзенскай вобл. - 1895, паводле іншых звестак 1865; Сібір], выдавец, мемуарыст. Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі. Служыў у Гроѓдзенскім цывільным судзе. У пачатку 1860-х г. жыў у Беластоку. Уваходзіў у канспіратыўную арганізацыю 'чырвоных'. У беластоцкай падпольнай друкарні надрукаваў (разам з Б.Шварцэ) некалькі рэвалюцыйных выданняў, сярод іх - 'Гутарка старога дзеда' і 'Гутарка двух суседаў' (вядомы 4 нумары; па сутнасці, гэта было першае перыядычнае выданне на бел. мове). У пачатку 1863 стаў паўстанцкім начальнікам Беластока. У крас. 1863 арыштаваны і знаходзіўся пад следствам. Пасля вызвалення быў пад наглядам паліцыі. Зноў арыштаваны ў чэрв. 1863; высланы ў Пермскую губ. Праз год паводле пастановы ваеннага суда сасланы ў Сібір. Напісаў успаміны пра перыяд 1862-65: пра беластоцкую падпольную арганізацыю, зняволенне ў Віленскай турме, ссылку ў Сібір. Рукапіс мемуараў загінуў.
  Лiт.: Александровіч С.Х. Пуцявіны роднага слова. Мн., 1971. С. 19-24; Революционная Россия и революционная Польша. М., 1967. С. 39-63; Кісялёў Г. В. Сейбіты вечнага. Мн., 1963. С. 136-145; ЭГБ, т. 1.
  
  БЕЛЫ Лявон [нар. 1.4.1927, в. Мiкалаеўшчына Стаўбцоўскага пав. Навагрудскага ваяв., цяпер Стаўбцоўскi р-н Мінскай вобл.], публіцыст. Вучыўся ў польскай школе ў Мiкалаеўшчыне. У 1943-44 працягваў вучобу ў Нясвiжскай настаўнiцкай семiнарыi. У 1947 скончыў сярэднюю школу ў Стоўбцах i ў 1948 паступiў на ф-т бел. i рускай мовы i лiтаратуры БДУ. У 1953-56 вучыўся ў аспiрантуры па спецыяльнасцi 'Беларуская лiтаратура'. Выказваючы сваё стаўленне да палітыкі русіфікацыі Беларусі, у 1957 напiсаў верш у абарону бел. мовы 'Усе народы прагнуць сваёй волi, улады, песнi...', якi пасля размножыў i расклеiў у Мінску разам са сваiм братам Мiхалам Белым. КДБ вызначыў аўтара ўлётак па почырку, i пасля некалькiх месяцаў следства адбыўся заѓкрыты суд над абодвума братамi. Асуджаны паводле арт. 67 (антысавецкая агiтацыя i прапаганда), атрымаў 10 гадоў пазбаўлення волi. Этапам накiраваны ў лагер Явас на станцыi Поцьма Мардоўскай АССР. Пазней тэрмiн зняволення быў скарочаны на 4 гады. Вызвалены ў 1963 i да выхаду на пенсiю ў 1992 працаваў у бiблiятэцы ? 10 Мінска. Б. не атрымаў дазволу абаранiць дысертацыю. Друкаваў артыкулы па бел. лiтаратуры i бiблiятэчнай справе ў 'Чырвонай змене', 'Мiнскай праўдзе', 'Вечернем Минске', у кнiзе свайго брата Сымона Белага 'На бацькоўскай зямлi' (пад iмем брата там апублiкаваны артыкул 'Да новага жыцця'). На пенсii, iнвалiд 1-й групы.
  Літ.: Кашталян І. Лявон Белы // Дэмакратычная апазыцыя.
  
  БЕНЯШЭВІЧ Уладзімір Мікалаевіч [9(21).8.1874, мяст. Друя Дзісенскага пав. Віленѓскай губ., цяпер Браслаўскі р-н Віцебскай вобл. - 27.1.1938, НКВД], гісторык (візанцініст, гісторык царкоўнага права, палеограф), публіцыст. У 1897 скончыў юрыдычны ф-т Пецярбургскага ун-та; у 1897-1900 слухаў лекцыі ў Лейпцыгскім, Берлінскім, Гейдэльбергскім ун-тах. З 1905 прыват-дацэнт, з 1909 прафесар Пецярбургскага ун-та. Рэдактар перыёдыкаў 'Памятники древнерусского канонического права' (ч. 1, 1908; ч. 2, вып. 1, 1920), 'Обзор трудов по славяноведению, 1908-1913' (1909-18). Апошняе выданне можна лічыць бібліяграфіяй па гісторыі, этнаграфіі, мовазнаўстве, літаратуры Беларусі. У гады савецкай улады прафесар Ленінградскага ун-та і галоўны бібліятэкар аддзела рукапісаў Публічнай бібліятэкі. У 1925 абраны членам-карэспандэнтам АН СССР; з'яўляўся членам-карэспандэнтам Берлінскай, Мюнхенѓскай, Страсбургскай акадэмій навук, ганаровы член Афінскага таварыства візанціназнаўства. Першы раз асуджаны па абвінавачанні ў шпіянажы і контрѓрэвалюцыйнай дзейнасці 14.6.1929 на 3 гады турмы. Другі раз - 8.8.1931 на 5 гадоў лагераў. Дзякуючы хадайніцтву А.Эйнштэйна, Ф.Нансена і У.Дз.Бонч-Бруевіча вызвалены ў 1933. 27.11.1937 зноў арыштаваны і расстраляны разам з двума сынамі і братам. Рэабілітаваны ў 1958.
  Тв.: Древнеславянская кормчая XIV титулов без толкований. Т. 1. СПб., 1906-07; Описание греческих рукописей монастыря св. Екатерины на Синае. Т. 1, 3. СПб., 1911-17; Очерки по истории Византии. Вып. 1-4. СПб., 1912-15; Синагога в 50 титулов и другие юридические сборники Иоанна Схоластика. СПб., 1914; Сборник памятников по истории церковного права, преимущественно русской церкви до эпохи Петра Великого. Вып. 1-2. Пг., 1914-15.
  Лiт.: Гранстрем Е.Э. В.Н.Бенешевич (к 100-летию со дня рождения) // Византийский временник. 1973. Т. 35; ЭГБ, т. 2.
  
  БЕРГМАН Аляксандра Рыгораўна [Bergman Aleksandra; дзявочае Кучкоўская; падпольныя псеўданімы: Зіна; Стаха; Малеўская; нар. 1.5.1906, Гродна - ?], гісторык, публіцыст. Член КПЗБ з 1925. Вучылася ў партшколах пры ЦК КПЗБ і ЦК ПАРП. Сакратар падпольных акруговых камітэтаў КСМЗБ у Гродне, Вільні, Брэсце, Баранавічах, Беластоку. У 1931 стала членам Краявога Сакратарыята ЦК КПЗБ. У 1934 накіравана ў БССР, працавала нам. сакратара парткама завода 'Гомсельмаш'. Арыштавана ў 1935, абвінавачаная ў шпіянажы і контррэвалюцыі. 10 гадоў знаходзілася ў зняволенні. У 1946 у рамках праграмы рэпатрыяцыі перасялілася ў ПНР. Рэабілітавана ў 1956. Працавала ў час. 'Życie Partii'. Даследавала гісторыю КПЗБ, БСРГ, перыядычны друк ('Наша ніва', 'Вольны сцяг', 'Змаганне'). Аўтар манаграфій і артыкулаў пра грамадска-паліт. дзеячаў Зах. Беларусі ў міжваенны перыяд - А.Луцкевіча, Б.Тарашкевіча, У.Самойлу, І.Дварчаніна, Л.Родзевіча, В.Харужую, С.Рак-Міхайлоўскага, М.Перавалоцкага і інш.
  Тв.: Rzecz o Bronisławie Taraszkiewiczu. Warszawa, 1977; бел. пераклад - Слова пра Браніслава Тарашкевіча: Гістарычны жыццяпіс. Мн., 1996; Sprawy białoruskie w II Rzeczypospolitej. Warszawa, 1984.
  Літ.: ЭГБ, т. 2.
  
  БЕРКМАН Юзаф [4.8.1838, мяст. Валожын Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер горад Мінскай вобл. - 19.7.1919, Варшава], мастак, публіцыст. Скончыў гімназію ў Вільні. Вывучаў медыцыну ў Маскве, вучыўся на матэматычна-прыродазнаўчым ф-це Пецярбургскага ун-та. Адначасова пачаў наведваць заняткі ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. За ўдзел у студэнцкай маніфестацыі ў кастр. 1861 арыштаваны; на працягу 3 месяцаў зняволены у Петрапаўлаўскай і Кранѓштацкай крэпасцях. Пасля вызвалення выехаў у Вільню. Удзельнічаў у друкаванні і распаўсюѓджанні рэвалюцыйных адозваў. З вер. 1862 зноў працягваў вучобу ў Пецярбургу. З пачаткам паўстання 1863-64 вярнуўся на Радзіму; ваяваў на Ашмяншчыне, у тым ліку ў атрадзе З.Мінейкі. 12.10.1863 у баі каля в. Рудзішкі паранены і трапіў у палон. Асуджаны на 4 гады катаргі, якую адбываў у Нерчынску на сярэбраных капальнях. За спробу ўцячы тэрмін катаргі быў падоўжаны на 4 гады. Пасля вызвалення ў 1870 жыў у Іркуцку, дзе меў жывапісную майстэрню (сёння большасць яго твораў захоўваецца ў Іркуцкім мастацкім музеі). З 1877 жыў у Ніжнім Ноўгарадзе, з 1880 у Лібаве (Ліепая, Латвія). У 1884 пераехаў у Варшаву, дзе жыў да канца жыцця. Асноўныя тэмы жывапісных работ - сцэны паўстання і жыцця ссыльных паўстанцаў ('Труна Серакоўскага', 'Смерць Нарбута' і інш.). Аўтар 'Успамінаў пра паўстанне 1863 ў Ашмянскім павеце і пра побыт у Сібіры' (рукапіс быў у сям'і).
  Літ.: ЭГБ, т. 2; АЗБ.
  
