Моряков Леонид Владимирович : другие произведения.

Г

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:

  ГАВАРУШКА Яфiм Максiмавiч [крыптанiм: Я.Г.; 15.10.1911, в. Востраў Рагачоўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Рагачоўскi р-н Гомельскай вобл. - 3.6.1992, Смалявiчы Мiнскай вобл.], празаiк, публiцыст, педагог. Выхоўваўся ў дзiцячым доме ў Бабруйску. У 1935 скончыў МВПI. Выкладаў бел. мову i лiтаратуру ў Смалявiчах. Арыштаваны 9.12.1936. Асуджаны 2.10.1937 на 6 гадоў паѓзбаўлення волi i 5 гадоў пазбаўлення грамадзянскiх правоў. Пасля вызвалення вярнуўся ў Смалявiчы. Рэабiлiтаваны ў 1955. Працаваў настаўнiкам i дырэктарам дзiцячага дома. Уклаў кнiгу рэпрэсаванага акадэмiка I.Замоцiна 'Творы' (Мн., 1991). У апошнiя гады жыцця складаў анталогiю паэзii рэѓпрэсаваных паэтаў 'Песня падуладных'. Пахаваны ў Смалявiчах.
  Тв.: Калецтва: Апавяданне // Узвышша. 1930, ? 6; На дороге // Советская Отчизна. 1959, ? 6; Колас i Замоцiн // Маладосць. 1982, ? 11.
  Лiт.: БП, т. 6.
  
  ГАДЛЕЎСКI Вiнцэнт [Вiкенцiй Iванавiч; 16.11 (паводле iншых звестак 16.12).1888, мяст. Поразава (паводле iншых звестак в. Шурычы) Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Свiслацкi р-н Гродзенскай вобл. - 24.12.1942, Трасцянец пад Мiнскам, СД], рыма-каталiцкi святар, публiцыст, перакладчык, выдавец, педагог. У 1912 скончыў Вiленскую каталiцкую духоўную семiнарыю, у 1916 - Мiтрапалiтальную духоўную акадэмiю ў Петраѓградзе. Пасвечаны ў святары 3.6.1914. Служыў вiкарыем пры кафедральным касцёле ў Мiнску. Удзельѓнiк 1-га Усебеларускага з'езда 1917. У 1918 уваходзiў у склад Рады БНР. Адзiн з заснавальнiкаў i лiдэраў Беларускай хрысцiянскай дэмакратыi. Рэдагаваў газ. 'Krynica' (Мiнск, 1918). Выкладаў у Нясвiжскай беларускай семiнарыi. З 1924 пробашч у мяст. Жодзiшкi на Вiленшчыне (цяпер Смаргонскi р-н Гродзенскай вобл.). За актыўную нацыянальна-палiт. дзейнасць арыштоўваўся польскiмi ўладамi 25.6.1925 (зняволены ў вiленѓскай турме Лукiшкi), 30.9.1925. 1.3.1926 асуджаны на 2 гады пазбаўлення волi (зняволенне заменена штрафам). Арыштаваны ў сак. 1927; асуджаны на 2 гады зняволення, якiя адбыў у Макатоўскай турме ў Варшаве. З 1929 жыў у Вiльнi. Адзiн з заснавальнiкаў Беларускага каталiцкага выдавецтва ў Вiльнi. Пераклаў на бел. мову Новы Запавет (выдадзены ў Вiльнi, 1939). У 1936 выйшаў з БХД, заснаваў арганiзацыю 'Беларускi Нацыянальны Фронт', да 1939 выдаваў газ. 'Беларускi фронт', у якой выѓступаў як публiцыст. З пачаткам 2-й сусветнай вайны пераехаў у Каўнас, у 1940 - у Варшаву, дзе арганiзаваў легальны 'Беларускi Нацыянальны Фронт' як прыкрыццё падпольных структур. Заѓснавальнiк Беларускай Незалежнiцкай Партыi. У чэрв. 1941 увайшоў у склад створанага ў Берлiне Беларускага нацыянальнага цэнтра. З вер. 1941 у Мiнску; галоўны школьны iнспектар пры Генеральным камiсарыяце Беларусi, сябра Галоўнай Рады Беларускай Народнай Самапомачы. Iнiцыяваў стварэнне падпольнай арганiзацыi 'Беларускi Цэнтральны Фронт', якой кiраваў. Спрабаваў заснаваць кiруючы цэнтр Беларускага Рэзыстансу. Арыштаваны СД 24.12.1942 i ў той жа дзень расстраляны ў Трасцянцы.
  Тв.: Публiцыстыка: Патрэба нацыянальнай iдэi // Спадчына. 1993, ? 2.
  Лiт.: Брылеўскi У. Мае сустрэчы з ксяндзом Вiнцэнтам Гадлеўскiм // Беларус (Нью-Йорк). 1980, ? 273; З[алескi ?]. А. Ксёндз Гадлеўскi на фоне гiстарычных падзеяў // Бацькаўшчыны. 1965. ? 5; Пануцэвiч В. Кс. Вiнцэсь Гадлеўскi - дзяржаўны муж i правадыр народу // Беларуская царква (Чыкага). 1965, ? 28 (перадрук: Спадчына. 1993, ? 3, 5-6); Пякарскi А. Сумная гадавiна (Да дзесятай гадавiна арышту i расстрэлу ксяндза Вiнцэнтага Гадлеўскага) // Бацькаўшчына (Мюнхен). 1952, 25 снеж.; Мiлаш Ч. Плебiсцыт у Жодзiшках // Спадчына. 2002, ? 2-3; ЭГБ, т.2; Гарбiнскi БРД.
  
  ГАДЫЦКI-ЦВIРКА Кастусь Мардар'евiч [псеўданiм: Габрыэль Эмга; 5(17).4.1880, Мiнск - пасля 1931], педагог, публiцыст. У 1898 скончыў Мiнскую класiчную гiмназiю, у 1903 - фiзiка-матэматычнае аддзяленне Маскоўскага ун-та. У 1903-23 выкладчык Слуцкай гiмназii, Дзвiнскага i Мiнскага рэальных вучылiшчаў, Мiнскага настаўнiцкага iнстытута (з 1920 Мiнскi iнстытут народнай адукацыi), Мiнскiх педагагiчнага i полiтэхнiчнага тэхнiкумаў, рабфака БДУ. Удзельнiк 1-га Усебеларускага з'езда (снеж. 1917, Мiнск). У чэрв. 1918 член камiсii БНР па арганiзацыi Беларускага ун-та; у кастр. 1918 увайшоў у Беларускi вучыцельскi саюз. Друкаваўся ў 1919 у мiнскай газ. 'Звон'. У 1920 ад Iнстытута народнай адукацыi абраны ў склад Мiнскай камiсii па ўтварэннi БДУ. Выкладаў у БДУ. Удзельнiчаў у падрыхтоўцы выдання 'Беларускай навуковай тэрмiналогii' ('Элементарная матэматыка', 1922; 'Слоўнiк матэматычнай тэрмiналогii', 1927). У снеж. 1931 па абвiнавачаннi ў нацыянал-дэмакратызме выключаны з БДУ. Далейшы лёс невядомы.
  Тв.: Дзецi // Звон. 1919, ? 14; Успамiн // Звон. 1919, ? 19.
  Лiт.: Карский Е.Ф. Белорусы. Т. 3, вып. 3. С. 437; ЭГБ, т. 2.
  
  ГАЙКА Сяргей Андрэевiч [1912, в. Ясвiлы Гродзенскай губ. - 11.5.1989, Сiбiр], стыльрэдактар. У пачатку 1930-х г. вучыўся ў МБПТ разам з Л.Калюгам, Л.Мараковым (брат В.Маракова), С.Асѓтрэйкам, У.Дудзiцкiм, М.Кавылём, Ф.Гiнтаўтам, У.Сядурам. Пасля сканчэння працаваў у бел. перыядычных выданнях у Мiнску. Арыштаваны ДПУ БССР 25.2.1933 па справе 'Беларускай народнай Грамады'. Асуджаны 10.8.1933. Сасланы ў Сiбiр, дзе i застаўся пасля вызвалення. У 1980-я г. перапiсваўся з Я.Брылём. Усё жыццё збiраў кнiгi i пакiнуў пасля сябе вялiкую бiблiятэку, якую сваякi пасля яго смерцi спалiлi. Рэабiлiтаваны 24.8.1956.
  Кр.: НАРБ, IКР.
  
  ГАЙЛЕВIЧ Язэп [26.2.1893, в. Дразды Дзiсенскага пав. Вiленскай губ. - 18.10.1971], рыма-каталiцкi святар, грамадскi i культурны дзеяч, педагог. У 1913 паступiў у Магiлёўскую духоўную каталiцкую семiнарыю ў Пецярбургу. З-за падзей 1917-18 у Расii быў вымушаны перапынiць вучобу. Заняткi прадоўжыў у Мiнскай духоўнай каталiѓцкай семiнарыi. 29.2.1920 пасвечаны ў святары. У 1920-21 вiкарый у мяст. Друя Браслаўскага пав. У 1921-34 адмiнiстратар у Бальбiнаве Дзiсенскага пав. У 1934-35 вiкарый у касцёле Сэрца Iсуса ў Рэзекне (Латвiя). У 1935-43 вiкарый у касцёле Панны Марыi ў Дзвiнску (Даўгаўпiлс, Латвiя), адначасова выѓкладаў Закон Божы ў бел. школах. Прымаў удзел у культурным i грамадскiм жыццi беларусаў Латвii. У 1943-49 адмiнiстратар касцёла ў Бальбiнаве. У 1949 арыштаваны органамi МДБ. Па абвiнавачаннi ў нацыяналiстычнай дзейнасцi асуджаны на 10 гадоў лагераў. Да 22.6.1956 знаходзiўся ў лагеры ў Мардовii. У 1956-59 служыў адмiнiстратарам касцёла ў мясцовасцi Рундак (Латвiя). У 1959-71 адмiнiстратар касцёла ў Бальбiнаве.
  Лiт.: Гарбiнскi БРД.
  
  ГАЛАВАЧ Платон Раманавiч [5(18).4.1903, в. Пабокавiчы Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер Бабруйскi р-н Магiлёўскай вобл. - 29.10.1937, Мiнск, НКВД], празаiк, рэдактар. У 1922-23 iнструктар Барысаўскага павятовага камiтэта камсамола, з 1926 загадчык аргаддзела, з 1928 першы сакратар ЦК ЛКСМБ. У 1929-30 нам. наркама асветы БССР. У 1922-23 вучыўся ў Мiнскай партшколе, у 1926 скончыў Камунiстычны ун-т Беларусi. Быў рэдактарам газ. 'Чырвоная змена', час. 'Маладняк', 'Полымя'. З'яўляўся адным з лiдэраў лiтаратурных аб'яднанняў 'Маладняк' i БелѓАПП. Друкавацца пачаў з 1921. Першае бел. апавяданне 'Загубленае жыццё' апублiкавана ў газ. 'Савецкая Беларусь' у 1925. У 1927 выйшла першая кнiга апавяданняў 'Дробязi жыцця'. Тэматыка шматлiкiх аповесцей, апавяданняў, нарысаў звязана з грамадзянскай вайной i жыццём вёскi. Яго творы карысталiся поспехам, яны перакладалiся на польскую, украiнскую, чэшскую, яўрэйскую мовы. Арыштаваны 10.8.1937. Прыгавораны да расстрэлу 28.10.1937 выязной сесiяй Вярхоўнага суда СССР. Рэабiлiтаваны 28.7.1956. Многiя творы засталiся няскончанымi, у тым лiку кнiга пра паўстанне 1863-64 i К.Калiноўскага. Iмем Г. названы вулiца i завулак у Бабруйску; у 1968 на будынку Гарбацэвiцкай школы Бабруйскага р-на, дзе вучыўся Г., адкрыта мемарыяльная дошка.
  Тв.: Зб. тв.: У 3 т. Мн., 1958. Т. 1. Апавяданнi. Нарысы. Артыкулы. Т. 2. Аповесцi. Т. 3. Праз гады: Раман; Пiсьмы // Полымя. 1963, ? 4; Некалькi слоў пра сябе // Пра час i пра сябе. Мн., 1966; Праз гады. Мн., 1992; Спалох на загонах. Мн., 1996.
  Лiт.: Булацкi Р.В., Карнiловiч Э.А. Платон Галавач - публiцыст. Мн., 1973; Бугаёў Дз. З кагорты першых // Бугаёў Дз. Талент i праца. Мн., 1979; Каленкович И. Творчество Платона Галавача: (Жанрово-стилевое своеобразие): Автореферат дис. ... канд. филол. н. Мн., 1979; БП, т. 2; ЭГБ, т. 2.
  
  ГАЛАВIНСКI Аляксандр Кузьмiч [кастр. 1886, в. Муравiлле Клiмавiцкага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Касцюковiцкi р-н Магiлёўскай вобл. - 1937 ?, Нiжнi Ноўгарад, НКВД], грамадска-палiт. дзеяч, рэдактар. У 1912 скончыў Кiеўскi полiтэхнiчны iнстытут. Падтрымлiваў кантакты з эсэрамi; арыштоўваўся за ўдзел у студэнцкiм руху. З 1918 член прэзiдыума Кiеўскай беларускай рады, прадстаўнiк урада БНР ва Украiне. З канца 1918 у Гродне, дарадца МЗС БНР. У 1919 затрыманы румынскiмi ўладамi. З 1921 у Лiтве, старшыня Беларускай нацыянальнай сувязi, замежнага ЦК БПС-Р (у Каўнасе). Выдаваў час. 'Поклiч'. Удзельнiчаў у лiквiдацыi ўрада БНР на Берлiнскай канферэнцыi ў кастр. 1925. У 1927 арыштаваны лiтоўскiмi ўладамi. Пасля вызвалення пераехаў у СССР. Працаваў у ВСНГ БССР. Арыштаваны ДПУ БССР 18.7.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. Паводле пастановы калегii ДПУ БССР ад 10.4.1931 сасланы на 5 гадоў у Нiжнi Ноўгарад. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 10.6.1988.
  Лiт.: ЭГБ, т. 2.
  
  ГАЛАДЗЕД Мiкалай Мацвеевiч [9(21).5.1894, с. Стары Крывец Навазыбкаўскага пав. Чарнiгаўскай губ., цяпер Навазыбкаўскi р-н Бранскай вобл., Расiя - 21.6.1937, Мiнск, НКВД], грамадска-палiт. дзеяч, публiцыст. Скончыў рабфак Горы-Горацкага сельскагаспадарчага iнстытута. У 1-ю сусветную вайну ў царскай армii. Удзельнiк Кастрычнiцкай рэвалюцыi i Грамадзянскай вайны ў Расii. З 1918 у ВКП(б). У 1918-21 на адмiнiстрацыйнай рабоце ў Навазыбкаўскiм пав. У 1921-24 старшыня выканкама Горацкага Савета. З 12.12.1925 2-i сакратар ЦК КП(б)Б; з 7.5.1927 да 30.5.1937 старшыня СНК БССР. Арыштаваны 14.6.1937 у Маскве; накiраваны ў Мiнск, дзе ў час допыту ў будынку НКВД выкiнуўся з акна 5-га паверха. Рэабiлiтаваны ў 1956. Яго iмем названы вулiца i праезд у Мiнску.
  Лiт.: Якутов В.Д. Н.М. Голодед: Страницы биографии. Мн., 1981; Страницы истории Компартии Белоруссии: суждения, аргументы, факты. Мн., 1990; ЭГБ, т. 2.
  
  ГАЛУБОК Уладзiслаў [сапр.: Голуб Уладзiѓслаў Iосiфавiч; iншыя псеўданiмы i крыптанiмы: В.Галубок; У.Галубок; Уладыслаў Галубок; Hałubok; Сымонка; Symonka; Г-к; В. Г-к; Г-у-к; 3(15).5.1882, станцыя Лясная Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Баранавiцкi р-н Брэсцкай вобл. - 28.9.1937, Мiнск, НКВД], драматург, празаiк, рэжысёр, акцёр, мастак. Вучыўся ў мiнскiх мастакоў. Пачаў лiтаратурную дзейнасць як паэт i празаiк у 1908: друкаваўся ў газ. 'Наша нiва', час. 'Лучынка', альманаху 'Маладая Беларусь' i iнш. У 1913 выдаў зборнiк 'Апавяданнi' (Пецярбург). З 1917 выступаў як драматург; напiсаў каля 40 п'ес з жыцця бел. народа, якiя шырока ставiлiѓся ў бел. тэатрах. У лiп. 1915 - пачатку 1917 адзiн з кiраўнiкоў Беларускага таварыства дапамогi пацярпелым ад вайны (Мiнск). У 1917-20 выступаў як акцёр i рэжысёр у Першым таварыстве беларускай драмы i камедыi. Летам 1920 узначалiў Драматычную секцыю культурна-асветнiцкай арганiзацыi 'Папараць-кветка' ў Слуцку. У 1920 арганiзаваў у Мiнску Трупу беларускiх артыстаў (з 1926 Беларускi дзяржаўны вандроўны тэатр, з 1932 Беларускi трэцi дзяржаўны тэатр з базай у Гомелi), дзе яго талент раскрыўся найбольш ярка i поўна. Першы народны артыст Беларусi (1928). Праводзiў вялiкую культурна-асветную работу, дапамагаў мастацкай самадзейнасцi, выступаў з лекцыямi i дакладамi, публiкаваўся ў перыядычным друку. Як мастак-дэкаратар афармляў паѓстаноўкi ўсiх сваiх п'ес. Арыштоўваўся ў 1919, 15.2.1920 i ў вер. (студз. ?) 1924. З канца 1920-х г. пачалiся ганеннi на Г. Ён быў адхiлены ад мастацкага кiраўнiцтва БДТ-3. Арыштаваны 21.6.1936. Расстраляны ў 1937 г. Жонка Г. пасля арышту мужа спрабавала скончыць жыццё самагубствам. Рэабiлiтаваны 26.8.1957. У 1982 адкрыта Грамадская гасцёўня iмя У.Галубка (Траецкае прадмесце ў Мiнску), зняты дакументальны фiльм 'Улаѓдзiслаў Галубок'.
  Тв.: П'есы. Мн., 1968; Творы: Драматургiя; Паэзiя; Проза; Публiцыстыка. Мн., 1983.
  Лiт.: Атрошчанка А. Уладзiслаў Галубок. Мн., 1969; Ад-хiнуўшы заслону часу...: Успамiны пра Уладзiслава Галубка. Мн., 1979; Карабанава Л. В. Драматургiя Уладзiслава Галубка. Мн., 1982; БП, т. 2; ЭГБ, т. 2.
  
  ГАЛЬПЕРЫН Яфiм Абрамавiч [каля 1855, Мiнск - пасля 1924], рэвалюцыянер-народнiк, публiцыст. Вучыўся ў Мiнскай гiмназii. У 1874 далучыўся да iдэй народнiцкага сацыялiзму i ў 1875-76 з мэтамi 'лятучай прапаганды' накiраваўся ў Смаленскую i Тульскую губ. Вярнуўся ў Мiнск, супрацоўнiчаў з землявольскiм гуртком М.Велера. Пасля расколу 'Зямлi i волi' далучыўся да 'Чорнага перадзелу', кiраваў яго гуртком у Гродне. З канца 1881 у Мiнску, уваходзiў у нарадавольскi гурток Я.Хургiна, з 1885 - у гурток I.Гурвiча. Супрацоўнiчаў з газ. 'Минский листок'. Адзiн са стваральнiкаў Рабочай партыi палiт. вызвалення Расii. Арыштаваны ў маi 1900 i пасля 14-месячнага зняволення сасланы на 5 гадоў у Сiбiр. У 1924 напiсаў успамiны пра сваю рэвалюцыйную дзейнасць у 1874-1918 (рукапiс у НАРБ). Далейшы лёс невядомы.
  Тв.: Программные вопросы. Мн., [1885] (разам з I.А. i Я.А. Гурвiчамi).
  Лiт.: Лосинский Н.Б. Революционно-народническое движение в Белоруссии, 1870-1884. Мн., 1983; ЭГБ, т. 2.
  
  ГАЛЮН Сяргей Фёдаравiч [1866, Санкт-Пецярбург - пасля 1917], рэвалюцыянер, публiцыст. У 1891 скончыў Ваенна-медыцынскую акадэмiю ў Пецярбургу. З канца 1891 урач у Гродзенскiм ваенным шпiталi. Праводзiў дабрачынную дзейнасць: адзiн з арганiзатараў нядзельнай школы, народнай бiблiятэкi; бясплатны доктар мясцовага прытулку. З 1892 член, з 1893 кiраўнiк Гродзенѓскага рэвалюцыйнага гуртка. З марксiсцкiх пазiцый крытыкаваў iдэалогiю i тактыку 'Народнай волi'. Арыштаваны 26.6.1894; выключаны з ваеннага ведамства 18.10.1895; на 3 гады высланы ў Архангельскую губ. Паводле адных звестак уцёк з ссылкi i да канца 1900 жыў за мяжой, паводле iншых - адбыў тэрмiн ссылкi да канца. З 1901 працаваў урачом у Варонежскай, Цвярской i Пецярбургскай губ. Пасля 1917 звесткi адсутнiчаюць.
  Лiт.: Бич М.О. Развитие социал-демократического движения в Белоруссии. Мн., 1973; ЭГБ, т. 2.
  
  ГАНСЯРОЎСКI Вiктар, лацiнiст, публiцыст, лiтаратар, падарожнiк. У 1920-х - 1-й палове 1930-х г. выкладаў лацiнскую мову ў Наваѓгрудскай беларускай гiмназii. Вязень ГУЛАГу. Пасля выѓзвалення вярнуўся ў Навагрудак, дзе i памёр.
  Лiт.: Чэмер А. [Анiшчык А.] Наваградская Беларуская Гiмназiя. Вiльнюс, 1997.
  
  ГАНЧАРЫК Мiхаiл Мiкалаевiч [псеўданiмы i крыптанiмы: Ландыш; М.Ландыш; Лясун; М.Г. Лясун; Я.Сявец; Якiм Сявец; Г.М.; М.Г-к; М.Г.; 12(24).11.1899, в. Кляннiк Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Смалявiцкi р-н Мiнскай вобл. - 11.4.1986, Мiнск], вучоны-бiёлаг, пiсьменнiк. У 1914 скончыў Iгуменскае пачатковае вучылiшча. Першыя вершы апублiкаваны ў 1914 у газ. 'Наша нiва'. У 1917-24 вучыўся ў Горы-Горацкiм земляробчым iнстытуце, дзе ўзначальваў Беларускую секцыю студэнтаў. У 1925-28 кiраўнiк Аршанскай фiлii 'Маладняка'. Выступаў з лiтаратурна-крытычнымi артыкуламi i рэцэнзiямi. Друкаваўся ў газ. 'Вольная Беларусь', 'Беларусь', час. 'Аршанскi маладняк', 'Рунь', 'Зоркi'. У 1924-29 працаваў у Беларускай сельскагаспадарчай акадэмii (БСГА). З 1929 працаваў у Iнстытуце бiялогii БелАН, з 1931 нам. дырэктара, в.а. дырэктара. Арыштаваны 14.9.1933 па справе 'Беларускага нацыянальнага цэнтра'. Паводле пастановы АДПУ СССР ад 9.1.1934 прыгавораны да 10 гадоў лагераў; накiраваны на будоўлю Байкала-Амурскай магiстралi. Пасля вызвалення з 1947 старшы навуковы суѓпрацоўнiк Арлоўскай доследнай станцыi. Арыштаваны 15.2.1949 УДБ па Арлоўскай вобл. Пастановай Асобай нарады ад 18.5.1949 высланы на пасяленне ў Краснаярскi край. У 1949-56 працаваў старшым навуковым супрацоўнiкам, дырэктарам Iгарскай доследнай станцыi Iнстытута сельскай гаспадаркi Крайняй Поўначы. Знаходзячыся ў высылцы, распрацаваў асновы палярнага земляробства. Вызвалены ў лiп. 1954. Рэабiлiтаваны 18.4.1956. З 1956 у БСГА, з 1958 старшы навуковы супрацоўнiк Iнстытута бiялогii АН БССР, у 1961-86 загадчык аддзела, дырэктар, загадчык лабараторыi Iнстытута эксперыментальнай батанiкi АН БССР. З 1960 доктар бiялагiчных навук, прафесар; з 1969 член-карэспандэнт АН БССР; з 1972 заслужаны дзеяч навукi БССР. Аўтар шматлiкiх навуковых прац па фiзiялогii i бiялогii раслiн. Аўтар кнiгi пра прэзiдэнта АН БССР В.Купрэвiча 'Рэвалюцыянер, арганiзатар, вучоны' (1981). Апошнiя гады працаваў над кнiгай мемуараў, якiя не паспеў скончыць. Пахаваны ў Мiнску на Паўночных могiлках.
  Тв.: Фiзiялогiя i бiяхiмiя бульбы. Мн., 1979 (разам з А.Вечарам); Праз гады i дзесяцiгоддзi: [Успамiны] // ЛiМ. 1981, 21 жн.
  Лiт.: Вечер А.С., Смоляк Л.П., Иванченко В.М. М.Н.Гончарик // Весцi АН БССР. Серыя бiялаг. н. 1969, ? 6; Возвращенные имена; БП, т. 2; ЭГБ, т. 2.
  
  ГАНЬКО Мiхась [псеўданiмы: В.Аганёк, М.Волат; 1918, в. Каледзiна Вiлейскага пав. Вiленскай губ., цяпер Маладзечанскi р-н Мiнскай вобл. - ?], грамадска-палiт. дзеяч, рэдактар. У 1938-39 вучыўся на медыцынскiм ф-це Вiленскага ун-та. У 1939-41 працаваў дырэктарам Лужкоўскай няпоўнай сярэдняй школы (Маладзечанскi р-н). У чэрв. 1941 мабiлiзаваны ў Чырвоную Армiю. У снеж. 1941 трапiў у нямецкi палон. Вызвалены з лагера па хадайнiцтве Ф.Акiнчыца. Скончыў школу прапагандыстаў. Працаваў у аддзеле прапаганды пры Генеральным камiсарыяце Беларусi. Супрацоўнiчаў з бел. прэсай. 22.6.1943 узначалiў Кiраўнiчы штаб СБМ. Быў галоўным рэдактарам час. 'Жыве Беларусь!', дзе друкаваўся пад псеўданiмамi. Удзельѓнiк 2-га Усебеларускага кангрэса. У лiп. 1944 выехаў у Германiю. Iмкнуўся перавесцi ўзброеныя атрады, сфармiраваныя з лiку сяброў СБМ, пад камандаванне генерала А.Уласава. На пачатку 1945 уступiў у падпольную Беларускую незалежѓнiцкую партыю. Служыў афiцэрам-прапагандыстам у дэсантным батальёне 'Дальвiц'. Рэдагаваў час. 'Змагар'. Пасля раззбраення батальёна 'Дальвiц' сляды Г. знiкаюць. Ёсць звесткi, што ў 1945 нелегальна вярнуўся ў Беларусь, дзе браў удзел у антысавецкай партызанцы.
  Лiт.: Соловьев А.К. Белорусская Центральная Рада. Мн., 1995; Беларускi нацыяналiзм: Даведнiк / Укладальнiк Пятро Казак. [Б. м. i г. в.]: Голас краю; Юрэвiч Л. Вырваныя бачыны. Да гiсторыi Саюзу Беларускае Моладзi. Мн., 2001.
  
  ГАРАЎСКI Вiльгельм [19.4.1908, Барысаўѓшчына - 27.8.1937, Мiнск, НКВД], празаiк. Як адѓзначаў М.Гарэцкi, 'пад уплывам польскага патрыятызму' ў 1921 выехаў у Польшчу. Знаходзiўся там два месяцы. Калi скончылiся грошы, бо працы так i не знайшоў, вярнуўся ў БССР. Трапiў у Iнстытут сацыяльнага перавыхавання ў Мiнску, адкуль потым уцёк i як беспрытульнiк вандраваў па Украiне i Каўказе. У 1922 вярнуўся ў iнстытут. Настаўнiчаў. Пiсаў апавяданнi, друкаваўся ў мiнскiх i бабруйскiх выданнях. У 1931 браў удзел у Першым усесаюзным з'ездзе польскiх пралетарскiх пiсьменнiкаў (гл. 'Полымя'. 1931, ? 8). Арыштаваны ў пачатку 1937. Расстраляны.
  Лiт.: Гарэцкi М. Гiсторыя беларускай лiтаратуры. Мн., 1992; Маракоў Л. Вынiшчэнне, або Пяць хваляў арыштаў беларускiх лiтаратараў // ЛiМ. 1999, 10 снеж.
  
  ГАРБАЧЭЎСКI Iван Iванавiч [22.9(4.10). 1800, Магiлёўская губ., паводле iншых звестак Чарнiгаўская губ. - 9(21).1.1869, Пятроўскi Завод, цяпер Пятроўск-Забайкальскi Чыцiнскай вобл., Расiя], дзекабрыст, мемуарыст. Па мацi звязаны сваяцтвам з архiепiскапам Г.Канiскiм. У 1808-17 выхоўваўся ў Вiцебскай гiмназii. Пасля смерцi мацi адмовiўся ад маёнтка i перадаў зямлю сялянам. З 1820 служыў падпаручнiкам у артылерыйскай брыгадзе ў Наваград-Валынску (цяпер у Жытомiрскай вобл., Украiна). Там у 1823 стаў членам 'Таварыства аб'яднаных славян', якое пазней прыняло праграму тайнага Паўднёвага таварыства i злiлося з iм. Падчас паўстання Чарнiгаўскага пяхотнага палка (29.12.1825 - 3.1.1826) спрабаваў узняць суседнiя вайсковыя часцi. Арыштаваны 20.1.1826 i зняволены ў Петрапаўлаўскай крэпасцi. Прыгавораны да смяротнага пакарання. Паводле царѓскай канфiрмацыi пазбаўлены дваранства i 28.9.1827 сасланы на катаржныя работы пажыццёва. Спачатку (са снеж. 1827) змешчаны ў Чыцiнскi астрог, у вер. 1830 пераведзены ў Пятроўскi Завод. У 1832 тэрмiн скарочаны да 15, пазней да 13 гадоў. Пасля адбыцця пакарання ў 1839 на пасяленнi ў Пятроўскiм Заводзе. У 1863 яму дазволена жыць у Пецярбургу, але Г. не выкарыстаў гэтай магчымасцi. З 1865 выконваў функцыi мiравога пасрэднiка Пятроўскай горнай акругi. Пакiнуў мемуары i багатую эпiсталярную спадчыну. У Пятроўск-Забайкальску ўстаноўлены бюст Г. i мемарыяльная дошка, яго iмем названы вулiца i бiблiятэка. У Вiцебску iмем Г. таксама названа вулiца, на будынку былой Вiцебскай гiмназii ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
  Тв.: Записки. Письма. М., 1963.
  Лiт.: Алексеев Л. Витебский декабрист // Неман. 1970, ? 7; Павлова В.П. Из архива С.П. Трубецкого. Письма И.И. Горбачевского // Сибирь и декабристы. Вып. 4. Иркутск, 1985; Пасэ У.С. Бацькi i дзецi // Помнiкi гiсторыi i культуры Беларусi. 1970, ? 4; ЭГБ, т. 2; АЗБ.
  