  БЖАСТОЎСКІ Ігнат [1823 - 1875, Енісейѓская губ.], адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-64. Са старажытнага шляхецкага роду герба 'Стрэмя'. Вучыўся ў Мінску і Маскве, атрымаў юрыдычную адукацыю. Працаваў старшынёй Палаты крымінальнага суда ў Магілёве. Як прадстаўнік Магілёўскай губ. ў маі 1862 у Вільні ўдзельнічаў у з'ездзе 'белых' - аднаго з асноўных паліт. кірункаў паўстанцаў. У час паўстання - магілёўскі паўстанцкі ваявода. Распаўсюджваў сярод сялян нелегальную літаратуру на бел. і польскай мовах. Арыштаваны ў канцы 1863. Сасланы ў Енісейскую губ., дзе і памёр.
  Літ.: ЭГБ, т. 2; АЗБ.
  
  БІБІЛА Юлія Іосіфаўна [10.1.1897, мяст. Поразава Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Свіслацкі р-н Гродзенскай вобл. - 9.12.1974, Мінск], бібліёграф. З 1922 працавала загадчыкам бел. аддзела Дзяржаўнай бібліятэкі БССР. Вучылася ў БДУ (скончыла ў 1925). Распачала бібліяѓграфічную рэгістрацыю друку БССР, складанне краязнаўчай бібліяграфічнай картатэкі. Склала бібліяграфію твораў Ц.Гартнага, надрукаваную ў зборніку 'Цішка Гартны ў літаратурнай крытыцы' (1928). Апублікавала матэрыялы да біяграфіі Цёткі (у час. 'Запіскі аддзела гуманітарных навук', 1928, кніга 2, Працы клясы філалогіі). У 1930-я г. рэпрэсавана і выслана за межы Беларусі. У 1937-59 была галоўным бібліёграфам бібліятэкі Саратаўѓскага ун-та. Вярнулася ў Мінск у 1959. Працавала ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР, пакінула ўспаміны пра яе.
  Літ.: БЭ, т. 3.
  
  БІРАЛА Захар Якаўлевіч [псеўданімы: Бульбянік; Захар Бульбянік; Селянін Бульбянік; Зэшка Бірала; Зэшка; 2(15).2.1906, в. Раўнаполле Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. - 14.9.1993, Мар'іна Горка Пухавіцѓкага р-на Мінскай вобл.], паэт, сатырык. Пасля сканчэння пачатковай школы актыўна займаўся самаадукацыяй. У 1925-28 працаваў разам з бацькамі на сваёй гаспадарцы. Першыя вершы надрукаваў у 1926 у газ. 'Беларуская вёска'. У хуткім часе яго творы пачалі з'яўляцца на старонках газ. 'Чырвоная змена', 'Савецкая Беларусь', час. 'Малады араты'. У 1931 скончыў рабфак БДУ; у 1934 - МВПТ. У 1934-36 выкладаў бел. і рускую мовы ў Лагойскай сярэдняй школе. Арыштаваны 14.11.1936; у 1937 прыгавораны да 8 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Горкаўскай (цяпер Ніжагародскай) вобл. на станцыі Сухабязводная, дзе працаваў на лесанарыхтоўках. Вызвалены ў 1940. У 1940-41 настаўнічаў у в. Сенніца Мінскага р-на, выкладаў бел. мову і літаратуру. У час вайны жыў з бацькамі ў пас. Астравы на Міншчыне. У 1944-45 у дзеючай арміі, быў цяжка паранены. У 1945-73 выкладчык бел. і рускай мовы і літаратуры Мар'інагорскага сельгастэхнікума. Арганізаваў у тэхнікуме літаратурны гурток. Быў кіраўніком літаб'яднання пры раённай газ. 'Сцяг працы'. Рэабілітаваны ў 1958. Толькі пасля рэабілітацыі ў Б. з'явілася магчымасць зноў пубѓлікаваць свае кнігі. Аўтар зборнікаў гумару і сатыры. Член СП СССР з 1980.
  Тв.: Смех і радасць вёскі: Песні, вершы і частушкі. Мн., 1929; Цвітуць кветкі: Вершы. Мн., 1963; У пажарным парадку: Гумарыст. вершы. Мн., 1968; На светлым чорнае: Гумарыст. вершы. Мн., 1974; Прыляцела птушка: Вершы. Мн., 1977; Ружы і крапіва: Лірыка. Сатыра. Гумар. Мн., 1986.
  Літ.: Саламевіч. Слоўнік псеўданімаў, с. 169; БП, т. 1.
  
  БІТЭЛЬ Пятро [Пётр Іванавіч; псеўданім: Леанід з-пад Вішнева; 6(19).6.1912, мяст. Радунь Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер Воранаўскі р-н Гродзенскай вобл. - 18.10.1991, в. Вішнева Валожынскага р-на Мінскай вобл.], паэт, перакладчык, мемуарыст, педагог, краязнавец. У 1925 паступіў у Барунскую настаўніцкую семінарыю, вучыўся ў Віленскай настаўніцкай семінарыі імя Тамаша Зана (скончыў у 1931). Пачаў публікавацца з 1929 у час. 'Шлях моладзі'. У 1933-34 служыў у польскім войску. З 1934 загадчык пачатковай школы ў в. Даўгінава каля Карэліч. Завочна скончыў гісторыка-філалагічнае аддзяленне Вышэйшых настаўніцкіх курсаў пры Віленскім ун-це. У 1937-39 апублікаваў шэраг артыкулаў па педагогіцы ў час. настаўніцкага прафсаюза Віленскай акругі 'Sprawy nauczycielskie'. У сувязі з пачаткам вайны Германіі супраць Польшчы (1939) мабілізаваны і накіраваны на фронт. Вярнуўся на Радзіму, дзе ўжо была ўсталявана Савецкая ўлада. Працаваў настаўнікам у мяст. Вішнева, дырэктарам СШ ? 2 у Валожыне, інспектарам-метадыстам школ Валожынскага р-на. У раённых газ. 'Іскра' (Валожын) і 'Уперад' (Ліда) з'явіліся вершы Б. У часы нямецкай акупацыі жыў у Валожыне, настаўнічаў, працаваў у БНС. У чэрв. 1944 разам з сям'ёй быў вывезены ў Германію. Па дарозе ў час аварыі цягніка яму ўдалося ўцячы і знайсці прытулак у Польшчы. Пасля вызвалення Польшчы быў мабілізаваны ў Чырвоную Армію, служыў да канца 1945. Потым настаўнічаў у Валожынскім р-не. У 1947 беспадстаўна звольнены з працы. Стаў праваслаўным святаром у Докшыцах. Арыштаваны ў 1950, у 1951 асуджаны на 10 гадоў лагераў. Знахоѓдзіўся ў зняволенні ў Кемераўскай вобл., Омску, Джэзказгане. У той час пераклаў паэмы А.Міцкевіча 'Пан Тадэвуш', 'Конрад Валенрод', 'Дзяды', пішучы на паперы ад мяшкоў з-пад цэменту (рукапісы захоўваюцца ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры). У 1956 вызвалены са зняццем судзімасці. Да 1963 служыў святаром у Петрыкаве. У 1963-74 выкладчык бел. мовы і літаратуры і нямецкай мовы ў Вішнеўскай СШ. У 1970 завочна скончыў філалагічны ф-т Мінскага педінстытута. Цалкам рэабілітаваны ў 1978. Аўтар эпічна-гістарычных паэм і краязнаўчых нарысаў. Перакладаў з польскай, рускай, украінскай, нямецкай, англійскай, італьянскай моў. Член СП СССР з 1986.
  Тв.: Замкі і людзі: Гістарычная паэма. Мн., 1968; Паэмы. Мн., 1984; Дзве вайны: Вершаваныя аповесці. Мн., 1990; Праз церні і завалы: (Успаміны) // Куфэрак Віленшчыны. 2001, ? 3 (5).
  Літ.: Huszcza J. Kartki z podróży // Huszcza J. Opowieści w czarnych ramkach. Łódź, 1979; Саламевіч. Слоўнік псеўданімаў, с. 169; БП, т. 1; Янушкевіч Я. Пчала без вулля // ЛіМ. 1997, 20 чэрв.; ЭГБ, т. 2.
  
  БЛАЖЭВІЧ Андрэй [сапр.: Вангін; 1895, мяст. Відзы Новааляксандраўскага пав. Ковенскай губ., цяпер Браслаўскі р-н Віцебскай вобл. - 1977, Польшча]. Вядучы акцёр трупы У.Галубка, выступаў у характарных ролях. Арыштаваны ў 1937. Пасля вайны выехаў у ПНР. Удзельнічаў у аматарскіх спектаклях на Памор'і. Памёр у доме саѓстарэлых.
  