  ГАРБУК Вiсарыён Сцяпанавiч [11(24).11.1913, в. Шкiлякi Полацкага пав. Вiцебѓскай губ., цяпер Полацкi р-н Вiцебскай вобл. - 8.8.1986, Пяцiгорск, Расiя], празаiк. Скончыў педтэхнiкум у Лепелi. З 1933 працаваў настаўнiкам i вучыўся завочна, з 1935 стацыянарна на лiтаратурным ф-це МВПI. Пiсаў вершы, займаўся ў секцыi паэтаў-пачаткоўцаў пры СП БССР. Арыштаваны 26.4.1936, сасланы на Калыму. Вызвалены ў 1940. Працаваў настаўнiкам у Мехаўскай школе (Гарадоцкi р-н). У 1941-46 у Чырвонай Армii; ваяваў пад Масквой, у Беларусi, пад Варшавай, у Берлiне. Франтавая хвароба на 14 гадоў прыкавала Г. да шпiтальнага ложка; iнвалiд 1-й групы. Жыў у Пяцiгорску. Лiтаратурнай працай стала пачаў займацца ўжо цяжка хворым. Публiкаваўся ў расiйскiм друку з 1957, у беларускiм - з 1961. Першы зборнiк апавяданняў выйшаў у 1963 у Мiнску. Перакладаў на бел. мову казкi народаў Паўн. Каўказа (зборнiк 'Напiтак волатаў', Мн., 1969). У 1971 паводле яго апавядання 'Твар у палоску' зняты тэлефiльм. Член СП Беларусi з 1963. Заслужаны работнiк культуры Беларусi (1979).
  Тв.: Горад без папугайчыкаў: Выбр. тв. Мн., 1983; Лицо в полоску: Рассказы. Мн., 1967; Мышки и мишки: Рассказы. Ставрополь, 1974.
  Лiт.: Казека Я. Слова пра сябра // Казека Я. Падарожжа ў маладосць. Мн., 1984; БП, т. 2.
  
  ГАРОДНЯ Алесь [сапр.: Функ Аляксандр Эраставiч; iншыя псеўданiмы: Ф.Гараѓдзенскi; Ян Дораг; Яндораг; А.Падбярэзкi; 8.1.1899, Перм, Расiя - 12.9.1944, ГУЛАГ], празаiк, крытык, рэдактар. Паходзiў з нямецкай сям'i, якая мела маёнткi на Пружаншчыне. У 1917 прыехаў з Фiнляндыi ў Маскву, дзе стаў членам мясцовай арганiзацыi БСГ. Працаваў тэхнiчным рэдактарам час. 'Чырвоная Беларусь'. Друкавацца пачаў у 1925. Сябра 'Лiтаратурнай камуны'. У лiтаратуры 1920-х г. у асноўным вядомы як крытык, стаяў на пазiцыях ваяўнiчага вульгарнага сацыялагiзму. Апалагет пралетарскай класавай культуры. Арыштаваны па абвiнавачаннi ў нацыянал-дэмакратызме 3.11.1930; у зняволеннi да 1934. Зноў арыштаваны 30.11.1935. Ужо ў высылцы ў Самаркандскай вобл. Узбекiстана 19.12.1942 прыгавораны да расстрэлу, замененага 10 гадамi пазбаўлення волi. Памёр у зняволеннi.
  Тв.: На крэсах: Аповесць. Мн., 1927; Варта на Рэйне: Аповесць. Мн., 1930.
  Лiт.: Мiкулiч Б. Пра аповесцi Гароднi // Лiт. дадатак да газ. 'Савецкая Беларусь'. 1928, 28 жн.; Мушынскi М. Беларуская крытыка i лiтаратуразнаўства: (20 - 30-я гады). Мн., 1975; БП, т. 2.
  
  ГАРТНЫ Цiшка [сапр.: Жылуновiч Змiцер Хведаравiч; iншыя псеўданiмы i крыптанiмы: Авадзень; Авадзён; Аглядальнiк; В.Аса; Беларус; Беларус-Камунiст; Бэйгар; Вар; П.Вартавы; Паўлюк Вартавы; Васа; Сымон Гляк; Габрусь Друк; Сымон Друк; Зета; Змiжыла; Змiцер; Знаёмы; Змiтро Капылянiн; Янка Клiч; Коммунист Беларус; Мешчанiн; Мiнчанiн; Цiшка Г.; Мужык; С.Смык; Я.Смык; Стары С-Д; Твой сын Змiтро; Чырвонь; Язэп Чырвонь; Шулятнiк; А.; Ц.Г.; Д.Ж.; З.Ж.; У.Ж.; Ул.Ж.; Д.Ж-ч; З.Ж-ч; Я.К-iч i iнш.; 23.10(4.11).1887, мяст. Капыль Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер г. Капыль Мiнскай вобл. - 11.4.1937, Магiлёў, псiхлячэбнiца], пiсьменнiк, грамадскi i дзяржаўны дзеяч. Удзельнiк рэвалюцыi 1905-07. Працаваў рамеснiкам-гарбаром у Капылi, Лiтве, Украiне, на заводзе ў Пецярбургу. Друкавацца пачаў з 1908 у газ. 'Наша нiва'. Першая кнiга 'Pieśni' выйшла ў 1913. У 1918 сакратар Беларускага нацыянальнага камiсарыята. Рэдактар першай бел. бальшавiцкай газ. 'Дзяннiца'. З кастр. 1918 у РКП(б). З 1.1. па 3.2.1919 старшыня Часовага ўрада Савецкай Беларусi. Потым палiт-работнiк Чырвонай Армii. У 1921 у Берлiне наладзiў выданне бел. кнiг. Пасля вяртання ў Мiнск рэдактар газ. 'Савецкая Беларусь', iнiцыятар стварэння лiт. аб'яднання i час. 'Полымя', узначальваў Дзяржвыдавецтва БССР i Цэнтральны архiў БССР, працаваў нам. наркама асветы БССР, у Iнстытуце гiсторыi БелАН. Акадэмiк БелѓАН з 1928. Выключаны з ВКП(б) 16.1.1931 з фармулёўкай 'за сувязь з <...> нацдэмаўскiмi i фашысцкiмi элементамi'. Арыштаваны 15.11.1936. 7.4.1937 перавеѓдзены ў Магiлёўскую псiхiятрычную лячэбнiцу, дзе i памёр (па афiцыйнай версii ад гангрэны лёгкiх; па iншых звестках - скончыў жыццё самагубствам). Пахаваны на ўскраiне Пячэрскага парку ў Магiлёве. На выяўленым месцы пахавання 11.4.1989 устаноўлены помнiк. Рэабiлiтаваны ў грамадзянска-прававых адносiнах 15.10.1955. Цалкам (палiтычна) рэабiлiтаваны 10.9.1987. Яго iмем названы вулiцы ў Мiнску, Капылi.
  Тв.: Зб. тв.: У 4 т. Мн., 1929-1932; Зб. тв: У 4 т. Мн., 1987-1989. т. 1-3; Вершы. Мн., 1967; Насустрач сонцу: Выбр. апавяданнi. Мн., 1978.
  Лiт.: Клачко А.М. Цiшка Гартны: (Крытычна-бiяграфiчны нарыс). Мн., 1961; Ялугiн Э. Без эпiтафii: Дакументальная аповесць. Мн., 1989; Успамiны пра Цiшку Гартнага. Мн., 1984; БП, т. 2; ЭГБ, т. 3; Возвращенные имена.
  
  ГАРУН Алесь [сапр.: Прушынскi Аляксандр Уладзiмiравiч; iншыя псеўданiмы i крыптанiмы: I.Жывiца; А.Новадворскi; Сальвэсь; А.Сумны; А.Г.; I.Ж.; А.Н.; А.Н-i; 11.3.1887, фальварак Новы Двор пад Мiнскам - 20.7.1920, Кракаў], паэт, празаiк, драматург, публiцыст, грамадскi дзеяч. Скончыў мiнскiя гарадское (1897) i рамеснае (1902) вучылiшчы. З 1904 далучыўся да партыi эсэраў-максiмалiстаў. Пачаў публiкавацца з 1907 у газ. 'Наша нiва'. Арыштаваны 4.3.1907 у падпольнай друкарнi на вул. Шырокай у Мiнску, дзе ў той момант друкавалася адозва 'Да ўсiх працоўных'. У лiп. 1908 Вiленскай судовай палатай асуджаны на ссылку i пажыццёвае пасяленне ў Сiбiры. Сасланы ў Iркуцкую губ. З 1914 атрымаў права перамяшчацца па ўсёй Сiбiры. Працуючы на Лене, падрыхтаваў зборнiк 'Матчын дар' i ў 1914 пераслаў яго ў Вiльню (выйшаў у 1918). Творчасць Г. прасякнута iдэяй сацыяльнага i нацыянальнага разняволення бел. народа. Хворы на сухоты, вярнуўся ў Мiнск у вер. 1917. Вiцэ-старшыня Усебеларускага з'езда 1917; удзельнiчаў у стварэннi БНР. Рэдагаваў газ. 'Беларускi шлях', актыўна выступаў у ёй як пубѓлiцыст. У час польскай акупацыi быў членам Беларускай вайсковай камiсii. У 1920 хвароба абвастрылася. Па дарозе на курорт Закапанэ памёр у Кракаве. Яго магiла расшукана ў 1988. У 1991 пра Г. зняты дакументальна-публiцыстычны фiльм 'Праз сваю хату ўбачыць бацькаву'.
  Тв.: Матчын дар: Думы i песнi 1907-1914 гг. Мн., 1918 (2-е выд.: Мн., 1929; факсiм. выд. з 1918: Мн., 1988); Мае коляды. Вiльня, 1920; Матчын дар i iншыя творы. Нью-Ёрк; Мюнхен, 1962; Сэрцам пачуты звон: Паэзiя; Проза; Драматургiя; Публiцыстыка. Мн., 1991.
  Лiт.: Казбярук У. Светлай волi зычны звон // Гарун Алесь. Мн., 1991; Яго ж. Пакутлiвы шлях набыткаў // Полымя. 2002. ? 7-8; БП, т. 2; ЭГБ, т. 2.
  
  ГАРЭЦКI Гаўрыла Iванавiч [псеўданiмы: Г.Гурык; Габрыель; 28.3(10.4).1900, в. Малая Багацькаўка Мсцiслаўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер в. Багацькаўка Мсцiслаўскага р-на Магiлёўскай вобл. - 20.11.1988, Мiнск], геолаг, географ, эканамiст, статыстык, дэмограф, публiцыст, грамадскi дзеяч. Брат М.Гарэцкага. У 1917-19 супрацоўнiчаў з Беларускай секцыяй студэнтаў Горацкага сельскагаспадарчага iнстытута. Адзiн з iнiцыятараў i аўтараў выдання зборнiка 'Маладая Беларусь' (1922). Арыштаваны АДПУ у вер. 1922 у Маскве; вызвалены праз месяц. У 1924 скончыў Пятроўѓскую (Цiмiразеўскую) сельскагаспадарчую акадэмiю. З 1925 дацэнт БСГА; з 1927 дырэктар Беларускага НДI сельскай i лясной гаспадаркi пры СНК БССР. З 1928 акадэмiк БелАН. Распрацоўваў шляхi рэалiзацыi папулярнай у 1920-я г. ў БССР канцэпцыi 'Беларусь - 'чырвоная' Данiя'. Аўтар прац па эканомiцы, эканамiчнай геаграфii, фальклоры. Арыштаваны ДПУ БССР 24.7.1930 па справе 'Працоўнай сялянскай партыi'. Пазбаўлены звання акадэмiка 6.12.1930. Асуджаны 6.6.1931 на 10 гадоў пазбаўлення волi. Датэрмiнова вызвалены ў 1934. Працаваў у геалагiчных экспедыцыях Гiдрапраекта СССР. Арыштоўваўся ў 1937 i 1938. У 1946 стаў доктарам геолага-мiнералагiчных навук. Рэабiлiтаваны 22.4.1958; адноўлены ў званнi акадэмiка ў лiп. 1965. З 1969 да 1985 загадчык аддзела (з 1977 лабараторыi) геалогii i палеапатамалогii антрапагена Iнстытута геахiмii i геафiзiкi АН БССР. З 1972 за-служаны дзеяч навукi БССР. Яго iмем названы многiя вiды выкапнёвых раслiн i жывёл. У 1997 створаны Мiжнародны фонд братоў Гарэцкiх.
  Тв.: Руска-беларускi слоўнiк. Смаленск, 1918 (2-е выд. Вiльня, 1920; разам з М. Гарэцкiм); Народны прыбытак Беларусi. Мн., 1926; Межы Заходняй Беларусi ў Польшчы: (Нацыянальны склад насельнiцтва Заходняй Беларусi). Мн., 1928; Нацыянальныя асаблiвасцi насельнiцтва БССР i беларускага насельнiцтва СССР паводле перапiсу 1926 г. Мн., 1929; Аллювий великих антропогеновых прарек Русской равнины. Прареки Камского бассейна. М., 1964; Формирование долины р. Волга в раннем и среднем антропогене. Аллювий Пра-Волги. М., 1966; Аллювиальная летопись великого Пра-Днепра. М., 1970; Асноўныя вынiкi вывучэння антрапагену Беларусi ў Акадэмii навук БССР // Даследаваннi антрапагену Беларусi. Мн., 1978; Каля вытокаў беларускай савецкай навукi // Весцi АН БССР. Серыя грамад. н. 1979, ? 1; Особенности палеопотамологии ледниковых областей (на примере Белорусского Понеманья). Мн., 1980; Палеопотамологические эскизы Палео-Дона и Пра-Дона. Мн., 1982.
  Лiт.: Бiблiяграфiя навуковых прац акадэмiка АН БССР Г.I.Гарэцкага. Мн., 1980; Илькевич Н.Н. Академик Гавриил Горецкий: первое столкновение с ГПУ. К истории высылки за границу отечественной интеллигенции в 1922 году. Смоленск, 1998; Акадэмiк Гаўрыла Гарэцкi : Успамiны, артыкулы, дакументы. Мн., 2000; Кригер Н.И. О жизни и научной деятельности Г.И. Горецкого // Бюллетень Комиссии по изучению четвертичного периода. ? 37. М., 1970; Меннер В.В., Никифорова К.В. Ровесник века // Известия АН СССР. Серия геолог. н. 1976, ? 5; Гарэцкая Г. Дзядзька Гурык // Полымя. 1993, ? 1; Гарэцкi Р. Першы арышт // ЛiМ. 1993, 27 жн., 3 верас.; ЭГБ, т. 2.
  
  ГАРЭЦКI Максiм Iванавiч [псеўданiмы i крыптанiмы: Амстиславский; Беларус; Biełarus; М.Беларус; Дед Кузьма; Дзед Кузьма; Кузьмянкоў; Мiзэрыус Монус; А.Мсьцiслаўскi; Максим; Мацей Мышка; Псэўдонiм; М. Б-с; Г.М.; М.Б.; М.Г.; П.Б.; 6(18).2.1893, в. Малая Багацькаўка Мсцiслаўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер в. Багацькаўка Мсцiслаўскага р-на Магiлёўскай вобл. - 10.2.1938, Вязьма Смаленскай вобл., НКВД], класiк беларускай лiтаратуры, празаiк, драматург, публiцыст, лiтаратуразнавец, перакладчык, лексiкограф, фалькларыст. Брат Г.Гарэцкага. У 1913 скончыў Горацкае каморнiцка-аграрнае вучылiшча. У 1913-14 працаваў у Вiльнi чарцёжнiкам i каморнiкам. Публiкавацца пачаў з 1912 (газ. 'Наша нiва'); першы зборнiк выйшаў у 1914 ('Рунь', Вiльня). У 1916 скончыў Паўлаўскае ваеннае вучылiшча ў Петра-градзе. Быў паранены на фронце. У 1917 служыў у Смаленскiм Савеце, супрацоўнiчаў з газ. 'Известия Смоленского Совета'. Са жн. 1918 супрацоўнiк газ. 'Звезда', з рэдакцыяй якой пераехаў спачатку ў Мiнск, потым у Вiльню. У гэты час Вiльня была ўзята польскiмi войскамi. Выкладаў бел. мову на настаўнiцкiх курсах i ў Вiленскай беларускай гiмназii. У снеж. 1920 - лiп. 1921 рэдактар i выдавец газ. 'Наша думка', з вер. 1921 - газ. 'Беларускiя ведамасцi'. У 1922 двойчы арыштоўваўся польскiмi ўладамi. У кастр. 1923 перабраўся ў БССР. Выкладаў мову i лiтаратуру на рабфаку БДУ i ў Камунiстычным ун-це Беларусi; загадваў кафедрай бел. мовы, лiтаратуры i гiсторыi Горацкай сельскагаспадарчай акадэмii. У 1929-30 працаваў у Тэрмiналагiчнай камiсii БАН. Арыштаваны ДПУ БССР 18.7.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. Пастановай Калегii АДПУ СССР ад 10.4.1931 паводле арт. 58 п. 4, 7, 11 КК РСФСР высланы ў Вятку на 5 гадоў. Там працаваў чарцёжнiкам, на iншых работах. З 1935 у пасёлку Пасочня Смаленскай вобл. (цяпер Кiраў Калужскай вобл. Расii) выкладаў у школе рускую мову i лiтаратуру. Зноў арыштаваны 4.11.1937. Паводле рашэння 'тройкi' НКВД расстраляны. Рэабiлiтаваны 15.11.1957. Творы Г. публiкавалiся на балгарскай, лiтоўскай, латышскай, нямецкай, польскай, рускай, украiнскай мовах. У в. Багацькаўка створаны яго музей. Iмем Г. названа бiблiятэка ў Горках, вулiцы ў Мiнску, Мсцiславе, Горках; устаноўлены помнiкi ў Мiнску i Вязьме. У 1997 створаны Мiжнародны фонд братоў Гарэцкiх.
  Тв.: Выбр. тв. Т. 1-2. Мн., 1973; Зб. тв. Т. 1-4. Мн., 1984-86; Творы / Пасляслоўе П.В. Васючэнкi, М.I. Мушынскага. Мн., 1990; Гiсторыя беларускай лiтаратуры. Мн., 1992.
  Лiт.: Адамовiч А. // Узвышша. 1928. ? 1-6; Максiм Гарэцкi: Успамiны, артыкулы, дакументы / Склад. А.С. Лiс, I.У. Саламевiч. Мн., 1984; Адамовiч А. 'Браму скарбаў сваiх адчыняю...' Мн., 1980; Бугаёў Дз. Максiм Гарэцкi. Мн., 1968; Лiс А. Браты Гарэцкiя // Песню - у спадчыну. Мн., 1989; Дасаева Т.М. Летапiс жыцця i творчасцi Максiма Гарэцкага. Мн., 1993; Першыя Гарэцкiя чытаннi. Горкi, 1992; Гарэцкiя чытаннi. Горкi, 1993, 1994, 1996; БП, т. 2; ЭГБ, т. 2.
  