  БОБІЧ Ільдэфонс [псеўданімы і крыптанімы: Пётра Просты; Piotra Prosty; P.P.; P.Pr.; 10(22).1.1890, в. Дзедзіна Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Міёрскі р-н Віцебскай вобл. - 28.4.1944, Іўе Гродзенскай вобл.], рымска-каталіцкі святар, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык. У 1909 скончыў Ковенскую гімназію, у 1911 Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю. Сябра бел. гуртка семінарыстаў. Вышэйшую духоўную адукацыю атрымаў у Рыме ў Collegium Germanicum (вучыўся з 1912), доктар філасофіі. Дамогся папскага бласлаўлення часопісу для беларусаў-католікаў 'Biełarus'. 15(28).7.1915 пасвечаны ў святары. Cлужыў вікарыем у Друі і пробашчам на Дзісеншчыне (1917-20). У 1921-23 выкладаў Закон Божы ў Віленскай беларускай гімназіі. З 1923 пробашч у мяст. Германавічы. У 1930-44 пробашч і дэкан у мяст. Іўе. Першае апавяданне 'Слёзы' надрукаваў 25.1.1907 у 'Нашай ніве'. Друкаваўся таксама ў 'Першым беларускім календары 'Нашай нівы', газ. 'Biełarus', а пазней у заходнебел. выданнях 'Наша думка' і 'Беларускія ведамасці'. Частка твораў засталася ў рукапісах, асобныя перакладаліся на польскую і ўкраінскую мовы. Выступаў у польскіх рэлігійных час. 'Przegląd Homiletyczny', 'Nowa Biblioteka Kaznodziejska'. Пераклаў на польскую мову працы св. Бернара Клервоскага. Да 1930 актыўна выступаў за шырокае ўвядзенне бел. мовы ў каталіцкае богаслужэнне. Пераследаваўся польскім святарствам Віленшчыны. На пачатку 1930-х г. адышоў ад бел. паліт. дзейнасці. У гады 2-й сусветнай вайны арыштаваны нямецкімі акупацыйнымі ўладамі. Памёр неўзабаве пасля вызвалення з турмы. Па іншых звестках - расстраляны фашыстамі. Пахаваны ў Іўі.
  Тв.: Bobič Ild. Niadzielašnija ewanhielii i nawuki: Try častki. Wilnia, 1912; Na szto biełarusam hazety? Wilnia, 1914.
  Літ.: БП, т. 5; EK, t. 2; Гарбінскі БРД.
  
  БОЙКА Іван [? - 1933], аграном. Арыштаваны ў 1930. Расстраляны ў 1933.
  Літ.: Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Мн., 2000.
  
  БОНЧ-АСМАЛОЎСКАЯ Варвара Іванаўна [дзявочае: Вахоўская; 1855, Херсонская губ. - 1929, Масква], грамадска-паліт. дзяячка, публіцыстка, мемуарыстка. Яшчэ падчас вучобы ў гімназіі ў Камянец-Падольску далучылася да рэвалюцыйнай дзейнасці. У 1872 вучылася ў Швейцарыі (Цюрых), дзе ўступіла ў бакунінскі гурток М.Сажына; наведвала гурток П.Лаўрова. У 1873 вярнулася ў Расію. Арыштоўвалася ў пачатку 1874 і 1875. Паѓсля 3-гадовага турэмнага зняволення прыгаворана да ссылкі ('працэс 193-х'). Па хадайніцтве бацькі перададзена яму на парукі. Каб вызваліцца з-пад нагляду паліцыі, узяла фіктыўны (першапачаткова) шлюб з А.В.Бонч-Асмалоўскім, пасялілася ў маёнтку Блонь Ігуменскага пав. Уваходзіла ў народніцкую арганізацыю 'Чорны перадзел', падѓтрымлівала сувязі з кіраўніцтвам 'Народнай волі'. У пачатку 1882 выехала ў Адэсу. Арыштавана ў сак. 1882, з восені 1882 жыла ў Блоні пад наглядам паліцыі. У сярэдзіне 1880-х г. разам з мужам арганізавала ў Блоні асяродак рэвалюцыйнай прапаганды, стварыла бібліятэку нелегальнай літаратуры. Арыштавана ў крас. 1908, у лют. 1910 разам з мужам аддадзена пад суд. Прыгаворана да 8-месячнага зняволення. Апошні год жыцця правяла ў Доме ветэранаў рэвалюцыі ў Маскве. Пакінула ўспаміны.
  Тв.: Вахоўская В.І. Успаміны рэвалюцыянеркі // Полымя. 1925, ? 2; Жизнь революционерки. М., 1928.
  Літ.: Бонч-Осмоловский А. Памяти В.И.Бонч-Осмоловѓской // Каторга и ссылка. 1930, ? 2; Клейн Б. Дело Бонч-Осмоловских // Клейн Б. В годину испытаний: Ист.-лит. очерки. Мн., 1986; ЭГБ, т. 2.
  
  БОНЧ-АСМАЛОЎСКІ Анатоль Восіпавіч [10.7.1857, Віцебск - 23.9.1930, Масква], грамадѓска-паліт. дзеяч, публіцыст, мемуарыст. Са старажытнага шляхецкага роду герба 'Бонча'. Пасля Маскоўскага ліцэя ў 1875 паступіў у Інстытут інжынераў шляхоў зносін. У 1876 перайшоў на юрыдычны, а затым на прыродазнаўчы ф-т Пецярбургскага ун-та. Стаў прыхільнікам арганізацыі народнікаў 'Зямля і воля', распаўсюджваў сярод студэнтаў нелегальныя выданні. У 1879 увайшоў у гурток 'Маладыя землявольцы', які пасля расколу ў жн. 1879 'Зямлі і волі' далучыўся да арганізацыі 'Чорны перадзел'. У ліст. 1879 арыштаваны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях; пазбаўлены права вучыцца ў ВНУ і высланы ў бацькоўскі маёнтак Блонь Ігуменскага пав. (цяпер Пухавіцкі р-н). У 1880 садзейнічаў арганізацыі друкарні 'Чорнага перадзелу'. Арыштаваны ў крас. 1882, зняволены ў Мінскай турме на працягу 5 месяцаў. Разам з жонкай Варварай і пры ўдзеле А.Я.Багдановіча арганізаваў у Блоні сялянскі гурток самаадукацыі. Арыштаваны ў крас. 1886 у Канатопе Чарнігаўѓскай губ., дзе быў па справах нелегальнай друкарні. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Рабочай партыі паліт. вызвалення Расіі (канец 1890-х г.). Арыштаваны ў 1901 разам з сынам Іванам і сасланы ва Усх. Сібір. У 1904 вярнуўся па амністыі і ўвайшоў у партыю эсэраў, у 1905 кааптаваны ў ЦК. Удзельнік рэвалюцыі 1905-07. У крас. 1908 арыштаваны, у лют. 1910 аддадзены пад суд. У 1911 апраўданы, але ў 1912 зноў арыштаваны і прыгавораны да 8 месяцаў зняволення. У час 1-й сусветнай вайны ў эвакуацыі, працаваў у арганізацыях дапамогі бежанцам-беларусам. Дэлегат 1-га Усебеларускага з'езда (1917). З 1918 у Мінску, удзельнічаў у кааператыўным руху. У час акупацыі Беларусі польскімі войскамі на нелегальным становішчы. З 1926 у Маскве, член Усесаюзнага таварыства паліткатаржан і ссыльнапасяленцаў. Пісаў успаміны.
  Тв.: Эпоха 1905 г. // Полымя. 1925, ? 6-7; Ліберальна-апазіцыйны рух на Беларусі // Беларусь: Нарысы гісторыі, эканомікі, культурнага і рэвалюцыйнага руху. Мн., 1924. С. 169-176; Памяти В.И. Бонч-Осмоловской // Каторга и ссылка. 1930, ? 2.
  Літ.: Попов И. А.О.Бонч-Осмоловский // Каторга и ссылка. 1931, ? 4; Савіцкая Л. Група Бонч-Асмалоўскага // Полымя. 1967, ? 5; Клейн Б. Дело Бонч-Осмоловских // Клейн Б. В годину испытаний: Ист.-лит. очерки. Мн., 1986; ЭГБ, т. 2; АЗБ.
  
  БОНЧ-АСМАЛОЎСКІ Глеб Анатолевіч [22.10(3.11).1890, маёнтак Блонь Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер в. Блонь Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. - 1.11.1943, Казань], антраполаг і археолаг. Доктар гістарычных навук. Сын А.В. і В.І. Бонч-Асмалоўскіх. Скончыў Мінскае камерцыйнае вучылішча і Петраградскі ун-т (1923). У 1-ю сусветную вайну на фронце. У 1924-30 працаваў у Ленінградскім ун-це. З 1930 супрацоўнік Геалаѓгічнага інстытута АН СССР і Дзяржаўнай акадэміі гісторыі матэрыяльнай культуры. У 1926-27 і 1934 разам з К.Палікарповічам праводзіў раскопкі палеалітычных паселішчаў на Гомельшчыне і Смаленшчыне. Удзельнік этнаграфічных і археалагічных экспедыцый на Каўказе і ў Крыме. Арыштаваны АДПУ у 1934. Асуджаны на 3 гады лагераў. Пакаранне адбываў у Варкуце. Пасля вызвалення жыў пад Ленінградам. Рэабілітаваны ў 1942. Памёр у эвакуацыі ў Казані.
  Тв.: Грот Киик-Коба. М.; Л., 1940.
  Літ.: ЭГБ, т. 2.
  
  БОНЧ-АСМАЛОЎСКІ Іван Анатолевіч [20.5.1881, маёнтак Блонь Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер в. Блонь Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. - 16.9.1969], грамадска-паліт. дзеяч, публіцыст. Старэйшы сын А.В. і В.І. Бонч-Асмалоўскіх. Пад уплывам бацькоў з юнацтва далучыўся да рэвалюцыйнай дзейнасці. У 1902 за арганізацыю ў Блоні нелегальнага сялянскага гуртка разам з бацькам сасланы ва Усх. Сібір (Усць-Каменагорск). Вызвалены ў 1904 па амністыі; выехаў на вучобу ў Цюрых. Перапраўляў у Расію нелегальную літаратуру. Восенню 1905 прыехаў у Расію, дзе быў адным з арганізатараў Усерасійскага сялянскага саюза. У 1-й і 2-й Дзяржаўнай думе сакратар фракцыі 'Трудовая группа'. Пра дзейнасць фракцыі выпусціў кнігу 'Работы первой Государственной думы', якая адразу ж была канфіскавана ўладамі. У 1907 паступіў на юрыдычны ф-т Маскоўскага ун-та, але быў арыштаваны. У сак. 1912 прыгавораны Віленскай судовай палатай да 6 месяцаў зняволення. У савецкі перыяд працаваў служачым у дзяржаўных установах Мінска і Масквы.
  Тв.: Работы первой Государственной думы. СПб., 1906.
  Літ.: ЭГБ, т. 2.
  