  ГАЎРУК Юрка [Юрый Паўлавiч; псеўданiм: С.Дробуш; 23.4(6.5).1905, Слуцк Мiнскай губ., цяпер Мiнскай вобл. - 18.2.1979, Мiнск], перакладчык, крытык, паэт. З 1915 сям'я Г. ў бежанстве ў Пскове. У 1921 скончыў Слуцкую школу другой ступенi. Вучыўся ў Маскве ў Вышэйшым лiтаратурна-мастацкiм iнстытуце iмя В.Брусава (скончыў у 1925). З 1924 запiсваў на Случчыне бел. фальклор. З першымi перакладнымi творамi дэбютаваў у 1925. Свае творы друкаваў у час. 'Аршанскi маладняк', 'Маладняк', 'Полымя' i iнш. Сябра 'Маладняка'. Увосень 1925 абраны дацэнтам кафедры бел. мовы i лiтаратуры БСГА, пераехаў у Горкi. У 1931-35 дацэнт кафедры лiтаратуры Магiлёўскага педiнстытута. Арыштаваны 8.2.1935. Высланы з Беларусi; працаваў у Карэлii, ва Усх. Сiбiры, у Комi. Рэабiлiтаваны ў 1956. Пераехаў у Мiнск. У 1957-67 працаваў памочнiкам галоўнага рэжысёра па лiтаратурнай частцы тэатра iмя Я.Купалы. У гэтым тэатры, а таксама ў тэатры iмя Я.Коласа пастаўлены ў яго перакладзе п'есы з сусветнай класiкi.
  Тв.: Агнi ў прасторах: Выбраныя пераклады. Мн., 1975; Узвiхраны ветразь: Вершы. Паэма. Пераклады. Мн., 1990; Ступень адказнасцi: Лiтаратурна-крытычныя артыкулы, эсэ. Мн., 1986.
  Лiт.: Гiлевiч Н. Майстар 'з краю музыкi i слова' // Гiлевiч Н. У гэта веру. Мн., 1978; Яго ж. Паэт-iнтэлiгент брусаўскай школы: Памяцi Ю.П.Гаўрука // Гiлевiч Н. Удзячнасць i абавязак. Мн., 1982; Семяжон Я. Урокi настаўнiка // ЛiМ. 1980, 16 мая; БП, т. 2.
  
  ГАЎРЫЛIК Язэп Емяльянавiч [25.3(6.4).1893, в. Калодчына Вiлейскага пав. Вiленскай губ., цяпер Вiлейскi р-н Мiнскай вобл. - 8.12.1937, Салаўкi, НКВД], грамадска-палiт. дзеяч, педагог, мемуарыст. У 1914 скончыў Барунѓскую настаўнiцкую семiнарыю. Браў удзел у заснаваннi ў 1922 Радашковiцкай беларускай гiмназii iмя Ф.Скарыны. З 1925 член БСРГ. У маi 1930 без яго згоды залiчаны ў КПЗБ. У 1928 абраны дэпутатам польскага сейма. Старшыня арганiзацыi 'Змаганне'. Арыштаваны дэфензiвай у жн. 1930 i асуджаны на 9,5 года зняволення. З вер. 1932 у вынiку абмену палiтзняволенымi ў Мiнску. Працаваў у Народным камiсарыяце асветы БССР. Арыштаваны ДПУ БССР 1.9.1933 па справе 'Беларускага нацыянальнага цэнтра'. 9.1.1934 паводле пастановы судовай калегii АДПУ прыгавораны да расстрэлу, замененага 10 гадамi ссылкi. Накiраваны на Салаўкi i на будаўнiцтва Беламорска-Балтыйскага канала. 21.11.1937 'тройкай' НКВД па Ленiнѓградскай вобл. прыгавораны да расстрэлу. Рэабiѓлiтаваны па абодвух прысудах 16.8.1956.
  Лiт.: Годы испытаний и мужества. Мн., 1973; Муха-Мухновский Г. М. Пути-дороги. Мн., 1973; ЭГБ, т. 2.
  
  ГВАЗДОЎ Мiкола [Мiкалай Васiлевiч; крыптанiм: М.Г-ў; 1.6.1916, Полацк - 1938 (?), УхтпечЛАГ (?), Комi], паэт. Нарадзiўся ў сям'i служачых. Па нейкiх прычынах дзяцiнства правёў у дзiцячым доме. Пiсаць вершы пачаў у 13 гадоў, калi жыў у Вiцебску. Знаходзiўся пад моцным уплывам паэзii С.Ясенiна, У.Маякоўскага, А.Блока. Першы верш 'Рабочы-прызыўнiк' апублiкаваны ў 1932 у газ. 'Вiцебскi пралетарый'. Друкаваўся ў газ. 'ЛiМ', 'Звязда', час. 'Работнiца i калгаснiца Беларусi'. У 1933 паступiў на лiтаратурны ф-т МВПI. У 1935, адчуваючы небяспеку, перавёўся на завочнае адѓдзяленне i паехаў працаваць настаўнiкам рускай мовы i лiтаратуры ў Чэрыкаве, але хутка быў звольнены. Адной з прычын было ягонае 'зневажэнне ў вачах вучняў правадыроў партыi'. Пераехаў у Мсцiслаў, потым у Мiнск. Арыштаваны 13.3.1936 на кватэры яго сябра крытыка Пятра Хатулёва. Асуджаны на 5 гадоў лагераў. Накiраваны ў Чыб'ю (УхтпечЛАГ), дзе, верагодна, i загiнуў.
  Кр.: НАРБ, IКР.
  Лiт.: БП, т. 6.
  
  ГЕДРОЙЦЬ Мiхал Ян Генрык [Giedroyć; нар. 25.1.1929, б. маёнтак Лобзаў Слонiмскага пав. Навагрудскага ваяв., цяпер Зэльвенскi р-н Гродзенѓскай вобл.], гiсторык. У 1940 разам з сям'ёй дэпартаваны савецкiмi ўладамi ў Сiбiр. У 1942 з польскай армiяй генерала У.Андэрса эвакуiраваўся ў Iран. З 1947 у Англii. У 1951 скончыў Лонданскi ун-т. Даѓследуе гiсторыю ВКЛ, найперш 13-14 ст. Аўтар прац пра ўвядзенне хрысцiянства ў Беларусi i Лiтве, Крэўскую унiю 1385, каментарыяў да ангѓлiйскага перакладу 'Хронiкi Быхаўца'.
  Тв.: The Arrival of Christianity Lithuania... // Oxford Slavonic Papers. 1985-1989. Vol. 18, 20, 22.
  Лiт.: ЭГБ, т. 2.
  
  ГЕЛЬТМАН Стафан Лявонавiч [4.10.1886, Замосце Люблiнскага ваяв., Польшча - 20.9.1937, Масква, НКВД], рэдактар, гiсторык, выдавец. У 1903-05 рэдактар час. 'Głos'. У 1912 скончыў Ягелонскi ун-т у Кракаве. З 1915 у Мiнску. Адзiн з арганiзатараў Польскага сацыялiстычнага аб'яднання (ПСА), у 1917-18 старшыня праўлення яго мiнскай групы. Заснавальнiк i рэдактар органа ПСА 'Prawda'. У 1917 член Мiнскай гарадской думы. Са снеж. 1917 камiсар Зах. вобласцi i фронту па польскiх справах. Пасля акупацыi Мiнска нямецкiмi войѓскамi арыштаваны i 9 месяцаў знаходзiўся ў зняволеннi. У 1919 нам. наркама земляробства Лiтоўска-Беларускай ССР. У 1920-23 на розных дзяржаўных i партыйных пасадах; адначасова ўзначальваў выдавецкi кааператыў 'Трыбуна'. У 1924-25 наркам земляробства, старшыня Дзяржплана, нам. старшынi Саўнаркама БССР. З 1925 рэктар i загадчык кафедры эканомiкi i палiтыкi Камунiстычнага ун-та Беларусi. З 1927 адначасова загадчык польскага сектара Iнбелкульта. Займаўся гiсторыяй сялянскага пытання i ўдзелам палякаў Беларусi ў рэвалюцыi; апублiкаваў на гэтыя тэмы кнiгi. У 1930-х г. у Маскве; працаваў у Наркаматах земляробства i зернесаўгасаў СССР. Арыштаваны ў ноч з 4 на 5.4.1937. Прысуѓджаны Ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 20.9.1937 да расстрэлу. Рэабiлiтаваны 31.3.1956.
  Тв.: Chłopskie partactwo czy gospodarka społeczna. Sprawa rolna podczas rewolucji. Mn., 1920; Nacjonalizacja ziemi na Białej Rusi. Mn., 1921; Robotnik polski w rewolucji październikowej na Białorusi. Mn., 1927.
  Лiт.: Возвращенные имена; ЭГБ, т. 2.
  
  ГЕЛЬФАНД Хаiм Янкель Шыманавiч [псеўданiм: А.I.Лiтвак; 1877, Слуцк - 1932, ЗША], палiт. дзеяч, публiцыст. Адзiн з кiраўнiкоў Бунда, з 1905 член ЦК. Аўтар кнiг па палiт. i iдэалагiчных праблемах яўрэйскага сацыялiстычнага руху. Неаднаразова арыштоўваўся за палiт. дзейнасць. У 1896 саѓсланы ў Якуцiю, дзе знаходзiўся да 1902. Жыў у Пецярбургу. У 1915 выехаў у ЗША, дзе быў прадстаўнiком Бунда. Пасля Лютаўскай рэвалюцыi 1917 вярнуўся ў Расiю. Адмоўна ўспрыняў Кастрычнiцкую рэвалюцыю. На ХI канферэнцыi Бунда ў 1919 у Мiнску ўзначалiў сацыял-дэмакратычнае крыло. У 1921 арыштаваны ЧК. Пасля вызвалення нейкi час жыў у Вiльнi. У 1925 канчаткова пераехаў у ЗША.
  Тв.: Мелкобуржуазный социализм на еврейской почве (Критика 'теории' социалистов-сионистов). СПб., 1906; Поалей сионизм: Новое течение в русском еврействе - рабочий сионизм: Критический очерк. СПб., 1907.
  Лiт.: БЭ, т. 5.
  
  ГЕНIЮШ Ларыса Антонаўна [дзявочае прозвiшча Мiклашэвiч; 27.7(9.8.).1910, маёнтак Жлобаўцы каля в. Воўпа Гродзенскага пав. Гроѓдзенскай губ., цяпер Ваўкавыскi р-н Гродзенскай вобл. - 7.4.1983, Зэльва Гродзенскай вобл.], паэтэса, празаiк, грамадскi дзеяч. Скончыла Ваўкавыскую гiмназiю (1928). Узяла шлюб з Янкам Генiюшам i ў 1937 пераехала ў Прагу, дзе ён вучыўся, а потым працаваў лекарам. Пасля таго, як Чырвоная Армiя заняла ў 1939 Зах. Беларусь, быў арыштаваны бацька Г. Пасля нядоўгага зняволення ў гродзенскай турме яго расстралялi. Мацi Г. i двух яе сясцёр выѓслалi ў Казахстан. У 1937-48 жыла ў Празе. Наладзiла стасункi з бел. эмiграцыяй, брала ўдзел у працы ўрада БНР на эмiграцыi. У сак. 1943 стала Генеральным сакратаром урада i займалася захаваннем i ўпарадкаваннем архiва БНР. Апекавалася бел. эмiгрантамi, палiт. ўцекачамi, бел. работнiкамi i ваеннаѓпалоннымi ў Германii. 5.3.1948 арыштавана з мужам у Вiмперку (Чэхiя); 12 жн. iх перадалi савецкiм уладам. Утрымлiвалiся ў савецкiх турмах Вены i Львова, з канца 1948 у турме ў Мiнску, дзе Г. дапытваў мiнiстр Дзяржбяспекi БССР Л.Цанава, якi беспаспяхова патрабаваў ад Г. перадаць архiвы БНР. У лют. 1949 Вярхоўны суд БССР прыгаварыў Г. да 25 гадоў зняволення ў лагерах. На такi ж тэрмiн быў асуджаны Я.Генiюш. Пакаранне адбывала ў лагерах Iнта i Абедзе (Комi АССР) i ў Мардоўскай АССР. У 1956 разам з мужам часткова рэабiлiтавана, тэрмiн пакарання зменшаны да 8 гадоў, якiя ўжо прайшлi з моманту прысуду. Пасля вызвалення пасялiлiся на Радзiме мужа ў Зэльве. Прынцыпова адмаўлялася прымаць савецкае грамадзянства, засталася грамадзянкай Чэхаславакii. Дом Генiюшаў у Зэльве стаў прыцягальным асяродкам для творчай моладзi Беларусi. Нягледзячы на нагляд КДБ, тут бывалi частымi гасцямi паэты i пiсьменнiкi, мастакi, навукоўцы. Вершы Г. пiсала яшчэ ў гiмназii, а друкавацца пачала ў 1939 у бел. перыядычных выданнях 'Ранiца', 'Беларускi работнiк', 'Новы шлях' i iнш. У 1942 у Празе выйшаў першы зборнiк яе паэзii. Пiсала вершы i ў зняволеннi. Пасля вызвалення яе творчасць на працягу 10 гадоў была забаронена. У 1967 пры садзейнiчаннi М.Танка надрукаваны яе першы ў савецкай Беларусi зборнiк 'Невадам з Нёмана'. Доўгi час Г. дазвалялi выступаць толькi як дзiцячай пiсьменнiцы (апублiкавала 2 кнiжкi вершаў для дзяцей). Пасля заняпаду таталiтарызму па-смяротна былi выдадзены найбольш поўныя i значныя зборнiкi яе твораў. Пахавана ў Зэльве.
  Тв.: Ад родных нiў. Прага, 1942 (факсiмiльнае выд. Слонiм, 1995); Невадам з Нёмана. Мн., 1967; Казкi для Мiхаськi. Мн., 1972; Добрай ранiцы, Алесь. Мн., 1976; На чабары настоена. Лiрыка. Мн., 1982; Dziewiać wieršau. Biełastok, 1987; Белы сон: Вершы i паэмы. Мн., 1990; Вершы: Рукапiсны зборнiк з 1945-1947. Лондан, 1992; Мацi i сын. Беласток, 1992; Споведзь. Мн., 1993; Выбр. вершы. Мн., 1997; Ларыса Генiюш. Выбраныя творы. Мн., 2000.
  Лiт.: Бiчэль-Загнетава Д. З прынямонскiх вярбiн // Полымя. 1988, ? 4; Neureiter F. Larysa Henijuš // Weissrussische Antologie. München, 1983; Марцiновiч А. 'Ты мой боль святы, Беларусь мая...' // Роднае слова. 1992, ? 3; Сачанка Б. Ларыса Генiюш // Маладосць. 1988, ? 10; Чарняўскi М. Ларыса Генiюш // Дэмакратычная апазыцыя; БП, т. 2; ЭГБ, т. 2.
  