  БОНЧ-АСМАЛОЎСКІ Радзівон Анатолевіч [1884, маёнтак Блонь Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер в. Блонь Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. - 10.10.1938, Чымкент Паўднёва-Казахстанскай вобл., НКВД], эканаміст, публіцыст. Сын А.В. і В.І. Бонч-Асмалоўскіх. У 1904-08 член партыі эсэраў, за што быў асуѓджаны на 3 гады зняволення. Спрабаваў уцячы праз падкоп; закаваны ў кайданы. Пасля вызвалення ў 1912-15 вучыўся на Пецярбургскіх вышэйшых сельскагаспадарчых курсах, затым працаваў у земскім харчовым камітэце. У 1916-17 у арміі. У 1917-21 у земскіх установах Ігумена (Чэрвеня) і Мінска. З 1923 сакратар, загадчык сельскагаспадарчай секцыі Дзяржплана БССР. Распрацоўваў праблемы аднаўлення народнай гаспадаркі, хутарызацыі, развіцця кааперацыі. Па гэтых тэмах выступаў у друку. Арыштаваны ДПУ БССР 5.7.1930 па справе 'Беларускага філіяла Працоўнай сялянскай партыі'. У 1931 асуджаны да вышэйшай меры пакарання. Прысуд заменены на 10 гадоў ППЛ. Да 1936 працаваў на будаўніцтве Беламорска-Балтыйскага канала. За ўзорную працу датэрмінова вызвалены. У 1938 быў эканамістам-планавіком у Чымкенце. Арыштаваны органамі НКВД у чэрв. 1938. 'Тройка' пры Упраўленні НКВД па Паўднёва-Казахстанскай вобл. 10.10.1938 вынесла рашэнне аб расстрэле Б.-А. Рэабілітаваны.
  Тв.: Земельная площадь БССР и еe распределение по угодиям, землевладению и формам землепользования // Советское строительство БССР. 1926, ? 10-11.
  Літ.: Микула Е. Забытые имена: Родион Бонч-Осмоловѓский // Человек и экономика. 1992, ? 10; ЭГБ, т. 2.
  
  БОРЗАБАГАТЫ Уладзіслаў Канстанцінавіч [крыптанім: K.B.; 23.4(5.5).1831, маёнтак Рутка Навагрудскага пав. Гродзенскай губ., цяпер в. Рутка Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. - 28.3.1886, мяст. Любяшова Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Валынская вобл., Украіна], рэвалюцыянер-дэмакрат, мемуарыст. Вучыўся ў Слуцкай, потым у Мінскай гімназіях. За ўдзел у тайнай арганізацыі 'Братні саюз літоўскай моладзі' ў 1849 выключаны з Мінскай гімназіі без права паступлення ў іншыя навучальныя ўстановы. Пасля амністыі 1855 паступіў на медыцынскі ф-т Маскоўѓскага ун-та. У час вучобы далучыўся да канспіратыўнай суполкі 'Агул'. Пасля атрымання дыплома працаваў урачом у Навагрудку. У 1863 паўстанцкі камісар Навагрудскага пав. Пасля задушэння паўстання быў на нелегальным становішчы. Завочна прыгавораны да пакарання смерцю. У 1865 эміграваў у Італію, з 1869 жыў у Парыжы, меў медыцынскую практыку. Удзельнік франка-прускай вайны 1870-71. У часы Парыжскай камуны галоўны медык Парыжскага шпіталя. Быў арыштаваны, сасланы на галеры; потым вызвалены, але мусіў пакінуць Францыю. У 1872 жыў у Кракаве. У 1874 вярнуўся на Радзіму, быў арыштаваны і сасланы ў Архангельскую губ., потым у Кастрамскую губ. Там працаваў земскім урачом. У 1884 атрымаў дазвол вярнуцца на Радзіму. Пасяліўѓся ў мяст. Любяшова, дзе працаваў урачом. Яго імем у Навагрудку названа вуліца (1982), у Рутцы пастаўлены памятны знак (1991).
  Тв.: K.B. Życiorys powstańca z 1863 r. Wilno, 1938.
  Літ.: Ігнатовіч Ф.І. Уладзіслаў Борзабагаты. Мн., 1993; Восстание в Литве и Белоруссии 1863-1864 гг. М., 1965; Грицкевич В.П. С факелом Гиппократа. Мн., 1987; ЭГБ, т. 2; АЗБ.
  
  БОХАН Дарафей Дарафеевіч [псеўданімы і крыптанімы: Д.Дорофеев; Пешком-бегающий; Н.Серебрянский; Д.Слижень; Д.Б.; Д.Б-н; 4.2.1878, Мінск - 1942, Тэгеран], паэт, празаік, перакладчык, крытык. Пісаў на рускай мове. Вучыўся ў Полацкім кадэцкім корпусе і Канстанцінаўскім ваенным вучылішчы (Пецярбург). Служыў у арміі (штабс-капітан артылерыі). З канца 1890-х г. у Мінску, журналіст - супрацоўнік газ. 'Минский листок', 'Северо-Западный край', 'Голос провинции' (у 1907 адзін з яе рэдактараў), 'Минские ведомости' і інш. Збіраў і апрацоўваў мясцовыя паданні, на аснове якіх выдаў 2 кніжкі. Перакладаў на рускую мову творы польскіх паэтаў. У 1905 планаваўся ў рэдактары бел. час. 'Палессе', які меркавалася выдаваць у Мінску. У 1907 асуджаны Віленскай судовай палатай на 8 месяцаў турмы за публікацыю антыўрадавых матэрыялаў у газ. 'Голос провинции'. У 1919 быў супрацоўнікам Наркамасветы БССР. У 1919-20 друкаваўся ў газ. 'Минский курьер'. У 1920-30-х г. жыў у Вільні. Супрацоўнічаў з віленскім рускім друкам. У 1939 арыштаваны савецкімі ўладамі. У ссылцы ў Сібіры ўступіў у польскую армію Андэрса. Памёр у Іране, дзе знаходзіўся з войскам.
  Тв.: Глаз Христов: Минское предание. Мн., 1898; Минѓские предания и легенды. Мн., 1902; Игорь, князь Северский: Древнерусская поэма в поэтическом переложении Д. Бохана. Мн., 1897; Из польской поэзии. Мн., 1906; Адам Мицкевич. Вильно, [1911].
  Літ.: Бас І. Літаратуразнаўчыя эцюды. Мн., 1977; Яго ж. Справа аб Дарафею Бохану // Маладосць. 1976, ? 8; Зарэмба Л.І. Новыя звесткі пра літаратурную дзейнасць Д.Д. Бохана // Веснік БДУ. Серыя 4. 1993, ? 3; Дорошевич Э., Конон В. Очерк истории эстетической мысли Белоруссии. Мн., 1972. С. 220-224; Zienkiewicz T. Dorofiej Bochan - tłumacz literatury polskiej na język rosyjski i krytyk // Polsko-wschodniosłowiańskie powiązaniа kulturowe, literackie i językowe. 1. Literatura i kultura. Olsztyn, 1994; 'Zachodnia Białorus' 17.IX.1939 - 22.VI.1941. Wydarzenia i losy ludzkie. Т. 1. Warszawa, 1998. S. 410, 411, 414; БП, т. 1; ЭГБ, т. 2.
  
  БРАНШТЭЙН Якаў Анатолевіч [крыптанім: Я. Бр.; 10.11.1897, Бельск Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча - 29.10.1937, Мінск, НКВД], крытык і літаратуразнавец. У 1914-18 жыў у Варшаве. Друкавацца пачаў у 1918. У 1919 пераехаў у Савецкую Расію (Арол). Дабраахвотнікам пайшоў у Чырвоную Армію. Пасля дэмабілізацыі з 1921 працаваў у рэдакцыі газ. 'Орловская правда'. У 1925 скончыў літаратурны ф-т 1-га Маскоўскага ун-та; у 1926-30 вучыўся ў Камуністычнай акадэміі ў Маскве. У 1930-37 навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры і мастацтва АН БССР; з 1932 адначасова прафесар МВПІ. У 1932-37 быў адказным сакратаром СП БССР. Член СП СССР з 1934. Член-карэспандэнт АН БССР з 1936. Як крытык пачаў выступаць з 1925. Прытрымліваўся вульгарна-сацыялагічных пазіцый. Арыштаваны 6.6.1937. Асуджаны ў кастр. 1937 да расстрэлу. Рэабілітаваны 27.7.1956.
  Тв.: Атака: (Зборнік артыкулаў). Мн., 1930 / Ідыш; Аб стане яўрэйскай літаратуры ў перыяд рэканструкцыі. Мн., 1932 / Ідыш; Літаратурная вучоба: У дапамогу выкладчыкам літаратуры і кіраўнікам літгурткоў. Вып. 1. Мн., 1935.
  Літ.: Бародзіч Д. Спадчына Я. Бранштэйна // ЛіМ. 1958, 23 ліп.; Лынькоў М. Ён быў сярод нас... // ЛіМ. 1962, 25 снеж.; Возвращенные имена; БП, т. 1.
  
  БРАХОЦКІ Уладзіслаў [24.1.1810, маёнтак Гаўе Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Іўеўскі р-н Гродзенскай вобл. - 1896, Вераскова на Навагрудчыне], грамадскі дзеяч. Скончыў Віленскі ун-т. Увайшоў у склад Віленскай археаграфічнай камісіі. У 1858-63 апошні маршалак шляхты Навагрудскага пав. Змагаўся з алкагалізмам, закрыў усе шынкі на тэрыторыі сваіх маёнткаў. У 1860 быў адным з заснавальнікаў грамадскай бібліятэкі ў Навагрудку, затым яе куратар. Як удзельнік паўстання 1863-1864 паводле рашэння Часовага ваеннага аўдытарыята (Вільня) ад 8.12.1864 сасланы ў Перм. У ссылку былі таксама адпраўлены яго жонка Галена і брат. Вярнуўшыся на Радзіму ў 1874, Б. жыў у маёнтку сваёй жонкі ў Вераскове.
  Літ.: PSB.
  
  БРАЎКОВІЧ Фадзей Аляксеевіч [1894, в. Слабодка Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл. - ?, ГУЛАГ], партыйны і дзяржаўны дзеяч. Скончыў Аршанѓскае гарадское вучылішча. У 1915 мабілізаваны ў царскую армію. Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі. З 1918 у Чырвонай Арміі. У 1918-27 на ваеннай, партыйнай і савецкай рабоце ў Магілёўскай акрузе, затым вобл. У 1920-х г. быў наркамам фінансаў БССР, старшынёй Полацкага акруговага камітэта КП(б)Б. З 1927 пастаянны прадстаўнік урада БССР пры СНК СССР у Маскве. З 1928 другі саветнік Паўпрэдства СССР у Варшаве. У 1933-36 дырэктар Белдзяржвыдавецтва ў Мінску. Член ЦК КП(б)Б і ЦВК БССР у 1924-35. Арыштаваны ў 1936. Асуджаны на 10 гадоў лагераў. Памёр у зняволенні. Рэабілітаваны ў 1956.
  Літ.: Платонаў Р. Лёсы. Мн., 2000; ЭГБ, т. 2.
  
  БРУН Юльян [партыйныя псеўданімы: Спіс; Брановіч; 21.4.1886, Варшава - 28.4.1942], публіцыст. З 1905 член партыі Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы; з 1919 - КПП. Удзельѓнічаў у рэвалюцыі 1905-07. Ратуючыся ад рэпрэсій царскіх улад, эмігрыраваў у Францыю, потым у Балгарыю. У 1924 арыштаваны польскімі ўладамі, асуѓджаны на 8 гадоў турмы. З 1926 у выніку абмену палітвязнямі - у СССР. Жыў у Маскве, працаваў у ТАСС. У 1929 накіраваны на падпольную работу ў Зах. Беларусь, прадстаўнік ЦК КПЗБ пры ЦК КП(б)Б. У 1928-38 адзін з рэдактараў час. 'Nowy przegląd' - тэарэтычнага органа ЦК КПП. У 1936-41 у эміграцыі ў Бельгіі і Францыі. Вясною 1941 прыехаў у СССР. Займаўся публіцыстыкай.
  Літ.: ЭГБ, т. 2.
  
  БРЫЛЕЎСКІ Уладзімір [1917, Лоск, цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. - 2002], грамадскі дзеяч. Скончыў афіцэрскую школу ў Дэмбліне, вучыўся ў сельскагаспадарчым інстытуце ў Пулавах. Падчас нямецкай акупацыі ў нацыянальным руху. У канцы 1943 арыштаваны, знаходзіўся у Вілейскай турме. Быў адпраўлены ў лагер у Германію, уцёк, жыў у Рызе, працаваў карэктарам час. 'Новы шлях'. З канца 1944 у Германіі, арганізаваў у 1947 бел. школку ў Гановеры. З 1949 жыў у ЗША (Саўт-Рывер, штат Нью Джэрсі), потым у Фларыдзе. Аўтар нізкі ўспамінаў пра дзеячаў нацыянальнага руху, што друкаваліся ў 'Беларусе' ў 1970-80-х г.
  Тв.: Аўтабіяграфія. Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі. Укл. Юрэвіч Л. Нью-Ёрк, 1998. С. 299-304; Лоск і яго мінуўшчына // Беларус. Нью-Ёрк. 1979. ? 262; Беларусы ў даваеннай Варшаве // Беларус. 1978, ?250, лют.; Мае сустрэчы з Вінцэнтам Гадлеўскім // Беларус. 1980. ? 273; Мае сустрэчы з Вацлавам Іваноўскім // Беларус. 1981. ? 286.
  Літ.: Юрэвіч Л. Літаратурны рух на эміграцыі. Мн., 2002.
  
  БРЫЛЬ Янка [Іван Антонавіч; іншыя псеўданімы: Іван Асцюк, Сымон Бобрык, Пятрусь Дубец (з К.Кірэенкам), Рыгор Іванавіч Лапцік, Я.Лупаты (з М.Лужаніным, П.Панчанкам, М.Танкам), Ілюк Прышчэпа (з В.Таўлаем), Я.Пчала, Іван Сведка; крыптанімы: Я.Б-ль, Янка Б.; нар. 22.7(4.8).1917, Адэса], празаік, перакладчык. У 1922 пераехаў з бацькамі на іх Радзіму (в. Загора Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.). У 1931 скончыў польскую сямігѓадовую школу. Са сваімі першымі вершамі выступіў у 1938 у час. 'Шлях моладзі'. З сак. 1939 служыў у польскай марской пяхоце ў Гдыні. У вер. 1939 трапіў у нямецкі палон. Знаходзіўся ў лагеры для ваеннапалонных у Памераніі (Старгард), потым у Баварыі (Вайдэн), быў на прымусовых працах на шкляной гуце. Уцёк з лагера ўвосень 1941; перабраўся да бацькоў. Увесну 1944 разам з маці і братамі пайшоў у партызаны. Супрацоўнічаў у газ. 'Сцяг свабоды' - органе Мірскага падпольнага РК КП(б)Б, наладзіў выданне пры гэтай газеце сатырычнага лістка 'Партызанскае жыгала'. З кастр. 1944 у Мінску. Загадваў аддзелам рэдакцыі час. 'Вожык', быў рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР, намеснікам рэдактара час. 'Маладосць', 'Полымя'. Член СП СССР з 1945. У 1946 выдаў першы зборнік 'Апавяданні'. Аўтар рамана 'Птушкі і гнёзды', аповесцей 'Ніжнія Байдуны', 'Золак, убачаны здалёк', 'Муштук і папка', некалькіх кніг мініяцюр. Яго творчасць вызначаецца лірычным пачаткам, філасафічнасцю, высокай культурай пісьма. У 1966-71 сакратар праўлення СП БССР. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1952), Літаратурнай прэміі БССР імя Я.Коласа (1963), Дзяржаўнай прэміі БССР (1982). Народны пісьменнік Беларусі (1981). Жыве ў Мінску.
  Тв.: Зб. тв. Т. 1-2. Мн., 1960; Зб. тв. Т. 1-4. Мн., 1967-68; Зб. тв. Т. 1-5. Мн., 1979-81; Выбр. тв. Т. 1-3. Мн., 1992-93; Пішу як жыву. Мн., 1994; Сцежкі, дарогі, прастор. Мн., 2001.
  Літ.: Майхровіч С. Янка Брыль: Жыццё і творчасць. Мн., 1961; Канэ Ю. Янка Брыль: Критико-биографический очерк. М., 1964; Гусева Л. Янка Брыль - мастак. Мн., 1968; Аляхновіч Р.В. Янка Брыль у школе. Мн., 1979; Калеснік У. Янка Брыль: Нарыс жыцця і творчасці. Мн., 1990; БП, т. 1.
  
  БРЭСЛАЎ Барыс Абрамавіч [29.9 (10.10).1882, в. Мікуліна Аршанскага пав. Магіѓлёўскай губ., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл. - 20.4.1943, НКВД], публіцыст, гісторык. У 1901 за кіраўніцтва забастоўкай на фабрыцы Калбаноўскага ў Віцебску сасланы ва Усх. Сібір. Пасля вызвалення ў 1904 працаваў у розных гарадах Расіі, удзельнічаў у рэвалюцыйным руху (Пецярбург, Нікалаеў, Днепрапятроўск, Масѓква, Екацярынбург). У 1909-11 слухач партыйнай школы ў Ланжумо (Францыя). За рэвалюцыйную дзейнасць арыштоўваўся 4 разы, каля 10 гадоў правёў на катарзе. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 супрацоўнік газ. 'Правда', рэдактар газ. 'Голос правды' ў Кранштаце. З 1918 на гаспадарчай і дыпламатычнай рабоце. Аўтар кніг і артыкулаў пра рэвалюцыйны рух. Арыштаваны ў 1937. Памёр у турме. Рэабілітаваны ў 1956.
  Тв.: Характер и этапы русской революции: К 1-й годовщине русской революции 27 февраля 1917 - 27 февраля 1918 г. Витебск, 1918.
  Літ.: Корнилович Э.А. Слушатель школы в Лонжюмо // Корнилович Э.А. Люди революционного подвига. Мн., 1985; ЭГБ, т. 2.
  