  ГЕСЭН Уладзiмiр Юльевiч [1901, Санкт-Пецярбург - ?], гiсторык. Працаваў у Iнстытуце гiсторыi БелАН, выкладаў у МВПI. Арыштаваны 8.3.1933. Вызвалены з-пад варты 26.3.1933 пад падпiску аб нявыездзе. 9.7.1933 тэрмiн знаходжання пад вартай залiчаны ў тэрмiн пакарання з адменай падпiскi аб нявыездзе. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны Ваенным трыбуналам Беларускай вайсковай акругi 9.5.1956.
  Лiт.: Возвращенные имена.
  
  ГIНТАЎТ Франц Вiктаравiч [Гiнтаўт-Дзевалтоўскi; псеўданiм: Алесь Шчодры; 9.3.1910, в. Баршчэўнiк Барысаўскага пав. Мiнскай губ., цяпер Лагойскi р-н Мiнскай вобл. - 20.7.2002, Гродна], пiсьменнiк, бiёлаг. У 1923-27 вучыўся ў 13-й доследна-паказальнай сямiгадовай школе пры педфаку БДУ. У канцы 1920-х г. паступiў у Мiнскi Белпедтэхнiкум, якi скончыў у 1931. Займацца лiтаратурнай творчасцю пачаў у тэхнiкуме. Яго карэспандэнцыi i апавяданнi друкавалiся ў газ. 'Беларуская вёска' i 'Пiянер Беларусi', час. 'Чырвоны сейбiт'. У 1931 паступiў на фiлалагiчны ф-т БДУ, пасля мусiў перавесцiся на бiялагiчны ф-т, бо на фiлфаку 'органы' пачалi вышукваць нацдэмаў. Арыштаваны 23.2.1933 па справе 'Беларускай народнай Грамады'; утрымлiваўся ў мiнскай турме 'амерыканка'. Высланы на 3 гады на Далёкi Усход. Працаваў на будаўнiцтве непадалёку ад Нiкольска-Усурыйска, пасля на Сяданскай плацiне каля Уладзiвастока. У 1935 пераехаў у Саратаў, аднавiў навучанне ў Саратаўскiм ун-це iмя Чарнышэўскага. Удзельнiчаў у навуковых экспедыцыях у стэпах Дона i Волгi. У 1940 пасля сканчэння ун-та быў пакiнуты асiстэнтам на кафедры заалогii пазваночных. У лют. 1941 па конкурсе абраны загадчыкам навуковага аддзела Беларускага дзяржаўнага запаведнiка (сядзiба ў Бягомлi). У пачатку вайны не паспеў эвакуiравацца; падчас нямецкай акупацыi знаходзiўся ў Беларусi. З 1944 жыў у Вiльнi, працаваў перакладчыкам з польскай мовы i загадчыкам вучэбнай часткi ў 6-й жаночай гiмназii. У 1945 паводле жадання жонкi перабраўся на яе Радзiму ў Куйбышаў. Працаваў iнжынерам-рыбаводам i назiральнiкам-гiдрабiёлагам, асiстэнтам у медыцынскiм iнстытуце i нам. дырэктара ў сярэдняй школе. У 1955 вярнуўся ў Беларусь, жыў у Мiнску. Потым па накiраваннi Мiнiстэрства асветы БССР пераехаў у Гродна. Працаваў нам. дырэктара СШ ? 12; з восенi 1958 асiстэнт кафедры бiялогii ў Гродзенскiм медыцынскiм iнстытуце; з 1965 у педагагiчным iнстытуце - старшы выкладчык i дацэнт кафедры заалогii i анатомii. З 1975 на пенсii. У 1980-90-х г. артыкулы i нарысы Г. публiкавалiся ў час. 'Полымя', 'Маладосць', 'Свiцязь', газ. 'Лiтаратура i мастацтва', 'Народнай газеце'.
  Тв.: З картатэкi памяцi. Гродна, 2000; Жменька думак, згадак пра Янку Купалу // Полымя. 1984, ? 5.
  Лiт.: Лабовiч А. 'Моладзевых ветразяў узвiвы...' // Пагоня. 1998, 11 жн.; Выкладчыкi Гродзенскага дзяржаўнага унiверсiтэта iмя Янкi Купалы. Бiябiблiяграфiчны даведнiк. Гродна, 1999.
  
  ГIНТАЎТ-ДЗЕВАЛТОЎСКI Уладзiслаў Люцыян [1857, Дзiсенскi пав. Вiленскай губ., цяпер Вiцебская вобл. - 1925, Зах. Сiбiр], народнiк, празаiк. Вучыўся ў Вiцебскай гiмназii, уваходзiў у нелегальны вучнёўскi гурток, за што ў 1877 выѓключаны з гiмназii. У канцы 1878 - пачатку 1879 у Маскве, член 'Зямлi i волi'. Арыштаваны 7.3.1879 па падазрэннi ў забойстве правакатара. Вызвалiўшыся, эмiграваў у Парыж; быў загадчыкам эмiгранцкай бiблiятэкi. Пры падтрымцы I.Тургенева ў газ. 'Порядок' апублiкаваў апавяданне 'Пятьдесят два часа на обломке в открытом море'. Вярнуўся ў Расiю; 25.12.1881 арыштаваны ў Харкаве. Апраўданы Маскоўскiм акруговым судом 4.12.1882. Зноў арыштаваны i 20.6.1883 высланы на 3 гады ў Зах. Сiбiр, дзе застаўся жыць.
  Лiт.: Деятели революционного движения в России: Библиографический словарь. Т. 3, вып. 2. М., 1934; ЭГБ, т. 3.
  
  ГЛАСКО Восiп [Hłasko Józef; 1856, маёнтак Пераселянцы Полацкага пав. Вiцебскай губ., цяпер Вiцебская вобл. - 14.7.1934, Варшава], палiт. дзеяч, журналiст. Скончыў гiмназiю ў Варшаве. У 1876 паступiў у медыка-хiрургiчную акадэмiю ў Пецярбургу. У снеж. 1878 за ўдзел у студэнцкiх выступленнях арыштаваны. Паўторна арыштаваны 15.4.1879 у сувязi з паездкамi да рэвалюцыянераў у Полацк i Варшаву. У зняволеннi знаходзiўѓся 4 месяцы; вызвалены пад нагляд палiцыi. Удзельѓнiчаў у стварэннi Польскай сацыялiстычнай арганiзацыi ў Пецярбургу, быў яе прадстаўнiком у 'Народнай волi'. Зноў арыштаваны 12.4.1881, высланы на 5 гадоў ва Усх. Сiбiр (Енiсейск). Пасля вызвалення жыў у Варшаве (1888-93), супрацоўнiчаў у тыднёвiку 'Głos'. Паступова далучыўся да польскiх нацыянал-дэмакратаў (эндэкаў). Адзiн з арганiзатараў патрыятычнай манiфестацыi ў Варшаве 17.4.1894. У вынiку, 20.8.1894 на яго кватэры ў Варшаве, а на наступны дзень у родным маёнтку праведзены вобыскi, знойдзена шмат нелегальнай лiтаратуры. Г. зняволiлi ў Варшаўскай цытадэлi. Асудзiлi на 5 гадоў ссылкi ў Валагодѓскую губ. (Сольвычагодск). У 1895 тэрмiн ссылкi скарочаны да 2 гадоў. З вер. 1897 жыў у Смаленску, з сак. 1899-1902 у родным маёнтку пад наглядам палiцыi. Пасля жыў у Львове, дзе займаўся журналiстыкай. У 1906 у Вiльнi рэдагаваў час. 'Dziennik Wileński'. У 1915 (перад уваходам нямецкiх войск) выехаў у Мiнск, потым у Петраград. Браў удзел у выданнi тыднёвiка эндэкаў 'Sprawa polska'. У Маскве заѓснаваў тыднёвiк 'Gazeta polska'. З 1918 жыў у Варшаве, потым у Мiляноўцы каля Варшавы. Супрацоўнiчаў з выданнем 'Gazeta Warszawska'; узначальваў аб'яднанне варшаўскiх журналiстаў.
  Лiт.: Черепица В. Истоки: (Очерки из истории русско-белорусско-польских революционных и культурных связей ХIХ - начала ХХ веков). Гродно, 1991; Яжборовская И. С., Бухарин Н. И. У истоков польского социалистического движения. М., 1976; ЭГБ, т. 3.
  
  ГЛАСКО Iван Антонавiч [псеўданiмы: Рапацкий; Stuchl; 8.2.1855, Полацкага пав. Вiцебскай губ., цяпер Вiцебская вобл. - лiп. 1881, Краснаярск], палiт. дзеяч, публiцыст. Стрыечны брат В.Гласко. Скончыў Мiнскую гiмназiю, вучыўся ў Пецярбургскай медыка-хiрургiчнай акадэмii. З пачатку 1873 у народнiцкiм руху. У 1874 заснаваў у Санкт-Пецярбургу бел.-польскi сацыялiстычны гурток. У чэрв. 1876 выехаў у Лондан для наладжвання кантактаў з расiйскiмi эмiгрантамi, якiя выдавалi газ. 'Вперёд!'. Змясцiў у гэтай газеце нiзку матэрыялаў (1876, ? 38-40, 42, 44) 'З Беларусi'. Пасля прыезду ў Пецярбург быў арыштаваны ў сувязi з судовым працэсам па 'справе 50-цi' (21.2-14.3.1877). Вызвалены, знаходзiўся пад наглядам палiцыi. Як фельчар удзельнiчаў у руска-турэцкай вайне 1877-78; узнагароджаны ордэнам Св. Георгiя. Вярнуўся ў Пецярбург. Быў накiраваны ў Варшаву як эмiсар пецярбургскай тайнай арганiзацыi. Арыштаваны 16.9.1878, прыцягнуты да следства па справе аб сацыялiстычнай прапаганѓдзе сярод рабочых Варшавы ('справа 137-мi'). 14.4.1880 высланы ва Усх. Сiбiр (Краснаярск), дзе i памёр.
  Лiт.: Снытко Т. Г. Русское народничество и польское общественное движение 1865-1881 гг. М., 1969; ЭГБ, т. 3.
  
  ГЛЯКОЎСКI Станiслаў [псеўданiмы: Stasiuk z-nad Niemna; Stasila; 2.3.1896, мяст. Поразава Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Свiслацкi р-н Гродзенскай вобл. - 1941, Мiнск, гестапа], рыма-каталiцкi святар, педагог, рэдактар, выдавец, публiцыст. У 1913 скончыў гарадское вучылiшча ў Ваўкавыску. У 1914 паступiў у Вiленѓскую духоўную семiнарыю. Вучыўся ў Грыгарыянскiм ун-це ў Рыме. Доктар тэалогii. Пасвечаны ў святары 29.5.1921 у Вiльнi. Служыў святаром на Ваўкавышчыне i Беласточчыне. З 1928 выкладаў Закон Божы ў Вiленскай беларускай гiмназii. Член Беларускага навуковага таварыства i Беларускага каталiцкага выдавецтва ў Вiльнi. Выдаваў для дзяцей час. 'Пралескi'. Публiкаваўся ў газ. 'Беларуская крынiца', час. '25 сакавiка' i iнш. Быў вiкарыем у парафii св. Яна ў Вiльнi. У час 2-й сусветнай вайны ў Мiнску; святар у касцёле святых Сымона i Алены. Арыштаваны нямецкай тайнай палiцыяй 15.12.1941 падчас канферэнцыi бел. школьных iнспектараў у Мiнску. Расстраляны разам з iншымi бел. ксяндзамi.
  Лiт.: Берасцень С. Ксёндз Глякоўскi // ЛiМ. 1992, 8 мая; Наша вера (Мiнск). 1996, ? 4; Гарбiнскi БРД; ЭГБ, т. 3.
  
  ГОЛАСАЎ Уладзiмiр Сяргеевiч [12.7.1913, мяст. Iлья Вiлейскага пав. Вiленскай губ., цяпер Вiлейскi р-н Мiнскай вобл. - пасля 1944, ГУЛАГ], праваслаўны святар. Паходзiў з сям'i праваслаўнага святара. У 1931 скончыў Вiленскую духоўную праваслаўную семiнарыю. Прадоўжыў вучобу на багаслоўскiм ф-це Варшаўскага ун-та, якi скончыў у 1935 са ступенню магiстра багаслоўя. 17.5.1934 рукапаложаны ў сан святара. Пачаў служыць у в. Ятвеску Шчучынскага пав. 25.9.1935 пераведзены ў Маладзечна. Служыў нам. настаяцеля ў праваслаўным прыходзе ў Радашковiчах. Удзельнiчаў у беларусiзацыi праваслаўнай царквы. У 1944 арыштаваны органамi НКВД. Памёр у лагеры.
  Лiт.: Гарбiнскi БРД; За дзяржаўную незалежнасьць Беларусi. Лёндан, 1960.
  
  ГОЛЬДБЕРГ Шолам Мееравiч [13.9.1903, Мiнск - 24.11.1937, Мiнск, НКВД], гiсторык. У 1930 скончыў БДУ. У 1931-34 аспiрант БДУ. З 1934 старшы навуковы супрацоўнiк Iнстытута гiсторыi БелАН. Кандыдат гiстарычных навук. Звольнены з iнстытута ў лют. 1937. Арыштаваны 3.3.1937. 24.11.1937 прысуджаны Ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР да расстрэлу. Рэабiлiтаваны 1.8.1957.
  Кр.: НАРБ, IКР.
  
  ГОЛЬМАН Мiхаiл Барысавiч [17(29).10. 1894, Кабялякi Палтаўскай губ., Украiна - 27.12.1937], эканамiст, публiцыст. З 1914 член партыi эсэраў-максiмалiстаў. У 1916 скончыў Харкаўскi ун-т. Са жн. 1916 у войску. За рэвалюцыйную агiтацыю сярод салдат арыштаваны ў студз. 1917. З мая 1917 старшыня Магiлёўскага Савета сялянскiх дэпутатаў. Арыштаваны ў лiп. 1917 за эсэраўскую прапаганду сярод сялян. Пасля Кастрычнiцкай рэвалюцыi левы эсэр, старшыня выканкама Савета Магiлёўскай губ. Дэлегат Усебеларускага з'езда 1917. Зноў арыштаваны 18.12.1917. З мая 1918 на савецкай рабоце i ваеннай службе ў Сiмбiрску. З вер. 1918 член РКП(б). У 1921-23 працаваў у Камiнтэрне i Наркамаце замежных спраў СССР. У 1924-25 у Дзяржплане СССР i аддзеле друку ЦК ВКП(б). З 1927 дацэнт кафедры палiтэканомii i сусветнай гаспадаркi БДУ. Выступаў супраць палiтыкi беларусiзацыi. Публiкаваў артыкулы па праблемах эканомiкi. У лiп. 1927 за ўдзел у 'левай апазiцыi' (трацкiсцка-зiноўеўскi блок) выключаны з ВКП(б). Арыштаваны 27.4.1929. Асуджаны на 10 гадоў ссылкi. Паўторна асуджаны 14.6.1936 на 5 гадоў зняволення. Пазней прыгавораны да расстрэлу. Рэабiлiтаваны ў 1965.
  Тв.: Туган-барановщина: К критике буржуазной политической экономии. Л., 1926; Монополистический капитализм в России и строительство социализма в СССР. Л., 1927; Всеобщий кризис капитализма: Введение в изучение современного кризиса мирового капиталистического хозяйства. Мн., 1928; Русский империализм. 2 изд. Мн., 1929.
  Лiт.: ЭГБ, т. 3.
  