  БРЭШКА-БРАШКОЎСКАЯ Кацярына Канстанцінаўна [дзявочае: Вярыга; 21.1(3.2).1844, Чарнігаўская губ. - 12.9.1934, Чэхаславакія], публіцыстка, мемуарыстка. Адна са стваральнікаў 'Кіеўскай камуны' - групы ўдзельнікаў 'хаджэння ў народ'. У маёнтку Гараны Полацкага пав. (цяпер Полацкі р-н), што належаў стрыечнай сястры І.Вярыга (Філіп), арганізавала пункт збору прапагандыстаў і іх падрыхтоўкі да 'хаджэння ў народ'. У вер. 1874 арыштавана ў Падольскай губ. Пасля 3-гадовага зняволення ў турме на 'працэсе 193-х' асуджана на 5 гадоў катаржных работ. Пакаранне адбывала ў Забайкаллі, адкуль беспаспяхова спрабавала ўцячы. У 1896 вызвалена па амністыі. У канцы 1890-х г. жыла ў Мінску. Арганізавала перапраўку з-за мяжы нелегальнай літаратуры. Разам з А.В.Бонч-Асмалоўскім удзельнічала ў стварэнні Рабочай партыі паліт. вызвалення Расіі. У 1903 эмігравала ў Швейцарыю. У 1905 вярнулася ў Расію, была адным з лідэраў правага крыла эсэраў. У рэвалюцыйным руху стала вядома як 'бабуля рускай рэвалюцыі'. Арыштавана ў 1907, пасля 2-гадовага зняволення саслана ў Сібір. Вызвалена Лютаўскай рэвалюцыяй 1917. Падтрымлівала Часовы ўрад. Непрыхільна сустрэла Кастрычніцкую рэвалюцыю. У 1919 эмігравала ў ЗША. У 1924 пераехала ў Чэхаславакію, дзе і памерла.
  Тв.: Из моих воспоминаний. СПб., 1906; Воспоминания пропагандистки // Былое. 1903, ? 4.
  Літ.: Коварский Б. Е.К.Брешковская. Пг., 1917; ЭГБ, т. 2.
  
  БУДЗІНСКІ Станіслаў Янавіч [Budzyński; партыйныя і літаратурныя псеўданімы: Стах; Традыцыя; С.Бяднарскі; Я.Марыянскі; 9.9.1894, Варшава - 22.8.1937, НКВД], рэвалюцыйны дзеяч, публіцыст. У 1912-15 член Варшаўскага камітэта СДКПіЛ. З чэрв. 1917 член Выканкама груп СДКПіЛ у Расіі. Удзельнік Кастрычніцкага ўзброенага паўстання 1917 у Маскве. У снеж. 1917 - сак. 1918 наркам сацыяльнага забеспячэння Масквы і Маскоўскай губ. Са снеж. 1918 у Польшчы. У 1919 арыштаваны польскімі ўладамі. У 1920 па абмене палітвязнямі ў Савецкай Расіі. Рэдактар польскамоўных газет Ваенна-рэвалюцыйнага савета Зах. фронту. З 1930 рэдактар газ. 'Звязда', член рэдкалегіі час. 'Бальшавік Беларусі'. Член ЦК і Бюро ЦК КП(б)Б у 1929-32. З 1934 прафесар Міжнароднай ленінскай школы ў Маскве. Аўтар грамадска-паліт. брашур і артыкулаў. Спрабаваў падвесці ідэалагічную і тэарэтычную аснову пад паліт. кампанію па выкрыцці бел. нацдэмаў (артыкул 'Вораг у доме' пра раман М.Зарэцкага 'Крывічы'). Арыштаваны ў чэрв. 1937. Рэабілітаваны пасмяротна.
  Літ.: ЭГБ, т. 2.
  
  БУДЗЬКА Францішак Карлавіч [23.1.1884, в. Вознаўшчына Вілейскага пав. Віленскай губ. - 2.1.1920, в. Янатруда на Полаччыне], рыма-каталіцкі святар, культурна-асветны дзеяч, пісьменнік, перакладчык. У 1899 скончыў Вілейѓскае павятовае вучылішча. У 1901 здаў экзамен на званне аптэкарскага вучня пры экзаменацыйнай камісіі Пецярбургскай навучальнай акругі. У 1901-05 вучыўся ў Пецярбургу ў Магілёўскай духоўнай каталіцкай семінарыі, дзе пачаў перакладаць на бел. мову рэлігійныя кнігі. У 1906 працягваў вучобу ў Пецярбургскай Мітрапалітальнай духоўнай каталіцкай акадэміі. У 1907 вымушаны адмовіцца ад далейшай вучобы з-за цяжкага фінансавага становішча. У 1907 пасвечаны ў святары. З 9.1.1908 вікарый Полацкага касцёла. У 1912-17 у Пецярбургу, дзе служыў вікарыем і вёў заняткі ў Сестржанцэвіцкім павятовым вучылішчы пры касцёле св. Станіслава. Матэрыяльна падтрымліваў выданне першай бел. каталіцкай газ. 'Biełarus' (Вільня, 1913-15). Пасля 1917 служыў у Полацкім дэканаце. Член арганізацыйнага камітэта і ўдзельнік 1-га з'езда бел. каталіцкага духавенства (Мінск, 24-25.5.1917). Адзін з пачынальнікаў бел. каталіцкага выдавецкага руху. З усталяваннем ва Усх. Беларусі савецкай улады пераследаваўся органамі бяспекі.
  Літ.: Гарбінскі БРД; Dzwonkowski R. Losy duchowieństwa katolickiego w ZSSR, 1917-1937: Martyrologium. Lublin, 1998; Stankievič A. Biełaruski chryścijanski ruch. Vilnia, 1939.
  
  БУДКЕВІЧ Барбара [Budkiewiczowa Barbara; з Цеханоўскіх; 20.11(2.12).1886, маёнтак Глухавец Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ. - 21.8.1937, НКВД], гісторык. Паходзіла са шляхецкай сям'і. З 1904 працавала на варшаўскай фабрыцы. Дзяячка ППС, з 1906 - ППС-лявіцы. Арыштоўвалася царскімі ўладамі ў 1906 і 1909. Вывучала эканоміку ва ун-це Nouvelle ў Бруселі. З 1913 у Пецярбургу. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працавала ў Польскім нацыянальным камісарыяце пры Наркамнацы РСФСР. У 1921-23 кіраўнік польскіх сектараў Камуністычнага ун-та імя Свярдлова і Камуністычнага ун-та нацыянальных меншасцей Захаду. У 1926-30 выкладчык гісторыі ВКП(б) у Камуністычным ун-це Беларусі. З 1931 навуковы супрацоўнік польскага сектара, вучоны сакратар Інстытута польскай пралетарскай культуры АН БССР. Арыштавана і расстраляна ў 1937. Рэабілітавана ў 1956.
  Тв.: Ruch robotniczy w Królestwie Polskim w latach 1870-1890. Cz. 1. Mińsk, 1934.
  Літ.: Горяинов А. Славяноведы - жертвы репрессий 1920-1940-х годов: Некоторые неизвестные страницы из истории советской науки // Советское славяноведение. 1990, ? 2; SHP; ЭГБ, т. 2.
  
  БУЗУК Пётр Апанасавіч [псеўданім і крыптанімы: П.Росіч; П.Б.; П.Р.; П.Р-ч; Р-ч; 2.7.1891, в. Шарпены Бендэрскага пав. - 7.12.1938, Волагда, НКВД], лінгвіст-славіст, літаратуразнавец, паэт, празаік, педагог. Вучыўся ў Ціраспальскім рэальным вучылішчы (1904-10), потым на гісторыка-філалагічным ф-це Новарасійскага ун-та ў Адэсе (скончыў у 1916), выкладаў у гэтым ун-це рускую мову. З 1920 дацэнт гэтага ун-та. З 1924 - доктар філалагічных навук. Па запрашэнні рэктара БДУ У.Пічэты з восені 1925 працаваў у Мінску. У 1926 перайшоў у Інбелкульт, з 1929 старшыня дыялекталагічнай камісіі. Арыштаваны ДПУ БССР 6.8.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусі', праз некаторы час вызвалены. З 1931 дырэктар Інстытута мовазнаўства АН БССР. Адначасова з 1931 загадваў кафедрай мовазнаўства ў МВПІ. Вывучаў праблемы праславянскай мовы, пытанні агульнага і параўнальнага мовазнаўства, распрацоўваў пытанні бел. лінгвістычнай геаграфіі. Пад псеўданімам выступаў у друку з апавяданнямі, вершамі, перакладамі. У 1928 стаў сябрам 'Маладняка'. Зноў арыштаваны 9.2.1934. Па пастанове 'тройкі' пры ДПУ БССР ад 3.4.1934 высланы ў Волагду тэрмінам на 3 гады. У 1934-35 працаваў бібліятэкарам, потым выкладаў нямецкую мову ў Валагодскім педінстытуце. Пасля сканчэння тэрміну высылкі зноў арыштаваны 15.7.1937. Прысуѓджаны да расстрэлу. Па першым прысудзе рэабіліѓтаваны 26.10.1956; па другім - 31.1.1956; цалкам рэабілітаваны 1.6.1988.
  Тв.: Очерки по психологии языка. Одесса, 1918; Основные вопросы языкознания. М., 1924; Да характарыстыкі паўночна-беларускіх дыялектаў: Гутаркі Невельскага і Вяліскага паветаў. Мн., 1926; Спроба лінгвістычнай геаграфіі Беларусі. Ч. 1. Мн., 1928.
  Літ.: Рамановіч Я., Юрэвіч А. П.А.Бузук. Мн., 1969; Яны ж. Бузук П.А. // Беларуская мова; Бузук П.А. // Булахов М. Восточнославянские языковеды: Библиографический словарь. Т. 2. Мн., 1977; Зленко Г. Страницы биографии П.А.Буѓзука: (Несколько существенных уточнений) // Кодры (Кишинев). 1973, ? 2; Возвращенные имена; БП, т. 1.
  