  ГОЛЬЦ-МIЛЕР Iван Iванавiч [27.11(9.12).1842, мяст. Iаганiшкелi Панявежскага пав. Ковенскай губ., цяпер Янiшкелiс, Лiтва - 5(17).8.1871, Арол, Расiя], паэт, тэатральны крытык, перакладчык, рэвалюцыянер-дэмакрат. У 1859 скончыў Мiнскую гiмназiю i ў 1860 паступiў на юрыдычны ф-т Маскоўскага ун-та. 26.8.1861 як удзельнiк рэвалюцыйнага гуртка П.Заiчнеўскага арыштаваны за друкаванне i распаўсюджванне нелегальнай лiтаратуры. Адмаўляў свой удзел у рэвалюцыйнай рабоце. Пасля 2 гадоў зняволення ў турме пераведзены ў 'дом ўцiхамiрвання'. Пасля вызвалення ў лiп. 1863 вярнуўся ў Мiнск, адкуль неўзабаве быў высланы ў Карсун Сiмбiрскай губ. У 1865 па хадайнiцтве бацькi залiчаны ў Адэскi ун-т, але ў 1866 выключаны. У 1867 вярнуўся ў Мiнск i да 1869 жыў тут пад наглядам палiцыi. Вандраваў па Расii, праследаваўся палiцыяй. Памёр у Арле ад сухотаў. Друкаваўся ў час. 'Современник', 'Отечественные записки', 'Русское слово', 'Вестник Европы', 'Модный магазин'. Апублiкаваў пераѓклады з Гейнэ, Барб'е, Байрана i iнш. З-за пера-шкодаў цэнзуры М.Няѓкрасаў не здолеў выдаць яго вершы. Напiсаны Г.-М. у 1864 верш 'Слу-шай!' быў пакладзены на музыку П.Сакальскiм i стаў папулярнай песняй.
  Тв.: Поэт-революционер И. И. Гольц-Миллер / Сост. Б. Козьмин, Г. Лелевич. М., 1930.
  Лiт.: Гаврилов Н. Забытый революционный поэт // Каторга и ссылка. 1929, ? 12; Корнеев А. В. Поэт революции. И. И. Гольц-Миллер // Известия АН СССР. Серия лит. и яз. 1978. Т. 37, ? 6; Бас I. '...Не памерла слова яго' // Бас I. Падарожжа ў лiтаратурнае мiнулае. Мн., 1971; Кiсялёў Г. В. Яго помнiць Мiнск // Кiсялёў Г. В. Героi i музы. Мн., 1982; ЭГБ, т. 3; АЗБ.
  
  ГОМАНАВА Серафiма Георгiеўна [27.6.1904, Горкi, Магiлёўскай губ., цяпер Магiлёўская вобл. - 1969], эканамiст. Працавала ў Iнстытуце эканомiкi БелАН. Арыштавана 5.11.1937. Прыгаворана 28.11.1937 Асобай нарадай да 8 гадоў лагераў. Рэабiлiтавана 2.10.1956.
  Лiт.: Возвращенные имена.
  
  ГОРСКI Станiслаў Батыс [6.5.1802, в. Дварэц Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Камянецкi р-н Брэсцкай вобл. - 3.5.1864, Сiбiр], прыродазнавец, педагог, папулярызатар навукi. У 1820-25 вучыўся ў Вiленскiм ун-це. У 1830 загадчык батанiчнага сада Вiленскага ун-та. Пасля заѓкрыцця ун-та (1831) ад'юнкт, прафесар Вiленскай медыка-хiрургiчнай акадэмii. У 1840, напярэдаднi закрыцця акадэмii, выехаў у замежную камандзiроўку. Пасля вяртання на Радзiму ў 1842-47 жыў у Паставах, займаўся батанiкай i энтамалогiяй. Потым жыў у Берлiне, з 1851 - у маёнтку А.Кублiцѓкага ў Свянцянскiм пав. У 1863 па падаѓзрэннi ў спачуваннi нацыянальна-вызваленчаму руху высланы ў Сiбiр. У ссылцы скончыў жыццё самагубствам. Быў адным з першых даследчыкаў Белавежскай пушчы. Аўтар прац па батанiцы i энтамалогii. Публiкаваў нататкi з падарожжаў па батанiчных садах Еўропы. Арганiзаваў шырокi абмен гербарыямi памiж вучонымi Еўропы. Многiя адкрытыя iм вiды раслiн названы яго iмем (напрыклад, Copaifera Gorskiana).
  Лiт.: PSB; АЗБ.
  
  ГОРЫН Павел Восiпавiч [сапр.: Каляда; 15.1.1900, мяст. Картуз-Бяроза Пружанскага пав. Гродзенскай губ., цяпер г. Бяроза Брэсцкай вобл. - 5.2.1939, Масква, НКВД], гiсторык. Падчас 1-й сусветнай вайны разам з бацькамi ў эвакуацыi ў Нiжагародскай губ. Член РКП(б) з 1918. У 1919 вярнуўся на Радзiму. У 1920 камендант Пружан. У 1921 скончыў Камунiстычны ун-т iмя Свярдлова ў Маскве; у 1925 Iнстытут чырвонай прафесуры. У 1925-30 вучоны сакратар Таварыства гiсторыкаў-марксiстаў. У 1926-28 член рэдкалегii час. 'Историк-марксист'; у 1927-30 нам. рэдактара час. 'Пролетарская революция'. У 1929-30 нам. дырэктара Iнстытута гiсторыi Камунiстычнай акадэмii. Старшыня Таварыства палiтэмiгрантаў Зах. Беларусi (1926-28). У 1931-36 прэзiдэнт БелАН, адначасова дырэктар Iнстытута гiсторыi. З 1936 у Маскве, загадчык кафедры гiсторыi СССР МДУ, рэдактар аддзела гiсторыi Вялiкай Савецкай Энцыклапедыi. Арыштаваны 23.8.1937. Прысу-джаны Ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 25.4.1938 да расстрэлу. Рэабiлiтаваны 17.9.1955. Яго iмем названа вулiца ў Бярозе. У 2000 на будынку Iнстытута гiсторыi НАН Беларусi ўстаноўлена памятная шыльда.
  Тв.: Пролетариат в 1917 г. в борьбе за власть. М.; Л., 1917; М.Н.Покровский - большевик-историк. Мн., 1933; Нарысы па гiсторыi Саветаў рабочых дэпутатаў у 1905 годзе. Мн., 1934 (1 выд. на рус. мове: М., 1925).
  Лiт.: Сербента В. А., Токараў М. У. Памяцi акадэмiка АН БССР П.В.Горына // Весцi АН БССР. Серыя грам. навук. 1980, ? 1; Президент Академии наук академик П.О.Горин: выступления и статьи, посвященные 100-летию со дня рождения. Мн., 2001; Возвращенные имена; ЭГБ, т. 3.
  
  ГОРЫН-ГАЛКIН Уладзiмiр Пiлiпавiч [сапр.: Галкiн; псеўданiм: К.Грабовский; 10(22).1.1861, Магiлёў - 22.7.1925, Масква], фiлосаф. Вучыўся ў Харкаўскiм ветэрынарным iнстытуце. За ўдзел у студэнцкiх хваляваннях выключаны. Ствараў нарадавольскiя гурткi ў Сiмферопалi, Адэсе. За ўдзел у Паўднёвай нарадавольскай арганiзацыi ў 1887 арыштаваны i сасланы на 10 гадоў у Верхаянск. З 1895 далучыўся да сацыял-дэмакратычнага руху. Супрацоўнiчаў у газ. 'Искра'. Дэлегат II з'езда РСДРП (1903, Брусель - Лондан); далучыўся да бальшавiкоў. Пасля Лютаўскай рэвалюцыi 1917 вярнуўся ў Расiю. Адзiн з арганiзатараў Наркамата замежных спраў РСФСР. З 1920 на акадэмiчнай рабоце ў Маскве.
  Тв.: Грабовский К. [Горын-Галкiн У]. 'Долой материализм!': (Критика эмпириокритичной критики). [Б. м.], 1910.
  Лiт.: ЭГБ, т. 3.
  
  ГОФМЕЙСЦЕР Апалiн Паўлавiч [Апалон; 1825, Брэст - 1.7.1890, Галiцыя, Аўстра-Венгрыя], дзеяч рэвалюцыйнага руху, мемуарыст. Паходзiў з сям'i рускага афiцэра. Вучыўся ў Берлiнскiм ун-це, дзе быў членам студэнцкага канспiратыўнага гуртка. У 1846 спрабаваў узняць у Беларусi паўстанне (т. зв. 'справа Рэра'). Арыштаваны. У 1848 публiчна ганьбаваны ў Вiльнi, сасланы ў арыштанцкiя роты (Орск, Арэнбург). З 1857 жыў пад наглядам палiцыi ў маёнтку Шастакова Брэсцкага пав. Падчас паўстання 1863-64 цывiльны начальнiк Гродзенскага, потым Брэсцкага ваяв. Арыштаваны ў 1864, сасланы на катаргу ў Сiбiр. З 1870-х г. жыў у Галiцыi. Вядома частка яго мемуараў у выѓглядзе лiста да А.Гiлера (1882).
  Тв.: Из письма А.Гиллеру // Общественно-политическое движение на Украине в 1863-1864 гг. Киев, 1964.
  Лiт.: Dubiecki M. Apolin Hofmeister, naczelnik wojewódstwa brzesko-litewskiego w powstaniu styczniowem // Ateneum Wileńskiе. 1923, ? 2; ЭГБ, т. 3.
  
  ГРАМЫКА Мiхайла [Мiхаiл Аляксандравiч; псеўданiмы i крыптанiмы: М.Абданк; Мих. Абданк; Михаил Абданк; М.Г.; Мiх. Г.; 31.10(12.11).1885, в. Чорнае Рэчыцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Рэчыцкi р-н Гомельскай вобл. - 30.6.1969, Хiмкi Маскоўскай вобл.], празаiк, паэт, геолаг, педагог. У час вучобы ў Магiлёўскай гiмназii стаў членам рэвалюцыйнага гуртка. Лiтаратурную дзейнасць пачаў у 1907. У 1911 скончыў Маскоўскi ун-т. Настаўнiчаў у Адэсе, з 1917 удзельнiчаў у рабоце культурна-асветнiцкай арганiзацыi бел. уцекачоў 'Беларускi гай'. З 1921 у Мiнску; выкладаў геалогiю i мiнералогiю ў Белпедтэхнiкуме i БДУ; працаваў у Iнбелкульце, БелАН. Распрацоўваў бел. навуковую тэрмiналогiю. Аўтар падручнiкаў па геаграфii i мiнералогii. Браў удзел у пошуках нафты на Палессi. П'есы Г. ставiлiся ў тэатрах. Арыштаваны ДПУ БССР 13.7.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'; паводле пастановы Калегii ДПУ БССР ад 10.4.1931 высланы ў Iванава-Вязнясенск на 5 гадоў. Пасля сканчэння тэрмiна высылкi ў 1936 выехаў з сям'ёй у Мурманскую вобл. (Кiраўск); працаваў у горным тэхнiкуме. Потым жыў у Пермскай вобл. i Удмурцii. Рэабiлiтаваны 15.11.1957. Апошнiя гады жыў у Хiмках. Член СП Беларусi з 1965.
  Тв.: Выбр. Мн., 1967; Родная пушча: П'есы, вершы, паэмы, успамiны, лiсты. Мн., 1987; Пачатковая геаграфiя. Мн., 1923 (2 выд. Мн., 1925; 3 выд. Мн., 1927; 4 выд. Мн., 1928); Уводзiны ў навуку аб неарганiчнай прыродзе: Ч. 1. Крышталаграфiя; Ч. 2. Мiнералогiя. Мн., 1926; Дзве паэмы. Мн., 1927; Плынь: Лiрычныя паэмы i вершы. Мн., 1927; Каля тэрасы: Драмы. Мн., 1929 (2 выд. Мн., 1975).
  Лiт.: Казека Я. Мiхайла Грамыка // Казека Я. Голас часу. Мн., 1975; Шушкевiч С. След на зямлi // Полымя. 1965, ? 11; БП, т. 2; ЭГБ, т. 3.
  
  ГРАНIТ Пятрусь [сапр.: Iвашэвiч Iван Пятровiч; iншыя псеўданiмы: П.Гранiт; Мацей Гвозд; 11(24).1.1909, в. Зачэпiчы Лiдскага пав. Вiленскай губ., цяпер Дзятлаўскi р-н Гродзенскай вобл. - 14.1.1980, в. Зачэпiчы], паэт, педагог. Ва ўмовах Зах. Беларусi даволi рана далучыўся да падпольнай дзейнасцi; наведваў сходы i мiтынгi БСРГ; у 1930 уступiў у КПЗБ. Некалькi разоў арыштоўваўся польскiмi ўладамi, але з-за недахопу доказаў яго адпускалi. Не змог атрымаць сiстэматычнай адукацыi. Першы верш надрукаваў у 1933 у 'Беларускай газеце'. Друкаваўся ў газ. 'Наша воля', 'Poprostu', час. 'Лiтаратурная старонка', 'Асва', 'Беларускi летапiс'. Браў удзел у нелегальным з'ездзе бел. пiсьменнiкаў (1933, Вiльня). У 1939-41 працаваў старшынёй сельсавета ў Белiцы. У час 2-й сусветнай вайны быў сувязным партызанаў. У 1950 завочна скончыў Навагрудскае педвучылiшча. У 1945-71 працаваў настаўнiкам i загадчыкам пачатковай школы ў Зачэпiчах.
  Тв.: Сцяжынка: Вершы. Мн., 1978; У кн.: Сцягi i паходнi. Мн., 1965; Ростанi волi. Мн., 1990.
  Лiт.: Калеснiк У. Гняздо паэтаў // Калеснiк У. Зорны спеў. Мн., 1975; Яго ж. Лёсам пазнанае. Мн., 1982; Пяткевiч А. Сцежкамi роднага краю // Наднёманскiя былi. Мн., 1968; БП, т. 2; ЭГБ, т. 3.
  
  ГРАХОЎСКI Сяргей Iванавiч [псеўданiмы: М.Асiповiч; Сяргей Iвановiч; С.Каршун; Парамон Паромскi; 12(24).9.1913, мяст. Нобель Пiнскага пав. Мiнскай губ., цяпер Зарэчанскi р-н Ровенскай вобл., Украiна - 11.12.2002, Мiнск], паэт, празаiк, пера-кладчык. У 1914 разам з бацькамi пераехаў у Глуск на Магiлёўшчыне. Першы верш апуѓблiкаваны ў 1926. У 1931-32 працаваў карэктарам у Дзяржвыдавецтве БССР, у газ. 'Чырвоная змена'. У 1935 скончыў МВПI (газетна-выдавецкае аддзяленне лiтаратурнага ф-та). Працаваў на Беларускiм радыё, выкладчыкам лiтаратуры на рабфаку пры БДУ. Арыштаваны 19.10.1936. Сасланы на 10 гадоў на лесанарыхтоўкi ў Горкаўскую вобл. У 1946-49 настаўнiк у Слуцкiм р-не. У 1947 з Г. знята судзiмасць, але 19.5.1949 ён быў паўторна арыштаваны; высланы ў Новасiбiрскую вобл. 19.10.1955 рэабiлiтаваны. З 1956 у Мiнску. У 1957-73 працаваў у час. 'Бярозка', 'Вясёлка'; лiткансультантам СП БССР. У 1973-74 адказны сакратар Камiтэта па дзяржаўных прэмiях БССР у галiне лiтаратуры, мастацтва i архiтэктуры. Член СП Беларусi з 1956. У 1958 выйшаў у свет першы зборнiк вершаў 'Дзень нараджэння'. Iнсцэнiроўкi аповесцi 'Рудабельская рэспублiка' пастаўлены тэатрамi iмя Я.Купалы i Гомельскiм абласным драматычным у 1968; у 1972 створаны аднайменны кiнафiльм. Перакладаў на бел. мову творы А.Блока, Р.Тагора i iнш. Аўтар успамiнаў пра перыяд рэпрэсiй (аўтабiяграфiчная трылогiя 'Такiя сiнiя снягi', 1988; 'Зона маўчання', 1990; 'З воўчым бiлетам', 1991). З 1974 на пенсii.
  Тв.: Выбр. тв. Т. 1-2. Мн., 1973; Выбр. тв. Т. 1-2. Мн., 1983; Выбр. тв. Т. 1-2. Мн., 1994; Споведзь. Мн., 1990.
  Лiт.: Гiлевiч Н. Cталасць думкi, маладосць душы // Гiлевiч Н. У гэта веру. Мн., 1978; Скрыган Я. Адданасць // ЛiМ. 1985, 23 верас.; БП, т. 2; ЭГБ, т. 3.
  