  БУКЛЯРЭВІЧ Міхаіл Піліпавіч [12.10.1884, в. Лінгі Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Воранаўскі р-н Гродзенскай вобл. - 27.6.1919, в. Бігосава Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл.], рыма-каталіцкі святар, грамадскі дзеяч. Вучыўся ў гарадскім 2-класным вучылішчы пры Віленскім настаўніцкім інстытуце, якое скончыў у чэрв. 1901. У 1-й Віленскай мужчынскай гімназіі здаў экзамен на званне аптэкарскага вучня. З 1904 вучыўся ў Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі. Пасвечаны ў святары ў 1908. З 1908 адміністратар парафіі Нараўка Сакольскага пав. З 1917 адмінісѓтратар парафіі ў мяст. Іказнь Дзісенскага пав. Займаўся бел. культурна-асветнай дзейнасцю, адкрываў бел. школы. Прымаў удзел у з'ездзе каталіцкага духавенства Дзісенскага дэканата (6-7.8.1918). У час ваенных падзей 1919 выступіў супраць бальшавіцкіх улад. За антыбальшавіцкую дзейнасць 27.6.1919 асуджаны на смяротнае пакаранне. Расстраляны ў в. Бігосава. 24.3.1920 урачыста перазахаваны ў Іказні (Браслаўскі р-н).
  Літ.: Гарбінскі БРД; Dzwonkowski R. Losy duchowieństwa katolickiego w ZSSR, 1917-1937: Martyrologium. Lublin, 1998; Stankiewicz A. Rodnaja mowa u swiatyniach. Wilnia, 1929.
  
  БУЛГАК Тамаш [псеўданім: Gulicz; 1811 (1801?), фальварак Міцкевічы на Навагрудчыне - 16.2.1895], публіцыст, мемуарыст. Вучыўся ў Віленскім ун-це. Быў блізкі да філаматаў і філарэтаў. Удзельнічаў у паўстанні 1830-31. З 1836 выконваў даручэнні Ш.Канарскага, які рыхтаваў новае паўстанне. Пасля правалу тайнай арганізацыі ў 1839 Б. сасланы на залатыя капальні ў Зах. Сібір. Дзякуючы сваім вынаходніцтвам і арганізацыйным здольнасцям, стаў кіраўніком шклозавода. З ссылкі дасылаў публікацыі ў 'Rocznik Literacki' ('Літаратурны штогоднік', 1843-49). У 1857 вярнуўся на Радзіму. Удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання 1863-64. Арыштаваны ў 1863 і сасланы на катаргу ў Томскую губ. У 1869 пераведзены ў Цывільск (Чувашыя), потым у Казань, дзе пачаў пісаць успаміны. У 1871 амніставаны, вярнуўся дамоў. Пісаў філасофскія трактаты. Лёс многіх рукапісаў невядомы.
  Літ.: Каханоўскі Г.А. Дарогамі паўстанцаў // Полымя. 1989, ? 8; ЭГБ, т. 2.
  
  БУРБІС Алесь [Аляксандр Лаўрэнавіч; псеўданімы і крыптанім: Стары Піліп; А.Алексенка; А.В.; 8(20).10.1885, Вільня - 20.3.1922, Мінск], паліт. дзеяч, публіцыст. Вучыўся ў Віленскай гімназіі. Адзін з заснавальнікаў БСГ, член яе ЦК. З пачатку 1906 вёў агітацыю і арганізоўваў забастоўкі ў Мінску і ў Навагрудскім пав. Арыштаваны царскімі ўладамі 24.8.1906 у Шчорсаўскай вол. на Навагрудчыне, у зняволенні да канца ліп. 1909. Пасля працаваў у Віленскім таварыстве сельскай гаспадаркі. Адзін са стваральнікаў бел. прафесійнага тэатра. Удзельнічаў у Першай беларускай трупе І.Буйніцкага, у Беларускім музычна-драматычным гуртку ў Вільні. Паставіў спектаклі 'Па рэвізіі' (1906) і 'Пашыліся ў дурні' (1910) М.Крапіўніцкага, 'Залёты' В.Дуніна-Марцінкевіча (1915). З 1915 - у Народным банку (Масква). У 1918 консул БНР у Маскве. Арыштоўваўся органамі Савецкай улады 18.12.1917 і ў 1918. З мая 1919 у Наркамземе Літоўска-Беларускай ССР. У 1920 удзельнічаў у выданні газ. 'Савецкая Беларусь'. З ліп. 1921 нам. наркама замежных спраў БССР. Актыўна выступаў за ўзбуйненне тэрыторыі БССР. Адзін з арганізатараў Таварыства Чырвонага Крыжа Беларусі.
  Тв.: Кароткі агляд беларускага нацыянальна-рэвалюцыйнага руху // Вести народного комиссариата просвещения ССРБ. 1921, ? 1-2; Кароткі нарыс па эканамічнай геаграфіі Беларусі // Народное хозяйство Белоруссии. 1922, ? 4; Беларуская сацыялістычная грамада ў першым перыядзе яе працы (1903-1907) // Беларусь. Мн., 1924.
  Літ.: П. Б[адунова]. Памяці А. Бурбіса // Адраджэнне. 1922. Сш. 1; Байкоў М. Памяці А. Бурбіса // Вести народного комиссариата просвещения ССРБ. 1922, ? 3-4; Луцкевіч А. Аляксандр Бурбіс // Беларускі звон. 1922, 22 крас.; Хлебцевич Е. Памяти А. Л. Бурбиса // Каторга и ссылка. 1923, ? 5; Жылуновіч З. Алесь Бурбіс // Полымя. 1927, ? 2; Пазняк З. Бурбіс і Цётка - на сцэне // ЛіМ. 1972, 17 сак.; Біч М. 'Стары змаганец' // Мастацтва Беларусі. 1986, ? 3; ЭГБ, т. 2.
  
  БУРДЗЕЙКА Андрэй Вікенцевіч [8(20).6.1899, Мінск - 1941 ?], гісторык. У 1925 скончыў БДУ. Працаваў навуковым супрацоўнікам у Беларускім дзяржаўным музеі. Вывучаў Статуты ВКЛ. Даказаў існаванне прыгонніцтва ў ВКЛ. Упершыню ў бел. гістарыяграфіі адзначыў ролю Навагрудка як сталіцы ВКЛ у ХІІІ ст. Арыштаваны ДПУ БССР 19.7.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусі'. 10.4.1931 асуджаны на 5 гадоў ссылкі, якую адбываў у Елабузе (Татарстан). Рэабілітаваны ў 1957.
  Тв.: Нарыс сацыяльна-эканамічнага жыцця места Навагрудку ў XVI ст. // Гістарычна-археалагічны зборнік. 1927, ? 1; Землеўласнік і земляроб па Літоўскаму статуту 1566 г. // Працы БДУ. 1927, ? 14-15; 1928, ? 20.
  Літ.: Пичета В. Изучение Литовских статутов в новейшей историко-юридической литературе (1918-1940 гг.) // Пичета В. Белоруссия и Литва в XV-XVI в. М., 1961; ЭГБ, т. 2.
  
  БУРСЕВІЧ Максім Тарасавіч [псеўданім: Трыліснік; 9.8.1890, в. Чамяры Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Слонімскі р-н Гродзенскай вобл. - 13.11.1937, Салаўкі, НКВД], дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху ў Зах. Беларусі, педагог, публіцыст. Скончыў Слонімскае вучылішча. З 1911 настаўнічаў на Палессі. У 1915-21 жыў на Украіне (Харкаўшчына). Вярнуўся на Радзіму ў 1921; працаваў настаўнікам на Віленшчыне. У першай палове 1920-х г. двойчы арыштоўваўся польскімі ўладамі за спробы арганізаваць прыватныя бел. школы на Навагрудчыне і Слонімшчыне. У 1925 увайшоў у актыў Беларускага пасольскага клуба. З 1926 член БСРГ, кіраўнік яе Цэнтральнага сакратарыята. Арыштаваны польскімі ўладамі ў лютым 1927. На 'працэсе 56-і' ў 1928 прыгавораны да 8 гадоў турмы; у 1929 апеляцыйны суд скараціў тэрмін да 4 гадоў. Пасля вызвалення жыў у Вільні. У 1931 у выніку абмену палітвязнямі трапіў у СССР, жыў у Мінску. Працаваў у Дзяржѓплане БССР і ў Камісіі па вывучэнні Зах. Беларусі пры АН БССР. Арыштаваны ДПУ БССР 21.8.1933 па справе 'Беларускага нацыянальнага цэнтра'. Прысуджаны 9.1.1934 да расстрэлу, які быў заменены 10 гадамі зняволення. Пакаранне адбываў на Салаўках і на будаўніцтве Беламорска-Балтыйскага канала. 9.10.1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны па абодвух прысудах 16.8.1956.
  Літ.: Бергман А. Максім Бурсевіч: (Кароткі біяграфічны нарыс) // Беларускі каляндар - 1981. Беласток, 1981; Микула Е. Максим Бурсевич: 'Я - из венка Громады' // Чалавек і закон. 1993, ? 1; ЭГБ, т. 2.
  
  БУРСТЫН Цэлясцін Лявонавіч [28.1.1888, Цярнопаль, Аўстра-Венгрыя, цяпер Украіна - 21.10.1938, Мінск, НКВД], матэматык, філосаф. Нарадзіўся ў яўрэйскай купецкай сям'і. У 1911 скончыў Венскі ун-т. Доктар філасофіі (1912). З 1925 член Камуністычнай партыі Аўстрыі. З-за левых поглядаў не мог знайсці працу ў Аўстрыі па спецыяльнасці. У 1929 па запрашэнні БДУ пераѓехаў у Мінск. Прафесар, загадчык кафедры вышэйшай матэматыкі БДУ. З 1931 дырэктар Фізіка-тэхнічнага інстытута БелАН. Акадэмік БелАН (1931). Апрача навуковых прац напісаў на бел. мове вучэбны дапаможнік. Арыштаваны 10.12.1937. Памёр у мінскім турэмным шпіталі ад хваробы сэрца. Рэабілітаваны 2.3.1956.
  Тв.: Матэматычныя працы. Мн., 1932; Курс дыферэнцыяльнай геаметрыі. Мн., 1933; Фізічныя метады матэматыкі. Мн., 1933.
  Літ.: Возвращенные имена.
  