  ГРЫБ Тамаш Тамашавiч [псеўданiмы i крыптанiм: Т.Глеба; Антон Небарака; Т.Г.; 7(19).3.1895, в. Паляны Свянцянскага пав. Вiленскай губ., цяпер Смаргонскi р-н Гродзенскай вобл. - 25.1.1938, Прага], палiт. i культурны дзеяч, публiцыст. Падчас 1-й сусветнай вайны мабiлiзаваны ў войска. Удзельнiк Усебеларускага з'езда 1917. Член Рады БНР i яе Выканаўчага камiтэта, народны сакратар земляробства ва ўрадзе Я.Варонкi. Член Цэнтральнай Беларускай вайсковай рады. У студз. - сак. 1919 выдаваў у Вiльнi газ. 'Грамадзянiн' - орган левай фракцыi БСГ. Адзiн з арганiзатараў i кiраўнiкоў БПС-Р. Арыштаваны польскiмi ўладамi ў Гродне ў 1919 як супрацоўнiк газ. 'Родны край'. Зноў арыштаваны вясной 1920 як член Мiнскага падпольнага паўстанцкага камiтэта. Iнтэрнаваны ў лагеры Домбэ пад Кракавам, адкуль уцёк. З канца 1920 у Каўнасе, дзе ўдзельнiчаў у выданнi газ. 'Сялянская доля'. З восенi 1922 у Празе. У 1928 скончыў фiласофскi ф-т Карлава ун-та з доктарѓскай ступеню. Быў членам замежнага бюро БПС-Р; сакратаром-кiраўнiком Беларускага навуковага кабiнета. У 1934-38 загадчык Беларускага загранiчнага архiва; складаў бiблiяграфiю па беларусаѓзнаўстве. Супрацоўнiчаў у час. 'Перавясла', 'Iскры Скарыны', 'Студэнцкая думка', 'Золак', 'Бюлетэнь загранiчнай групы БПС-Р'. Пераклаў на бел. мову брашуру М.Туган-Бараноўскага 'Аб кааперацыйным iдэале'; на чэшскую - кнiгу В.Чарнова 'Дэмакратыя, дыктатура, сацыялiзм'. Пакiнуў багатую эпiсталярную спадчыну. Пахаваны на пражскiх могiлках Альшаны.
  Тв.: На рубяжы двух стагоддзяў // Бюлетэнь загранiчнай групы БПС-Р. 1928, ? 9; Паўстанцы (Урыўкi з рамана) // Iскры Скарыны. 1934, ? 3.
  Лiт.: Чарноў В.М. Прамова на грамадскай панiхiдзе па Т.Грыбу // Наш золак. Вiльня, 1938; Лiс А. Рыцар беларускай свабоды // Спадчына. 1995, ? 4; ЭГБ, т. 3.
  
  ГРЫНЕВIЧ Антон Антонавiч [крыптанiмы: А.Гр.; A.Hr.; 3.5.1877, фальварак Iваноўшчына Лепельскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Полацкi р-н Вiцебскай вобл. - 8.12.1937, Ленiнградская вобл, НКВД], фалькларыст, выдавец, педагог, кампазiтар. З 1896 жыў у Пецярбургу, быў чыноўнiкам Дэпартамента гандлю i промыслу. З 1906 член бел. выдавецкай суполкi 'Загляне сонца i ў наша аконца'; у 1910 заснаваў уласнае выдавецтва (дзейнiчала да 1913). Сабраў i выдаў разам з А.Зязюлем 'Беларускiя песнi з нотамi' (Т. 1-2, 1910-12). Пасля кастр. 1917 супрацоўнiк культурна-асветнiцкага аддзела Белнацкама ў Маскве. У 1919 - чэрв. 1920 у Мiнску, выкладаў у школе i бел. гiмназii. З 1920 у Вiльнi, працаваў у кааператыве друкароў. Пiсаў музычныя творы, якiя апублiкаваў разам з народнымi ў зборнiку 'Школьны спеўнiк' (1920). Яго песнi (напрыклад, 'Гэй, наперад!', 'Касцу') шырока бытавалi ў Зах. Беларусi. У 1921 зняволены ў Лукiшскай турме (Вiльня), у кастр. вызвалены пад нагляд палiцыi. У 1922-23 сакратар ТБШ. Аўтар першага бел. падручнiка па музыцы 'Навука спеву' (1923). З 1925 жыў у Мiнску. Сакратар музычнай падсекцыi Iнбелкульта, старшыня песеннай камiсii. У 1928-33 у Гарадку, Вiцебску; рабiў запiсы меласу. Арыштаваны ДПУ БССР 6.9.1933 па справе 'Беларускага нацыянальнага цэнтра'. 9.3.1934 асуджаны на 10 гадоў лагераў. У 1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабiлiтаваны 16.8.1956. Частка архiва Г. захоўваецца ў Цэнтральнай навуковай бiблiятэцы НАН Беларусi.
  Тв.: Народны сьпеўнiк. Вiльня, 1920; Беларускi дзiцячы спеўнiк. Вiльня, 1925; Праграма-iнструкцыя для збiральнiка беларускай музычна-этнаграфiчнай творчасцi // Наш край. 1925, ? 1.
  Лiт.: Лiс А. Песня прасiлася ў свет // Полымя. 1966, ? 2; Каруза П. Музычная спадчына Антона Грыневiча // Мастацтва Беларусi. 1983, ? 9; Александровiч С. Х. Гiсторыя i сучаснасць. Мн., 1968; ЭГБ, т. 3.
  
  ГРЫНЕВIЧ Клiм Лазаравiч [псеўданiмы: Былiна; Траўкiн; Цюльпан; Шасцёраўскi; 5(18).2.1912, в. Шасцёраўка Клiмавiцкага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Клiмавiцкi р-н Магiлёўскай вобл. - 3.3.1941, Балагое Калiнiнскай вобл., цяпер Цвярская вобл., Расiя], паэт. Першыя вершы з'явiлiся ў друку ў 1929. У 1930 стаў студэнтам Рагачоўскага педтэхнiкума. У 1930 пераехаў у Мiнск. Працаваў карэктарам у друкарнi, лiтсупрацоўнiкам газ. 'Рабочий', у прафсаюзах. У 1932 паступiў на творчае аддзяленне лiтаратурнага ф-та МВПI. Апублiкаваны ў 1932 зборнiк паэзii прыхiльна сустрэты крытыкай. 16.3.1933 арыштаваны; 10.8.1933 прыгавораны да двух гадоў адмiнiстрацыйнай высылкi. Знаходзiўся ў Сары-Атачы Паўднёва-Казахстанскай вобл. Праз два гады быў мабiлiзаваны ў Чырвоную Армiю. Пасля сканчэння службы вярнуўся ў Сары-Атач. Пераехаў у Балагое. Настаўнiчаў; у 1937-41 завочна вучыўся ў Ленiнградскiм педiнстытуце. Памёр ад сухотаў. Вершы апошнiх гадоў жыцця не захавалiся.
  Тв.: На бераг: Паэзiя. Мн., 1932.
  Лiт.: Пруднiкаў П. Далёкае i блiзкае // Пруднiкаў П. Мая магiстраль. Мн., 1981; БП, т. 2.
  
  ГРЫНЕВIЧ Тамаш Мiхайлавiч [1815 - 16(28).7.1863, Рагачоў], паэт, кiраўнiк атрада ў час паўстання 1863-64. У 1834-44 на ваеннай службе. Выйшаў у адстаўку ў чыне штабс-ротмiстра i пасялiўся ў родавым маёнтку Верхняя Тошчыца (Рагачоўскi пав. Магiлёўскай губ., цяпер Быхаўскi р-н Магiлёўскай губ.). У крас. 1863 арганiзаваў i ўзначалiў паўстанцкi атрад у Рагачоўскiм пав. Атрад быў разбiты карнымi войскамi; Г. схоплены i паводле прысуда ваенна-палявога суда публiчна расстраляны ў Рагачове. Прататып Усяслава Грынкевiча ў рамане У.Караткевiча 'Нельга забыць', продак пiсьменнiка па мацярынскай лiнii.
  Лiт.: Мальдзiс А. Падарожжа ў ХIХ стагоддзе. Мн., 1969; В. [Ратч]. Очерки мятежного движения в Могилевской губернии в 1863 г. Вильна, 1865; ЭГБ, т. 3.
  
  ГРЫНЕВIЧ Уладзiслаў [псеўданiм i крыптанiм: В.Грывiч; Гр-вiч; ? - ?], заходнебел. пiсьменнiк. Друкаваў апавяданнi ў час. 'Студэнцкая думка', 'Родныя гонi' i iнш. У 1925 эмiграваў у БССР. Згадваўся ў сакрэтным дакладзе ДПУ БССР у ЦК КП(б)Б ад 29.10.1925 'Аб беларуска-эсэраўскiм шавiнiстычным руху', дзе названы 'несумненным польскiм шпiёнам'. Рэпрэсаваны.
  Лiт.: Платонов Р. Перед крутым поворотом: Тенденции в политической и духовной жизни Беларуси (1925-1928): Отражение времени в архивных документах. Мн., 2001.
  
  ГРЫНКЕВIЧ Станiслаў Сымонавiч [2.2.1902, в. Новы Двор Сакольскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча - 25.7.1945, Магiлёў, НКДБ], грамадскi, рэлiгiйны i культурны дзеяч, лекар-псiханеўролаг, публiцыст, перакладчык, папулярызатар навукi. Пляменнiк бел. святара Францiшка Грынкевiча. Вучыўся на медыцынскiх ф-тах Вiленскага i Пазнанскага ун-таў. Працаваў у клiнiках Познанi, на Беласточчыне, у Вiльнi. У 1931-36 вiцэ-старшыня Беларускай хрысцiянскай дэмакратыi; член прэзiдыума Беларускага нацыянальнага камiтэта. Друкаваўся ў час. 'Студэнцкая думка', 'Калоссе', 'Шлях моладзi', газ. 'Беларуская крынiца', 'Хрысцiянская думка', 'Новае жыццё'. У 1936 яго брашура 'Асвета' была канфiскавана палiцыяй, а сам аўтар аштрафаваны i на два тыднi зняволены. Аўтар навукова-папулярных прац па медыцыне i гiгiене, з лекцыямi ездзiў па заходнебел. мястэчках i вёсках. Пераклаў з лацiнскай мовы працу вядомага аскета i мiстыка Тамаша Кемпiйскага 'Следам за Хрыстом'. З прыходам у Вiльню савецкiх войск арыштаваны, але здолеў уцячы з цягнiка падчас вывазу вязняў. У гады нямецкай акупацыi ў Вiльнi, займаўся культурнiцкай дзейнасцю. Устрымлiваўся ад супрацоўнiцтва з немцамi. Браў удзел у нацыянальным падполлi. Зноў арыштаваны савецкiмi ўладамi ў лiст. 1944. Вывезены спачатку ў Мiнск, потым у Магiлёў, дзе расстраляны.
  Тв.: Ab teatry: Praktyčny padručnik dla amatarskich teatrau. Wilnia, 1927; Arlanio. Wilnia, 1927; Narod. Wilnia, 1927; Žanimstva pa radyjo: Pjesa u 3-ch abrazoch. Wilnia, 1927; Carkwa, pomsta, wiaźnica: Apowieść. Wilnia, 1928; Rady chworym i zdarowym. Častka I. Wilnia, 1935 (разам з Я.Грынкевiчам); Рады хворым i здаровым. Вiльня, 1935 (разам з Я.Грынкевiчам); Aświeta. Wilnia, 1936; У братоў украiнцаў. Вiльня, 1936 (2 выд. Вiльня, 1937); Rady chworym i zdarowym. Častka II. Wilnia, 1937 (разам з Я. Грынкевiчам); Народ. Вiльня, 1937; Алкагалiзм. Вiльня, 1937 (разам з Я.Грынкевiчам); Умовы i загады, неабходныя для здароўя. Вiльня. 1939 (разам з Я.Грынкевiчам).
  Лiт.: Валтупскi А. Доктар Станiслаў Грынкевiч - пера-кладчык 'Следам за Хрыстусам' Т. Кемпiйскага // Źnič / Зьнiч. 1973, ? 117 (травень - снежань); Лiс. А. Лiтаратура Заходняй Беларусi // Гiсторыя беларускай лiтаратуры ХХ ст. Мн., 1999. Т. 2; Чэмер А.[Анiшчык А.]. Партрэты. Вiльнюс, 2001; БП, т. 6; Гарбiнскi БРД; ЭГБ, т. 3;
  
  ГРЫШКЕВIЧ Францiшак [Франук; крыптанiмы: Фр.Гр.; Фр.Г-ч; Фр.Гр-ч; Ф.Г.; Fr.Hr.; 1904 цi 1906, мяст. Сухаволя Сакольскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча - 1946, Мiнск, НКДБ], паэт, публiцыст, перакладчык, педагог. У 1926 скончыў Вiленскую беларускую гiмназiю. Нелегальна перайшоў польска-чэшскую мяжу, паступiў на лiтаратурны ф-т Карлава ун-та (Прага). Скончыў яго ў 1931 са ступенню доктара фiласофii. Пачаў друкавацца з 1924. Публiкаваўся ў газ. 'Беларуская крынiца', 'Сялянская нiва', час. 'Студэнцкая думка', 'Родныя гонi', 'Iскры Скарыны', 'Крыгалом', 'Беларускi летапiс', 'Przagląd Wileński'. Перакладаў з чэшскай, нямецкай, сербахарвацкай, украiнскай, славенскай моў. У Празе актыўна супрацоўнiчаў з час. 'Slovanský přehled', рэцэнзаваў у iм мiнскiя выданнi. Вярнуўся ў Вiльню. Служыў у польскiм войску. Потым быў без працы. Пасля ўступлення савецкiх войск у Вiльню супрацоўнiчаў з новай уладай; пiсаў для газ. 'Prawda Wileńska'; у 1940 загадваў бел. школамi Вiленскай школьнай акругi. Падчас нямецкай акупацыi працаваў дырэктарам Вiленскай беларускай гiмназii. Удзельнiчаў у 2-м Усебеларускiм кангрэсе (чэрв. 1944), за што ў лiп. быў арыштаваны ў Вiльнi, пасля ўступлення туды Чырвонай Армii. Прывезены ў Мiнск, дзе, паводле ўскосных сведчанняў, скончыў жыццё самагубствам.
  Тв.: Веснавыя мелодыi. Вiльня, 1927.
  Лiт.: Лiс. А. Лiтаратура Заходняй Беларусi // Гiсторыя беларускай лiтаратуры ХХ ст. Мн., 1999. Т. 2; БП, т. 2; ЭГБ, т. 3.
  
  ГУРВIЧ Iсак Аронавiч [Адольфавiч; 1860, Мiнск - 1924, Нью-Йорк], эканамiст, публiцыст, выдавец. Брат Я.Гурвiч. У 1877 скончыў Мiнскую гiмназiю, падчас вучобы ў якой увайшоў у гурток народнiцкай арганiзацыi 'Зямля i воля'. Вучыўся на юрыдычным ф-це Пецярбургскага ун-та. У 1879 арыштаваны па справе падпольнай друкарнi; выѓключаны з ун-та. Знаходзiўся ў зняволеннi каля года. Высланы ў Мiнск пад нагляд палiцыi. Удзельнiчаў у стварэннi мiнскай друкарнi арганiзацыi 'Чорны перадзел'. Арыштаваны ў 1880; сасланы на 4 гады ў Сiбiр. Знаходзячыся ў ссылцы, вывучаў перасяленчы рух сялянаў у Сiбiр; вынiкi да-следаванняў апублiкаваў у працах 'Эканамiчныя пытаннi Сiбiры' i 'Перасяленнi сялян у Сiбiр'. У 1885 вярнуўся ў Мiнск, узначалiў гурток друкарскiх рабочых. Пад уплывам прац Г.Пляханава заняў марксiсцкiя пазiцыi. У 1899 з-за пагрозы арышту эмiграваў у ЗША. У 1891 абаранiў доктарскую дысертацыю 'Эканамiчнае становiшча расiйскай вёскi' (апублiкаваў яе ў 1892 у Нью-Йорку; рускi пераклад у 1896); узначалiў кафедру каледжа ў Чыкага. У Нью-Йорку выдаваў газету на рускай мове 'Прогресс'. У ЗША быў актывiстам прафсаюзнага руху; уступiў у Амерыканскую сацыялiстычную партыю. Удзельнiчаў у стварэннi i рэдагаваннi час. 'The Class Struggle' i 'The Revolutionary Age'. Пазбаўлены кафедры i звання прафесара. Пасля абвяшчэння Манiфеста 17 кастрычнiка 1905 вярнуўся ў Беларусь; у 1906 абраны дэпутатам II Дзярждумы ад Мiнска. Расчараваўшыся ў рэвалюцыi, зноў выехаў у ЗША. Пасля адкрыцця ў Мiнску БДУ падарыў ун-ту сваю бiблiятэку (некалькi тысяч тамоў).
  Тв.: Экономическое состояние русской деревни. М., 1896.
  Лiт.: Зiмiонка А. Сацыялiстычны рух на Беларусi // Беларусь: Нарысы гiсторыi, эканомiкi, культуры i рэвалюцыйнага руху. Мн., 1924; Революционное движение среди евреев. Сб. 1. М., 1930; ЭГБ, т. 3.
  
  ГУРВIЧ Яўгенiя Аронаўна [Адольфаўна; 1861, Мiнск - 1934, Масква], удзельнiца народнiцкага i сацыял-дэмакратычнага руху, публiцыстка, выдавец, мемуарыстка. Сястра I.Гурвiча. Арыштавана ў Пецярбургу ў 1879 за сувязь з арганiзацыяй 'Народная воля'; выслана ў Мiнск пад нагляд палiцыi. У 1881 сумесна з А.В.Бонч-Асмалоўскiм арганiзавала друкарню арганiзацыi 'Чорны перадзел'. Пасля 1881 працягвала вучобу ў Швейцарыi. У 1888 у Мiнску стала адным з арганiѓзатараў сацыял-дэмакратычнай арганiзацыi. З пачатку 1890-х г. займалася перакладамi марксiсцкай лiтаратуры на рускую мову (у тым лiку 1-га тома 'Капiтала' К.Маркса). Удзельнiчала ў стварэннi Бунда. З 1897 член Мiнскага камiтэта Бунда, кiраўнiк друкарнi Бунда. Удзельнiца I з'езда РСДРП 1898 у Мiнску. Арыштавана ў лiп. 1898; у 1900 саслана на 4 гады ва Усх. Сiбiр. У 1902 уцякла з ссылкi разам з Л.Д.Троцкiм. У 1906 пасля амнiстыi вярнулася з эмiграцыi. Член меншавiцкай фракцыi РСДРП. У 1917 член выканкама Мiнскага Савета рабочых i салдацкiх дэпутатаў. З 1922 навуковы супрацоўнiк Iнстытута К.Маркса i Ф.Энгельса ў Маскве. Член Усесаюзнага таварыства палiткатаржан i ссыльнапасяленцаў. Напiсала ўспамiны.
  Тв.: Из воспоминаний: Мой перевод 'Капитала' // Летописи марксизма. 1926. Вып. 1; О первом съезде РСДРП // Каторга и ссылка. 1928, ? 3; Еврейское рабочее движение в Минске в 80-х гг. // Революционное движение среди евреев. М., 1930. Сб. 1.
  Лiт.: ЭГБ, т. 3.
  
  ГУРЛО Алесь [Аляксандр Кандратавiч; псеўданiм i крыптанiмы: Л.Эхо; А.Г.; А.Г-ло; 19(31).1.1892, мяст. Капыль Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Капыль Мiнскай вобл. - 4.2.1938, Мiнск], паэт, празаiк, перакладчык, лiнгвiст. Публiкаваўся з 1907 (газ. 'Наша нiва'). У 1909 уступiў у РСДРП; удзельнiчаў у выданнi рукапiсных час. 'Заря', 'Голос низа', 'Вольная думка' (1910-11, Капыль). У 1912 з дапамогай Ц.Гартнага ўладкаваўся на работу на лiцейны завод 'Вулкан' у Санкт-Пецярбургу. З 1914 служыў на Балтыйскiм флоце. Падчас 1-й суѓсветнай вайны быў паранены. Удзельнiчаў у кастрычнiцкiм перавароце ў Пецярбургу на баку бальшавiкоў; браў удзел у захопе Зiмняга палаца. У 1919 цяжка паранены пад Казанню; камiсаваны з войска як iнвалiд. У 1919-20 працаваў у Нiжнегародскiм порце. З 1921 жыў у Мiнску. Працаваў у Наркамаце асветы БССР. У 1922-23 у газ. 'Савецкая Беларусь'. У 1920-я г. ў тэрмiналагiчнай камiсii Iнбелкульта; займаўся ў аспiрантуры. У 1929-30 навуковы суѓпрацоўнiк Iнстытута мовы БелАН. Браў удзел у стварэннi тэрмiналагiчных слоўнiкаў; падрыхтаваў i выдаў слоўнiк 'Тэхнiчная тэрмiналогiя' (вып. 1. Мн., 1932). Рыхтаваў слоўнiк краўцоўскай мовы мяст. Капыль i краёвы слоўнiк Капыльшчыны (матэрыялы загiнулi падчас 2-й сусветнай вайны). Выдаў некалькi зборнiкаў вершаў; перакладаў творы рускiх i ўкраiнскiх пiсьменнiкаў. Быў членам лiтаб'яднанняў 'Маладняк' i 'Проблiск'. Арыштаваны ДПУ БССР 25.7.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. Паводле пастановы Калегii ДПУ БССР ад 10.4.1931 высланы ў Самару на 5 гадоў (умоўна). У 1934 стаў членам СП БССР. Памёр ад сухотаў. Пахаваны на Вайсковых могiлках Мiнска. Рэабiлiѓтаваны 15.11.1957.
  Тв.: Выбр. тв. Мн., 1950; Вершы. Мн., 1972; Нашы птушкi: Вершы. Мн., 1974.
  Лiт.: Агiевiч У. Алесь Гурло // Агiевiч У. Лiтаратура i жыццё. Мн., 1954; А.К.Гурло // Германовiч I. Беларускiя моваѓзнаўцы. Мн., 1985; Хведаровiч М. Шлях паэта // Хведаровiч М. Памятныя сустрэчы. Мн., 1977; Мiхнюк У. Штрыхi да аўтапартрэта, напiсанага Алесем Гурло ў сталiнскiх засценках // ЛiМ. 1992, 10 крас.; БП, т. 2; Возвращенные имена.
  
  ГУРСКI Мiхась Адамавiч [9(21).11.1890, в. Салтанава, цяпер Рэчыцкi р-н Гомельскай вобл. - пасля 1960, Мiнск ?], тэатральны дзеяч, рэдактар. У 1908 скончыў Гомельскае гарадское вучылiшча. У тым жа годзе пры Гомельскай гiмназii вытрымаў экзамен на званне народнага настаўнiка. У 1910-13 вучыўся ў Вiленскiм ун-це. У 1914-18 служыў у рускай армii. Затым настаўнiчаў. Са снеж. 1922 па чэрв. 1926 дырэктар БДТ-1. У 1929-30 працаваў у Акадэмii навук БССР. Арыштаваны ДПУ БССР 23.7.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. Паводле пастановы Калегii ДПУ БССР ад 10.4.1931 высланы ў Мамлыж на 5 гадоў. Рэабiлiтаваны 19.9.1960.
  Кр.: НАРБ, IКР.
  Лiт.: Возвращенные имена.
  
  ГУРЫН-МАРАЗОЎСКI Мiхаiл Iванавiч [падпольныя псеўданiмы: Стах; Ян; 19.11.1891, в. Ярэмiчы Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Карэлiцкi р-н Гродзенскай вобл. - 16.3.1928, Вiльня], палiт. дзеяч, журналiст. У 1912 скончыў Пскоўскi настаўнiцкi iнстытут; настаўнiчаў. У 1-ю сусветную вайну мабiлiзаваны ў царскую армiю; прапаршчык кавалерыi. Далучыўся да эсэраў. Пасля Кастрычнiцкай рэвалюцыi ў Чырвонай Армii; вучыўся ў Акадэмii Генштаба. З 1920 у Беларусi. Уваходзiў у Беларускую камунiстычную арганiзацыю, якая ў жн. 1920 улiлася ў КП(б)Б. З 1921 рэдактар газ. 'Белорусская деревня' i 'Савецкая Беларусь'. У вер. 1921 за крытыку Галоўпалiтасветы БССР Бюро ЦК КП(б)Б пазбавiла яго на 6 месяцаў права абiрацца на кiраўнiчыя пасады. 28.2.1924 пасланы на падпольную работу ў Зах. Беларусь. Узяў курс на падрыхтоўку ў Зах. Беларусi ўзброенага паўстання i далучэння да БССР. Гэта выклiкала раскол у КПЗБ ('Сэцэсiя'). 7.1.1925 на закрытым пасяджэннi Бюро ЦК КП(б)Б лiквiдавала Замежнае бюро ЦК КП(б)Б i прапанавала Г.-М. вярнуцца ў БССР. Г.-М. адмовiўся гэта зрабiць; выйшаў з КПЗБ i разам з Л.Роѓдзевiчам арганiзаваў у Вiльнi падпольную друкарню, пачаў выпускаць газ. 'Чырвоны сцяг'. Польскiя ўлады арыштавалi Г.-М. На 'працэсе 56-i' над лiдэрамi БСРГ ён даў паказаннi супраць Б.Тарашкевiча i С.Рак-Мiхайлоўскага. У канцы 1927 у газ. 'Беларускi дзень' пачаў друкаваць успамiны 'З недалёкага мiнулага'. Але скончыць iх не паспеў, бо быў застрэлены С.Клiнцэвiчам i А.Капуцкiм. Рашэнне аб лiквiдацыi Г.-М. прыняло ЦК КПЗБ.
  Тв.: Белы дом толькi журыцца... // Полымя. 1923, ? 2.
  Лiт.: Клiнцэвiч С. А. Як я расправiўся з правакатарам Гурыным // У суровыя гады падполля: Успамiны былых членаў КПЗБ. Мн., 1958; ЭГБ, т. 3.
  
  ГУРЫНОВIЧ Адам Гiляры Калiставiч [13 (25).1.1869, фальварак Кавалi (Кавалькi) Вiлейѓскага пав. Вiленскай губ., цяпер Мядзельскi р-н Мiнскай вобл. - 23.1.1894, па iншых крынiцах 14.1.1894, 17.1.1894, фальварак Крыстынопаль Свянцянскага пав. Вiленскай губ., цяпер Смаргонскi р-н Гродзенскай вобл.], паэт, фалькларыст. Са старажытнага шляхецкага роду татарскага паходжання герба 'Праўдзiц'. У 1879-87 вучыўся ў Вiленскiм рэальным вучылiшчы; у 1887-93 у Пецярбургскiм тэхналагiчным iнстытуце (з-за хваробы вучоба перапынялася). Праводзiў фальклорна-этнаграфiчныя зборы. У 1890 пераслаў свае запiсы Я.Карловiчу ў Варшаву; былi выдадзеныя ў 1893 у Кракаве. Кiраўнiк створанага ў 1889 нелегальнага 'Гуртка моладзi польска-лiтоўска-беларускай i маларасiйскай'. На фармiраванне светапогляду Г. зрабiў уплыў марксiзм, а таксама iдэi шляхецкiх рэвалюцыянераў i народнiкаў 1880-х г. У паэзii быў паслядоўнiкам Ф.Багушэвiча. Пiсаў на бел., польскай, рускай мовах. Перакладаў творы польскай, рускай, украiнскай лiтаратуры. Арыштаваны ў 1893 у Вiльнi, дастаўлены ў Санкт-Пецярбург. У тым жа годзе па прычыне хваробы адѓпраўлены пад нагляд палiцыi ў бацькоўскi фальварак Крыстынопаль, дзе памёр ад чорнай воспы. Упершыню яго творы апублiкаваў Б.Тарашкевiч (з уступным артыкулам) у 1921 (газ. 'Беларускi звон'). Iмем паэта названа вулiца ў Мядзелi.
  Тв.: У кн.: Беларускiя пiсьменнiкi другой паловы ХIХ ст.: Зб. тэкстаў. Мн., 1956; Беларуская лiтаратура ХIХ ст.: Хрэстаматыя. 2 выд. Мн., 1988. Фальклорныя запiсы: Zbiór rzeczy białoruskich: (Z gminy Wiszniewskiej pow. Święciańskiego, gubernii Wileńskiej). Kraków, 1893.
  Лiт.: Гульман Р. I. Новыя архiўныя матэрыялы пра Адама Гурыновiча // Беларуская лiтаратура: Даследаваннi i публiкацыi. Вып. 1. Мн., 1958; Шутовiч Я. Адам Гурыновiч: Паводле старых i новых архiўных матэрыялаў // Полымя. 1966, ? 11; Саламевiч Я. Адам Гурыновiч - фалькларыст // Полымя. 1969, ? 1; Семашкевiч Р. М. Беларускi лiтаратурна-грамадскi рух у Пецярбурзе (канец ХIХ - пачатак ХХ ст.). Мн., 1971; Янушкевiч Я. У прадчуваннi знаходак. Мн., 1994; БП, т. 2; ЭГБ, т. 3; АЗБ.
  
  ГУТКОЎСКI Мiкалай Макаравiч [крыптанiм: Г-скi; 21.7(2.8).1886, в. Забелы Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Слуцкi р-н Мiнскай вобл. - 8.2.1938], юрыст, публiцыст. Брат графiка Паўла Гуткоўскага. У 1907-08 настаўнiчаў у мяст. Багушэвiчы Мiнскай губ. У 1912 скончыў юрыдычны ф-т Варшаўскага ун-та. Пасля служачы ў Варшаве, Маскве. Падчас 1-й сусветнай вайны мабiлiзаваны; юрысконсульт штаба Румынскага фронту. У 1917-19 удзельнiчаў у стварэннi бел. арганiзацый у Адэсе. Нейкi час знаходзiўся ў складзе войск Врангеля ў Крыме. З чэрв. 1921 у Мiнску. Працаваў у Наркамаце асветы БССР; адначасова з 1922 навуковы супрацоўнiк Iнбелкульта, выкладчык БДУ. У 1924-25 супрацоўнiк Пастаяннага прадстаўнiцѓтва БССР пры ўрадзе СССР. Пасля ў СНК БССР. Даѓследаваў крынiцы заканадаўства БССР, функцыяѓнаванне цэнтральных органаў улады. Удзельнiчаў у распрацоўцы бел. навуковай тэрмiналогii. Аўтар успамiнаў i артыкулаў па гiсторыi бел. культуры пачатку ХХ ст. Арыштаваны ДПУ БССР у 1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. Рэабiлiтаваны пасмяротна.
  Тв.: Сiстэматычны паказчык (спроба сiстэматыкi) заканадаўства Беларускай ССР за 1919-1928 гг. Мн., 1929; Стварэнне законаў у БССР // Запiскi аддзела гуманiтарных навук. Працы кафедры сучаснага права. Мн., 1929; З жыцця беларускай моладзi ў Варшаве // Вестник Народного комиссариата просвещения ССРБ. 1922, ? 2; Беларуская культурная праца на Усходзе // Там жа. ? 3-4; Адкрыты лiст // Вобраз-89; Лiтаратурна-крытычныя артыкулы. Мн., 1989.
  Лiт.: Круталевiч В. А. Юрыдычныя даследаваннi // Iнстытут Беларускай культуры. Мн., 1993; ЭГБ, т. 3.
  
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"