  БЫЛІНА Янка [сапр.: Семашкевіч Янка; псеўданім: Ядловец; крыптанімы: Я.Б.; J.B.; 1883, в. Лакцяны Свянцянскага пав. Віленскай губ., цяпер Астравецкі р-н Гродзенскай вобл. - 18.2.1956, мяст. Мар'янава, Польшча], рыма-каталіцкі святар, паэт, драматург. У 1907 скончыў Віленскую духоўную семінарыю. У гэтым жа годзе пасвечаны ў святары. Служыў у касцёлах на Слонімшчыне, Вілейшчыне, Ашмяншчыне, Віленшчыне, Беласточчыне. За ўжыванне бел. мовы ў казаннях праследаваўся польскімі ўладамі. Пачаў друкавацца з 1917 (газ. 'Гоман'). Публікаваўся ў перыядычных выданнях Зах. Беларусі, у тым ліку ў рэлігійных ('Krynica', 'Chryścijanskaja Dumka'), сатырычных (час. 'Авадзень' і 'Маланка'), дзіцячым (час. 'Пралескі', пад псеўд. Ядловец). Патрыятычныя і гумарыстычныя творы Б. выкарыстоўваліся аматарскімі калектывамі ў Зах. Беларусі. Арыштаваны савецкімі ўладамі ў канцы вер. 1939 (?). Апошнія гады жыцця правёў на Беласточчыне.
  Тв.: Na pryzbie. Wilnia, 1918 (2-е выд.: 1924); Wybar staršyni: Wiaskowaja trahikamedyja u 3-ch dziejach z časou carskich. Wilnia, 1926 (2-е выданне: Выбар старшыні. Вільня, 1938); Daroha kryža. Wilnia, 1930; Na pokuci: Bajki i roznyja wieršy. Wilnia, 1934.
  Літ.: Гарэцкі М. Быліна Я. // Гарэцкі М. Гісторыя беларускай літаратуры. Мн., 1992; БП, т. 1; Гарбінскі БРД.
  
  БЯГАНСКАЯ Ядвіга Іосіфаўна [псеўданім: Ядвіга Рута; 16(29).2.1908, Верхне-Удзінск, цяпер Улан-Удэ - 3.4.1992, Мінск], празаік, перакладчыца. Нарадзілася ў сям'і бел. перасяленцаў у Сібір, якія вярнуліся на Беларусь у 1922. З 1924 у Мінску. У 1924 паступіла на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага ф-та БДУ, якое скончыла ў 1930. Настаўнічала. Пачала публікаваць вершы з 1926. У 1937 былі арыштаваны яе муж паэт А.Сак і бацька Іосіф Вікенцевіч (абодвух расстралялі). 6.11.1937 арыштавана і сама Б. і 4.1.1938 асуджана на 10 гадоў лагераў; адпраўлена на Калыму. Вызвалена 6.11.1947. У пачатку 1948 узяла шлюб з мастаком М.Леберфарбам, жыла на Чукотцы. У 1948 ёй дазволілі вярнуцца на Беларусь. Да 1955 жыла ў Рэчыцы. Рэабілітавана ў 1954. Пасля рэабілітацыі першага мужа ў 1955 пераехала з сям'ёй у Мінск. У 1956-63 працавала рэдактарам на Беларускім радыё. З 1963 на пенсіі. З 1953 пачала выступаць як празаік. Перакладала з польскай і славацкай моў. Член СП СССР з 1957.
  Тв.: Далёка на Поўначы. Мн., 1954; Нечаканая сустрэча: Аповесці і апавяданні. Мн., 1978; Сланечнікі: Апавяданні. Мн., 1980; Ля самага сіняга мора: Аповесці і апавяданні. Мн., 1982; Сонцу і ветру насустрач: Аповесці і апавяданні. Мн., 1988.
  Літ.: Агняцвет Э. Слова пра сяброўку // ЛіМ. 1968, 27 лют.; Васілеўская Г. Вытокі творчасці // Работніца і сялянка. 1978, ? 2; БП, т. 1.
  
  БЯЛЬКЕВІЧ Янка [Іван Кандратавіч; крыптанім: І.Б.; 22.2(6.3).1883, в. Варонічы Слонімѓскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Слонімскі р-н Гродзенскай вобл. - 18.10.1960, Жданаў, цяпер Марыупаль Данецкай вобл., Украіна], мовазнавец, педагог. У 1909 скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю; выкладаў у школах Слонімѓшчыны. З 1915 у эвакуацыі ў Саратаўскай губ. (Расія), у 1919-20 зноў на Слонімшчыне. Са жн. 1920 працаваў у Наркамаце асветы БССР, у школах Мінска. У пачатку 1920-х г. быў членам БПС-Р. У 1925 скончыў этнолага-лінгвістычнае аддзяленне БДУ. У 1925-27 выкладчык і дырэктар Мсціслаўскага педтэхнікума. З 1927 навуковы супрацоўнік Інбелкульта і Інстытута мовазнаўства АН БССР. Вывучаў дыялекталогію і культуру бел. літаратурнай мовы. Аўтар 'Краёвага слоўніка Усходняй Магілёўшчыны' (падрыхтаваны ў 1920-х г., выдадзены ў 1970). Арыштаваны ДПУ БССР 17.2.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусі'. Вінаватым сябе не прызнаў. Паводле пастановы калегіі АДПУ СССР ад 10.4.1931 сасланы на 5 гадоў у Іашкар-Алу. Працаваў на лесапавале. Пасля вызвалення выехаў у Данецкую вобл., дзе выкладаў у школах рускую мову і літаратуру. У 1948-58 працаваў у розных навучальных установах Жданава. Да канца жыцця не атрымаў дазволу вярнуцца на Радзіму. Рэабілітаваны 19.9.1960.
  Тв.: Слоўнік граматычна-лінгвістычны // Узвышша. 1928, ? 2(8).
  Літ.: Германовіч І.К. Беларускія мовазнаўцы: Нарысы жыцця і навуковай дзейнасці. Мн., 1985. С. 133-179; ЭГБ, т. 2; Беларуская мова.
  
  БЯРОЗКА Анатоль [сапр.: Смаршчок Мітрафан (Мацвей); 19.2.1915, в. Падлессе Баранавіцкага пав. цяпер Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобл.]. Скончыў медыцынскі ф-т Віленскага ун-та (1939). Браў удзел у студэнцкім руху. У 1939-41 працаваў урачом у Баранавічах і Пінску. Падчас нямецкай акупацыі працаваў урачом у Баранавічах, быў дырэктарам мясцовай медыцынскай школы. У 1944 арыштаваны немцамі і заключаны ў канцлагер. Вызвалены. З 1948 жыве ў ЗША. Быў адным з заснавальнікаў Крывіцкага навуковага таварыства імя Пранціша Скарыны. Працаваў лекарам у доме для састарэлых ва універсітэцкай клініцы ў Мантысэле (штат Мінесота). У 1989 выдаў зборнік 'Адзіѓнаццаць вершаў' (на бел. і англійскай мовах). На эміграцыі фактычна не пісаў.
  Літ.: Багдановіч І. Канваліі Радзімы. // ЛіМ. 2001. 6 ліп. (? 27); Юрэвіч Л. Літаратурны рух на эміграцыі. Мн., 2002.
  
  БЯРОЗКІН Рыгор Саламонавіч [псеўданімы: Р.Барута; С.Тарасаў; 3.7.1918, Магілёў - 1.12.1981, Мінск], крытык, журналіст. Вучыўся на педрабфаку ў Магілёве, у 1933-38 на літаратурным ф-це МВПІ. Пачаў друкавацца ў 1935. У 1938-41 працаваў загадчыкам аддзела крытыкі час. 'Полымя рэвалюцыі', літкансультантам у кабінеце маладога аўтара пры СП БССР (1938-39), загадчыкам аддзела крытыкі газ. 'Літаратура і мастацтва' (1939-41). Член СП СССР з 1939. Арыштаваны НКВД БССР у крас. 1941. Знаходзіўѓся пад следствам у Мінску. Па адной з версій, калі 26.6.1941 калону зняволеных, сярод якіх быў Б., пакінуў канвой, ён уцёк. Удзельѓнічаў у баях пад Сталінградам, Кіевам, у Карпатах. Атрымаў баявыя ўзнагароды. Пасля вайны быў карэспандэнтам газеты савецкай ваеннай адміністрацыі ў Германіі 'Советское слово'. Паўторна арыштаваны 9.8.1949; у чэрв. 1950 асуджаны на 10 гадоў лагераў. Знаходзіўся ў зняволенні ў Карагандзінскай і Омскай абласцях. У 1955 выѓзвалены; рэабілітаваны ў 1956. З 1960 працаваў у час. 'Советская Отчизна', газ. 'Літаратура і мастацѓтва', літсупрацоўнікам бюлетэня 'Помнікі гісторыі і культуры Беларусі'. У канцы 1950 - пачатку 1960-х г. шмат публікаваўся, імкнуўся аднавіць імёны рэпрэсаваных паэтаў. Пісаў на бел., рускай, яўрэйскай мовах. Пахаваны на Усх. могілках Мінска.
  Тв.: Кніга пра паэзію. Мн., 1974; Свет Купалы. Мн., 1981; Человек на заре: Рассказ о Максиме Богдановиче - белорусском поэте. М., 1970; Паэзія - маё жыццё. Мн., 1989.
  Літ.: Клышко А. Мастерство критика // Дружба народов. 1960, ? 1; Адамовіч А. Талент крытыка // Полымя. 1962, ? 6; Лойко О. Открытие поэта // Вопросы литературы. 1967, ? 3; Каваленка В. Крытык і паэт // Полымя. 1969, ? 5; Бечик В. В неразрывном единстве // Нёман. 1978, ? 6; БП, т. 1.
  
  
Оценка: 1.00*4  Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
Э.Бланк "Пленница чужого мира" О.Копылова "Невеста звездного принца" А.Позин "Меч Тамерлана.Крестьянский сын,дворянская дочь"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"